Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

73. Сінаніміка зваротных і незваротных дзеясловаў.

Супастаўляючы незваротныя і зваротныя дзеясловы тыпу бялее — бялеецца, сінее — сінеецца, жаўцее — жаўцеецца, чырванее—чырванеецца, мы можам адзначыць, што яны часта выступаюць у сінанімічнай функцыі. Напрыклад: Сярод поля бялелася роўная істужка дарогі — гэта быў вялікі стары шлях паміж усходам і захадам (К. Ч.); ... Балоты крыху адступалі, дарачы людзям пясчанае поле, ускрай якога пад нярослым хвойнічкам ціха бялелі крыжы могілак (I. M.); Між спе-лага жыта сінее валошка... (К-с); Далека на гарызонце с і н е ю ц ц а лясы (Бяд.).

Як вядома, незваротныя дзеясловы бялець, чарнець, ружавець, сінець і г. д. маюць два значэнні: 1) станавіцца белым (чорным, ружовым, сінім і г. д.) альбо больш белым (чорным, ружовым, сінім і г. д.), г. зн. значэнне актыўнага развіцця прыметы, паступовага яе засваення прадметам: суніцы чырванеюць на сонцы; 2) вылучацца сваім колерам, г. зн. значэнне пасіўнага выяўлення знешняй прыметы: Ярка зелянеюць дрэвы; На захадзе неба яшчэ ружавела (К. Ч.) Апошняе значэнне і дазваляе незваротным дзеясловам уступаць у сінанімічныя адносіны са зваротнымі дзеясловамі.

У залежнасці ад кантэксту сінанімічнымі могуць быць таксама дзеясловы стукаць — стукацца, скрабці — скрабціся, гыркаць — гыркацца, адысці — адысціся, зірнуць — зірнуцца, блытаць — блытацца, пытаць — пытацца і інш. Напрыклад: Зірніся, дзядзька, у люстэрку: хоць завярні вазьмі ў паперку (К-с); Бо мог кожны запы-т ацца, хто, адкуль ён і куды ідзе рана так да свету(К-с). . .

Розніца паміж формамі, падобнымі зірні — зіршся, запытаць — запытацца, і названымі вышэй бывае або ў адценнях значэння, або ў стылістычнай афарбоўцы. Зваротным дзеясловам уласціва значэнне большай інтэнсіўнасці дзеяння. У стылістычных адносінах яны вызначаюцца размоўным адценнем.

Пры ўжыванні некаторых дзеясловаў на -ся (-цца) трэба ўлічваць магчымасць трансфармацыі ў зваротным дзеяслове значэння залежнага стану ў незалежны, г. зн. аб'ект дзеяння ператвараецца ў суб'ект: Адразу ж пасля поступления на склад фрукты накіроўваюцца па магазінах. Сказ можна зразумець і як фрукты (кімсьці) накіроўваюцца, і як фрукты (самі) накіроуваюцца. Так­сама двухсэнсава гучыць наступная фраза з газетнага артикула: Адразу ж пасля нараджэння парасяты м ыю цца і выціраюцца ручніком.

Сінтаксічная стылістыка Просты сказ

74. Поўныя і няпоўныя сказы. Поўныя сказы — гэта прыналежнасць галоўным чынам кніжнага маўлення — навуковага і афыцыйна-дзелавога стыляў. Часта ўжываюцца яны і ў мастацкай прозе. Поўныя сказы больш самастойныя па сэнсу, чым няпоўныя, і менш залежаць ад кантэксту: Была глыбокая восень. Толькі што міну-лася пара безупынных дажджоў. Паабапал шашы стаяла вада на полі (К. Ч.). Няпоўныя сказы, наадварот, распаўсюджаны ў вусным маўленні, у размоўным стылі. Яны амаль заўсёды экспрэсіўныя. Найбольш часта выкарыстоўваюцца ў дыялогу:

Калі гэта я гаварыла?

Учора.

Каму?

Людзям. Думаем, я нічога не ведаю?

Бо і не ведаеш.

Ведаю.

А ты чула, як я гаварыла?

Чула (К. Ч.).

Няпоўныя сказы стылістычна важныя як сродак лаканічнага маўлення. Яны моцна звязаны з кантэкстам, без якога змест іх бывае незразумелы.

Няпоўныя сказы ў дыялогу — звычайная з'ява размоўнага стылю, а поўныя тут здаюцца ненатуральными Калі ўсё-такі ўжываецца поўны сказ, то ён атрымлівае дадатковае экспрэсіўнае адценне: «ужываецца толькі тады, калі аўтар хоча надаць выказванню асаблівае эмацыянальнае адценне (гневу, іроніі, раздражнення) або проста падкрэсліць важнасць, значнасць сказанага»

Параўн. наступныя прыклады:

  1. — Твой бацька адзін там астаўся?

Адам Блецька увесь скалануўся.

— Адзін астаўся мой бацька (К. Ч.).

  1. — Твой бацька адзін там астаўся?

Адам Блецька ўвесь скала-нуўся.

— Адзін...

  1. Галіна Адамаўна спытала, нарэшце:

— Будзем абедаць?

— Будзем абедаць (Шам.).

  1. Галіна Адамаўна спытала, нарэшце:

— Будзем абедаць?

— Будзем.

1.- Прыйшла адна паслухаць гэтых цудоўных людзей?

— Так,— сказала яна.— Прыйшла адна паслухаць гэтых цудоўных людзей (з газеты).

2.— Прыйшла адна паслухаць гэтых цудоўных людзей?

— Так,— сказала яна.

Вельмі выразныя, дынамічныя і экспрэсіўныя эліптычныя сказы, у якіх прапушчаны галоўныя члены, часцей за ўсё выказнік: Пасярэдзіне кухні — зэдлік, а пры зэдліку — вядро з вадою (М. Л.); Каля студні — карыта. Старое, аж зялёнае ў сярэдзіне ад плесні (Б.); Там рака глыбокая, і ў ёй — рабыя шчупакі (Пташн.); «Адзін чала-век. У кабіну. Выбіраю сам. Ты — чорная...кіўнуў ён галавою Жэньцы,— лезь мне за плечы...» (Пташн.); «Чулі нашы хакеісты? Канадцам?.. А?.. От малайцы!» (В. П.)

75. Умоўчанне. Некалькі адрозніваюцца ад няпоўных сказаў канструкцыі з умоўчаннем, г. зн. спецыяльна, знарок незакончаныя. Умоўчанне — сінтаксічная фігура, якая выкарыстоўваецца ў размоўным, мастацкім і публіцыстычным стылях для ўзмацнення экспрэсіі маўлення, для выражэння пэўных эмоцый гаворачага: Бывала, у нас там, дома, у гэтую пару... (К- Ч.); «Нас у мамы пяцёра асталося, калі бацька загінуў. Двое малодшыя за мяне. А калгас тады у нас быў...» Па яе тону здагадаліся, які быў у іх калгас (Шам.); Ведаючы яе натуру, то можна пэўна думаць, што ўжо даўно недзе на фронце пад кулямі ды снарадамі байцоў нашых раненых лечыць. А можа і сама ўжо недзе... не дай Божа... (Кул.)

76. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Параўноўваючы сказы Я стаўлю пытанне на галасаванне \ Стаўлю пытанне на галасаванне, можна адзначыць, што яны выступаюць у сінанімічнай функцыі. Першы (двухсастаўны) сказ і другі (аднасастаўны) адрозніваюцца чыста стылістычна (калі толькі асабовы займеннік лагічна не падкрэсліваецца), бо сэнс сказа застаецца аднолька-вым незалежна ад наяўнасці або адсутнасці займенніка-дзейніка (пра займеннік гл. §65).

Аднасастаўныя сказы звычайна больш экспрэсіўныя, дынамічныя, чым двухсастаўныя: Устаў рана. Хутка сабраўся, пазваў Анісю. Разам паснедалі ў людным, але па-ранішняму ціхім рэстаране. Выйшлі ў марозны ранак, пахадзілі крыху па ранішнім Мінску, потым у вестыбюлі (I. М.); Вачэй не зводзіць — сочыць. Стаіць на дзіва нерухомы, хаця б хвастом матлянуў, варухнуўся, пера-ступіў. Не. Быццам застыў. Да чаго рыхтуецца? Напа-даць? Адступаць? (Шам.)

77. Асабовыя і безасабовыя сказы. Безасабовыя ска­зы абазначаюць з'явы прыроды, псіхічны або фізічны стан чалавека ці жывой істоты, дзеянні і працэсы, якія адбываюцца незалежна ад утваральніка, быццам самі па сабе, мімаволі; параўн.: Я добра працую і Мне добра працуецца; Я не сплю і Мне не спіцца; Думаю і Думаецца і г. д. Першыя ў гэтых парах — сказы з дзейнікам, другія бяздзейнікавыя. Характэрныя экспрэсіўныя нюансы выяўляюцца ў наступным прыкладзе, дзе асабовая канструкцыя пераходзіць у безасабовую: Яна адказала не адразу: «Так... Шчога не думаю... I пра ўсё думаю... дума­ецца...» (К- Ч.). Выкарыстанне безасабовых дзеясловаў у сказах стварае экспрэсію неасэнсаванасці, няпэўнасці, адвольнасці дзеяння: / тады яму, Завішнюку, пад у м ал а с я, што для яго цяпер гэта светлая палоска на тым канцы лініі ягонае прыстанішча, ягоная мара... (Пташн.); У такой цішыні думаецца і думаецца пра ўсё на свеце (Пташн.). Багатую гаму неасэнсаваных пачуццяў выражае безасабовы дзеяслоў завязалася ў прыкладзе з «Подыху навальніцы» I. Мележа:

— От як яно... Завязалася!..— Штосьці булькнула ў горле, Чар-нушка каўтнуў дрыготка. Паскардзіўся, быццам — роднаму: От як! — Штосьці тарганулася ў Чарнушкавым твары, і добрыя вочы пачало завалокваць.

— Завязалася!..- з адчаем павёў вачыма ўбок Васіль. Пачуу сябе як вельмі вінаваты.

Часта выкарыстанне безасабовых дзеясловаў (чытаецца, працуецца, зрабіўся, стварыўся) надае дзеянню адценне асаблівай лёгкасці: Напісаўся верш «Перад выступ­лением», з усмешкой (Луж.); Пачакай. Раскажацца ўсё. Будзе на гэта час (К. Ч.).

Блізкія па значэнню няпэўна-асабовыя і безасабовыя сказы: Прапануюць прыступіць да працы і Прапануецца прыступіць да працы. Апошнія ўжываюцца пераважна ў дзелавым маўленні — у паведамленнях на сходах, у афіцыйных аб'явах, інфармацыях і да т. п.: Прапануецца наступны склад прэзідыума; Забараняецца выносіць кнігі з чытальнай залы; Рэкамендуецца наступны рэцэпт прыгатавання гэтай стравы.

У няпэўна-асабовых сказах увага сканцэнтравана на факце, падзеі, дзеянні, а суб'ект дзеяння застаецца ўбаку, бо ён ці невядомы, ці, наадварот, добра вядомы і таму не называецца: За маім дзядзькам г н а л і с я, то ён як пабяжыць!.. А пасля прыехаў абоз, пазабіралі свін-ні і каровы і п а г н а л і, а мой тага гаворыць, што нават і дзякуй не с к а з а л і. А ведаеш чаму Рыльскага б і л І? (К- Ч.); Расстрэльвалі не толькі ў Старыцкім лесе. Рабочую калону, якая ўваходзіла ў гета па Шорнай вуліцы, спынілі перад варотамі. Чакаючы далейшых загадаў, прымусілі легчы на снег. Па тых жа, хто рынуўся ў гета з надзеяй знайсці паратунак у тайніках, а д к р ы л і агонь. П а ч а л і забіваць і ляжачых (У. К.); Пры немцах у нас, сын, дзялілі калгас. Усe дзялілі: землю, коней, вупраж, пуні (Пташн.).

Няпэўна-асабовыя сказы часта ўжываюцца ў якасці загалоўкаў газетных карэспандэнцый і артыкулаў: «Пабудавалі новы клуб»; «Злачынцаў выпусцілі на волю». Замест няпэўна-асабовых канструкцый нярэдка ўжываюцца сінанімічныя ім пасіўныя канструкцыі: «Пабудаваны новы клуб»; «Злачынцы выпушчаны на волю».

Некалькі іншую стылістычную функцыю выконваюць абагульнена-асабовыя сказы, у якіх дзеянне, абазначанае дзеясловам, можа адносіцца да любой асобы, да кожнага, хто аказваецца ў адпаведных умовах. Гэтым і тлумачыцца той факт, што абагульнена-асабовыя сказы ўспрымаюцца часта як вывад, павучэнне, заключэнне і г. д. Нездарма форму такіх сказаў маюць шматлікія народныя выслоўі, прыказкі, прымаўкі: Адным светам сэрца не запаліш. Аднымі рукамі нямнога зробіш; Блізка локаць, ды не ўкусіш; Вышэй галавы не падымешся; Глыбей узарэш — болей збярэш; Масла з вадою не змяшаеш; Чужым розу мам не пражывеш. 3 гэтым жа значэннем абагульнена-асабовыя сказы ўжываюцца ў якасці загалоўкаў у газетах: «Пра-цуеш у гонар Айчыны»; «Для ўсіх добрым не будзеш»; «Азірніся навокал»; «Ты ў адказе за ўсё»; «Стань побач з перадавіком».

147Часта блізкімі па сэнсу аказваюцца канструкцыі актыўныя, пасіўныя і безасабовыя: Бура зваліла дрэва — Бурай звалена дрэва — Бурай зваліла дрэва. Розніца паміж імі абумоўлена граматычнай структурай: у залежнасці ад тагй, які з двух названых прадметаў вылучаецца ў лагічных адносінах, выкарыстоўваецца або актыўная (на першым плане суб'ект дзеяння), або пасіўная (на першым плане аб'ект дзеяння) канструкцыя; калі ж на першы план вылучаецца само дзеянне і яго вынік, ужываецца безасабовая канструкцыя.

Пасіўная канструкцыя, як і безасабовая, выражае думку менш катэгарычна і прама, чым актыўная, параўн.: Я загадаў І Мною загадана; Мы выканалі абавязацельствы і Наш выкананы абавязацельствы. Гэтым І тлума-чыцца, відаць, тое, што безасабовы сказ з першай рэдакцыі рамана I. Мележа «Мінскі напрамак» Павеяла лёг­ким, жвавым ветрыкам: пачынала світаць у другой рэдакцыі быў заменены асабовым: Павеяў лёгкі, жвавы ветрык: пачынала світаць.

Сінанімічная замена асабовых канструкцый безасабо-вымі магчыма толькі тады, калі гутарка ідзе пра неадушаўлёныя прадметы (з'явы прыроды, рэчывы і г. д.): Быц-цам упершыню дыхнула на яго салёным ветрам недалекий Балтыкі (Б.). Безасабовыя канструкцыі нельга ўжываць, калі гутарка ідзе пра асоб і жывёл: Лесарубы звалілі дрэва (нельга сказаць: Лесарубамі зваліла дрэва).

78. Намінатыўныя сказы. Намінатыўныя сказы, у якіх адзіны галоўны член выражаны назоўным склонам назоўніка, толькі называюць прадметы або з'явы: Імглісты дзень. Мокры скавыш (К- Ч.); Казарма. Палігон. Вайна. Фашысцкі лагер. Уцёкі. Амаль адразу — партызанскі лес (Б.); Дым. Агонь. Руіны і гібель (Панч.).

Намінатыўныя сказы, як правіла, вельмі лаканічныя, кароткія. Ужываюцца яны як у пісьмовым маўленні, так і ў вусным (пераважна ў размоўным стылі).

У мастацкай літаратуры з дапамогай намінатыўных сказаў ствараюцца малюнкі прыроды, даюцца апісанні абстаноўкі, прадметаў, з'яў, якія ўспрымаюцца наглядна, як існуючыя ў дадзены момант: Край лесу. Перад ім по­ле— цяпер ужо чужое, не яго (К- Ч.); Раніца. Шэрае. нізкае неба (Б.); Камароўка... Чорная сцяна. Сатлелы дах (Панч.). Ужываюцца такія сказы пры апісанні малюнкаў і дзеянняў, якія адбываюица адначасова або хутка зменьваюцца: Камоды, вежы, этажэркі граніт і шкло, бетон і сталь (Панч.); Белы свет!.. Направа і налева паплавы, палянкі і лясы (Бял.); Званок, другі і зараз трэці... (К-с)

Неэкспрэсіўныя намінатыўныя сказы ўжываюцца як рэмаркі ў драматургічных творах, у кінасцэнарыях Небагаты пакой. Злева дзверы, бліжэй да гледача, пры левай сцяне невялікая шафа. Пасярэдзіне пакоя стол, засланы абрусам (Кр.). У афіцыйна-дзелавым стылі намінатыўныя сказы ўжываюцца рэдка І, як правіла, указваюць на месца дзеяння, адрас: Мінск. Рэспубліканскае тэлебачанне. Галоунаму рэдактару Галоунай рэдак-цыі навукова-папулярных і вучэбных праграм.

Блізкія па сваіх функцыях да намінатыўных вакатыўныя сказы (адзіны член — зваротак) : Ой, хлоп-чыкі! Казакі! (Гл.); К-к-к-амандзір!.. К-к-амандзір!.. Танкі! (В. Б.)

Таксама фармальна блізкія да намінатыўных сказаў такія сінтаксічныя канструкцыі, як назоўны тэмы, які не самастойны, цесна звязаны з наступным сказам у адрозненне ад самастойнага намінатыўнага сказа: Эх, Люся, Люся! Калі я прыйшоў у полк, яна яшчэ была ў гэтай батарэі санітарным інструктарам (В. Б.).

Усе гэтыя тыпы сказаў маюць адзнаку размоўнай экспрэсіі.

79. Пытальныя сказы. Сказы па мэтах выказвання падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, клічныя і пабуджальныя. Апавядальная канструкцыя з'яўляецца стылістычна нейтральнай у параўнанні з іншымі. Асноўная яе задача — простае паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме: Па-над Пры-пяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вё-сачка, хат можа так трыццаць ці сорак (К-с); Да гэтага часу ніхто не ведаў аб ваяцкіх здольнасцях дзеда Талаша (К-с).

Пытальныя сказы з'яўляюцца ў цэлым экспрэсіўнымі і часцей за ўсё ўжываюцца ў вусным маўленні. Яны падзя­ляюцца на дзве групы ў залежнасці ад характеру адказа, які чакаецца. У адных выпадках той, хто гаворыць, толькі чакае пацвярджэння ці адмаўлення думкі, якую выказвае; пытальныя сказы тады звычайна адрозніваюцца ад апавядальных толькі інтанацыяй або пытальнай часціцай і не маюць ІНШЫХ пытальных лексічных сродкаў мовы: Вы падрыхтавалі даклад? або Ці з'явіліся наведвальнікі? Тут магчымыя толькі два адказы — «так» ці «не». Напрыклад:

Вера. 3 Масквы нічога не атрымалі?

Чарнавус. Не. (Да цёці Каці.) Кацярына Іванаўна, сёння пошты не было яшчэ?

Цёця Каця. Не, не было (Кр).

У другіх выпадках, наадварот, той, хто пытаецца, хоча высветліць якія-небудзь падрабязнасці, атрымаць поўную інфармацыю; у пытальны сказ уключаюцца пытальныя словы калі, чаму, чаго, куды, адкуль, навошта, дзе і г. д. Прыклады з твораў К.Чорнага:

— Адкуль жа вы? — запытаў ён. 3 Мінска, — адказаў стары.

— Чаго ж вы так далека зайшлі?

— Чаго ты сядзіш тут? - сказаў ён, стараючыся, каб голас у яго гучэў грозна.

— Я тут начаваў у вёсцы, а пад канец ночы палнкі наехалі грабіць, І я ледзь уцёк сюды.

— А хто ж ты такі?

У размоўным стылі пашыраны такія канструкцыі з пытальнымі часціцамі, займеннікамі, прыслоўямі і без іх, якія выражаюць пабуджэнне, адмаўленне, здагадку; яны выкарыстоўваюцца як сінонімы пабуджальных, адмоўных або сцвярджальных сказаў. Параўн. наступныя пры­клады:

1.-Чаго ты так разглядаеш мяне? Я табе падазроны які ці што?

2. Я цябе не баюся! — уздрыгнуўся той. — Не разглядай мяне так. Я табе не падазроны які. Я ця­бе не баюся! — уздрыгнуўся той.

1.— А хіба я хачу, каб ты мяне баяўся? (К Ч.)

2. — Я і не хачу, каб ты мяне баяўся.

1.— Ен і не нюхаў роднай зямлі, толькі жыў з яе. Хіба ён дзе на ёй хату паставіў, ці дом, ці дрэва пасадзіў? (К- Ч.)

2.— Ен і не нюхаў роднай зямлі, толькі жыў з яе. ён на ёй ні хаты не паставіў, ні дома, ні дрэва не пасадзіў.

1.— А хіба я магу пазнаць, калі яна там будзе цяліцца? (К. Ч.)

2. — Я не магу пазнаць, калі яна там будзе цяліцца.

1.— Што ваўком глядзіш? — загаварыў ён з-за будкі. (Пташн.)

2.— Не глядзі ваўком,— за-гаварыў ён з-за будкі.

1.— Ай, выдумляеш ты нейкае ліха.

2. – Ай, выдумляеш ты нейкае ліха.

1.— Чаго тэта я буду выдумляць? (М. Л.)

2. — Я не выдумляю.

1.— Каму патрэбны твой гонар?

А калі не паклічуць больш? (Шам.)

2.— Нікому не патрэбны твой гонар. А калі не паклічуць больш?

.

1.— А чаго мне цяпер баяцца? У мяне цяпер бацька — стараста (А. М.).

2. — Мне цяпер няма чаго баяцца. У мяне цяпер бацька — стараста.

Пытальны сказ, які выражае сцвярджэнне або адмаўленне і не патрабуе адказу, называециа рытарычным пытаннем. У мастацкім і публіцыстычным стылях рытарычнае пытанне распаўсюджаная стылістычная фігура. Яна ўжываецца як прыём стварэння ўрачыстых, узнёслых, патэтычных кантэкстаў: Што ім людзі, прапаведнікам атамных і вадародных бомб? (К-с); 3 чым жа, маці азёр беларускіх, мог я у песні цябе параўнаць? (Пр.)

Пытальныя сказы могуць ужывацца ва ўсіх стылях, нават у навуковым, якому яны часта надаюць адценне наву-кова-панулярнага: Але як жа ў такіх мелководных басейнах маглі ўтварыцца тоўшчы солі ў некалькі сот і нават тысяч метраў? Гэта стала магчымым дзякуючы таму. што тэрыторыя Прыпяцкага прагібу на працягу доўгага часу паступова апускалася, прагіналася (Махн.).

Пытальна-адказная форма маўлення характэрна для размоўнага стылю, таму яна шырока ўжываецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы як экспрэсіўны сродак. Часта выкарыстоўваюцца пытанні, звернутыя гаворачым як быццам да сябе,— унутраны дыялог: Што стала б з ча-лавецтвам, калі б кожнае новае пакаленне проста капіравала сваіх продкаў? Спыніўся б прагрэс (з газеты); ця­пер думкі яго ўпарта не адступаліся ад зямлі, якой ён, няхай у марах, міг валодаў. Чаму ж ёй быць чыёй-небудзь, а не яго, калі ніхто столькі не прагнуў яе, калі нікому ў свеце яна так не патрэбна? Ды і па закону хіба не належыць яму? Хіба ж не аб'явілі на сходзе перад усімі, што больш за паўдзесяціны павінны прырэзаць? Чаму ж яна мусіць дастацца некаму другому, а не яму? Але і так мож­но падумаць: чаму абавязкова сядзець склаўшы рукі ды чакаць, што вымудруюць тыя, каторыя ў камісіі, якім самім не церпіцца лепшы кавалак адхапіць? I чаму гэта нехта павінен выбіраць яму, нібы ён сам сляпы, дурны, выбраць не можа? (I. М.)

80. Пабуджальныя і клічныя сказы. Пабуджальныя сказы выражаюць розныя адценні пабуджэння: пажаданне, параду, просьбу, папярэджанне, прапанову, дазвол, забарону, загад, патрабаванне і г. д.: Пакажыся свету, свету ды народу, родная старонка, як зара да ўсх-ду! (Куп.); Спі, маленькі мой сыночак! Вочкам не міргні! (Куп.); Хай жа славяцца мужных двое! (Панч.); Будзем жа цвёрда І чуйна стаяць на варце міру! (К-с).

Асабліва экспрэсіўныя пабуджальныя канструкцыі ў сферы вуснага маўлення: «Папоў, наводзіць пад ніжні абрэз! — распараджаецца Жаўтых, ужо не адрываючыся ад бінокля.— Т-а-к! Зарадзіць!» (В. Б.); Убірацца ад-сюль! Даволі! Прарывацца? Ну!? — крычыць ён і кідаец-ца на бруствер (В. Б.).

Як відаць з прыкладаў, пабуджальным сказам уласціва звычайна клічная інтанацыя.

Клічныя сказы выражаюць самыя разнастайныя пачуцці: захапленне, радасць, замілаванне, здзіўленне, спачуванне, прывітанне, шкадаванне, смутак, адчай, абурэнне. Некалькі прыкладаў з «Новай зямлі» Я Коласа:

Эх, луг пгырокі! Як жывы, ты,

Травой мурожнаю закрыты,

Стаіш зялёны прада мною

I ззяеш дзіўнаю красою!

— Бадай ты спрахла! от брыдота!

Цягніся зноў, а глуш такая!

— Антось Парэчча праклінае.

Паедзем, татачка, ў Парэчча!

Ось там грыбоў паназбіраю!

Ой, іх збіраць ахвоту маю!..

Схапіўся Костуська І скача...

Эх, мілы край адвечнаи мукі

Пракляты будзьце вусны, рукі,

Што на цябе ланцуг кавалі

I ў твар зняважліва плявалі!

Дзівіўся дзядзька тут нямала,

Йдучы тунелем да вакзала:

Як хітра, мудра збудавана!

Як чыста, хораша прыбрана!

А колькі вулачак і ходаў,

Палітурованых усходаў!

Міхалу вусцішна і жудка,

I сэрца стукае ў ім нудка.

Ох, страшна гэта ноч-пустэля!

Эмацыянальнасць клічных сказаў узмацняюць раз­настайныя дзеясловы, займеннікі і займенныя прыслоўі, якія з'яўляюцца паказчыкамі граматычнай структуры гэтых сказаў, як у вышэй прыведзеным урыўку: Ой, іх збі-раць ахвоту маю!.. Эх, мілы край адвечнай мукі! Я к хітра, мудра збудавана! Ох, страшна гэта ноч-пустэля! Або ў наступных прыкладах з мастацкай прозы і публіцыстыкі: Якая была восень! (К. Ч.); Што гэта било за месца! (К. Ч.); О, усемагутная мода! Не паглядзела, што дале-чыня, што лес, што балота,— дайшла! (В. П.)

Клічнымі з'яўляюцца і такія пытальныя і апавядальныя сказы, у якіх значэнні паведамлення, пытання ўскладняюцца эмацыянальнымі значэннямі і якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй: Але час настаў! Закалыхалася-, затраслося Палессе! (К-с); Колькі навальніц і перуноў давялося ўжо вытрымаць ім! (Кул.)

81. Сцвярджальныя і адмоўныя сказы. Сцвярджальныя сказы выражаюць такія сувязі паміж паняццямі, якія адлюстроўваюць рэальныя сувязі паміж з'явамі рэчаіснасці: Купала — вялікі паэт Беларусі; У лесе шмат грыбоў і ягад; Задание будзе выканана ў тэрмін. Адмоўныя сказы, наадварот, указваюць на адсутнасць у рэчаіснасці пэўнай сувязі паміж паняццямі: Задание не будзе выканана ў тэрмін. У цэлым як адмоўная, так і сцвяр-джальная канструкцыі неэкспрэсіўныя і таму ўжываюцца ва ўсіх стылях.

Сцвярджальныя па форме сказы (без адмоўнай часціцы ў складзе выказніка) могуць выражаць адмоўе з дапамогай інтанацыі. Такія экспрэсіўныя формы адмоўя ўжываюцца шырока і ў размоўным стылі, і ў мастацкай літаратуры, і ў публіцыстыцы: Туляга (адзін. Звяртаецца да дзвярэй кабінета). Цяпер жа я табе напішу навуковую працу! Пасмяяўся ты з мяне, абняславіў перад людзьмі, пасмяюся ж і я з цябе (Кр.); Я гуляю з па-лонным! Я прапаліла кацёл! Я зганьбіла гонар нямецкай жанчыны! Ах, ты! Я зараз жа пайду ў паліцай! Я не буду больш цярпець! (Б.); Няшчаснае чалавецтва! Як яно збяднее, калі не пачытае твайго артикула! Ц1 можа свет перавернецца дагары нагамі? (Шам.)

Часам у размоўным стылі сінанімічнымі да адмоўных сказаў могуць выступаць клічныя, пабуджальныя, пыталь­ныя сказы: «Дай стрэліць!» — крыху разгублена папрасіў ён, паказваючы рукой на карабін.— «Я табе стрэлю!» — агрызнуўся Панця (Кул.) (параўн.: «Не дам табе стрэліць»,агрызнуўся Панця); Што ж гэтакі пеўнік зробіць дирэктару? (Кр) (параўн.: Нічога гэтакі пеўнік не зро-біць дырэктару).

Адмоўныя сказы ўжываюцца часам у значэнні сцвярджальных (рытарычнае адмоўе): Чым толькі не бароняцца, як не ратуюцца в'етнамцы ад грабежных нападаў! (Луж.) (параўн.: Усім бароняцца, усяляк ратуюцца в'етнамцы ад грабежных нападаў).

Некаторыя віды адмоўных сказаў маюць стылістычна абмежаванае выкарыстанне. Афарбоўку вуснага маўлення маюць, напрыклад, няпоўныя адмоўныя сказы, у якіх адмоўе выражаецца ўзмацняльнай часціцай ні (ані) або адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі. Такім сказам сінанімічныя поўныя сказы з часціцай не, якія выражаюць адмоўе менш экспрэсіўна, параўн.: «Ні з месца!»— загрымеў Букрэй у святліцы (К-с) (параўн.: Не кранайцеся з месца!); У цябе, саколіка, ані свайго полейка... (Куп.) (параўн.: ...няма свайго полейка...); Былі толькі заклікі, маршы. I ні слова пра поспехі... (Б.) (параўн.: / не было ні слова пра nocnexi...).

У беларускай мове ўзмацненне адмоўя ў размоўным стылі (атаксама мастацкім і публіцыстычным) дасягаецца шляхам выкарыстання прыслоўяў анідзе, анізвання, ан-колькі, анікуды і інш.: / дзіўная рэч— анізвання не з'яўлялася ў Блэцькі думкі аб сваёй старасці (К. Ч.); У звечарэлай цішыні паверыць снегу хрупаткому, гля-дзець на сонныя агні — і не зайздросціць анікому (Р. Б.).

У апошні час у газетах у якасці загалоўкаў і шапак шырока ўжываюцца канструкцыі «не -+- давальны склон» і «так -+- давальны склон»: Так — міру і раззбраенню, не — вайне! Не — фашызму! Не — ракетным базам! Такая форма вельмі лаканічная, выражае адабрэнне або пратэст надзвычай экспрэсіўна.

Канструкцыі з двайным адмоўем маюць афарбоўку пісьмовага маўлення. Яны больш экспрэсіўныя, чым сінанімічныя ім сцвярджальныя канструкцыі (параўн.: Ён прыйшоў і Ён не мог не прыйсці): У самім Мюнхене нельга не заўважыць, хоць і пабітыя, карцінную галерэю і замак (Луж.) і У самім Мюнхене можна заўважыць, хоць і пабітыя, карйінную галерэю і замак. Toe ж значэнне, што і двайное адмоўе, надае сказу спалучэнне не без пры іменным члене сказа, параўн.: Чаму ж рынула сюды, як бы гэта сказаць далікатней, уся тая прайдзісветная навалач? Пэўна ж, не без волі і дазволу апекуноў зоны, амерыканцаў (Луж.); Пэўна ж, па волі і з дазволу апекуноў зоны...

Актуальнае чляненне і парадак слоў у сказе

82.Сказ — мінімальная адзінка маўлення. Як правіла, ён звязаны сэнсавымі адносінамі з усім кантэкстам. Таму важнае значэнне мае парадак слоў і словазлучэнняў, які вызначаецца камунікатыўнай роляй сказа ў кан-крэтным адрэзку выказвання, сэнсавай сувяззю з папярэднім сказам. Маецца на ўвазе так званае актуальнае чляненне сказа, пры якім у сказе вылучаюцца дзве часткі, у адной з якіх выражаецца зыходнае, дадзенае, ужо вядомае з папярэдняга кантэксту, а ў другой — новае. тое, што з'яўляецца мэтай паведамлення. Актуальнае чля­ненне сказа грунтуецца на тым, што наша думка, як нравіла, рухаецца ад вядомага да новага, невядомага; першае (лагічны суб'ект, тэма) звычайна выказваецца ў пачатку сказа, другое (лагічны прэдыкат, ядро) — у канцы. Напрыклад: Габрыня зараз жа выйшла і проз колькі хвілін вярнулася з сястрой, стройнаю чарняваю дзяўчынаю, гадоў шаснаццаці, з тонкімі, прыгожа абры-саванымі бровамі (К-с). Тут Габрыня — лагічны суб'ект, тэма выказвання, а сястра — новае, лагічны прэдыкат, ядро выказвання.

Магчымасць іншага размяшчэння элементаў выказ­вання звязана з важным пытаннем аб звычайным (прамым) парадку слоў у сказе і адхіленнях ад яго. Напрык­лад, у сказе Чарговы чэмпіянат свету па біятлону адбыўся ў Раўбічах зыходным пунктам, асновай выказ­вання з'яўляецца спалучэнне чарговы чэмпіянат свету па біятлону, а ядром — у Раўбічах. Пры іншым парадку слоў атрымліваецца іншае актуальнае чляненне: у Раўбічах (аснова выказвання, тэма) адбыўся чарговы чэмпіянат свету па біятлону (ядро выказвання).

У афіцыйна-дзелавым стылі, наогул у мове неэкспрэсіўнай новае заўсёды ставіцца ў канцы сказа, а ў пачатку яго даецца зыходнае, вядомае. Наадварот, у мове экспрэсіўнай член сказа, які выражае новае, вылучаецца І пад-рэсліваецца шляхам вынясення яго ў пачатак сказа: Закіпела вада наўкол. Скалыхнуліся масткі зыбучыя... (Лыньк.), параўн.: Наўкол закіпела вада. Зыбучыя масткі скал ыхнуліся.

Такім чынам, характэрнай асаблівасцю беларускай мовы, як і іншых усходнеславянскіх моў, з'яўляецца параўнальна свабодны парадак слоў у сказе. Выбіраючы той ці іншы парадак слоў, можна падкрэсліваць у залеж-насці ад мэты выказвання тое ці іншае адценне значэння або экспрэсіі. А. М. Пяшкоўскі адзначаў, што ў сказе Я заўтра раніцай пайду гуляць можна зрабіць 120 перастановак, г. зн. стварыць 120 сінтаксічных сінонімаў, якія будуць адрознівацца тонкімі адценнямі сэнсу. «Само сабой зразумела,— пісаў ён,— што разабрацца ў гэтым багацці можна толькі з дапамогай якіх-небудзь асноўных кіруючых палажэнняў, якія здаўна зводзіліся да прызнан­ня для кожнага сінтаксічнага тыпу так званага прамога і адваротнага парадку слоў. Так, у прамым парадку выказнік ідзе за дзейнікам (дождж ідзе, ён лянівы), дапаўненне за дапаўняемым (ён бярэ кнігу), азначаемае за азначэн-нем (добрае надвор'е ўстанйвілася). У адваротным, як паказвае тэрмін, члены мяняюцца месцамі: ідзе дождж, лянівы ён, ён кнігу бярэ, надвор'е добрае ўстанавілася. Калі ўлічыць, што прамы парадак успрымаецца як норма, а адваротны — як адступленне ад яе, то стылістычнае прымяиенне яго такое: усякі адваротны парадак у тэксце павінен быць эстэтычна апраўданы».

Пры пабудове сказа або пры выпраўленні яго трэба заўсёды мець на ўвазе гэтыя галоўныя палажэнні аб парадку слоў.

Парадак слоў у сказе можа мець як сінтаксічнае, так і стылістычнае значэнне. У першым выпадку змена парадку слоў звязана са зменай сінтаксічных адносін паміж чле­нам! сказа, а ў другім — з паяўленнем дадатковых сэнсавых і экспрэсіўных адценняў. Супаставім: Старажытны Менск — сталіца Беларусі і Сталіца Беларусі — старажытны Менск і бачым, што ў выніку перастаноўкі слоў змянілася іх сінтаксічная функцыя. У наступных прыкладах у выніку перастаноўкі адбываецца ўзмацненне «сэнсавай нагрузкі» слоў пры захаванні сінтаксічнай ролі: Чалавек ляціць у космас і Ляціць чалавек у кос­мос; Гэта была вясёлая і прывабная дзяўчына і Гэта была дзяўчына вясёлая і прывабная. У першай пары сказаў павялічылася сэнсавая нагрузка выказніка, а ў другой — азначэнняў.

Пры адваротным парадку слоў найбольшы акцэнт прыпадае на той член сказа, які выносіцца ў пачатак яго або, наадварот, ставіцца ў канцы, параўн.: Пісьменнік напісаў цікавую кнігу (прамы парадак); Щкавую пісь-меннік напісаў кнігу (інверсія); Кнігу пісьменнік напісаў цікавую (інверсія).

У беларускай мове, нягледзячы на значную свабоду парадку слоў у сказе, кожны член сказа мае звычайнае, уласцівае яму месца, якое вызначаецца структурай або тыпам сказа, сродкам сінтаксічнага выражэння гэтага члена сказа, месцам яго сярод іншых слоў, што непасрэдна звязаны з ім, а таксама прыналежнасцю да пэўнага стылю. На гэтай падставе адрозніваюць прамы (звычайны) парадак слоў і адваротны, які з'яўляецца адступленнем ад звычайнага парадку слоў і выконвае, як правіла, функцыю інверсіі. Першы харакгэрны для навуковага і публіцыстычнага стыляў, другі часцей сустракаецца ў размоўным і мастацкім стылях.

Спынімся кораіка на асноўных палажэннях, якія характарызуюць месца ў сказе асноўных яго членаў пры прамым і адваротным парадку слоў.

1. У апавядальных сказах дзейнік звычайна стаіць перад выказнікам: Лабановіч любіць сваю новую школу (К-с); Нашы маладыя сучаснікі смела пайшлі ў наступ на адвечную дрыгву (з газеты).

Размяшчэнне галоўных членаў сказа часта залежыць ад таго, што абазначае дзейнік — вядомы прадмет або, наадварот, невядомы, няпэўны. У першым выпадку дзейнік стаіць перад выказнікам, у другім — пасля яго: Само­лёт прызямліўся (вядомы); Прызямліўся самолёт (невя­домы, няпэўны).

Калі ў выказванні, якое складаецца з некалькіх самастойных сказаў, трэба падкрэсліць пераход ад адной думкі да другой або паказаць нечаканасць пераходу, то ў другой частцы выказнік ставіцца перад дзейнікам: Калі скончыліся боепрыпасы, лётчык павярнуў машыну ў адваротны шлях. I тут з-за хмар вынырнулі два «месершміты» (з газеты).

Інверсія выказніка як стылістычны прыём ужываецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы для таго, каб падкрэслінь важнасць той ці іншай з'явы, надаць апісанню ўзнятасць, урачыстасць, лірычную ўсхваляванасць або дынамічнасць: Грыміць на карэннях цялежка, мігацяцца стракатыя верставыя слупы, мігаюцца, нахіліўшыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы паабапал дарогі; бягуць лясы, гаі, мяшаюцца палі, грамаздзяцца горы, рассцілаюцца шырокія лугі, блішчаць азёры, срэбрам пераліваюцца рэкі, золатам рассыпаюцца пяскі, глыбокімі зялёнымі ямамі раскідаюцца балоты... (К-с).

Непатрэбная інверсія ў сказе робіць мову напышлівай, манернай, таму ўжываць яе варта толькі тады, калі ў гэтым сапраўды ёсць неабходнасць.

У некаторых выпадках дзейнік ставіцца пасля выказніка, і гэта не ўспрымаецца як інверсія, таму што ў такіх канструкцыях адваротны парадак галоўных членаў сказа выступае як норма, ніякага лагічнага або экспрэсіўнага вылучэння гэтых членаў сказа не адбываецца. Так, у сло­вах аўтара, якія стаяць у сярэдзіне або пасля прамой мовы, звычайным з'яўляецца такі парадак, калі выказнік стаіць перад дзейнікам: «Любачка мая,— казаў ён,— гляджу на цябе і ўспамінаю твайго бацьку...» (К-с). Звычайна дзейнік стаіць пасля выказніка ў аўтарскіх рэмарках драматычных твораў: Лютынскі сядзіць на крэс-ле, трымаючы на каленях партфель, і перабірае паперы. Сядзяць яшчэ два з партфелямі. Уваходзіць Карнейчык (Кр.)-

Пры наяўнасці акалічнасных слоў у пачатку сказа дзейнік часцей за ўсё стаіць пасля выказніка: У жніўні адкрыецца школьны базар.

Звычайнай з'яўляецца пастаноўка выказніка перад дзейнікам у апісальных тэкстах: А на гэтай роўнядзі вы­ткала палескія вёскі, дзе над стрэхамі будынкаў высока ўзнімаліся вязы, ліпы і клёны, абсыпаныя золатам восені. Бліскучым срэбрам вывіваліся рэчкі у нізкіх берагах, раскрываліся шырокія разлогі балотных нізін, заросшых дзікаю травою. Па гэтых дрыгвяных балоцінах, дзе, здавалася, і вады не было, прапіхаліся з чаунамі рыбакі-палешукі у сваёй самабытнай вопратцы і шыракаполых капелюшах (К-с). У такіх выпадках пастаноўка выказніка пасля дзейніка, звычайная ў іншых умовах, можа служыць сродкам сэнсавага выдзялення выказніка: Мужчыны прыўсталі з лау, маладзіцы націснулі з кута на сярэдзіну, моладзь нібы стаілася ў чаканні нечага, што ўбачыш не вельмі часта. Дачакаўшыся такта, Юрачка тупнуў і зав рыў... (Б.)

2. У сказах з прамым парадкам слоў прыметнік-азначэнне ставіцца перад назоўнікам, да якога дапасуецца: Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на снег скрозь сухія выцвіўшыя лісці, і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха (К-с). Азначэнне, якое пастаўлена пасля азначаемага слова, успрымаецца як рэзка падкрэсленае: Сачу за светам глухім, заваконным, за каркам бычыным і рылам суконным (Панч.).

Калі групу прыметнікаў паставіць пасля назоўніка, то гэтыя прыметнікі звычайна аказваюцца настолькі падкрэсленымі, што іх трэба вылучыць асаблівай інтанацыяй, а на пісьме — коскамі: Г эта работніца, маладая і спрытная, карысталася вялікім аўтарытэтам; Рана прыйшла сёлета вясна, светлая, сонечная.

Інверсія азначэння як стылістычны прыём найбольш часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры. Аднак злоўжыванне гэтым прыёмам стварае ўражанне манернасці, аднастайнасці стылю. Цікавым з'яўляецца выказванне Я. Коласа аб мове рамана М. Лынькова «На чыр-воных лядах»: «Стыль рамана „На чырвоных лядах" пераважна аднастайны, своеасаблівы. У ім адчуваецца пявучасць, але яна часта пераходзіць у цягучы лад і томіць сваёю аднастайнасцю. Сказы пабудаваны такім парадкам, што прыметнікі пераважна стаяць пасля назоўнікаў: „Захаладала ўжо вока сонцава"; „I ўвесь поп, як тая морквіна ляжалая, на паграбніцы звялая"; „Заліваюцца дзяўчаты галасамі звонкімі, крышталёвымі"; „Старэйшыя па гладышах, па місках, па начоўках новых, асінавых, па тых дзежачках ліпавых"; „Пасля дажджу твар у Валодзькі, як лапаць той ліпавы, новы"; „Адагнала думкі звычайныя, жаночыя, чалавечыя"; „Канала лета днямі цёплымі, на душы адыходлівымі"» .

Празмернае захапленне інверсіяй азначэння крытыкаваў таксама К- Чорны. У артыкуле «Маладыя празаікі» ён пісаў: «Успомнім старую легенду „Братец Иванушка и сестрица Алёнушка". Там гаворыцца: „Точат мечи булатные" (Іванушку рэзаць). I гэтакая стылістыка адпавядае зместу, адпавядае светапогляду таго асяроддзя і таго часу, у якім была створана гэтая казка. Гэта ўзор злітнасці формы са зместам.

Але што было б, каб мы механічна запазычылі гэтую форму і перанеслі яе на змест нашае савецкае пралетарскае літаратуры? Напрыклад так, форму фразы — „Точат мечи булатные" — перанеслі ў фразу з іншым зместам: „ужываюць угнаенні суперфасфатныя" або — „камбайны звышмагутныя — ой, наша база індустрыяльная".

Мы бачым, як некрытычнае засвойванне, механічнае перанясенне формы ў чужы ёй змест гучыць больш чым смешна. I гэта павінны ведаць маладыя аўтары і засвойваць спадчыну крытычна. (Гэта таксама трэба памятаць і некаторым нашым немаладым пісьменнікам, у якіх мала­дыя аўтары вучацца...) ».

Пры некалькіх неаднародных азначэннях, выражаных якаснымі і адноснымі прыметнікамі, бліжэй да назоўніка ставіцца адносны прыметнік, які выражае больш істотную і пастаянную прымету: новыя гумавыя боты, маленькая драўляная шуфлядка.

Недапасаванае азначэнне ў беларускай мове сустракаецца рэдка, звычайна яно стаіць пасля азначаемага слова: Калектыў пана Тарбецкага (К-с); Роля дырэктара яму спадабалася.

Пры няправільным парадку слоў дапаўненне можа ўспрымацца як недапасаванае азначэнне, што скажае сэнс выказвання: Галоўную ролю ў п'есе Машы выканала артыстка Давідовіч.

3. Назоўнік-дапаўненне пры прамым парадку слоў стаіць пасля слова, якое ім кіруе: На нашым прадпрыемстве разгарнулася барацьба за рэжым эканоміі. Інверсія кіруемага слова выдзяляе, падкрэслівае яго: Р а д з і м е слуЖыць солдат; Дачку маці выпраўляла. Або: Я рабочы. Я люблю лес... Лес люблю (Пташн.).

4. Акалічнасці часу і месца звычайна стаяць перад словам, ад якога залежаць. Часта імі пачынаецца сказ: Учора ў нашай школе адбылася сустрэча з перадавікамі вытворчасці горада. Постпазіцыя акалічнасці часу і месца садзейнічае іх сэнсаваму выдзяленню: Ён прыехаў з камандзіроўкі ўчора; Інжынер прыехаў у вёску.

Акалічнасць спосабу дзеяння звычайна стаіць перад дзеясловам, да якога адносіцца: Ён выразна паглядзеў на таварыша. Калі акалічнасць спосабу дзеяння стаіць пасля дзеяслова-выказніка, то яна мацней падкрэсліваецца: А навальніца насоўвалася павольна, ды станоўка і на-стырна. Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна (К-с).

Акалічнасці прычыны і мэты менш выдзяляюцца ў прэпазітыўным становішчы, параўн.: Ад злосці ён не мог вымавіць і слі'ва і Ён не мог вымавіць і слова ад злосці; Для дасягнення пастаўленай мэты трэба прыкласці шмат намаганняў і Трэба прыкласці шмат намаганняў для да­сягнення пастаўленай мэты.

Такім чынам, дакладнасць і яснасць маўлення ў значнай меры залежаць ад правільнага выбару парадку слоў у сказе. Між тым гэтаму нярэдка ўдзяляюць мала ўвагі, што прыводзіць да стылістычных і лагічных памылак. Трэба заўсёды сачыць за тым, каб слова, якое залежыць ад іншага, стаяла ў сказе побач з ім або як мага бліжэй. Калі ў сказе паміж кампанентамі аднаго словазлучэння стаіць многа слоў іншых словазлучэнняў, то выказаная думка можа аказацца незразумелай, напрыклад: Рашэнні, у сувязі з вынікамі праверкі брыгады намі прынятыя і огульным сходам зацверджаныя, з боку адміністрацыі ніякіх істотных заўваг не мелі. У гэтым сказе паміж дзей-нікам і выказнікам змешчана 16 слоў. Як не прыгадаць тут выказванне М. В. Ламаносава: «Тое, што любім у стылі лацінскім, французскім або нямецкім, смеху варта бывае часам у рускім!»

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]