Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Лічэбнік

68. У стылістычных адносінах гэтая часціна мовы багаццем не вызначаецца. Аднак усё ж можна адзначыць некаторую стылістычную дыферэнцыяцыю лічэбнікаў роз­ных разрадаў.

Зборныя лічэбнікі двое, абодва, трое, чацвёра, шасцёра і г.д. маюць афарбоўку вуснага маўлення. У адрозненне ад адпаведных ім колькасных лічэбнікаў два, тры і г. д. яны абазначаюць такую колькасць прадметаў, якая ўяўляецца як цэлае, як іх сукупнасць, параўн.: Д ь п е хлопцаў гулялі ў мяч і На парадку дня стаяць два пытанні. Або: На возе сядзела чацвёра маладых хлопцаў са станкавым кулямётам (Шам.) і Нагнаў на хлопцаў адразу трох ці чатырох трусоў (Б.).

Экспрэсіўнасць зборных лічэбнікаў узмацняецца пры іх субстантывацыі: 3 саней злезлі двое (К. Ч.); На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох... (Б.). Гэта адзначаецца і пры адасабленні зборных лічэбнікаў: Веча-рам на гняздо варочаліся бацяны. Двое (Пташн.); Щха вы, абодва! (К. Ч.); Сядзяць двоечка, на сенніку на падлозе (Пташн.).

Колькасныя лічэбнікі, якія абазначаюць вялікія лікі, звычайна ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым, навуковым стылях. У размоўным і мастацкім маўленні выкарыстоўваюцца рэдка, толькі са спецыяльнай устаноўкай на дакладнасць, калі гэтага вымагае змест выказвання: Зіма ў тыся­ча дзевяцьсот дваццатым годзе пачыналася вельмі рана (К. Ч.). Тут больш пашыраны прыблізныя, недакладныя лікі. Характэрны ўрывак з п'есы К. Кранівы «Пяюць жаваранкі»:

Вера Паўлаўна. Скажыце, таварыш Пытляваны, колькі ваша карова дала за год малака?

Пытляваны (крыху здзіўлена). Мая ўласная? Вера Паўлаўна. Так, ваша ўласная. Пытляваны. Літраў тысячы тры з палавінай. Вера Паўлаўна. А ваша, таварыш Верас? М і к о л а. Таксама тысяч каля трох. Вера Паўлаўна. А фермавыя?

Пытляваны. Тысяч каля двух... Гэта вось таварыш Здараве-ня дакладна можа сказаць.

Здаравеня (разгортвае папку). На кожную фуражную карову прыходзіцца ў сярэднім адна тысяча пяцьсот дваццаць літраў.

Калі лічэбнік стаіць у сказе пасля назоўніка, ён мае значэнне прыблізнасці: А дома была толькі хата і пры ей град пяць агароду (К- Ч.); Гэтаму Клеберу было цяпер год пад дваццаць сем (К- Ч.).

Значэнне прыблізнасці ў мове выражаецца спалучэннем слоў каля, прыблізна, больш за (як), з гакам і інш. з лічэбнікам: Асвоена і пачата вытворчасць больш як 2000 новых відаў вырабаў; Сёлета собрана каля двух тысяч тон караняплодаў і каля чатырох тысяч тон бульбы (з газеты).

Значэнне прыблізнасці выражаецца таксама пры дапамозе няпэўна-колькасных лічэбнікаў некалькі, столькі, колькі, гэтулькі, многа, мала, шмат, прычым некаторыя з іх, напрыклад некалькі — колькі, многа — шмат, высту-паюць у якасці стылістычных сінонімаў: Пасля, праз к о л ь к і гадоў, атрымаўшы веды, пазнаўшы добра жыццё, Майсей даў чалавецтву запаветы боскія, якія людзі вывучалі на памяць з малых гадоў, але якіх увогуле нік.ыі не прытрымліваліся (У. Д.). Ужыванне колькі ў значэнні лічэбніка некалькі характэрна для размоўнага і мастацкага стылю, у дзелавым і навуковым маўленні замена г; гэтых лічэбнікаў адно адным немагчыма.

Экспрэсіўнай формай выражэння няпэўнай колькасці з'яўляецца паўтор слоў, пераважна дзеясловаў-выказнікаў: Бацька больш маўчаў, адно вачэй давольных не зводзіў, а маці гаварыла-гаварыла, аж захліпалася ад радасці (I. М.); Гаварыў, еаварыў, рагатаў Хоня — і загаварыў Хадоську (I. М.).

У значэнні велізарнай колькасці ўжываецца таксама форма роднага склону назоўнікаў, напрыклад: «Ото паноў! О, божа мілы! Якія гладкія іх рылы» (К-с); Гра­фіны з ледзяною вадою, і д ы м у-д ы м у (Луж.).

Як колькасныя, так і парадкавыя лічэбнікі ў размоўным і мастацкім маўленні могуць ужывацца ў пераносным, метафарычным, значэнні, г. зн. якасным, ацэначным (адну хвіліначку; адным вокам; адным словам; адным калом плоту не падапрэш; дзве работы за раз не зробіш; дваіх душою; першая ластаўка; на сем сукоў садз'щца; сем разоў адмерай, а раз адрэж; трыццаць і тры гады): I толькі сёлета перастаў ён рыбачыць, адгрукаўшы на гэтай цяж-кай працы не нейкія там трыццаць I тры гады, як той, што злавіў залатую рыбку, а роўна семдзесят пяць (Б.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]