Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Дзеяслоў

69. Вобразна-экспрэсіўныя якасці дзеяслова. Дзеяслоў багаты разнастайнымі семантыка-стылістычнымі адценнямі. Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, шырока развітай сінаніміяй слоў, якія абазначаюць дзеянне, з другога — вялікай колькасцю граматычных катэгорый і форм дзея­слова, часта сэнсава вельмі блізкіх.

Выяўленчыя магчымасці дзеяслова адзначаюць многія пісьменнікі і даследчыкі мовы мастацкай літаратуры. Характарызуючы станаўленне мастацкага стылю К. Чорнага, А. Адамовіч, у прыватнасці, піша: «У адпаведнасці з тым, як К. Чорны адыходзіў ад „лірыкі ў прозе", а асноўным арсеналам мастацкіх сродкаў яго ўсё больш рабілася мова жывая, гутарковая, „касцяком" яго мастацкай фразы, стылістычна найбольш важкім словам у яго мастацкай фразе станавілася (як і ў жывой гаворцы) катэгорыя дзеяння — дзеяслоў» 70.

Калі, напрыклад, у тэксце шмат дзеясловаў, то апа-вяданне вызначаецца экспрэсіяй, дынамізмам. Гэта датычыцца ў першую чаргу малюнкаў руху. У тэкстах апісальных, наадварот, звычайна больш назоўнікаў і прыметнікаў. Цікавыя назіранні, у якіх характарызуецца вобразна-мастацкая роля дзеяслова ў рамане «Трэцяе пакаленне» К. Чорнага, прыводзіць У. Юрэвіч. «Міхал* прыпёрты фактамі да сцяны — наступае кульмінацыйны момант для раскрыцця яго брудных пачуццяў. I тут аўтар насычае сказ дзеясловамі, каб перадаць унутраную трывогу, адчай чалавека, што, аслеплены на нейкі момант прагай нажывы, звярэе.

„— Вон! — загадала яна.

Твар яе стаў сухі. Кусаючы губы, ён падаўся к сталу. Угнуў плечы, варушыў губамі і барадой, адкусваў паперку, сыпаў у яе з кішэні махорку, паклаў незакураную папяросу ў кішэню, пасля дастаў назад, закурыў, падышоў да самага акна і глядзеў у поле. Пасля выцягнуў з-за печы брусок і пачаў вастрыць сякеру. Бруском пацягнуў разоў дваццаць, паклаў яго назад, сякеру заткнуў за папружку, нагнуўся і падняў з зямлі хлеб. Адламаў кава-лак, запхнуў за пазуху, другі кавалак пачаў есці, дастаў з паліцы сала, разы два ўкусіў, шпурнуў і хлеб і сала на стол, шырока расставіў ногі і закрычаў..." »

У стылістычных адносінах дзеясловы можна падзяліць на дзве групы. Да першай належаць літаратурна-кніжныя, нарміраваныя, а да другой — размоўныя, прастамоў-ныя. Апошнія адрозніваюцца звычайна большай вобраз-насцю і экспрэсіўнасцю. Так, напрыклад, агульнаўжывальныя дзеясловы ісці, бегчы, гаварыць, ударыць налічваюць дзесяткі сінонімаў размоўнага або прастамоўнага характару тыпу сучыць, тэпаць, шлёндраць, несціся, вярзці, балбатаць, ляснуць, тыцнуць і інш., якія выконваюць у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы самую разнастайную стылістычную ролю. Экспрэсіўныя якасці прастамоўных дзеясловаў выкарыстоўваюцца з мэтай моўнай характарыстыкі дзеючых асоб літаратурнага твора. Вось, напрыклад, маналог шафёра Сцяпана Жыхара з апавядання I. Пташнікава «Сцяпан Жыхар са Сцешыц». Для таго каб перадаць грубасць, фамільярнасць размовы героя са сваім спадарожнікам, пісьменнік насычае яе праста-моўнымі дзеясловамі: «Дык што, Пятух, не хвалішся...— Пеця Гурбан успомніў, што так яго дражнілі пасля вайны, у вёсцы, даўно тое было.— Што не хвалішся, кажу? У інжынеры не вылез яшчэ? Доўга ты нешта вучышся. А ў салдаты цябе не заграбуць?»

У літаратурнай мове прастамоўныя дзеясловы як бы кантрастуюць з кніжнай лексікай і надаюць маўленню адценне іроніі, гумару. Яркім прыкладам з'яўляецца размова журналіста Язвы з Клавай у п'есе К. Крапівы «Мілы чалавек»:

Язва. Я напішу пра тое, як жыла-была Клавачка — харошая дзяўчынка з сінімі вочкамі і сінімі стужкамі ў косах. Усе ёю любаваліся, называлі красуняй і разумніцай.

К л а в а. А так і называлі.

Язва. А мама яе песціла і ўсё за яе рабі.іа, нават адзявала і раз-дзявала. Разумніца Клавачка пайшла ў школу. Тут мама за яе не магла рабіць, ёй прыйшлося рабіць самой... Гэта* было цяжка і нудна. Сяк-так яна дапаўзла да дзесятага класа...

Клава. Вось і няпраўда. Скончыўшы школу, я паступіла ў балет­ную студыю.

Язва. Я памыліўся. Клавачка не дапаўзла да дзесятага класа. Яна ўбачыла на сцэне, як балерыны грацыёзна выбрыкваюць ножкамі...

Прастамоўныя дзеясловы з мэтай выражэння адносін аўтара да прадмета апісання выкарыстоўваюцца і ў аўтарскай мове: Калі над плошчай грымне радасны марш, дык на скверы з дрэў гулліва цярушыцца першы іней, а белы дзядок, што ледзь, здаецца, т э п а е тратуарам, і той пачынае ў такт пастукваць кіёчкам (Б.).

Вельмі экспрэсіўныя дзеясловы, якія ўтвораны ад выклічнікаў і гукапераймальных слоў, тыпу бахаць, войкаць, грукаць, мэкаць, цмокаць, шорхаць і інш. Яны ўжываюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы: Блізка, зусім блізка, наперадзе бухалі нашы гарматы (I. М.); На бульбяным полі навокал цяжка г у п а ю ц ь міны і ядавіта звіняць асколкі (Б.).

Вобразнасць дзеяслова часцей за ўсё адчуваецца пры яго метафарычным ужыванні. Як вядома. метафарызуюцца часцей за ўсё дзеясловы канкрэтна-бытавога, прадметнага характеру, якія ў выніку пераноснага ўжывання атрымліваюць больш шырокае, больш агульнае значэнне. А. I. Яфімаў адзначае, што вельмі прадуктыўныя ў гэтых адносінах дзеясловы руху плысці, паўзці, гуляць, біць, замыкаць, ад-мыкаць, раздзяваць, адзяваць і г. д. Снежань срэбнымі ключамі замыкав ручаі (Бр.). Прыём метафарызацыі дзеясловаў бярэ пачатак у народнай паэзіі, у фальклоры. Ен заснаваны на ўвасабленні, г. зн. на перанясенні прымет, якія характэрны для жывых істот, на нежывыя, неадушаўлёныя прадметы:

Ой, у полі тры тапопі

На яр пахіліліся...

Нізка нахіліліся...

Ой, ды пахіліліся,

Ў думах зажурыліся,

Моцна зажурыліся (Тр.).

Ой, вярбіна зялёная

Над вадою схілілася,

Ці ад ветру схілілася.

Расой буйнай умылася.

Пад вярбою, над вадою.

Там дзяўчына журылася,

3 касы русай дзівілася,

Слязой горкай умылася (Тр.).

Пераноснае значэнне дзеяслова звычайна выяўляецца толькі ў кантэксце. Асабліва моцную сувязь з кантэкстам мае пераноснае значэнне дзеяслова пры індывідуальна-аўтарскай метафарызацыі:

Вяселле мы ў дарозе адгулялі,

Для танцаў цеснаваты быў вагон.

Услед рака прыцмоквала хваляй,

Імчаўся душны ліпень наўздагон (Р. Б.).

У народнай паэзіі, а таксама ў творах, напісаных на аснове фальклорных традыцый, характэрным выяўленчым прыёмам з'яўляецца ўжыванне побач двух і болей семантычна блізкіх дзеясловаў з пераносным значэннем:

Зашумела, загуло,

Бы землетрасенне,

На палескае сяло

Найшло утрапенне (Куп.).

70. Сінаніміка форм часу. Цяперашні час дзеяслова абазначае дзеянне, якое адбываецца ў момант гутаркі: Над горадам ляціць самалёт; Студэнт піша контрольную работу. Цяперашні час дзеяслова можа абазначаць такса­ма дзеянне або стан, якія выражаюць пастаянную ўласці-васць прадмета або асобы. Так, сказ Студэнт добра чытае вершы Купалы паказвае, што студэнт чытае добра вершы Купалы не толькі ў момант паведамлення аб гэтым, але і заўсёды.

Для абазначэння адначасовасці дзеянняў у адным ска­зе могуць ужывацца формы цяперашняга і прошлага часу: Калі малады фурманшчык увайшоў у хату, ён убачыў, што немец ляжыць усё на тым жа месцы, а Волечка поіць яго з лыжкі малаком. Салдат сядз'щь у одуме, а фельчар піль-на прыглядваецца да немца. Калі ж Волечка з пустой міскай ад малака адышлася к печы, фельчар пачаў абслу-хоўваць І абмацваць хворага немца (К- Ч.). Такое ўжыванне форм часу дзеясловаў дазваляе перадаць пераем-насць, паслядоўнасць адначасовых дзеянняў, а таксама іх розную працягласць. Як вядома, час цесна звязаны з трываннем: толькі дзеясловы ў прошлым часе могуць выразіць завершанасць дзеяння, дзеясловы ў цяперашнім і будучым часе — неабмежаванасць працякання дзеян­ня. Выкарыстанне гэтай ўласцівасці часавых форм дае магчымасць адлюстраваць дынаміку мастацкага апісання ва ўсёй паўнаце.

Формы цяперашняга часу ў значэнні прошлага распаўсюджаны ў мастацкім і публіцыстычным стылях.

Размоўнае адценне мае ўжыванне прошлага часу замест будучага: Ну, я пайшоў дахаты. У бытавым маўленні сустракаюцца формы з іранічнай экспрэсіяй, якія абазначаюць недавер'е, адмауленне: Так я цябе там і ўбачыў (замест Я цябе там не ўбачу).

Побач з простымі формамі прошлага часу ўжываюцца і складаныя формы, характэрныя пераважна для размоўнага стылю. Яны ўтвараюцца пры дапамозе асабовых форм прошлага часу дзеяслова быць і поўназнамяналь-нага дзеяслова: Маце раз прислала была яму па-сылку (К- Ч.); Пачуўшы. ў Забыліне кулямёт, людзі на лагу былі сталі (Пташн.). Такія формы звычайна маюць значэнне даўномінулага часу і абазначаюць дзеян­не, якое адбылося раней другога мінулага дзеяння: Ён жа ўжо б ы ў вярнуўся, калі яшчэ Адам быў тут (К- Ч.); Гэта ж я зусім была забыла, што кавалак калбасы астаўся (К. Ч.); Ганна х а ц е л а была адабраць алешыну, але ён не аддаў (I. М.).

135Для абазначэння мнагакратнасці, паўтаральнасці дзеяння ў мінулым пры дзеяслове ўжываецца часціца бывала: I чаго толькі яны, бывала, ні перагавораць у такія хвіліны! (К- Ч.); 3 Бушмаравага бацькі смяяўся, бывала, што той хоць і заможны, але страціў з выгляду сваю шляхетнасць. (К. Ч.). Такія формы таксама характэрны для размоўнага стылю.

Адценне раптоўнасці, нечаканасці дзеяння ў прошлым выражаецца спалучэннем часціцы давай з інфінітывам дзеяслова незакончанага трывання:

Нехта з нашага жыхарства Недзе шмат папаў лякарства (Кажуць, цэлую павозку) Ды давай лячыць ім вёску (Кр.).

Зрэдку замест часціцы давай сустракаецца часціца вазьмі: А ён вазьмі і скажы ўсю праўду.

Будучы час абазначае дзеянне, якое адбываецца пасля моманту гутаркі: Заутра адбудзецца справаздачна-вы-барчы сход.

Будучы час можа выкарастоўвацца замест прошлага для абазначэння паўторных дзеянняў: У агародзе на ўзмежку цвіло «бабіна лета», і калі нападав першы мокры снег і няма марозу, аблепленыя снегам блакітныя кветкі, дробным, як іскры, цвітуць сабе. Тады дзед Максім Астапавіч прынясе ў хату мокрую кветку І скажа: «От жа, мой божа, снег нападаў, а яно цвіце» (К. Ч.).

У значэнні будучага часу могуць ужывацца формы прошлага і цяперашняга часу дзеяслова: Ах, не забылася адна вялікая мара! От вывучыўся Стась за доктара. Док-тар з яго выйшаў знакаміты. Тут на хутары выстраіў ён сабе бальніцу. Да яго з'язджаюцца лячыцца ўсе выдат-ныя людзі, усе багатыры, асэсары, пасэсары, дзедзічы, паны, ксяндзы, хутар роб'щца маёнткам, пасля ўжо ў Бух-чы некалькі маёнткаў!.. (К- Ч.)

Спецыфічнай формай будучага часу, якая мае размоўна-дыялектны характар, з'яўляецца сінтэтычная фор­ма, утвораная пры ўдзеле дапаможнага дзеяслова іму (хадзіцьму, рабіцьмеш і г. д.): Амо І на нашым процерабе некалі «пуцілаўца» паставяць'і з свае руды машыны рабіцьмуць. Усё можа быць (Луж.).

Вельмі экспрэсіўная форма выражэння імгненнага дзе­яння ў прошлым дзеясловамі будучага часу ў спалучэнні з часціцамі як і калі: Дзядзька Змітрук расказваў пра вайну — як ён хадзіў: «Даёш Аршаву!» — і кулачышча к а л і с т у к н е па стале, дык лямпа — бах!.. (Б.); Тады ён зняў з цвіка рамень з тою спражкай, што ЮЗЖД, ды я к п л я с н е... (Б.)

Для абазначэння мнагакратнасці дзеяння будучы час можа выступаць у значэнні цяперашняга:

Вецер вые, не сціхае,

Дзіка ў коміне шуміць.

То заплача, заспявае,

То на стрэсе прабяжыць (К-с).

Будучы час замест цяперашняга выкарыстоўваецца зрэдку пры выражэнні просьбы або загаду: Я вось буду прасіць пана настаўніка, каб цябе часцей на калені ставіць ды яшчэ грэчкі падсыпаць (К-с).

Зрэдку замест будучага часу можа ўжывацца інфінітыў: Кош вісіць пад страхою. Пусты ці з чым? Пусты, легка загайдаўся. С е с ц і на калоду, пачакаць, па-куль прыйдуиь (К- Ч.).

71. Асаблівасці выкарыстання форм трывання. Характэрнай асаблівасцю дзеясловаў з'яўляецца іх прыналежнасць да аднаго з двух трыванняў — незакончанага або закончанага. Дзеясловы незакончанага трывання выражаюць незавершанае ці паўтараемае дзеянне, якое не мае мяжы. Яны сустракаюцца часцей за ўсё ў апісаннях і фармулёўках агульных заканамернасцей. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць абмежаваныя дзеянні і сканцэнтроўваюць увагу на закончанасці дзеяння або на яго выніку.

Надзвычай выразна сэнсава-экспрэсіўныя якасці дзеясловаў розных трыванняў характарызуе наступны прыклад: Каб ты павесяліўся сваёю воляй, дык не, ганяешся за нечым уночы недзе па полі, шукаеш немаведама чаго, чаго ніколі не губляў, чаго можа і не было ніколі ў цябе...— Не было? Не г у б л я ў? Я з-гу-б-і-ў! (К. Ч.)

Значэнне той ці іншай формы трывання дзеясловаў залежыць ад пэўных прыставак і суфіксаў. Так, характэр-ная для размоунага стылю беларускай мовы падвойная прыстаўка папа- надае дзеясловам закончанага трывання значэнне колькаснай характарыстыкі дзеяння:

Ды ўжо ж тыя паўпанкі

Абабілі ўсе ганкі:

Папаелі вачамі

Тых, што зброяй брашчалі,

Папабралі лычамі

Бруду з кожнае ямы...

Папаслаліся лістам

Перад фунтам англійскім,

Папапрошвалі трантаў

У шчарбатага франка,

Папагнуліся паркам

За нямецкаю маркай,

Папасклелі пад плотам,

Каб хоць вывіляць злоты (Луж.).

Такая форма дзеясловаў закончанага трывання вельмі экспрэсіўная, таму яна найбольш часта сустракаецца ў мастацкім і размоўным стылях. Прыклады з твораў К. Чорнага: Колькі Гальвас папаздзекваўся некалькі з мяне, як я служыў у яго, і колькі, бывала, каштавала грошай і здароўя дастаць у гэтага магната зямлі; Але ж і папаскакаў ты, дзядзька, каля гэтага Бухчы, пакуль гэтае дабро выскакаў; Мудрэйка за свой век папасудзіўся з усімі; I я паПаездзіў з ім.

Пры ўтварэнні формы закончанага трывання з дапамогай суфікса -ну- часта атрымліваецца размоўная форма з пэўнай экспрэсіўнай афарбоўкай: махнуць, міргнуць, шмыгнуць, казырнуць і г. д. Яшчэ большую выразнасць і інтэнсіўнасць дзеяння абазначаюць дзеясловы з суфіксам -ану-, параўн.: крутнуць — крутануць, шмыгнуць — шмыгануць, штурхнуць — штурхануць.

Яркую экспрэсію выражаюць дзеяслоўныя формы закончанага трывання з суфіксамі -ну- або -ану- ў тво-рах мастацкдй літаратуры: Аканом кінуўся тады шля-г а н у ц ь нагайкаю па парабкоўскіх плячах, але парабак хістануўся ўбок (К. Ч.); Ды танкі, вядома, так пекану л і з гармат, што не толькі кулямёт і сал-датаў, а ўвесь верх званіцы як быццам нехта сaшчы кнуў і пусціў на вецер (Б.).

Адзначаюцца паралельныя формы дзеясловаў неза-кончанага трывання з суфіксамі -а-(-я-) і -ва-, -іва-(-ыва-): абкружаць—абкружваць, агаляць — аголь-ваць, вылічаць — вылічваць, адшчапляць — адшчэплі-ваць, вырабляць —выробліваць і г. д. Формы з -а-(-я-) з'яўляюцца пераважна кніжнымі, а з -ва-, -іва-(-ыва-) — размоўнымі. Аднак заўважаецца тэндэнцыя да пашырэн-ня форм незакончанага трывання з суфіксамі -іва- (-ыва-) і ў мастацкай літаратуры, і ў публіцыстыцы.

Некаторыя дзеясловы іншамоўнага паходжання з суфіксамі -ава-, -ірава- могуць адной і той жа формай выражаць значэнне закончанага і незакончанага трыванняў: Мы некалькі разоў азаніравалі паветра ў камеры (незакончанае трыванне); Пасля таго як мы азаніравалі паветра ў камеры, вопыт прайшоў па-спяхова (закончанае трыванне).

Дзеясловы іншамоўнага паходжання ўтвараюць пара­лельныя формы незакончанага трывання тыпу кантра-ляваць — кантраліраваць. Больш характэрна для беларускай мовы форма з суфіксам -ава-(-ява-): тэлегра-фаваць, фармуляваць і інш. Суфікс -ірава-(-ырава-) выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі аснова слова не дае магчымасці ўтварыць дзеяслоў незакончанага тры­вання з суфіксам -ава- (-ява-) або калі суфікс -ірава-(-ырава-) уносіць новае сэнсавае адценне ў слова, параўн. такія пары, як газаваць і газіраваць, фармаваць і фарміраваць.

Часта ў якасці сінонімаў выступаюць прыставачныя і беспрыставачныя дзеясловы незакончанага трывання, якія адрозніваюцца і сэнсавымі, і стылістычнымі адценнямі: мераць — вымяраць, публікаваць — апублікоўваць, гартаваць — загартоўваць, шліфаваць — адшліфоўваць і інш. У адных выпадках беспрыставачныя дзеясловы ў параўнанні з прыставачнымі характэрны для размоўнага стылю, параўн. мераць і вымяраць. У другіх выпад­ках беспрыставачныя формы носяць больш агульны ха­рактер, а прыставачныя дзеясловы абазначаюць большую мнагакратнасць, большую актыўнасць дзеяння.

Часта беспрыставачныя дзеясловы незакончанага тры­вання, якія абазначаюць рух, утвараюць сэнсава блізкія пары: бегаць — бегчы, хадзіць ісці, катаць — каціць, лятаць — ляцець і г. д. Асноўная розніца паміж імі заключаецца ў тым, што першыя дзеясловы ў кожнай пары абазначаюць дзеянні, якія адбываюцца з перапынкам і ў розных кірунках. Гэта так званыя маторна-кратныя дзеясловы. Другія дзеясловы ў кожнай пары абазна­чаюць дзеянні, якія адбываюцца ў адным кірунку і ў пэўны час. Яны адносяцца да някратных дзеясловаў і ўказваюць на лінейны рух. Напрыклад, фраза Дзіця ходзіць азначае, што яно наогул умее хадзіць, рухацца, а фраза Дзіця ідзе азначае, што яно рухаецца ў пэўны момант і ў пэўным напрамку. Параўн. таксама сказы: Я люблю лятаць на самалёце і Да Масквы мы будзем ляцець паўтары гадзіны. У першым прыкладзе дзеяслоў указвае на паўторнасць руху, які можа адбывацца ў розных кірунках. У другім прыкладзе дзеяслоў ляцець указвае на рух толькі ў пэўным напрамку і ў пэўны час. У некаторых выпадках дапускаюцца абедзве формы: Аўтобус ў мікрараён ідзе (ходзіць) праз кожныя 10 мінут.

Памылкі ў выкарыстанні форм трывання могуць быць звязаны не толькі з няправільным іх утварэннем, але і з неадпаведнасцю кантэксту: На ўскраіне вёскі доўгі час прытулілася да ўзгорка маленькая хатка. Дзеяслоў прытулілася — закончанага трывання. £н указвае на закончанасць, аднакратнасць дзеяння і таму не адпавядае словам доўгі час. Трэба было напісаць: На ўскраіне вёскі доўгі час тулілася да ўзгорка маленькая хатка.

Розныя па трыванню дзеясловы могуць выступаць у якасці аднародных членаў сказа толькі ў тым выпадку, калі яны ўказваюйь на паслядоўнасць дзеянняў у часе: Ён з а й ш о ў у хату і б а ч ы ц ь, што ўсе ўжо собра­лся (з газеты).

72. Стылістычнае выкарыстанне форм ладу. У беларускай мове, як і ў рускай, шырока практыкуецца замена аднаго ладу дзеяслова другім для выражэння розных адценняў просьбы, загаду, пажадання, для перадачы неаб-ходнасці, магчымасці або немагчымасці дзеяння. Напрыклад, загадны лад можа ўжывацца замест умоўнага: Дай яму толькі слова, і ён зацягне прамову на цэлую гадзіну (з газеты). Такая форма выражэння больш экспрэсіўная і сустракаецца часцой у размоўным стылі.

У значэнні загаднага ладу могуць выступаць іншыя дзеяслоўныя формы і нават іншыя часціны мовы: інфінітыў, умоўны лад, прыслоўе, выклічнік. Яны звычайна надаюць загаду большую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. «Бяры рыдлёўку і к а п а ц ь мне, нягод-нік!» — поўны пагарды і злосці загадвае Жаўтых (В. Б.); «Клава,— у асець! — гукнуў ён радыстцы.— Быст-р а!!» (В. Б.); «Кідай пістоль! Н у! I рукі ўгору!» (В. Б.); «3 а н я л і с я б лепш справай»,—загадала маці дзецям. Так, першы сказ пачынаецца звычайнай формай загад­нага ладу (бяры), а заканчваецца вельмі экспрэсіўнай інфінітыўнай формай (капаць!). Інфінытыў з асаблівай загаднай інтанацыяй выкарыстоўваецца і ў наступнай фразе: «Агонь! раве Жаўтых.Наводзіць лепш!» (В. Б). Звяртае на сябе ўвагу таксама своеасаблівая, вельмі лаканічная і выразная форма загаду, калі называецца толькі прадмет, а дзеяслоў прапускаецца (агонь! Параўн.: «Адкрыць агонь!»). Toe ж самае і ў фразе: «Сашнікі!» крычыць Жаўтых (В. Б.) (у значэнні 'ўбраць сашнікі').

Інфінітыўная форма загаду не абазначае канкрэтных асоб, да якіх накіравана патрабаванне, яна часта выка-рыстоўваецца ў загалоўках газетных артыкулаў:

«У б р а ц ь ураджай без страт»; «В ы х о ў в а ць маладыя навуковыя кадры»; «Удасканальваць моўнае майстэрства». Калі ж маюцца на ўвазе канкрэтныя асобы, то патрабуецца выкарыстанне форм другой асобы загаднага ладу: Дарагія суайчыннікі, беражыце п р ы р о д у!

Звычайна загадны лад ужываецца без займенніка. Далучэнне займенніка другой асобы змякчае патрабаван­не і часта выражае просьбу, параўн.: Напішыце і Вы напішыцс; Пагуляйце і Вы пагуляйце; Ідзі і Ты ідзі.

Часцей за ўсё займеннікі пры форме загаднага ладу ўжываюцца тады, калі супастаўляюцца дзеянні суб'ектаў або выдзяляецца дзеянне аднаго з суб'ектаў:Ты ідзі. лесам, а мы пойдзем полем.

Важнас значэнне мае і месца займенніка ў адносінах да формы загаднага ладу. Займеннік другой асобы, пастаўлены пасля формы загаднага ладу, змякчае загад. Наадварот, наяўнасць займенніка перад дзеясловам загаднага ладу робіць загад больш катэгарычным. Тэта выразна адчуваецца ў наступным ирыкладзе з рамана К. Чорнага «Зямля»: Годзе чакаць ужо... Не трэба больш... Разам будзем. Ты скажы... Скажы ты... Ганна...

Для змякчэння катэгарычнасці просьбы, загаду ужы­ваецца таксама форма ўмоўнага ладу, якая ў такіх выпадках набывае адценне пажадання, указвае на магчымасць дзеяння: Вы б раздзеліся, а то яшчэ гадзіну чакаць (К. Ч.); Няхай бы ты, Юрка, ногі памыў (К. Ч.). 3 той жа мэтай умоўны лад можа выступаць у значэнні абвеснага: Я хацеў бы вас папрасіць не затрымліваць нас надоўга. Параўн.: Я прашу вас не затрымліваць нас надоўга.

Пашырана ў беларускай мове ўжыванне загаднага ладу ў значэнні ўмоўнага. У такіх выпадках перад выказнікам у форме загаднага ладу ставіцца адносны займеннік або прыслоўе ў спалучэнні з часціцай ні: Куды ні глянь — усюды лес і лес... Колькі ні працуй — усё мала.

У беларускай мове побач з простымі формамі загад­нага ладу выкарыстоўваюцца і апісальныя. Яны ўтвараюцца шляхам спалучэння асноўнага дзеяслова з дзея­словам давай (це) або загаднай часціцы няхай (хай) з дзеясловам трэцяй асобы: Давайце брацца за работу; Давай пасядзім у цяньку; Няхай жыве дружба народаў.

Апісальныя формы загаднага ладу з дзеясловам да­вай вызначаюцца тым, што выражаюць загад у больш мяккай форме і набліжаюць яго да просьбы. Часціца няхай (хай) узмацняе патрабаванне, загад. 3 гэтай жа мэтай у размоўным стылі яна можа ўжывацца ітіры прос­тых формах загаднага ладу: Няхай ты згары, зной з гаворкаю чэпіцца (К- Ч.); Ай, няхай ты запаветрай, ты усё жартуеш (К. Ч.). Праўда, калі загадны лад пры звароце да другой асобы ўжываецца ў форме трэцяй асобы адзіночнага або множнага ліку, то часціца няхай (хай) можа выкарыстоўвацца для змякчэння просьбы або па-трабавання: Хай пан Быкоўскі на іх не зважае ды пяе, ведама — блазнота, што яны знаюць (Куп.). Параўн.: Не зважайце на іх ды спявайце.

У размоўным стылі для абмежавання катэгарычнасці загаду ўжываецца постфікс -ка (-тка): Давай-ка я табе дапамагу.

Часта ў якасці загаднага ладу выступав форма дзеяслова другой асобы прошлага часу абвеснага ладу: «Я калісьці, як спяваў на клірасе, дык дзяк...» — «Пайшоў ты з сваім клірасам» (К. Ч.).

Адзнакаю размоўнага стылю характарызуецца ўстарэлая форма загаднага ладу другой асобы множнага ліку з канчаткам -еще (-эце): Не пытайце, не прасеце светлых песень у мяне (К-с).

У размоўным стылі, а таксама ў паэзіі сустракаецца форма загаднага ладу першай асобы множнага ліку з кан­чаткамі -ма, -мо, -мось: Любімось, мае суседзі! Юньма сваркі, звадкі. Жыйма, як родныя дзеці адной нашай маткі (Куп.); Пакіньма напуста на лес свой наракаиь (Куп.).

Форма загаднага ладу ў беларускай мове часта набывае абагульняючае значэнне:

Тут усміхнуўся Міхал скрыва: —

I гніся век, цярпі маўкліва,

Пакінь ты ўсякую надзею

Хамут з сябе зняць, дабрадзею!

А над уласнай гаспадаркай

Варонай чорнаю закаркай

І цяжкі крыж пастаў над ёю,

Як мусім ставіць над сабою (К-с).

Тое ж самае адценне набывае форма загаднага ладу ў наступных прыкладах: Г эта ж не жарты! Там зямлі б яр ы! Там жыві сабе (К. Ч.); Жыць жа трэба цяпер неяк, самой пра ўсё думай (Пташн.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]