Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

«Мінскі напрамак» I. Мележа

Рэдакцыя 1949 г. Рэдакцыя 1958 г.

От мы на тым тыдні лаві- От мы на тым тыдні лаві-

лі рыбу, дык прыходзілася забі лі рыбу, дык прыходзілася ўла-

рацца па шыю — і то нічога. зіць па шыю — і то нічога.

А старуха, што поруч ідзе, А жанчына, што цягнулася

усё шамкае: «Што ж гэта? Што побач, усё шамкала: «Што ж гэ-

ж гэта?» та? Што ж гэта?»

Там муж, Змітро, там мно- Там муж, Змітро, там мно-

га знаёмых партызан б'юцца га знаёмых партызан б'юцца

насмерць з ворагам. насмерць з гітлераўцамі.

Аўдоцця прыцягнула да Аўдоцця прыцягнула да гру-

грудзей галоўку сына, моцна дзей галоўку сына, моцна пры-

прыціснула. туліла.

«Адзін дзень» я. Брыля

Рэдакцыя 1947 г. Рэдакцыя 1958 г.

Перасякаючы гэты круг, з Перасякаючы гэты круг, з

поўдня на поўнач плыў Неман. поўдня на поўнач плыў Неман.

Таксама родны, свой, аплаваны Таксама родны, свой, аплаваны

ўлетку, абкатаны зімой. ўлетку, абкоўзаны зімой.

Ззаду, на Немане і ў вёсцы, Ззаду, на Немане і ў вёсцы,

чуўся гвалт, страляніна, узні- чуўся крык, страляніна, узні-

маўся пажар. маўся пажар.

Сонца, якое так нядаўна, Сонца, якое так нядаўна,

здаецца, села амаль на паўноч- здаецца, села амаль на паўноч-

ным захадзе, перапаўзло, хаваю- ным захадзе, перапаўзло, хаваю-

чыся за далягляд, на паўночны чыся за далягляд, на паўночны

ўсход і спынілася, каб пачаць ўсход і спынілася, каб пачаць

памаленьку выныраць наверх. памаленьку выплываць наверх.

Пачварны чалавеканенавіс- Нелюдзь прагнаў іх з род-

нік выгнаў іх з роднага гнязда, нага гнязда, гнаўся за імі з ку-

гнаўся за імі з кулямётамі, спы- лямётамі, спыніў у грудзях ма­

ніў у грудзях малако... лако...

Стылістычная праўка ў прыведзеных вышэй прыкладах выклікана самымі разнастайнымі прычынамі. У адных выпадках спатрэбілася ўдакладніць сэнсавае, прадметнае значэнне слова, у другіх — узмацніць або змякчыць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, у трэціх —- змяніць фразеалагічныя сувязі слоў і г. д. Але кожная з гэтых правак робіць думку больш яркай, вобразнай і дакладнай. Сапраўды, у выразе прыціснула галоўку сына слова прыціснула не можа перадаць тых адценняў пяшчотнасці і ласкі, якія ўласцівы больш прыдатнаму тут слову прытуліла, а, наадварот, змяшчае непажаданае ў дадзеным выпадку адценне грубасці, рэзкасці.

Майстры слова ў пошуках яркіх і трапных сінонімаў выкарыстоўваюць усё багацце вобразных сродкаў роднай мовы, прымушаючы слова свяціцца новымі і свежымі адценнямі. У рамане «Пошукі будучыні» К. Чорнага ёсць такая фраза: Цэлымі начамі яна ціха і глыбока спала і уставала тады, калі толькі пачынала цадзіцца світанне. Можна, зразумела, было сказаць проста: уста­вала, ледзь толькі пачынала світаць, але фраза згубіла б свежасць і вобразнасць. Можна, напрыклад, сказаць так: На палітай дажджамі і прабаранаванай раллі зноў прарастае ружавата-зялёная рунь ярыны, але ў аповесці Янкі Брыля «Апошняя сустрэча» гэта выражана інакш: На памытай дажджамі і прычасанай баронамі раллі зноў вось празубліваецца ружавата-зялёная рунь ярыны, і малюнак атрымаўся яркім, сакавітым.

У такіх выпадках звычайна гавораць пра скрытае выкарыстанне сінонімаў, таму што ў самім тэксце сінонімы, уласна кажучы, адсутнічаюць. Мы чытаем ужо стылістычна апрацаваны матэрыял, дзе словы ўжыты ў адпаведнасці з іх значэннем і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Але за кожным словам бачыцца шэраг слоў-канкурэнтаў, з якіх і рабіў аўтар свой выбар.

Розныя стылістычныя функцыі могуць выконваць сінонімы пры адкрытым іх выкарыстанні, г. зн. пры ўжыванні ў тэксце некалькіх сінонімаў адначасова.

У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы шырока ўжываецца такі стылістычны прыём, як нагнятанне, або ампліфікацыя. Першае слова, якое выкарыстоўваецца для характарыстыкі прадмета або з'явы, раскрываючы толькі адзін іх бок, у працэсе развіцця думкі выклікае іншыя словы, якія адлюстроўваюць новы этап у пазнанні таго самага аб'екта. Напрыклад: Ніхто так не ўмее слухаць, як Бабіч: у важна, спагадна, прачула (К-с). Пісьменніка як быццам не задавальняе семантыка слова ўважна, і, жадаючы яго ўдакладніць, ён дадае іншыя, якія раскрываюць новыя адценні ў характеры дзеяння. Вось яшчэ некалькі прыкладаў: Не дае Аксён задрамаць сялянам у іх заціснутым жыцці. Катурхае, б у д з і ц ь іх грамадскую думку, кідае новыя мыслі, падымае на змаганне з няпраўдай, бо сялян ашукалі, а б ы ш л і ўсякія кручкатворы-чыноўнікі, панскія пры-служнікі (К-с); Але там, дзесь у патаемных глыбінях, нешта б у р л і л а, к і п е л а, узнімалася, ір в алася наверх (К-с); У сё радзей I радзей прыгадвала памяць малюнкі-праявы мілай даўнасці. I не было калі асабліва перабіраць згадкі, і не было ахвоты: нашто было вярэдзіць, трывожыць душу попусту. Чаго было чапляцца за тое, што навек адышло, с п л ы л о ў нябыт,калі трэба было, сваёй воляй гнала прывіды добрай, вольнай пары (I. М.); Прасіла, маліла, у роспачы хілілася над дачушкай, якая ўсё х р ы п е л а, задыхалася (I. М.)

Пры ампліфікацыі, такім чынам, часта спалучаюцца словы, якія не з'яўляюцца агульнамоўнымі сінонімамі. Словы, якія збліжаюцца па другарадных, частковых прыметах, называюцца сітуацыйнымі або кантэкстуальнымі сінонімамі: Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк (Пташн.); Тут быў пясок аж па калені — белы, с у х і, с ыпу чы (Пташн.); Закалыханыя, спяць песні, усе т р э л і, с вісты, перасвісты, к у в а нні, звоны, перазвоны, к у г а н н і, гу­лы n е р а г у д ы, лясныя шумы, перашумы .(М. Т.).

Як бачым, стылістычныя функцыі сінонімау вельмі разнастайныя. Адна з важнейшых — функцыя замяшчэння, калі трэба пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа або аднакарэнных слоў. У першай рэдакцыі трылогіі Я- Коласа «На ростанях» была такая фраза: Нават Іван Пракопавіч Бяляўскі, казённы ляснічы — хіба ж можна параўнаць яго з гэтым настаўнікам? —з айшоў да яго з візітам, калі прыехаў сюды пяць гадоў таму назад, і цяпер заходзіць, як заход з і ц ь да ляснічага і сам ён, дзяк Бацяноўскі. Каб пазбегнуць паўтарэння слова заходзіць, пісьменнік у апошняй рэдакцыі ўжыў сінонімы: зайшоў да яго з візітам пяць гадоў назад і цяпер наведвае, як бывав ў ляснічага і сам ён, дзяк Бацяноўскі. Аналагічную функцыю выконваюць сінонімы ў наступным прыкладзе: «Ат, якая там плата,— адказаў дзядзька Вяржбіцкі.— Калі кепска пад'есць у нас, дык у цябе ў кухні часам падмацуецца» (М. Г.).

У пэўных выпадках сінонімы выконваюць функцыю проціпастаўлення. Напрыклад: А бабкі-павітухі я наогул не меў, бо мяне не б а б і л а, а п р ы м а л а, як гаварыла маці, дзяжурная акушэрка (Б.); Неяк на богатым нясвіжскім кірмашы маладжавы вясёлы мужчына так падахвочваў мяне браць у яго яблыкі: «Яны ж у мяне, таварыш, не глядзяць, а с м я ю ц ц а!» (Б.)

Сінонімы могуць выконваць функцыю ўдакладнення, дапамагаючы больш поўна выказваць думку: Высока зал у на ў, закружыў каршун (Б.); Сцепка Мякіш сказаў чамусьці не проста «д з я к у ю», а па-польску — «д з е н ь к у е», што павінна было азначаць нешта близ­кие да колішняга «м е р с і» (Б.).

Сінонімы часта ўжываюць для ўдакладнення паняццяў; у такім выпадку аўтар звяртае ўвагу на розніцу ў іх семантыцы і стылістычнай афарбоўцы: Многія хат ы ў сённяшняй вёсцы больш адпаведна называць д а-мамі (Б.); Цяпер кажуць арганіка, але старэйшыя людзі называюць яе, тую арганіку, проста, як і зямлю, адным спрадвечным ды прывычным словам (Б.) (скры-тае выкарыстанне сіноніма); У мясцовым аўтобусе поўна і перапоўнена. Лета, жніво, а людзі валочацца. Г эта— сказаўшы па-сялянску, па-даўнейшаму, бо сёння пішуць і кажуць інакш: міг р ацы я... (Б.)

Сінонімы выкарыстоўваюцца і ў функцыі тлумачэння. Спецыяльная лексіка, запазычаныя словы, архаізмы, экзатызмы, якія могуць быць незразумелымі для чытача, часта тлумачацца ў мастацкім, публіцыстычным тэксце сінонімамі. Як правіла, сінонімамі тлумачацца таксама вузкаспецыяльныя тэрміны ў навукова-папулярнай літаратуры: Спонсорам, або лепш сказаць фундатарам, гэтай высокородной акцыі выказала пажа-данне быць таксама одна замежная фірма; Гэтыя в ы п а д к о в ы я, або, як кажуць, пекулярныя, хуткасці вымяраюцца ў дыску нямногімі дзесяткамі кіламетраў у секунду.

20. Перыфраз(а) — гэта словазлучэнне або сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання пэўнайф з'явы, прадмета, дзеяння: сядзець на чамаданах (збірацца ў дарогу), жывот падцягнула (галодны). Як вобразныя, экспрэсіўныя сінонімы асобных слоў і словазлучэнняў перыфразы шырока выкарыстоўваюцца ў розных стылях. Але пераважная сфера іх ужывання — мастацкая літаратура і публіцыстыка.

У перыфразе выражана не толькі паняцце, але і характарыстыка прадмета, адносіны да яго, ацэнка. Таму ён багацейшы за прамую назву і з семантычнага і з стылістычнага боку: / як-ніяк — мільярд. Няхай сабе і ў такім падношаным м я х у з чалавечай с к у р ы, як Анасіс (Луж.); Звышчалавек у званні старшага унтэра камандуе ўстаць (Б.); Зрабіў бы і зробіць — абы сігнал — гэты д в у хн о г і рэзервуар нянавісці і самаўпэў-н е н а г а нелюдства (Б.); Ён пайшоў проста да студні. Выцягнуў вядро вады, нагнуўся і стаў ліць празрысты х о лад сабе на галаву (К. Ч.); Відаць, не адзін яе [сілявы] гуллівы касяк напароўся на нябачную капронавую с м е р ц ь (Б.).

Як відаць, перыфразы ствараюцца з дапамогай іншых слоўных тропаў: метафар, эпітэтаў, метанімій. Так, перыфраз капронавая смерць (г. зн. рыбацкая сетка) складаецца з эпітэта (капронавая) і метаніміі (смерць).

У мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі, сустракаюцца разгорнутыя вобразы-перыфразы, нават цэлыя вершы-перыфразы. Напрыклад:

Часам гляне зблізку ці здалёк

I закіне ў сэрца вугалёк,

Той, што разгараецца ў агонь,

Той, што ты з далоні на далонь

Будзеш, несучы, перакладаць —

Так ён паліць! — і аберагаць

Ад вятроў, дажджоў, сцюдзёных зім,

Бо расстацца немагчыма з ім (М. Т.)

Уся гэта страфа — вобразны перыфраз слова каханне. У П. Панчанкі ёсць верш «Край паэтаў», які ўяўляе сабой паэтычны перыфраз слова Беларусь.

У публіцыстычным стылі выкарыстоўваюцца так званыя традыцыйныя ўстойлівыя перыфразы: белы вугаль (вада), сталёвыя магістралі (чыгунка), чорнае золата (нафта), стэпавы карабель (камбайн), зялёны агеньчык (таксі), людзі ў белых халатах (урачы), цэх здароўя (фізкультура і спорт), блакітныя дарогі (рэкі) і інш. Часта перыфразы ўжываюцца ў загалоўках артыкулаў, нарысаў, асобных кніг. Напрыклад, артыкул аб бранятанкавых войсках быў названы перыфразам «Бранявы шчыт Радзімы», артыкул аб апошніх выступленнях удзельнікаў спартыўнай алімпіяды — «Апошнія акорды алімпійскай сімфоніі».

Замяняючы тое ці іншае слова або групу слоў перыфразам, трэба ўлічваць, што гэтым у выказванне ўносіцца новае адценне значэння або экспрэсіі, мяняецца стылістычная афарбоўка фразы. Напрыклад, бульбу ў народзе называюць другім хлебам. Гэты перыфраз стаў шырока ўжывацца ў друку. Але некаторыя аўтары не ўлічваюць характару яго стылістычнай афарбоўкі і ўжываюць у дзелавых, стылістычна нейтральных кантэкстах, дзе ўрачыстая экспрэсія непрыдатная: На сён-няшні дзень у нашым калгасе сабрана другога хлеба з 85 га.

21. Эўфемізм — замена непрыстойнага, грубага слова (або выразу) іншым, якое не мае гэтых адценняў, ці замена слова (выразу), якое ўяўляецца гаворачаму рэзкім, недалікатным: доўгі — высокі, грубы — няветлівы, зараза — інфекцыя, скула — фурункул, смерць — ляталь-ны зыход, п'яны — пад мухай, лаецца — выражаецца нецэнзурнымі словамі. Напрыклад: У арыгінале ўжыта слоўца, якое ўзыходзіць да найвышэйшых узораў вуснага фольклору колішніх рамізнікаў (Луж.); Блазер схаваў сваю долю ў такім месцы, пасля вымання з якога ўжо нельга было сцвярджаць, што грошы не пахнуць (з газеты).

Яркі прыклад ужывання эўфемізму з мэтай сацыяль-най характарыстыкі персанажу знаходзім у М. Гарэцкага: Я на саромелася, што дачка шаўца. I ў гутарцы сваёй ніколі не казала слова «шавец», толькі «абутковы майстар». Яна прымусіла свайго скупога бацьку змяніць нялюбае ёй слова і на шыльдзе. Стары надпіс «Шавецкая майстэрня» замазалі. Замест яго напісалі: «Абутковая майстэрня».

Карыстацца эўфемізмамі трэба ўмела. Няўдалае іх ужыванне надае тэксту ненатуральнасць, спрыяе таму, што тэкст успрымаецца неадэкватна рэчаіснасці. Так, у адным газетным артыкуле ішла размова аб хуліганскіх паводзінах асобных людзей. Аўтар, аднак, не назваў хуліганаў іх сапраўднай назвай, а ўжыў штучны для дадзенага кантэксту эўфемічны выраз недысцыплінаваныя наведвальнікі клуба. Замест ён прыйшоў на работу п'яны было «далікатна» сказана Ён прыйшоў на работу ў нецвярозым выглядзе, а замест Ён біўся і брыдка лаяўся — Ёе парушаў правілы сацыялістычнага агуль-нажыцця і выражаўся нецэнзурнымі словамі.

Процілеглы эўфемізму прыём — дысфемізм. Гэта заме­на нейтральнага слова стылістычна зніжаным, грубым, часта вульгарным: змоўкнуць — закрыць зяпу, ударыць— даць па карку.

22. Амонімы — словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне; напрыклад: каса 'частка сушы', каса 'сельскагаспадарчая прылада', каса 'заплеценыя валасы'; блок 'механізм', блок 'саюз'.

Лексічныя амонімы трэба адрозніваць ад амаформ. Лексічнымі амонімамі з'яўляюцца словы, якія супадаюць па гукавому складу і напісанню ва ўсіх граматычных формах. Амаформы ж супадаюць у адной ці некалькіх формах (адной часціны мовы ці розных): чула (дзеяслоў), чула (прыслоўе); мыла (назоўнік), мыла (дзеяслоў).

Словы, якія гучаць аднолькава, але адрозніваюцца на пісьме, называюцца амафонамі: адвезці — адвесці, праз — прас.

Словы, якія пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму, называюцца амографамі: казачка — казачка, мука — мука. Сэнсавую розніцу паміж апошнімі амографамі ўдала выкарыстаў Я. Колас у трылогіі «На ростанях»: «Нічога, Захар,— перамелецца — мука будзе».«Або мука, або мўка»,уздыхае старшыня.

Шляхі ўзнікнення амонімаў разнастайныя. Амонімы могуць з'явіцца ў выніку выпадковага гукавога супадзення розных па значэнню слоў: дача 'дом' і дача 'порцыя'. Амонімы таксама ўтвараюцца, калі разрываюцца сувязі паміж асноўным значэннем слова і іншымі яго значэннямі, часцей за ўсё вузкаспецыяльнага ўжывання: сказ 'эпічны жанр', сказ 'адзінка мовы'; лад 'грамадскі', лад 'дзеяслова', лад 'музычны'. З'яўляюцца амонімы таксама ў выніку гукавога супадзення новага слова з раней існаваўшым у мове: ударнік 'частка затвора', ударнік 'перадавік'.

Словы, якія маюць амонімы, трэба ўжываць так, каб іх сэнс у сказе выяўляўся ясна і дакладна. У друку ж сустракаюцца сказы, якія не адпавядаюць гэтаму патрабаванню: Тры дні патрацілі на тое, каб аформіць дзве класныя дошкі. Цяжка здагадацца, што тут маецца на ўвазе: аформіць — 'упрыгожыць, прывесці ў належны выгляд' ці аформіць — 'набыць', 'аформіць расход на што-небудзь'. Такая ж няяснасць і ў наступнай фразе: Старшыня і заатэхнік адбіраюць лепшую жывёлу. Слова адбіраюць тут можна зразумець і як 'выбіраюць' і як 'забіраюць'.

Часта сустракаюцца памылкі, выкліканыя тым, што замест патрэбнага слова ўжываецца падобнае да яго па вымаўленню, сугучнае яму. Такія розныя па сэнсу, але вельмі блізкія па гукавому складу і напісанню словы называюцца паронімамі. Памылковае выкарыстанне паронімаў тлумачыцца тым, што аўтары выказванняў блытаюць іх значэнні; напрыклад, замест факт ужываюць слова фактар, замест рамантычны — раманічны, замест культываванне — культывацыя і г. д.

Троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў, называецца паранамазіяй. Пры гэтым абыгрывання значэнняў можа і не быць, збліжэннем паронімаў дасягаецца толькі ігра гукавога складу фразы, найчасцей паэтычнай: Духмя-насць, нібы м а ц ы ё л a aд сонечнага м а ц ы ё н у (Панч.); Г р а н і ц а. Прамень на халодным штыку граніцца (Р. Б.); Л і л е ю млявы плёс л юля е (Р. Б.).

Часам спалучэннем блізкагучных слоў дасягаецца камічны эфект дзякуючы таму, што яны супрацьпастаўляюцца, вылучаюцца лагічна. У 'такіх выпадках выкарыстоўваецца ігра значэнняў. Найбольш пашыраны тэты прыём у загалоўках публіцыстычных твораў: «Фермы і фірмы», «Палімеры і паўмеры», «Выбары без выбару», «Камбінатары з райкамбіната».

23. Каламбур. Троп, заснаваны на ігры гукавога складу слова і яго значэнняў, называецца каламбурам.

Каламбуры часта ствараюцца на аснове полісеміі, на ігры прамога і пераноснага значэння слова: А крокаў за сто ад цэркаўкі няпоўная сямігодка. Яно сур'ёзна нельга сказаць, што яна няпоўная: кожную зіму яна бывае поўна аж цераз верх, але класаў у яе малавата — пяць усяго (Кр). Як бачым, гумарыстычны эфект дасягаецца тут шляхам супастаўлення слова ў бытавым і тэрміналагічным значэнні.

На сутыкненні асобнага слова і яго ж у складзе праклёну будуюцца нярэдка каламбуры ў размоўным стылі: Ведаюць людзі, за што цябе Крупень з раз'езду гарэлкаю частуе, каб цябе лейцамі частавалі (К-с); А гарбузы з гарода ў Рамковых хто цягнуў, каб з цябе кішкі павыцягвалі (К-с); Едзе ўжо, з сынам, нешта справіўся хутка, ах, каб ты бокам ездзіў (К. Ч.); «Я ж цябе прасіла, Галляшка, прыбіць на кубел клямку і завесы — да вечка, каб замыкаць»...— «Каб табе духі замкнула»,— крыкнуў Рыгор... (К. Ч.)

Асабліва шырока выкарыстоўваюцца каламбуры ў творах сатыры і гумару — фельетонах, эпіграмах, гумарыстычных апавяданнях і вершах: Наскочыш на які-небудзь тэлеграфны слуп — ліхтар не спатрэбіцца: бу-дзеш свяціць сваім уласным ліхтаром. Або: Кадры мільгаюць, нібы ў кіно. Былі ў нас растратчыкі ды... пера-вяліся.

24. Антонімы — словы з процілеглым значэннем. Умелае іх выкарыстанне надае мове выразнасць і дакладнасць. Асабліва часта сустракаюцца антонімы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы: Ласка і гнеў, ціша і бура! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця (К-с).

У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Так, антонімам да слова пустая ў спалучэнні са словам бутэлька з'яўляецца поўная, а ў спалучэнні са словам размова змястоўная. У адных выпадках да слова добры антонімам будзе слова дрэнны, а ў другім — скупы.

Антонімы дапамагаюць удакладніць сэнс блізкіх па значэнню слоў ці ўмовы ўступлення ў сінанімічныя адносіны. Так, адрозненне паміж лексемамі стары, устарэлы, старажытны можна вызначыць па іх антонімах: адпаведна малады, навамодны, сучасны (стары або малады чалавек, устарэлы або навамодны танец, стара­жытны або сучасны. перыяд). Сінанімічная сувязь паміж стары і ўстарэлы магчымая, калі яны ўжываюцца ў значэнні, процілеглым значэнню 'новы' (стары або новы абрад, устарэлы, або новы абрад).

Антонімы шырока выкарыстоўваюцца ў творах вуснай народнай творчасці — прыказках, прымаўках, частушках і інш.: Богаты беднаму не сябра; 3 того паны сыцеюць, што беднякі пацеюць; Косці старыя, але душа маладая;

Маладому — навучыцца, старому — не забыцца; Чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая; Што танна, тое гніла, што дорога, тое міла.

Словы, антанімічныя ў сістэме мовы, у пэўных кантэкстах могуць выступаць не як антонімы. Напрыклад, словы правы і левы — антонімы, але ў такіх спалучэннях, як правыя і левыя эсэры або правы і левы ўхіл, яны выражаюць не процілеглыя паняцці, а розныя бакі адных і тых жа паняццяў, і таму антанамічнай сувязі паміж імі не ўтвараецца. Наадварот, словы, якія ў мове антонімамі не з'яўляюцца, часам у кантэксце выступаюць як рэзка процілеглыя. Так, у адным з вершаў К.Крапівы імёны Янка і Карла набылі абагульняльны характар і выступаюць як антонімы.

25. Антытэза. На выкарыстанні антонімаў засноўваец-ца такі стылістычны прыём, як антытэза — супрацьпастаўленне процілеглых паняццяў. У антытэзе могуць супастаўляцца і такія паняцці, назвы якіх па-за кантэкстам не з'яўляюцца антонімамі. Прыкладам падобнай антытэзы служаць наступныя радкі з верша К. Крапівы «Майстры крывавага джаза»:

Кожны

другога

раззброіць рад.

А сам —

нібы кветка мімозы;

На вуснах

у кожнага — шакалад,

А за пазухай

бамбавозы.

Як бачым, тут антанімічныя не паняцці, а толькі агульныя пераносныя значэнні, якія маюць паняцці ў кантэксце.

Разгорнутыя антытэзы, пабудаваныя на антанімічнасці словазлучэнняў, якімі выражаюцца процілеглыя з'явы, часта ўжываюцца ў публіцыстыцы. Напрыклад:

У людской грамадзе ёсць розныя людзі. У ёй ёсць вялікія таленты. Як ранішні золак, усходзяць яны над народам і асвятляюць яму дарогі ў заўтрашні дзень. У ёй ёсць героі, гатовыя ўсё аддаць для народа, для Радзімы. Але ёсць у ёй і расколы-адшчапенцы, ганьбуючыя свой народ. Есць у ёй розны людскі бруд, шкурнікі і прадажнікі, іуды, гатовыя гандляваць і нажывацца на крыві народа (К-с).

Антытэза часта выкарыстоўваецца ў загалоўках, надаючы ім пэўную экспрэсіўную афарбоўку («Людзі і д'яблы», меладрама К. Крапівы; «Блізкае і далёкое», зборнік апавяданняў I. Мележа). Каб гэтая экспрэсія была выразнай, неабходна ўжываць толькі сапраўды антанімічныя словы, а не ствараць штучныя антытэзы. Так, напрыклад, няправільным трэба лічыць наступны загаловак заметкі, у якой гаворыцца аб шкоднасці штур-маўшчыны: «То галопам, то паўзком».

26. Аксюмаран. У публіцыстыцы і мастацкай літаратуры часта выкарыстоўваецца прыём, які называецца «аксюмаран»: спалучэнне антонімаў у сціслай канструкцыі, што гучыць парадаксальна дзякуючы аб'яднанню ў адно цэлае супрацьлеглых па значэнню лексем (рэакцыйнасць прагрэсу, бяссэнсіца думкі, далёкое блізкае, абясцэненае багацце, красамоўнае маўчанне, замужняя нявеста, сумныя радасці, гарачы снег). Напрыклад: Бывае ц ё п л ы х а л а д о к і бывае халоднае цяпло — у прыродзе, як у чалавечых сэрцах (Шам.). Здараецца, пры дапамозе аксюмарана будуецца апісанне вобраза, яго галоўных якасцей: Таўстаморды гаўляйтар, які пакуль што сядзіць у Мінску, стараецца давесці, што ёсць на свеце нявінны злодзей, ласкавы бандыт, прыемны немец і мілы кат. Ён хоча, каб яму верылі, што ў чорта анёльская душа, што далікацтву трэба вучыцца ў хулігана, разуму ў дурня, а справядлівасці ў грабежніка і што ён сам ёсць доўгажаданы апякун беларусаў (К- Ч.).

Аксюмаран — вельмі экспрэсіўны сродак, ён шырока выкарыстоўваецца ў паэтычнай творчасці: ...Эх! /грай жа той, хто можа: плакаць будзе весялей (Куп.). Часта аксюмаран ужываецца ў якасці загалоўка публі-цыстычных артыкулаў: «Чужы сярод сваіх», «Чуем цішыню» (Рэпартаж з савецкага ядзернага палігона).

27. Алагізм. Троп, пабудаваны на збліжэнні слоў, у сістэме мовы звычайна несумяшчальных па лексічнаму значэнню, называецца алагізмам. Словы, што спалучаюцца ў такіх выпадках, у мове не могуць уступаць у антанімічныя адносіны, таму такое спалучэнне будуецца не на сувязі супрацьпастаўлення, а на аддаленай асацыяцыі, супраць фармальнай логікі сувязі слоў у мове. Алагізмы досыць шырока выкарыстоўваюцца ў прыказках, прымаўках, загадках: Пасля дожджыку ў чацвер; Роднага Хведара кумаў сват; Хто любіць гарбуз, а я Кацярыну; Лапатаю ходзіць, а рогам траву есць; Едзе кошка на шасцёх ножках, сама сёмая; Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімою вырастав. Прыклад

з мастацкай літаратуры: Я бачыў яго нядаўна на адной даволі адказнай трыбуне. Праўда, адтуль яго аудытория прагнала аплодысментами (Б.).

28. Іронія — выкарыстанне слова або словазлучэння са станоўчым значэннем у адносінах да адмоўнага пред­мета, асобы, з'явы (ганьбаванне, высмеивание ў форме пахвалы): / сказаў стары калгаснік ціха: «П а ч а с т у ю вас, заходзьце ў хату... ёсць для вас, фашысцкія сабакі, у мяне гарачая закуска» (Панч.). Параўн. астэізм — пахвалу ў форме ганьбавання: «Дык ідзі ж сюды, ідзі, суччын кот. Чаго ты баішся? Ты ж вунь увелькі з дзеда вырас — уга!» I гладзіў Іванку па галаве (Стр.).

За некаторымі словазлучэннямі ў працэсе моўнай практыкі трывала замацавалася іранічная афарбоўка; гэта антыфразісы: толькі аб гэтым і думаю; усё жыццё мару; які ты разумны! або які ты асілак!

Іронія можа быць абумоўлена кантэкстам, г. зн. успрымацца толькі ў канкрэтнай сінтаксічнай канструкцыі:

Чуеце, людзі! Вы — не людзі! Вы — быдла. Пані ўжо выпусціла на вас сваіх сабак, якія загоняць вас у стайню. I зямля, якую вы аралі,— гэта яе зямля, гэта пані палівала гэту зямлю потам і слязьмі, гэта яе галоднае дзіця заходзілася з плачу, у разоры лежачы. I лес яе. Але пані сягоння ласкавая. Яна сама сягоння дзеліць свой лес, надзяляе не шкадуючы — па дваццаць пяць, па пяцьдзесят дубцоў, абы ваша спіна магла знесці. Дзякуйце ж пані, кланяйцеся ў ногі (Кр).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]