Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

66. Стылістычныя асаблівасці асабовых займеннікаў.

Займеннікі багатыя на розныя экспрэсіўна-эмацыянальныя адценні. У першую чаргу гэта датычыцца асабо­вых займеннікаў.

Так, частае паўтарэнне займенніка я стварае уражанне падкрэслівання асобы, якая вядзе размову: Я жыў, дачушка, без месца на зямлі. Я паабсаджваў тут дрэвамі ўсе дарогі, а лістка з гэтага дрэва я сарваць не магу. Я не шкадаваў рук, каб дастаць зямлі. I яна мне гэта самае гаварыла. 1 мы разам цешыліся, што будзем некалі жыць. Я ўсё садзіў чужыя дрэвы і чужыя сады. Хіба думаў, што так будзе? Я і на вайне быў не горшы, як усе (К- Ч.). У тых выпадках, калі не жадаюць падкрэсліваць сваю асобу, ужываюць асабовую форму дзеяслова без займенніка. Прыклад з пісьма Я. Коласа П. Броўку ад 21 лістапада 1942 года: Дарагі мой Пятрусь! Прыйшло тваё пісьмо. Сягоння ж і пішу табе гэту адкрытку. За віншаванне, за верш сардэчна дзякую. Сяк-так жыву семы дзесятак. У хуткім часе чакаю гасцей з Масквы — прыедуць на сесію Акадэміі. Пропуск займенніка я надае размове лака-нічнасць, непасрэднасць.

Для таго каб пазбегнуць падкрэслівання ўласнай асо­бы, замест займенніка я выкарыстоўваюць займеннік множнага ліку мы — так званае «аўтарскае мы» або «мы сціпласці». Найбольш часта такое ўжыванне адзначаецца ў навуковай і публіцыстычнай мове. Напрыклад, замест Я пабываў на ферме... пішуць Мы пабывалі на ферме...

Калі трэба перадаць уласныя ўражанні, падкрэсліць сваю ролю ў апісваемы.х падзеях, то паўтарэнне займенніка я ў тэксце стылістычна абгрунтавана. Характэрны ў гэтых адносінах прыклад з артыкула Я. Коласа «Падарожжа ў Парыж»: Мімаволі ўспамінаецца мне, як калісь юнаком хадзіў я гэтымі самымі дарогамі, што праходзяць між хмызу пясчаных палёў і гэтых жа самых вузкіх пало-сак зямлі. Мяне душыў тады паліцэйскі гнёт, я быў пад надзорам паліцыі. Кожны царскі чыноўнік быў мой вораг і непрыяцель. Я адчуваў свае бяспраўе. Усе гэтыя пачуцці ажылі ва мне, калі я ўбачыў свае былыя родныя мясціны.

Без займенніка першай асобы адзіночнага ліку нельга абысціся і ў рэпартажах, што перадаюцца з месца падзей як непасрэднае сведчанне аўтара.

Ужыванне займенніка мы апраўдана ў тых выпадках, калі падкрэсліваецца адзінства гаворачага або пішучага з іншымі асобамі, агульнасць інтарэсаў аўтара і аўдыторыі, да якой ён звяртаецца. Займеннік мы з такім абагульняючым значэннем часта выкарыстоўваецца лектарамі і выкладчыкамі: Цяпер мы спынімся на некаторых пытаннях міжнароднага становішча.

Займеннік мы можа выступаць і ў якасці сіноніма займенніка другой асобы ты або вы. У такіх выпадках зварот атрымлівае адценне напасрэднасці, некаторай паблажлівасці, жартаўлівасці, часам іроніі: Яраш спытаў у Зосі, як пытаюць усе ўрачы ў сваіх пацыентаў: «Як мы адчуваем сябе?.. Гуляем?» (Шам.)

Характар антытэзы надае выказванню супрацьпастаўленне займеннікаў мы і вы (або мы і яны): займеннік мы аб'ядноўвае адну групу асоб, адзін лагер, а займеннік вы (або яны) — другую, процілеглую групу асоб, другі лагер. Асаблівую выразнасць такое супрацьпастаўленне займеннікаў набывае ў публіцыстыцы і грамадзянскай паэзіі. Характэрны ў гэтых адносінах верш П. Пачанкі «Размова з наследнікамі», у якім неадназначна асэнсоўваюцца адно-сіны паміж пакаленнямі:

Мы — кансерватары ўсе

Тупаватыя,

Вы — завадатары бур

I наватары.

Мы ўсе — аўральнікі,

Культу стваральнікі,

Вы — праўдалюбы,

Хлусні выкрывальнікі.

Вам — цаліна,

I нейтроны,

I космас,

Нам — пасяджэнняў

Шаблонная поснасць.

Нам — старамодныя густы

У гіпсе.

Вам — алімпійскія гульні

I ліпсі.

Вам — з-пад дзявочых павекаў

Іскрынкі.

Нам — дагрызаць

Успамінаў скарынкі.

Мы — гераічныя,

Вы — іранічныя...

Сінанімічнымі з'яўляюцца формы звароту на «вы» і на «ты». Першая з іх літаратурная і ўспрымаецца як праява павагі да субяседніка, зварот жа да незнаемых людзей на «ты» — прымета нелітаратурнасці маўлення. Часам зай-меннік ты выкарыстоўваецца для выражэння пагардлівых адносін да пэўнай асобы, асабліва калі ён выступае ў ролі зваротка: «Ты! Не крычы гэтак!» Скуратовіч так і павёў Міхалку дадому, не выпускаючы з рук пляча (К- Ч.). Такое ж значэнне можа мець займеннік другой асобы множнага ліку: Нашто авёс коньмі травіце? Вы! — собра­лся ўдвух, малы і стары (К- Ч.).

Адценне празмернай пачцівасці надае выказванню ўжыванне займенніка яны замест ён, яна ў размоўным стылі: А я ўжо з просьбіцай да вас, з невялічкай: будзе які выпадак, дык вы ім. начальніку нашаму, намякніце, што прасіць іх хацеў, дабрадзея нашага, каб яны ашчаслівілі мяне ў дзень майго анела, ды пабаяўся (Лыньк.).

Займеннік ты часта ўжываецца ў абагульнена-асабовым або няпэўна-асабовым значэнні. У такіх выпадках ты — гэта не толькі той, да каго звяртаюцца, а наогул кожны: Як атрымаюць ліста, пачытаюць пайшло на курыва, пакуль ты тае паперы на баку купіш (Лыньк.); Унуку толькі план. Пакуль заменяць колы на тракто­ры — загавеем. Сам не спіць, і ты не спі... Пар ясень... Шчапай калоды... (Пташн.)

Займеннік ты можа ўжывацца і ва ўнутраным маналогу, калі чалавек звяртаецца да сябе: ...Добра было б, каб былі жаканы. Дранкулька — яна і ёсць дранкулька. Увайшла і вышла. Але дзе ты іх возьмеш?.. (Пташн.). У такіх выпадках у значэнні 'я' можа ўжывацца і займеннік ён.

Часам асабовыя займеннікі не толькі ўказваюць на прадмет, але і суправаджаюць гэтае указание пэўнай ацэначнай характарыстыкай. У такім выпадку значэнне зай-менніка пашыраецца, у ім з'яўляюцца новыя разнастай-ныя сэнсавыя адценні з вельмі выразнай экспрэсіяй. Часта для таго, каб яшчэ больш падкрэсліць своеасаблівую стылістычную ролю займенніка, пісьменнікі выкарыстоўваюць розныя графічныя сродкі, напрыклад шрыфтавое выдзяленне. Так, у аповесці «Апошняя сустрэча» Янкі Брыля пры апісанні сустрэчы героя Лёні Жывеня з даўняй знаёмай займеннік яна набраны курсівам:

Яна стаяла на скрыжаванні, каля белай каталіцкай каплічкі, пад вялізнымі ліпамі, у тым месцы за крайнімі дамамі і хатамі гарадка, дзе звычайна збіраліся «галасаваць». Стаяла яна не адна: стары бязвусы мужчына ў нейкім не сваім паліто здалёк ужо трымаў узнятую руку.

Займеннік трэцяй асобы можа ставіцца побач з назоўнікам для таго, каб падкрэсліць прадмет або асобу: Шпіль-ка — яна, здаецца, рэч невялічкая... (Кр.). Такое ўжыванне займеннікаў характэрна для размоўнага стылю і мовы мастацкай літаратуры. У строга нарміраванай мове трэба пазбягаць плеанастычных зваротаў

Своеасаблівую экспрэсію, характэрную для стану душэўнага разладу, атрымлівае займеннік трэцяй асобы, калі ён ужываецца ў адносінах да асобы, да якой звярта­юцца з гаворкай: 3 каго тады будуць браць па суду? 3 маёй, можа, кішэні? Га?.. Скажы... Ён яшчэ зверам глядзіць, гаварыць не хоча (Пташн.).

67. Стылістычныя асаблівасці іншых разрадаў займеннікаў. Прыналежныя займеннікі, утвораныя ад асабовых,— мой, твой, наш, ваш — экспрэсіўныя; як і асабовыя займеннікі, надаюць кантэксту эмацыянальную афарбоўку, напрыклад: Праз гарніла мук здабыта наша доля, воля (К-с); Мой ровны кут, як ты мне мілы!.. (К-с); Працавіты наш дзень адпачьщь адышоў (М. Т.).

Прыналежныя займеннікі, а таксама адносны займеннік які ў родным склоне адзіночнага ліку маюць паралельныя формы: маёй — мае, тваёй — твае, якой — якое, сва­ей свае, нашай — нашае, вашай — вашае. Формы мае, твае і г. д. размоўныя і таму больш экспрэсіўныя, ужываюцца ў мастацкім і публіцыстычным стылях: Пачатак мае літаратурнай работы звязан з імем А. М. Горкага (К-с); Селянін з мае вёскі Прусы пабыў тут гадоў на пяцьдзесят раней (Луж.); Сустрэнь, поле, прытулі ты! Я пазбыты твае ласкі'. (К-с); Па шырокай лагернай вуліцы, абапал якое стаяць спачатку маладзенькія дрэўцы прысадаў, з песняй ідзе сотня дашчэнту вымучаных, выкачаных у пыле людзей... (Б.)

У сучаснай беларускай мове ўжываюцца наступныя сінанімічныя адпаведнікі прыналежным займеннікам: яго — ягоны, яе — ейны, іх — іхні, наш — нашанскі (наскі) І г. д. (другія займеннікі ў гэтых парах маюць прастамоўны характер). Сінонімы ўтвораны па тыпу прыметнікаў і часта выражаюць падкрэслена ацэначна-якаснае значэнне (як і прыналежныя прыметнікі). 3 гэтай мэтай выдзяляецца займеннік іхні ў рамане Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды»; Казённыя вочы, звярыны гогат, пякельны лямант іхняй музыкі. Іхняй — толькі фашысцкай; ён не столькі ўказвае на прыналежнасць, колькі дае характарыстыку музыцы.

Экспрэсіўнымі з'яўляюцца займеннікі, утвораныя ад няпэўных, адмоўных і азначальных займеннікаў пры дапамозе памяншальна-ласкальных суфіксаў: нічагусенькі, нічагенечка, нічагутка, саменькі, усенькі, нештачка і інш. Яны ўжываюцца пераважна ў размоўным і мастацкім сты­лях: / я там, перад саменькай вайной, перайшла ў дзевяты... (Б.); Уласна кажучы, гэта подлога, бо пад дываном, апрача цэментаванага пакрыцця, нічагусенькі няма (Луж.).

Стылістычныя асаблівасці мае выкарыстанне няпэўных займеннікаў. Так, напрыклад, словы кожны, усякі і ўсялякі вельмі блізкія па значэнню. Можна сказаць: Кожны з нас любіць вершы Купалы і Усякіз нас любіць вершы Купалы. Аднак замена такіх займеннікаў магчыма не заўсёды, бо, акрамя агульнага значэння, яны маюць сэнсавыя адценні. Займеннік усякі азначае 'розны, разнастайны': На сваім шляху ён сустракаў усякіх (або ўсялякіх) людзей (а не кожных). Займеннік кожны мае раздзяляльнае значэнне, вылучае прадмет або асобу з рада падобных прадметаў або асоб: Перадайце к о ж н а м у студэнту, што заўтра адбудзецца сход. Нельга сказаць: усялякаму студэнту.

Есць пэўная розніца паміж займеннікамі ўсякі і ўсялякі. Апошні займеннік больш экспрэсіўны і таму пашыраны ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Калі параўніць дзве фразы: У заапарку шмат у с я кі х звяроў і У заапар­ку шмат у с я л я к і х звяроў, то можна заўважыць, што ў апошняй значэнне 'розных, самых разнастайных' больш экспрэсіўнае.

Блізкія па значэнню няпэўныя займеннікі нехта — хто-сьці — хто-небудзь — абы-хто, нешта — штосьці — што-небудзь — абы-што. Розніца паміж гэтымі займеннікамі заключаецца ў ступені няпэўнасці таго, аб чым гаворыцца. 3 сінанімічных займеннікаў нехта і хтосьці (і адпаведных ім нешта і штосьці) займеннік нехта больш няпэўны, чым хтосьці. Апошні мае больш выдзяляльнае, больш канкрэтнае значэнне. Гэта асабліва выяўляецца пры зваротах да трупы асоб: X т о с ь ц і з вас не выканаў задания (а не нехта). Займеннікі што-небудзь і штосьці адрозніваюцца тым, што ў апошнім адценне выдзяляльнасці падкрэсліваецца мацней. Сінанімічная замена дапускаецца, калі маецца указание на які-небудзь факт: Вы ш т о с ь ц і сказалі? або Вы ш т о-н е б у д з ь сказалі? Аднак у загадах, прапановах, парадах ужываецца толькі займеннік што-не­будзь: Скажыц

шт о-н е б у д з ь (а не штосьці).

Спалучэнне няпэўнага займенніка з субстантываваным прыметнікам часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы для выражэння няяснасці, няпэўнасці, недакладнасці: Усё: і хмурнае неба, і мёрзлая чорная зямля было ахоплена нечым сумным, халодным і грозным. I чулася яно, гэтае н е ш т а, і ў зыках шумлівай ночы, і ў ветры, і ў цёмнай заснуўшай зямлі (К. Ч.). Або:

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госнем,

Каб душою не ачарсцвець.

Каб не страціць святое штосьці (Р. Б).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]