Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Варыянты форм, звязаных з кіраваннем

85. Сінаніміка беспрыназоўнікавых і прыназоўнікавых канструкцый. Сінанімічнымі з'яўляюцца канструкцыі з непасрэдным (беспрыназоўнікавым) і апасродкаваным (прыназоўнікавым) кіраваннем: ісці полем — ісці па полі, ехаць лесам — ехаць праз лес, ляцець самалётам — ля-цець на самалёце, зразумелы ўсім — зразумелы для ўсіх, вагою сто тон — вагою ў сто тон, адлегласць сто кіламетраў — адлегласць у сто кіламетраў, багаты думкамі — багаты на думкі, хварэць грыпам — хварэць на грып, кабіна вадзіцеля — кабіна для вадзіцеля, вынікі квар­тала — вынікі за квартал, дарагі нам — дарагі для нас, твар дзяўчыны — твар у дзяўчыны, цікавы кожнаму — цікавы для кожнага.

Розніца паміж беспрыназоўнікавымі і прыназоўнікавымі канструкцыямі можа быць звязана з сэнсавымі адценнямі. Так, прыназоўнікавыя спалучэнні тыпу ісці па полі, ісці па лесе азначаюць рух у пэўных месцах лесу ці поля, а сінанімічныя спалучэнні ісці лесам, ісці полем указваюць на безупыннасць лінейнага руху. Наогул канструкцыі, у якіх адносіны паміж словамі выражаюцца не толькі склонавым канчаткам, але і прыназоўнікам, маюць больш канкрэтны характар.

Нярэдка розніца паміж беспрыназоўнікавымі і прыназоўнікавымі канструкцыямі мае функцыянальна-стылістычны характар. Так, параўноўваючы пары хварэць грыпам — хварэць на грып, казаць сыну — казаць да сына, можам адзначыць, што ў першым прыкладзе бес-прыназоўнікавая канструкцыя з'яўляецца ўстарэлай, размоўнай; у другім прыкладзе беспрыназоўнікавая кан­струкцыя ўжываецца ў кніжных стылях, у прафесіянальным маўленні, а прыназоўнікавая — у размоўна-бытавым; у апошнім прыкладзе ўстарэлай, размоўнай з'яўляецца прыназоўнікавая канструкцыя.

86. Сінаніміка прыназоўнікавых канструкцый. У сінанімічнай функцыі выступаюць таксама многія прыназоўнікавыя канструкцыі. Можна сказаць з дапамогай і пры дапамозе, з мэтай і ў мэтах,' пайсці ў грыбы і пайсці па грыбы, таблетка ад кашлю і таблетка супраць кашлю і г. д. Семантыка-стылістычная розніца паміж гэтымі варыянтамі відавочная. У першай пары другі варыянт (пры дапа­мозе) мае адценне большай канкрэтнасці; у другой пары спалучэнне з мэтай часцей ужываецца пры інфінітыве (з мэтай хутчэй закончыць будаўніцтва), спалучэнне ў мэтах — пры аддзеяслоўным назоўніку (у мэтах хутчэйшага заканчэння будаўніцтва); спалучэнне пайсці ў грыбы азначае 'пайсці збіраць грыбы', а пайсці па грыбы можа мець і другі сэнс — 'пайсці ў магазін па грыбы', 'пры-несці грыбы адкуль-небудзь'; у апошняй пары спалучэнне таблетка супраць кашлю больш падкрэслівае прызначэнне таблетак і ўласціва пераважна кніжнаму стылю.

Пад уплывам рускай мовы сустракаюцца памылковыя канструкцыі з формай кіравання, неўласцівай беларускай мове, напрыклад: пайсці за вадою (трэба: пайсці па ваду). У рускай мове Існуюць абедзве формы — за водой и по воду (апошняе спалучэнне носіць прастамоўны характар).

Недасканалае веданне беларускага сінтаксісу, неразвітасць пачуцця мовы прыводзяць да памылковага выкарыстання прыназоўніка па замест іншых прыназоўнікаў: На вытворчасці вядзецца барацьба па скарачэнню абарачальнасці сродкаў; Завод дасягнуў пэўных поспехаў па зніжэнню сабекошту прадукцыі; Назіраецца рост па пагалоўю буйной рагатай жывёлы. У першым сказе пры-назоўнік па трэба замяніць прыназоўнікам за (вядуцьь барацьбу за скарачэнне абаранальнасці сродкаў); у другім сказе — прыназоўнікам у (завод дасягнуў поспехаў у зніжэнні сабекошту прадукцыі); у апошнім наогул лепш не ўжываць прыназоўнік (у калгасе назіраецца рост па-галоўя або ў калгасе расце пагалоўе).

У сучаснай беларускай мове сустракаюцца таксама наступныя сінанімічныя канструкцыі: забыцца аб асцярожнасці — забыцца на асцярожнасць, успомніць аб сыне — успомніць пра сына, падобны на маці — подобны да маці, яснейшы за сонца — яснейшы ад сонца, пад'ехаць да дому — пад'ехаць пад дом. Паміж гэтымі парамі ёсць пэўная стылістычная розніца. Так, напрыклад, канструкцыі з прыназоўнікам аб характэрны для афіцыйна-дзелавога і навуковага маўлення. Канструкцыі тыпу па­добны да, яснейшы ад, пад'ехаць пад характэрны для размоўнага і мастацкага стыляў.

Есць пэўная сэнсавая розніца паміж канструкцыямі з прыназоўнікамі праз і цераз, таму яны не заўсёды выступаюць у сінанімічнай функцыі. Патрабуецца замена прыназоўніка праз прыназоўнікам цераз у такой, на­прыклад, фразе: Нечакана засцігнуты ля глыбокага раўчука, праз які нельга было адразу пераскочыць і схавацца ў высокім трысці або лазе, бацька спыніўся, увабраў у плечы галаву... (К- Ч.). Прыназоўнік праз у асноўным сваім значэнні ўказвае на напрамак руху скрозь якое-небудзь асяроддзе (прайсці праз натоўп, ісці праз лес, вада працякае праз столь). Напрыклад: Хатка мае прыбудовачку — сенцы з тонкіх нямоцных дошак, праз якія дзьме вецер, засякае дождж і свіціцца неба (К-с). У гэтым значэнні, а таксама ў значэнні пэўнага прамежку часу прыназоўніку праз можа быць сінанімічны прыназоўнік цераз (ісці праз лес — ісці цераз лес, праз 15 хвілін — цераз 15 хвілін). У асноўным жа сваім значэнні прыназоўнік цераз указвае на напрамак руху ўпоперак чаго-небудзь, з аднаго боку на другі або паверх чаго-небудзь (пераступіць цераз парог, вада льецца цераз край, пераскочыць цераз ручай — як павінна быць ужыта ў вышэйпрыведзеным прыкладзе). Напрыклад: Раздзіраючы пальцы на босых нагах, пералез цераз сетку загарадзі І па калючай шлакавай дарожцы яшчэ хутчэй прыпусціўся далей (В. Б.).

Прыназоўнікі дзякуючы, з боку, за кошт, побач з, па лініі і некаторыя іншыя яшчэ не поўнасцю страцілі сувязь з канкрэтным значэннем знамянальных слоў, ад якіх яны ўтвораны. Сфера ўжывання такіх прыназоўнікаў абмежавана афіцыйна-дзелавой і навуковай мовай. Прычым першапачатковае значэнне слоў, што ў іх уваходзяць, павінна адпавядаць зместу выказвання. Можна, напрыклад, сказаць: Дзякуючы добрай арганізацыі працы вяскоўцы дасягнулі выдатных поспехаў, але недарэчны будзе выраз: Дзякуючы пажару загінула шмат жывёлы.

Есць розніца ў значэнні канструкцый з прыназоўнікамі ў і на, якія ўжываюцца для указания на месца дзеяння. Калі трэба абазначыць месца ўнутры чаго-небудзь, то ўжываецца прыназоўнік у, калі ж маецца на ўвазе месца на паверхні чаго-небудзь — прыназоўнік на. Звычайна прыназоўнік на ўжываецца і ў тых выпадках, калі гутарка ідзе пра тое, што адбываецца ў тым ці іншым месцы: быў на вечары, на нарадзе, на канцэрце, на лекцыі, на семінары І г. д.

Часта ўжыванне прыназоўнікаў у і на тлумачыцца толькі традыцыяй або захоўваецца па аналогіі. Правільна будзе сказаць: вучыцца на 5-м курсе, на філалагічным факультэце, працаваць на заводзе, паехаць на Каўказ, на Украшу і вучыцца ў 5-м класе, ва універсітэце, праца­ваць у рэдакцыі, прыехаць у Беларусь (у паэтычнай мове ўжываецца таксама на Беларусь), у Крым. Пры назоўніках — назвах дзяржаў, абласцей, гарадоў, сёл ужываецца прыназоўнік у: у Германіі, у Кітаі, у Мінску, у Сі-біры, у Гомельскай вобласці (але: на Гомельшчыне), у Данбасе (але: на Палессі) і г. д. Пры назвах горнай мясцовасці ўжываецца прыназоўнік на: на Каўказе, на Ура­ле, на Паміры, аднак пры тых назвах, якія маюць формы множнага ліку, выкарыстоўваецца прыназоўнік у: у Аль­пах, у Пмалаях, у Кардыльерах, у Татрах, у Кодрах (параўн. таксама: у гарах Паміра, у гарах Цянь-Шаня). Назвы ўстаноў і іх аддзелаў часцей спалучаюцца з прыназоўнікам у: іду ў міністэрства, у міліцыю, у касу, у планавы сектар, у аддзел навукі.

Назвы прадпрыемстваў звязваюцца з прыназоўнікам на: на фабрыцы, на заводзе, на камбінаце, на шахце, але: у майстэрні, у цэху.

Некаторыя спалучэнні з прыназоўнікам на характэрны для размоўна-прафесійнага ўжывання: служу на флоце, працую на радыё, на кінастудыі і г. д.

87. Кіраванне блізказначных слоў. У семантычна блізкіх такіх спалучэннях галоўнае слова можа кіраваць рознымі склонавымі формамі назоўнікаў. Таму трэба ўважліва сачыць за тым, каб склоны дапаўненняў і прыназоўнікі пры іх не былі пераблытаны. Напрыклад: Нельга абысці таксама міма такіхважных пытанняў, як удзел настаўнікаў школы ў агітацыйна-масавай рабоце сярод насельніцтва; Пісьменнік падрабязна апісаў а б гэтым у сваім апавяданні; Цёплая восень с прыяе для паспяховага правядзення уборочных работ. У першым сказе аўтар зблытаў два магчымыя спалучэнні з розным кіраваннем: прайсці міма пытанняў і абысці пытанні. У другім прыкладзе пад уплывам спалучэння расказаў аб гэтым ужыта апісаў аб гэтым; трэба — апісаў гэта. У трэцім прыкладзе пераблытаны канструкцыі ствараць (умовы) для чаго-небудзь і спрыяць чаму-небудзь; трэба: Цёплая восень спрыяе паспяховаму правядзенню уборочных работ.

Часта сустракаюцца выразы накшталт: Адсутнасць матэрыяльна-тэхнічнай базы тармозіць падрыхтоўцы спецыялістаў (замест тармозіць падрыхтоўку або перашкаджае падрыхтоўцы); Факты, якія расказаў дакладчык, усіх зацікавілі (замест факты, аб якіх расказаў даклад­чык ).

88. Нанізванне аднолькавых склонаў. Родны склон, асабліва родны прыіменны, распаўсюджаны і можа ўжывацца амаль пры кожным назоўніку. Часта бывае, што адзін родны склон кіруе друтім, той трэцім і г. д. Атрым-ліваецца нанізванне аднолькавых склонаў, што робіць фразу ў адных выпадках цяжка зразумелай, у другіх — проста бяссэнсавай: У сувязі з пытаннем неабходнасці павелічэння працягласці эксплуатацыі абсталявання лабараторыі кафедры аналітычнай хіміі БДУ мы звярнуліся da кіраўніцтва за дапамогай.

Трэба адзначыць, што яснасці выкладу перашкаджае пастаноўка побач не толькі некалькіх родных склонаў, але і любых іншых аднолькавых склонаў: Поспех у рабоце газеты тлумачыцца перш за ўсё творчым кіраўніцтвам заснавальнікам сваім друкаваным органам (з газеты).

Трэба пазбягаць такіх канетрукцый з назоўнікам у род­ным склоне, якія дазваляюць дваяка тлумачыць ролю гэтага назоўніка — як суб'екта або як аб'екта дзеяння. У словазлучэнні крытыка пісьменніка родны склон пісь-менніка можна зразумець як родны аб'екта: 'нехта крытыкуе пісьменніка, пісьменнік з'яўляецца аб'ектам крытыкі'. Калі ж зразумець склон як родны суб'екта, то выраз атрымае адваротны сэнс: 'пісьменнік сам крытыкуе некага, выступае ў ролі крытыка'. Асабліва дрэнна, калі ў сказе спалучаюцца родны суб'екта і родны аб'екта: Крытык не згадзіўся л ацэнкай газеты апавядання пісьменніка; Праўка пісьменніка рукапісу твора раскрывав перад намі сакрэтьі яго творчай тэхналогіі. У першым выпадку можна было б напісаць: Крытык не згадзіўся з ацэн­кай, якую газета дала апавяданню пісьменніка; у другім: Праўка рукапісу твора, зробленая пісьменнікам, раскры­вав перад намі сакрэты яго творчай тэхналогіі.

89. Склоны дапаўнення пры дзеясловах з адмоўем. Калі пры переходным дзеяслове паяўляецца адмоўе не, то дапаўненне можа быць пастаўлена як у родным, так і ў вінавальным склоне.

Родны склон ужываецца, калі трэба ўзмацніць адмоўе: Ніводная з гэтых п'ес сама па сабе не выклікае ніякага пярэчання (з газеты).

Звычайна ў родным склоне ставяцца назоўнікі, якія абазначаюць адцягненыя паняцці або маюиь раздзяляльна-колькаснае значэнне (не дае права, не мае значэння, не прымае захадаў, не робіць памылак, не мае жадання, не звяртае ўвагі): Краем вока Ляўчук заўважыў чвэрць гадзіны назад, як нейкая пара прайшла ў пад'езд, але ён убачыў толькі спіну мужчыны, невысокого вастраплечага, з худымі локцямі, што тырчалі з кароткіх рукавоў тэніскі, і не надаў таму ў в а г і (В. Б.). Патрабуюць выпраўлення сказы, у якіх дапаўненне пастаўлена ў вінавальным склоне: Адміністрацыя не аргані завала с в о е ч а-совы рамонт неабходнага інвентару; Некаторыя школы не п р ыня л і ў д з е л у спаборніцтвах (з газеты).

Вінавальны склон ужываецца тады, калі дапаўненне абазначае канкрэтную асобу або прадмет, якія аўтар хоча падкрэсліць, на якіх хоча сканцэнтраваць увагу чытача: Калі ёсць дарожка, дык павінна быць недзе і веска, з па-лёгкай падумаў Ляўчук. Абы-толькі не напаткаць не мцаў (В. Б.); Ляўчук ужо ўпэўніўся, што гэта былі партызаны, і яму не хацелася кід а ц ь п і с т а-лет (В. Б.).

Вінавальны склон часта ужываецца пры інверсіі, г. зн. пры пастаноўцы дапаўнення перад дзеясловам:

Наўкол бары стаялі нема,

Дарогу голлем ахінулі,

I, як ні цэліў хцівы немец,—

Бярозу кулі не кранулі (М. К).

Пастаноўка дапаўнення ў вінавальным склоне перад дзеясловам падкрэслівае, што гутарка ідзе аб пэўнай, кан крэтнай бярозе, якая ў вершы выступае іяк паэтычны вобраз Радзімы. Таксама: Маладую дзявочу красу не з м а л ю е ш, не с п і ш а ш пяром (Куп.)).

Вінавальны склон часта ўжываецца тады, калі прамое дапаўненне залежыць не непасрэдна ад дзеяслова з адмоўем, а ад інфінітыва, які ў сваю чаргу залежыць ад дзеясло­ва з адмоўем: Я не маю права п а к і д а ц ь баль-ніцу (Лыньк.).

90. Кіраванне пры аднародных членах сказа. Часта сустракаюцца сказы, у якіх дапаўненне залежыць ад двух і больш слоў: Тысячамі пырскаў кіпела, вірыла, перамешвалася з гразёй вада... (В. Б.); На лаўках каля пад'-езда сядзелі старыя і жанчыны, скрозь гуляла, сноўдала, шумела гаманкая дзятва... (В. Б.)

Калі кіруючыя словы патрабуюць аднолькавага склону, пабудова сказа не выклікае цяжкасцей. У адваротным выпадку няўважлівасць да лексіка-граматычных асаблівасцей кіруючага кампанента прыводзіць да памылковых, нярэдка бяссэнсавых словазлучэнняў. Напрыклад: Неабходна арганізоўваць і дапамагаць гурткам мастацкай самадзейнасці; Аператар радыёлакацыйнай станцыі выяўляе і дае неабходныя даныя аб паветраных цэлях (з га­зеты). У першым сказе ўжыты дзеясловы дапамагаць, які кіруе давальным склонам, і арганізоўваць, які патрабуе вінавальнага склону. Для таго каб сказ быў стылістычна правільны, трэба пры другім кіруючым слове ўжыць займеннік, які замяняе назоўнік пры першым кіруючым слове, г. зн. выправіць такі сказ магчыма пры дапамозе займенніка: Неабходна арганізоўваць гурткі мастацкай самадзейнасці і дапамагаць ім у далейшай рабоце. Таксама: Аператар радыёлакацыйнай станцыі выяўляе паветраныя цэлі і дае аб іх неабходныя даныя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]