Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Эмацыянальна-экспрэсіўныя тыпы лексікі

36. Інтэлектуальная лексіка. Значная частка лексікі беларускай мовы — гэта інтэлектуальныя словы, якія не выражаюць эмоцый, ацэнак, адносін да чаго-небудзь. I гэта зразумела, таму што ў слове адлюстроўваецца перш за ўсё паняцце як усеагульная форма лагічнага мыслення. Да інтэлектуальнай адносіцца лексіка агульна-ўжывальная, спецыяльная, асноўная частка грамадска-палітычнай і дыялектнай: краіна, год, апошні, людзі, дапамога, будоўля; калектыў, урад, семіётыка, завод, прадукцыя; асвер, варыўня, палатніна.

Поўнасцю інтэлектуальнымі з'яўляюцца такія часціны мовы, як злучнікі, займеннікі, лічэбнікі, прыназоўнікі.

37. Экспрэсіўная лексіка. Экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з'яву, але і выклікае іх наглядна-пачуццёвае ўспрыманне: адхвастаць, вэрхал,.інішчыць, калатня, гамузам, гармідар, выбрыкваць, выкрутасы, вымерхацца, гібець, глуміць, глухмень, кухталь, рабунак, сігануць, халупа. Экспрэсіўнымі з'яўляюцца словы, якія падкрэсліваюць інтэнсіўнасць прыметы або дзеяння: спякота, халадэча, папахаджваць.

Экспрэсіўная лексіка галоўным чынам ужываецца ў размоўна-бытавым, мастацкім і публіцыстычным стылях.

У некаторых выпадках экспрэсіўным можа стаць слова інтэлектуальнае (нейтральнее). Гэта залежыць ад кантэксту: Спяць, ядуць і капейкі копяць, і зайздросцяць шчасцю людзей (Панч.). Тут нейтральный дзеясловы спяць, ядуць, копяць у адным радзе з экспрэсіўным зайздросцяць атрымліваюць таксама неадабральную экспрэсіўную афарбоўку. Экспрэсіўнымі з'яўляюцца нека­торыя граматычныя формы слоў, параўн.: махаць — махнуць, глядзець — глянуць. Дзеяслоўныя формы з суфіксам -ну- надаюць словам экспрэсіўнае адценне.

У мастацкім стылі наогул любое інтэлектуальнае слова можа стаць экспрэсіўным дзякуючы актывізацыі сваёй патэнцыяльнай вобразнасці: Пачакаць—гэта доб­ра, адзначыў у думках Сотнікаў, абы не ісці. Ч а к а ц ь ён гатовы быў доўга, толькі б дачакацца чаго. Рыбак зморана падняўся на ногі, карабін, каб не кідаўся здалёку ў вочы, узяў, як кіёк або палку, за ствол і пайшоў, ступаючы між перамеценага снегам куп'я магіл (В. Б.).

38. Эмацыянальная лексіка. Эмацыянальнай з'яўляецца такая частка экспрэсіўнай лексікі, якая выражае адносіны да аб'екта размовы, г. зн. атрымлівае дадатковыя да прадметна-лагічнага значэння адценні. Гэта могуць быць розныя эмоцыі — любоў, пяшчотнасць, адабрэнне, захапленне, радасць, абурэнне, прыкрасць, нянавісць, зайздрасць, асуджэнне і інш.: блюзнер, брыдкі, валахаты, валацуга, гамзаты, гарладзёр, гарэзлівы, дабрадзей, дзікі, жмінда, жэрці, жэўжык, збавенне, кра­са, ласкавы, манюка, плявузгаць, подзвіг, праслаўлены, прыгожы, халтура, цудоўны.

У сувязі з тым, што эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць суадносяцца як відавое і радавое і вельмі часта сумяшчаюцца ў семантыцы аднаго слова, іх звычайна аб'ядноўваюць, называючы адценне эмацыянальна-экспрэсіўным.

Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка аднаго са значэнняў мнагазначнага слова адрозніваецца ад афарбоўкі, уласцівай іншым яго значэнням. Напрыклад, дзеяслоў рабіць у сваім прамым значэнні стылістычна нейтральны, але ў выразах рабіць грошы, рабіць кар'еру набывае адмоўную экспрэсію. Ярка адмоўны, нават лаянкавы характар набываюць у пераносным значэнні словы карова, свіння, сабака, змяя і інш.

Некаторыя словы па-рознаму могуць успрымацца людзьмі ў залежнасці ад сацыяльнай прыналежнасці. У такіх выпадках адрозненне датычыцца не толькі лексічнага значэння слоў, але і ацэначнай, эмацыянальнай характарыстыкі. Напрыклад, неаднолькавы змест і розную ацэнку надавалі раней прадстаўнікі паасобных сацыяльных груп словам арыстакрат, касмапаліт, фінансіст, чыноўнік, фабрикант і інш.

У рамане «Бацькаўшчына» К. Чорны вельмі ўдала выкарыстоўвае слова народ для характарыстыкі светапогляду местачковай шляхты, якая ўкладвала ў гэта слова адмоўны сэнс:

Тым часам ужо хтосьці гаварыў тут, што бальшавікі больш панасылалі сюды сваіх людзей угаворваць народ, каб ён пераходзіў туды, на іхні бок.

— Дык чаго ж народ, дурны, слухае? — абурылася на народ жонка нейкага гарадскога паўпанка.

— Што ж ты з народам зробіш? Народ дурны!

Відаць, у гэтым натоўпе не знайшлося ніводнага чалавека, які б прылічаў бы сябе да народа, бо ніхто не пакрыўдзіўся на тое, што народ дурны. Наадварот, пачалі гаварыць пра нейкі там народ гэтакія рэчы, што каб гэта было праўда, дык сапраўды шчаслівы той, хто не належыць да народа.

Некаторыя стылістычна нейтральныя словы маюць шэраг эмацыянальна-экспрэсіўных сінонімаў ці блізка-значных слоў, напрыклад слова гаварыць — казаць, гутарыць, гуторыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць, зюзюкаць, дудукаць, шушукацца, гаманіць, выступаць, рэзаць, спяваць, гусці, прастарэкаваць, тарабарыць, балакаць, дзейкаць, вякаць, балбатаць, балабоніць, балабаніць, лепятаць, мармытаць, лапатаць, трашчаць, барабаніць, ляпаць, гергетаць, плесці, несці, малоць (языком), мазоліць язык, тачыць балясы (лясы), бурчаць, бубніць, муркаць, гугнець, гугнявіць, плявузгаць, чаўпці, вярзці, мянціць языком

Стылістычная характарыстыка запазычаных слоў, архаізмаў і неалагізмаў

Запазычаная лексіка. У беларускую літаратурную мову на працягу яе развіцця пранікла шмат слоў, запазычаных з іншых моў. Асабліва вялікую ролю ва ўзбагачэнні слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы адыграла руская мова.

Многія запазычаныя словы даўно ўвайшлі ў шырокае ўжыванне і згубілі сваю іншамоўную афарбоўку: тэатр, стадыён, пінжак, паліто і інш. Словы, якія ўвайшлі ў мову параўнальна нядаўна і не замацаваліся ў масавым ужытку, успрымаюцца як запазычаныя, нават калі і падпарадкуюцца граматычным патрабаванням белару­скай мовы і шырока выкарыстоўваюцца ў пэўных стылях: радыёактыўны, кемпінг, сервіс і інш.

Вядома, што большасць запазычаных слоў уваходзіць у наш абыходак менавіта праз газету. Прыклады такіх слоў: матэль, сервіс, кемпінг, хобі, эскалацыя, хунта, хіпі, бестселер і інш. Таму трэба вельмі асцярожна карыс-тацца запазычанымі словамі, браць з іх толькі тыя, якія дапамагаюць больш дакладна выказаць думку і не маюць адпаведных эквівалентаў у беларускай мове. Часта бывае, што ў выніку канкурэнтнай барацьбы паміж запазычаным і родным словам перамагае якое-небудзь адно. Так, запазычаныя думпкар, гелікоптэр, галкіпер лёгка ўступілі месца самазвалу, вертолёту, варатару, а хрэстаматыя, піка, наадварот, перамаглі чытанку, дзіду. Аднак ёсць запазычаныя словы, якія мірна ўжываюцца побач з беларускімі ў якасці семантычных або стылістычных сінонімаў: шафёр — вадзіцель, аэраплан — самалёт, лайнер — карабель, канцэр — рак, туберкулёз — сухоты і інш.

Такім чынам, пранікненне запазычаных слоў — непазбежны аб'ектыўны працэс, з якім наіўна змагацца, але які трэба пазнаваць і рэгуляваць.

У першую чаргу гэта датычыцца мовы нашай прэсы. У газетах часта загрувашчваюць тэксты запазычанымі словамі-тэрмінамі: Значная часта калгасаў раёна не мабілізуе ўнутраных рэсурсаў на фарсіраванне будаў-ніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў. Іншамоўныя словы надаюць фразе залішнюю «навуковасць», непатрэбную ўзнёсласць. Больш простай і зразумелай была б яна без іншамоўных слоў: Большая частка калгасаў раёна не выкарыстоўвае сваіх магчымасцей для паскарэння будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў. Як пародыя на навуковую мову ўспрымаецца і такая фраза з газеты: Перспектыўным методам барацьбы з пацукамі з'яўляецца прымяненне культуры пацуковага тыфусу.

Асабліва важна, каб запазычаныя словы ўжываліся ў іх сапраўдным значэнні. У газетах часта блытаюць запазычаныя словы-паронімы: факт і фактар, культывіраванне і культывацыя, эфектны і эфектыўны і інш. Вось некалькі прыкладаў: На палях Гродзеншчыны спее бо­гаты ўраджай. Гэта вынік самаадданай працы хлебаробаў вобласці, адзін з фактараў сапраўды ўпартай барацьбы калгаснікаў за стварэнне багацця прадуктаў; На фоне чорнай хмары, якая захапіла амаль паўнеба, светлы будынак школы выглядаў асабліва э ф е к т ы ўн а; Снегазатрыманне — гэта вельмі эфектнае мерапрыемств'а ў барацьбе з засухай. У першым прыкладзе замест слова факт няправільна ўжыта фактар, якое азначае рухаючую сілу, прычыну якога-небудзь працэсу. У другім прыкладзе замест эфектыўна трэба было выкарыстаць эфектна, а ў трэцім замест эфектнае — эфектыўнае.

У беларускай літаратурнай мове шмат запазычанняў з рускай мовы. Да іх трэба падыходзіць з тымі ж стылістычнымі патрабаваннямі, што і да ўсякіх іншых: «з двух блізкіх слоў, запазычанага і роднага, лепшае ёсць тое, якое дакладней выражае паняцце» (В. Р. Бялінскі). На жаль, у беларускіх газетах часта сустракаюцца выпадкі, калі замест дакладнага беларускага слова не-апраўдана ўжываецца калькаванае рускае: Рабяты прывозяць сваім любімцам клевер, капусту, частуюць іх малаком; Яго выдзвінулі ў брыгадзіры за добрасумленнасць; Яны, дзве маладыя / бадзёрыя дзяўчынкі, таропяцца да кароўніка.

Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры. Такая засмечаная русізмамі мова атрымала неадабральную мянушку «трасянка». Трапна парадзіруе неахайныя адносіны да мовы Ніл Гілевіч:

— Ну, еслі просіць прадсядацель,

Ці, ізвіняюсь, тамада,

Каб я сказаў што к гэтай даце,

То я далжон адвеціць: да!

Дык, вот, у нашай юбіляркі

Есць многа качастваў такіх,

Што быў бы грэх не выпіць чаркі.

Не ўшанаваць пачотам іх.

У мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літаратуры запазычаная лексіка выконвае як намінатыўную, так і стылістычную функцыю. Найчасцей гэта так званая экзатычная лексіка — назвы нацыянальных прадметаў і з'яў, якія характарызуюць быт розных народаў {панна, янычар, гарэм, чалма, лаваш і інш.): Нас атакуюць гандляры малыя: «Хурма! Лаваш! Купіце кішміша!» I так глядзяць, і так згінаюць шыі, нібыта я савецкі нейкі шах (Панч.).

Розную функцыю выконваюць варварызмы — словы іншамоўнага паходжання, якія не да канца асвоены дадзенай мовай. Яны ўводзяцца ў беларускі тэкст (часам у іншамоўным напісанні) для стварэння мясцовага каларыту, перадачы пэўных з'яў і паняццяў, якіх няма ў жыцці беларусаў: Здымкі Нью-Йоркскага сабвея (Панч.); Напляваць на запляваны стрыт (Панч.); У смешка — і м і д ж, вобраз, так павінен выглядаць урач (Луж.); Такім чынам пачынаецца 14~ы дзень у New York Medical College, Flower and Fifth avenue. Hospitals, room 761 (Луж.). Шмат варварызмаў выка-рыстоўвае Янка Брыль у рамане «Птушкі і гнёзды». Адны з іх тлумачацца ў падрадковых аўтарскіх заўвагах, сэнс другіх раскрываецца ў кантэксце, а некаторыя, найбольш вядомыя, зусім не тлумачацца: Асабліва — пакуль ты яшчэ швэрарбайтар (чорнарабочы); А ўсё гэта — такая пара, і воз, і б аў э р ын на возе; Р у не в іт ш, вас іст дэн л юс? Хто там яшчэ з табой?; У браме паказалася машына «Э р с т е г і л ь ф э» — хуткай дапамогі; Абедалі хлопцы ў «кантыне» побач з гутай. Спачатку, праўда, здаровая, вусатая фрау Ірмгард, гаспадыня гэтай «к а н т ы н ы» — не то піўной, не то сталоўкі — не хацела прымаць Алесевы картачкі; Лаюць о р д н у н г, парадак; Дзве фрау І б а у э р, каржакаваты сівавусы дзед.

Другая функцыя варварызмаў — служыць сродкам сатыры і гумару, сродкам іранічнай моўнай характарыстыкі дзеючых асоб: «Без е! Будзеш безе, калі смалены певень клюне»,— няласкава сказаў ён і дадаў ужо для яе: «Які там безе? Я гут» (В. Б.); Што, браток, не удалое я? ...Дай я патрымаю, ідзі па сядло. I чаго ты спалохаўся? Я не відзялэм, не слышалэм і н і у не п о в е м (Б.).

Мова, насычаная варварызмамі, носіць назву макаранічнай (па назве італьянскай камічнай оперы «Массагопеа»). Часцей за ўсё яна ўжываецца ў вершах (макаранічныя вершы):

Бэндзьце здровы, кумпякі,

Довідзэння, млеко,

Бо, пся крэў, бальшавікі

Бардзо недалеко!

(К. Крапіва)

40. Устарэлая лексіка. У слоўніках маюцца словы з храналагічнымі паметамі: устарэлае, гістарычнае, новае. Іх называюць архаізмамі, гістарызмамі, неалагізмамі.

Архаізмы — словы і выразы, якія выпалі з актыўнага слоўніка нацыі, але яшчэ выкарыстоўваюцца з той ці іншай мэтай у некаторых стылях: варажбітка, гарбата, вешчы, дабрадзей, гоні, дзіда, дойлід, доўбня, злот, келіх, модлы, наканаваць, хаўрус, штандар, чытанка, ягомасць і інш. Многія з гэтых слоў з'яўляюцца стылістычнымі сінонімамі да агульнаўжывальных (чай — гарбата, нівы— гоні, архітэктар — дойлід, бакал — келіх, хрэстаматыя — чытанка, малітва — модлы): Вінцэнты гаворыць тое, што павінна давяршыць цераз край келіх (К. Ч.); / чалавек з вялізным лобам, не бронзавы, а жывы, вялікі лесаруб і дойлід (Каратк.); Жыў я на Далёкім Усходзе. Траляваў з тайгі бярвенне на тар так (У. Д.); Хоць сапраўды ў нашай сямЧ каву не пілі, уважаючы больш г а р б а т у з чабору, ліповага цвету або яшчэ з якіх іншых зёлак (У. Д.); Каля нашае царквы быў фэст (У. Д.).

Ад архаізмаў трэба адрозніваць гістарызмы — словы, што зніклі разам з паняццем, якое яны азначалі: войт, валока, гарадавы, дарэктар, рэкрут, шляхціц.

Архаізмы і гістарызмы выконваюць у мове самыя разнастайныя стылістычныя функцыі. Яны шырока ўжываюцца для стварэння каларыту пэўнай эпохі ў мастацкай і гістарычнай літаратуры. Прыклад з рамана М. Садковіча і Е. Львова «Георгі Скарына»:

Прыехаўшы ў Маскву з пасольствам ад князя Літоўскага Аляк-сандра, пан Станіслаў так упіўся салодкай раманеяй, што выбалтаў хітраму маскалю — баярыну Наздраватаму — сакрэтныя свае дару-чэнні. Быў за тое пан Станіслаў парадкам вылаяны сваім гаспадаром і выдалены з двара. Мала хто ездзіў да яго. Толькі Ян Забржэзінскі не забываўся на яго, бо як-ніяк, а Глебавічы належалі да важных маг-натаў. Ён ды Мікалай Радзівіл, ваявода Віленскі, ды князь Астро-жынскі, ды Міхайла Глінскі, ды яшчэ Станіслаў Кішка, намеснік Сма-ленскі, — вось і ўся знаць дзяржавы Літоўскай. Вось і параіў Забржэ-зінскі пану Станіславу адпомсціць палачанам за чалабітную і, спас-лаўшыся на туман, заперці гарадскія вароты на ўвесь першы дзень кірмашу. Пан Станіслаў быў рады госцю і прыняў яго па-каралеўску. Шмат халопаў пралівала свой пот, каб павялічыць багацці ваяводы. Нявольная чэлядзь і прыгонныя людзі адбывалі паншчыну на ваявод-скіх палях. Купцы і мяшчане былі ападаткаваны — праўдамі, крыўдамі — скурамі бабровымі і кунамі, грашыма і прадуктамі. Безліч слуг — і кухары, і псары, і краўчыя, і путныя, і сакольнічыя, і скараходы, і панцырныя баяры, і служылая шляхта — складалі вялікія «почты» ваяводы.

У гонар імянітага госця ваявода загадаў сагнаць у замак з кірма-шу ўсіх скамарохаў. У вялікай зале Верхняга замка пад музыку сурмаў, сапеляў, цымбалаў, жалеек і дуд скакалі блудныя дзеўкі. Крыўляліся мужчыны з лічынамі на галаве. Скамарохі па загаду ваяводы вычваралі «пазоры». Відовішча заключалася ў тым, што бессаромнікі перадражнівалі рухі і паводзіны рознай жывёлы, і таго, хто паказваў найбольш непрыстойнае, глумцы прыбіралі «кабылкай».

Выкарыстанне архаізмаў і гістарызмаў у гэтым урыўку дапамагае чытачу атрымаць больш яркае ўяўленне аб жыцці і быце беларускай феадальнай знаці XIV ст.

Архаізмы (у тым ліку і стараславянізмы) ужываюцца для надання мове ўрачыстасці, узнятасці. Многія стараславянскія словазлучэнні біблейскага паходжання ператварыліся ў фразеалагічныя выразы: плоць ад плоці, косць ад косці, судны дзень, Ноеў каўчэг, злоба дня, соль зямлі, святая святых і інш. Гэтыя выразы побач з асобнымі словамі-стараславянізмамі шырока ужываюц­ца і ў публіцыстыцы, і ў навукова-папулярнай літаратуры, і ў мастацкіх творах. Некалькі прыкладаў іх выкарыстання ў публіцыстычных артыкулах Я. Коласа: Набліжэнне с у д н а г а дня адчуваюць і тыя здраднікі-іуды, што прадаліся Птлеру за пару с р э б-р а н І к а ў; Плоць ад п л о ц і і косць ад к о с ц І народа, яны сапраўды вялікія падзвіжнікі, перад якімі трэба пракланяцца.

Калі стараславянізмы ўжываюцца ў мове звычайнай, размоўна-бытавой, якая зусім не адпавядае ўласцівай ім афарбоўцы прыўзнятасці, урачыстасці, то надаюць выказванню іранічнае адценне. Гэту стылістычную іх асаблівасць удала выкарыстоўвае Я.Колас у трылогіі «На ростанях»: Ён развітаўся і на развітанне перамігнуўся з Найдусам і Шырокім. Сэнс гэтых мігаў быў прыблізна такі: «Банчок можна лічыць наладжаным. Склікай бра ці ю».

Гістарызмы, як і архаізмы, могуць ужывацца з пэўнай стылістычнай мэтай, але, у адрозненне ад апошніх, могуць і не выконваць ніякіх стылістычных функцый. Часцей за ўсё без стылістычных мэт ужываюцца яны ў навуковых працах па гісторыі, у разнастайных апісаннях мінулага: Князі кіравалі княствамі — «воласцямі» праз сваіх «мужоў» (васалаў). Г эта былі мясцовыя баяры і княжацкія дружыннікі, якія складалі княжацкі савет — «думу». «Мужы» кіравалі гаспадаркай князя (агнішчане), кіравалі гарадамі (пасаднікі), камандавалі гарадскім апалчэннем (тысяцкія). Малодшымі прадстайнікамі княжацкай адмі-ністрацыі былі вірнікі і цівуны.

У друку сустракаюцца памылкі, выкліканыя тым, што паняцці, якія даўно ўжо зніклі, абазначаюць не словамі-гістарызмамі, а словамі нашых дзён. Няправільнымі, напрыклад, з'яўляюцца наступныя фразы: Міністрам аба-роны СССР у той час быў легендарны палкаводзец грамадзянскай вайны М. В. Фрунзе (Фрунзе быў не міністрам абароны, а народным камісарам па ваенных і марскіх справах); Яна доўгі час працавала домработніцай у сям'і багатага адваката (Вядома, што да рэва-люцыі хатнюю прыслугу не называлі домработніцай. Гэта слова — неалагізм савецкага часу). Нярэдка памылкі ў выкарыстанні гістарызмаў з'яўляюцца ў выніку недастатковага ведання аўтарам асаблівасцей апісваемага прадмета або з'явы. У адным гістарычным рамане было сказана: Каля моста стаяў эскадрон лейб-казакоў. Аўтар, відаць, не ведаў, што казацкія войскі мелі не эскадроны, а сотні.

41. Неалагізмы. Літаратурная мова пастаянна папаўняецца новымі словамі — неалагізмамі, якія адлюстроўваюць новыя паняцці ў галіне вытворчасці, палітыкі, навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. Частка іх утварылася на базе раней існаваўшых агульнаславянскіх слоў, а частка была запазычана з іншых моў. Пры стварэнні неалагізмаў выкарыстоўваюцца існуючыя ў мове корані, суфіксы, прыстаўкі і іншыя словаўтваральныя элементы. Беларуская літаратурная мова папаўняецца за кошт дыялектызмаў, якія ўжываюцца ў мастацкіх творах.

Неалагізмамі трэба карыстацца вельмі асцярожна і толькі ў тых выпадках, калі наяўнымі сродкамі мовы абазначыць тое ці іншае новае паняцце або новае адценне значэння немагчыма. Стылістычная ацэнка неалагізма заключаецца ў тым, каб высветліць, наколькі выразна ўспрымаецца яго навізна, незвычайнасць у параўнанні з добра знаёмымі словамі. Многія неалагізмы, якія атрымліваюць шырокае распаўсюджанне, хутка губляюць адценне навізны. Напрыклад:

Сяджу ўсю ноч каля прыёмніка,

За гузік шар зямны кручу.

То свіст, то твіст, то пра біёніку...

У гэтым урыўку з верша П. Панчанкі «Начныя галасы», напісанага ў 1964 г., ужыты новыя словы твіст (танец) і біёніка (навука, якая вывучае пытанні ўзнаўлення функцый і структур жывых істот тэхнічнымі сродкамі), што ўвайшлі ва ўжытак у пачатку 60-х гадоў. Зараз яны ўжо не ўспрымаюцца як неалагізмы.

Уласна неалагізмамі можна лічыць толькі тыя словы, навізна і свежасць якіх адчуваюцца ўсімі носьбітамі мовы.

У залежнасці ад сродкаў утварэння вылучаюць неалагізмы л е к с і ч н ы я, якія ствараюцца па прадуктыўных мадэлях або запазычваюцца з іншых моў (расстыкоўка, трайлер), і семантычныя, якія ўзнікаюць у выніку прысваення новых значэнняў ужо вядомым словам (спадарожнік, перабудова).

У стылістычных адносінах неалагізмы можна таксама падзяліць на дзве групы — намінатыўныя і стыл і с т ы ч н ы я. Першыя выконваюць у мове намінатыўную функцыю, іх з'яўленне тлумачыцца перш за ўсё патрэбамі развіцця навукі і тэхнікі. Намінатыўныя неалагізмы ўзнікаюць як назвы новых паняццяў і звычайна не маюць сінонімаў (сіталы). Стылістычныя не-алагізмы — яркі экспрэсіўны сродак, яны заўсёды маюць станоўчую або адмоўную афарбоўку (першапраходзец, затаварыць, плюсаваць, мінусаваць).

Пры ўвядзенні неалагізма ў мову трэба вызначыць, наколькі ясна і дакладна ён выражае паняцце, ці сапраўды мова мае патрэбу ў ім, ці правільна ён утвораны і ці лёгка ўспрымаецца. Асабліва строга трэба ставіцца да неалагізмаў, якія пранікаюць у мову з прафесіянальных гаворак і розных жаргонаў, напрыклад слоў з прэфіксамі неда-, да-, пера- і інш. На жаль, няправільныя словаўтварэнні часта сустракаюцца ў друку: Калгасы раёна недаўзаралі зябліва на плошчы 7 тысяч гектараў; нават такія словы, як недаадпачынак, недапаліў, перапаліў (ад слова паліваць). Можна альбо ўзараць, альбо не ўзараць, мець адпачынак альбо не мець адпачынку, рабіць паліў альбо не рабіць паліву. Недастатковасць жа ці празмернасць дзеяння выражаюць іншыя лексемы: недаараць, недабыць адпачынак, недастатковы паліў, празмерны паліў. З'яўляюцца ў нашай мове і неалагізмы, скалькаваныя з рускіх слоў. Няўдала, напрыклад, утворана слова хатнік (параўн. рус. избач). У беларускай мове пры дапамозе суфікса -нік утвараюцца назвы асоб па іх адносінах да таго, што абазначана ўтваральным словам: абутнік шые абутак, грыбнік збірае грыбы, лыжнік займаецца лыжамі, а хатнік адпаведна будзе асацыіравацца альбо з будаўніцтвам хат, альбо з хатнімі заняткамі.

Нельга лічыць правільнымі такія двухсэнсоўныя неалагізмы, як халатнік (чалавек, які нядбайна адносіцца да сваіх абавязкаў), пасрэднік (вучань, які вучыцца на «пасрэдна»). Або ўтварэнне сцяноўка (насценная газета): адназоўнікавыя ўтварэнні з суфіксам -оўк-абазначаюць 'памяшканне паводле прызначэння' (лесні-чоўка, старажоўка) ці выражаюць падабенства (пляц — пляцоўка), таму новаўтварэнне сцяноўка не можа выразіць сутнасць паняцця — 'наеденная газета'. Новаўтварэнні, ужытыя ў наступных сказах, гучаць залішнім канцылярызмам (кнігаадзінка), прафесійным прастамоўем (расцахоўка), двухсэнсоўна (прарабскае кіраўніцтва): Бібліятэка недаатрымала многа кнігаадзінак; На заводзе не паспелі закончыць расцахоўку тэрміновага заказа; Ініцыятыва гэтага належала т. Філімонаву пад прарабскім кіраўніцтвам т. Сунцова.

Неалагізмы — складанаскарочаныя словы і абрэвіятуры рэкамендуецца ўжываць абмежавана, толькі такія, якія добра зразумелыя і лёгка вымаўляюцца. На жаль, у друку часта выкарыстоўваюцца словы, якія абавязкова трэба расшыфроўваць, бо гэта надуманыя, штучныя ўтварэнні: Прадукцыйнасць буйжывёлы на калгасных фермах павышаецца; Галавадзень у нас вельмі ўшчыльніўся; Прапускная здольнасць лазні — 1о чалавекапамыек у дзень; Павялічваюцца капукладанні; М Т Ю Г выехаў на гастролі ў Гомель; Многія вучоныя-фізікі карыстаюцца паслугамі УIНТI і інш. Цяжка здагадацца, напрыклад, што МТЮГ — гэта Мінскі тэатр юнага гледача, а УІНТІ — Усесаюзны інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі. Што да такіх слоў, як галавадзень, чалавекапамыйка і інш., то яны не толькі незразумелыя, але і двухсэнсоўныя, непрыгожыя.

Цяжка вымаўляюцца і цяжка запамінаюцца шмат-кампанентныя абрэвіятуры тыпу Белгалоўаптэкагассанупраўленне або Белмаслатлушчаснабзбыткантора. Падобныя назвы ўстаноў і прадпрыемстваў часта служаць для стварэння парадыйных неалагізмаў, напрыклад: Галоўшчупаклебедзь, Райрогхвосткапытсаюз.

42. Асобную групу неалагізмаў складаюць індывідуальныя наватворы, якія пісьменнікі і публіцысты ствараюць для таго, каб надаць маўленню большую свежасць і выразнасць. Такія неалагізмы называюцца аўтарскімі або індывідуальна-стылістычнымі. Як правіла, яны не становяцца фактам агульнанароднай лексікі і часта не выходзяць за межы твора, у якім ужыты: Узяўшы міжпланетнае таксі, да м е с я ч а н паедзем на радзіны (Р. Б.); Па ордэру выдадзены м і к р а р а й, які называецца мікрараён (Р. Б.); / ад спраў і ад тэлестраў засынаюиь мае Ушачы (Р. Б.); На пушчу нацэлены з розных бакоў фотавочы (Панч.); Мы словападам зацярушаны (Панч.). Утвораныя ад прадуктыўных марфем беларускай мовы па ўсіх правілах словаскладання, неалагізмы ў гэтых прыкладах зра­зумелыя чытачам, таму іх выкарыстанне правамернае і плённае. Словатворчасць выдатных беларускіх пісьменнікаў заснавана на глыбокім веданні народнай мовы, унутраных законаў яе развіцця.

Індывідуальныя наватворы з іранічнай афарбоўкай зрэдку выкарыстоўваюцца ў публіцыстыцы. Напрыклад, У. I. Ленін у кнізе «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм» выкарыстоўвае такія неалагізмы, як прафесарскі шарлатанізм, канфузіянізм, махіяда, дыпламатнічаць і інш.

Часта сустракаюцца арыгінальныя неалагізмы ў творах сатыры і гумару. Напрыклад, эпіграма на няўдалага драматурга, надрукаваная ў часопісе «Вожык»: Кожны год ён драмы піша, а д р а м е ў і ледзьве дыша.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]