Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

9. Тэрміны «культура мовы» і «культура маўлення».

Да гэтага часу ў лінгвістычнай літаратуры ўжываюцца два сінанімічныя тэрміны «культура мовы» і «куль­тура маўлення». Многія даследчыкі лічаць неправамерным выкарыстанне дублетаў і аддаюць перавагу тэрміну «куль­тура маўлення». Яны зыходзяць з таго, што пра мову як «сістэму сістэм» нельга гаварыць — культурная яна ці не культурная, правільная ці няправільная. У дачыненні да мовы звычайна аналізуюцца яе развітасць, багацце і г. д. Адзначаюць таксама і тое, што выкарыстанне тэрміна «культура мовы» можа прывесці да непажаданага і неапраўданага проціпастаўлення — па эстэтычнай значымасці — адных моў (як культурных) другім мовам (як мала культурным) .

Думаецца, што ў дачыненні тэрмінаў «культура мовы» і «культура маўлення» трэба падыходзіць з тых жа пазіцый, што і да ацэнкі паняццяў «стылістыка мовы» і «стылістыка маўлення» (гл. §6). Калі мы ўжываем тэрмін «культура мовы», маем на ўвазе дыялектычнае адзінства мовы — маўлення, разумеючы мову як дынамічную, функцыяніруючую сістэму моўных сродкаў, якія рэалізуюцца ва ўзорных тэкстах пісьменнасці, сведчачы аб патэнцыяльных магчымасцях мовы. Калі мы гаворым «культура маўлення», маем на ўвазе ў першую чаргу захоўванне носьбітамі мовы яе камунікатыўных якасцей у паўсядзённым ужыванні.

Такім чынам знімаецца і праблема проціпастаўлення тэрмінаў «культура мовы» і «культура маўлення».

Лексічная I фразеалагічная стылістыка Лексічнае значэнне слова

10. Дакладнасць словаўжывання. Слова — гэта фор­ма выражэння паняцця, якое з'яўляецца злепкам, адлюстраваннем рэчаіснасці. «Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет»42, — гаварыў Я. Колас. У працэсе мыслення ў слове замацоўваецца не непасрэднае адлюстраванне рэчаіснасці, а пэўнае яе абагульненне. Адметнай рысай знамянальных слоў з'яўляецца тое, што з іх дапамогай мы называем не кожны асобна прадмет, дзеянне, прымету, a іх пэўныя аднародныя сукупнасці: кніга, дом, радасць, бегчы, гарачы, цяжка, тры і інш. Напрыклад, найменне кніга абазначае любое выданне ў форме збрашураваных і пераплеценых разам аркушаў з тэкстам, ілюстрацыямі. Асабліва высокая ступень абагульнення ўласціва ўказальным сло­вам. Так, займеннік ты абазначае не толькі пэўнага канкрэтнага субяседніка, а кожнага, хто будзе выступаць у гэтай ролі.

У працэсе моўнай практыкі грамадства ўдакладняюцца і абнаўляюцца сэнсавыя і граматычныя сувязі слова, узбагачаецца і ўдасканальваецца яго семантыка, акрэсліваецца сфера распаўсюджання, складваецца яго стылістычная афарбоўка. Таму адным з найбольш важных патрабаванняў стылістыкі з'яўляецца выбар дакладнага слова, якое б найбольш поўна адпавядала зместу маўлення. Гэта датычыцца ў першую чаргу слоў з прамым значэннем, таму што прамое значэнне «як бы непасрэдна накіравана на прадмет»43. Пераноснае значэнне слова звернута на прадмет не прама, а цераз іншы прадмет, які нечым з ім супастаўляецца, параўн.: сонца свеціць і сонца смяецца.

Слова ў прамым значэнні, з'яўляючыся больш канкрэтным і семантычна ўстойлівым, менш залежыць ад кантэксту; пераноснае ж значэнне дакладна выяўляецца толькі ў кантэксце. Таму трапнасць, выразнасць словаўжывання — гэта якасці, якія праяўляюцца пры выкарыстанні слова перш за ўсё ў яго прамым значэнні. Пры поўнай рэалізацыі сваіх выяўленчых магчымасцей слова нату­ральна ўваходзіць у кантэкст — у звыклыя для яго спалучэнні з іншымі словамі. У тым выпадку, калі слова выбрана без уліку яго дакладнага сэнсу і не адпавядае звыкламу спалучэнню, яно ўспрымаецца як парушэнне літаратурных норм.

Разгледзім два прыклады няправільнага словаўжывання, якія прыводзіць у артыкуле «Аб некаторых пытаннях беларускай мовы» К- Крапіва44.

1. Фукс адштурхнуў ад сябе газету.

Слова адштурхнуць азначае 'рэзкім штуршком ссунуць з месца', 'адхіліць што-небудзь або каго-небудзь, прыклаўшы пэўныя намаганні'. Звычайна гэта слова ўжываецца ў адносінах да жывых істот або да масіўных, цяжкіх прад-метаў. Можна сказаць: Ён адштурхнуў чалавека. Ён адштурхнуў камень, але нельга сказаць: ён адштурхнуў газету.

2. Шафер увабраў галаву ў плечы і зноў упіўся рукамі ў абаранак руля.

Слова ўпіцца азначае 'ўваткнуць куды-небудзь востры прадмет', 'ухапіць што-небудзь кіпцюрамі або зубамі'; напрыклад: Іголка ўпілася ў палец. У пераносным значэнні яно спалучаецца са словамі поглядам, вачамі і азна­чае 'пільна ўглядацца', 'паглядзець вострым позіркам на каго-небудзь або на што-небудзь'; напрыклад: Вочы ўпіліся ў адну кропку. Таму выраз упіцца рукамі ў абаранак руля няправільны.

Для таго каб правильна перадаць думку, неабходна ясна ўяўляць як асаблівасці паняцця, так і дакладнае значэнне слова, што яго абазначае, з усімі семантычнымі адценнямі. У адным нарысе было надрукавана: Увесь шлях да эстакады кішыць аўтамашынамі, якія пралятаюць су-стрэчнымі курсамі на вялікіх хуткасцях. Аўтар не разабраўся ў значэнні слова кішыць. Гэты дзеяслоў не толькі азначае, што нечага шмат і ўсё гэта рухаецца, але і мае больш складаныя адценні: паказвае на бязладнасць, хаатычнасць, скучанасць руху. А ў прыведзеным урыўку га-ворыцца, што аўтамашыны рухаюцца ў пэўных напрамках. Ясна, што слова кішыць тут зусім не падыходзіць. Так няўдала выбранае слова разбурыла ўвесь малюнак, які хацеў стварыць аўтар.

Аб тым, якое важнае значэнне мае выбар трапнага, дакладнага слова, сведчаць шматлікія выказванні вядомых пісьменнікаў, іх багаты творчы вопыт. Патрабаванне дакладнага выкарыстання слоў выказаў у жартаўлівай форме Л. М. Талстой: «Каб я быў цар, то выдаў бы закон, што пісьменнік, які ўжыў слова, значэнне якога ён не можа растлумачыць, пазбаўляецца права пісаць і атрымлівае сто ўдараў розгаў»45. «Дакладнасць слова,— пісаў К. Фе-дзін,— з'яўляецца не толькі патрабаваннем здаровага густу, але перш за ўсё — патрабаваннем сэнсу» .

Разгледзім урыўкі з дзвюх рэдакцый трылогіі Я.Коласа «На ростанях». Яны вельмі наглядна паказваюць, з якой патрабавальнасцю ставіўся выдатны пісьменнік да выбару трапнага слова.

Рэдакцыя 1928 г.

Галава яго крыху схілілася наўкось, цёмныя вочы, у якіх часта адбівалася нейкая затое-ная думка, пазіралі не міргаючы ў кут пакоіка, але нічога не ба-чылі: яны як бы пазіралі на тую думку, якая цяпер заварушылася ў яго розуме.

Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць іх ве­ру, і іх часта грубаватыя выхадкі ці звароты непасрэдна да яго ён прапускаў між вушэй, ведаючы той грубы асяродак, з якога яны выйшлі, і маючы на ўвазе, што з часам усё гэта згладзіцца не­заметна, само сабою пад уплывам школьнага парадку і ўраду, які будзе залежыць галоўным чынам ад яго самаго. Усе іх памылкі ў гэтым сэнсе ён стараўся справійь і адзначыць так, каб не ііа-крыўдзіць i не зразіць чутнае дзіцячае сэрца.

Рэдакцыя 1954 г.

Галава яго крыху схілілася набок, цёмныя вочы, у якіх часта адбівалася нейкая затоеная думка, пазіралі не міргаючы ў кут пакоіка, але нічога не бачылі: яны як бы пазіралі на тую думку, якая цяпер заварушыла­ся ў яго галаве.

Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер'е вучняў. 1х частыя грубава­тыя выхадкі ці звароты непасрэд­на да яго ён прапускаў між ву­шэй, ведаючы той грубы асяро­дак, з якога яны выйшлі, І маючы на ўвазе, што з часам усё гэта згладзіцца непрыкметна, пад уплывам школьнага парадку і ла­ду, які залежыць, галоўным чи­нам, ад яго самаго. Усе іх памылкі ў гэтым сэнсе ён стараўся выправіць і адзначыць так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць нулае дзіцячае сэрца.

У гэтых двух невялікіх урыўках восем аўтарскіх лексіч-ных правак, якія зрабілі выказванне больш выразным і дакладным.

11. Прадметна-лагічнае (тэрміналагічнае) і асацыятыўнае значэнне слова. Аб'ём і змест паняцця, выражанага словам. У аднаго і таго ж слова існуюць два тыпы, два бакі значэння — прадметна-лагічнае (тэрміналагічнае) і асацыятыўнае. Першае адлюстроўвае сутнасць з'явы, паняцця, як яны прадстаўлены ў грамадскай практыцы, другое — пабочныя, другасныя сувязі з'явы або паняцця, што выяўляюцца ў практыцы калектыву або канкрэтнай асобы.

Так, значэнні электропоезд 'поезд з маторных і прычапных вагонаў, у якім пярэднія і заднія вагоны абсталя-ваны пультамі кіравання' і пячора 'пустая прастора пад зямлёй, утвораная дзеяннем падземных вод або вулканічных працэсаў' — прадметна-лагічныя (тэрміналагічныя), а значэнні — электропоезд (разм. электричка) 'зручны і хуткі транспарт' і пячора 'сховішча рабаўнікоў' — асацыятыўныя, якія ўзнікаюць у канкрэтных асоб або груп, але не абавязковыя для ўсіх носьбітаў мовы.

У маўленні слова мае звычайна абодва значэнні, але тэрміналагічнае — больш трывалае, асацыятыўнае ж мяняецца лягчэй у залежнасці ад жыццёвага вопыту таго, хто гаворыць. Можна сказаць, што прадметна-лагічнае значэнне ў большай ступені звязана з абстрактным мыс-леннем, асацыятыўнае — з пачуццямі, уяўленнямі, вобразнымі ўспамінамі, што ўзнікаюць у канкрэтным выпадку ўжывання таго ці іншага слова. Таму слоўнікі ўказваюць толькі тэрміналагічныя значэнні, усе асацыятыўныя зна-чэнні перадаць проста немагчыма.

Пры выбары слова важна ўлічваць таксама абазначаныя ім аб'ём і змест паняцця. Гэтыя катэгорыі знаходзяцца ў зваротнай залежнасці: з узбагачэннем зместу паняцця памяншаецца яго аб'ём. Можна сказаць: хвораму далі лякарства і хвораму далі гідракартызон. Слова лякарства большае па аб'ёму, г. зн. больш агульнае па значэнню, а слова гідракартызон — відавое ў адносінах да слова лякарства і больш канкрэтнае па зместу.

У залежнасці ад мэт і характеру маўлення, ад жанру і стылю твора трэба выбіраць слова або канкрэтнае, або больш агульнае па значэнню. У навуковым, афіцыйна-дзелавым стылях мы скажам, напрыклад, атмасферныя ападкі, у жывым, размоўным маўленні — дажджы, ліўні.

Параўнайце наступныя сказы, у якіх пры памяншэнні аб'ёму паняццяў, выражаных падкрэсленымі словамі, канкрэтызуецца іх змест: 3 м аш ы ны вылезлі два ч а л а в е кі 3 «ж ы г у л ё ў» вылезлі два м у ж ч ын ы.

Пашырэнне аб'ёму значэння слова, ужыванне родавых найменняў замест відавых, здараецца, бывае неапраўданым, прыводзіць да парушэння дакладнасці маўлення, напрыклад: Перадавая даярка Лідзія Капыловіч паведа-міла, што будзе надойваць ад кожнай жывёлы па 12 кг малака (трэба — каровы).

12. Мнагазначнасць слова. З'явіўшыся ў мове як назва якога-небудзь прадмета, з'явы або паняцця, слова з цягам часу можа набываць новыя значэнні, новыя адценні зна­чэння або экспрэсіі. Функцыя новага прадмета, паняцця, які трэба назваць, звязваецца ў грамадскай свядомасці з функцыяй, уласцівай іншым, ужо вядомым прадметам, паняццям. Напрыклад, слова вяха спачатку азначала шост для указания дарогі, граніцы зямельнага участка; потым значэнне гэтага слова пашырылася, і зараз словам вяха называюць яшчэ важны момант, этап у развіцці чаго-небудзь. Слова гама мае таксама два значэнні: 1) рад гукаў у межах адной актавы і 2) паслядоўны рад якіх-небудзь аднародных, але мнагастайных у сваей зменлівасці з'яў рэчаіснасці.

Такім чынам, словы могуць быць мнагазначныя. Толькі ў спалучэнні з іншымі словамі, у кантэксце, канчаткова выяўляецца, якое з магчымых значэнняў набывае слова ў дадзеным выпадку. Сярод некалькіх яго значэнняў часцей за ўсё вылучаецца асноўнае, першапачатковае, зыходнае. Напрыклад, сярод многіх значэнняў слова бегчы (конь бяжыць, воблакі бягуць, рэчка бяжыць, час бяжыць, малако бяжыць і інш.) зыходнае выяўляецца ў першым прыкладзе.

Імкнучыся да дакладнасці словаўжывання, неабходна ўлічваць мнагазначнасць слова і мець на ўвазе, што ў пэўным кантэксце павінна выступаць толькі адно яго значэн­не. Так, у газеце, напрыклад, паведамлялася аб дрэнным гандлі газіраванай вадой. Аўтар даў артыкулу назву «Дзе напіцца?», не ўлічыўшы, што слова напіцца можа мець значэнне не толькі 'выпіць вады', але і 'дайсці да стану ап'янення'. Часта ў лаканічных загалоўках мнагазнач­насць слова становіцца вельмі выразнай. Двухсэнсоўна, напрыклад, гучаць наступныя загалоўкі газетных артыкулаў: «Барацьба за малако пачалася», «Барацьба паміж хлебаробамі і механізатарамі пачалася», «Тут нараджа-юцца хімікі».

Адно і тое ж слова можа выклікаць неаднолькавую рэакцыю ў розных людзей у залежнасці ад узроўню іх свядомасці і моўнай культуры.

Магчымасць набыцця агульнавядомым словам у пэўным кантэксце новых адценняў значэння або эмацыянальнай афарбоўкі плённа выкарыстоўваюць многія беларускія пісьменнікі. У трылогіі Я. Коласа «На ростанях» ёсць такі эпізод: Лабановіча наведала настаўніца Волыа Віктараў-на і засталася начаваць у яго пакоі. Дзяк Бацяноўскі па-свойму ацаніў гэты факт і падзяліўся сваімі думкамі з маладымі пападзянкамі:

— Падумайце, што пачало тварыцца на свеце! Чаму ж яны навучаць дзяцей? — асвятляў дзяк гэты факт.

Цнатлівыя пападзянкі выслухалі з вялікай цікавасцю дзякава па-ведамленне. Слухаючы, яны пераглядаліся, а на іх тварах прабягалі іранічныя ўсмешкі.

— А якая яна — прыгожая? — запытала малодшая пападзянка, Антаніна, болей жывая і яхідная.

Стрыжаная! — адказвае дзяк, прычым гэтае азначэнне гучыць у яго раўназначна слову «прапашчая».— А якая яна далей, аднаму Вельзевулу, князю цемры, вядома. Блудніца садомская.

Дзякуючы мнагазначнасці адно і тое ж слова можа ўжывацца ў розных функцыянальных стылях, можа быць нейтральным або эмацыянальна афарбаваным. Напрык­лад, слова вада ў прамым значэнні стылістычна нейтраль­нее, а ў фразе ў гэтым артикуле многа вады набывае яркую экспрэсіўную афарбоўку.

Здольнасць слова набываць новыя сэнсавыя і стылі-стычныя адценні, часта абумоўленыя толькі пэўным кан-тэкстам, шырока выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Вось яркі дыялог паміж Любай і Ста-фанковічыкам з аповесці К. Чорнага «Люба Лук'янская»:

— Ты даўно тут жывеш? Адказ быў не адразу:

— Даўно.

— Адкуль сама?

— Я не памятаю.

— Чаму?

— Я даўно сюды прыбілася.

Стафанковічык усміхнуўся. Яму смешным здалося слова «прыбілася». Люба сядзела насупраць яго; спушчаная на лоб хустка закрывала яе твар больш як напалову, лахманы сядзелі на ёй так, як і заўсёды.

— Адкуль жа ты сюды прыбівалася?

Ен з моцным націскам выгаварыў слова «прыбівалася».

— 3 дарогі, што за лесам.

Слова прыбілася тут дакладна і вобразна перадае прычыну і акалічнасці з'яўлення Любы Лук'янскай на кулацкім хутары: хваля вайны падхапіла маленькую дзяўчынку і прыбіла да выпадковага прытулку. Паказваючы, якую рэакцыю выклікала гэта слова ў Стафанковічыка, пісьменнік падкрэслівае, наколькі далёкія і па сацыяльнаму паходжанню, і па культурнаму ўзроўню, і па света-погляду гэтыя два чалавекі.

Мнагазначнасць слова дае пісьменніку магчымасць самым незвычайным чынам спалучаць розныя словы, ствараючы яркія ўзоры мастацкага словаўжывання. Аб плен­ных выніках нястомных моўных пошукаў сведчыць невялікі ўрывак з рамана «Трэцяе пакаленне» К.Чорнага:

Раз уночы з таго самага ельніку, у якім Скуратовіч хаваў свае коні, выйшла чалавечая постаць. Было вельмі цёмна і ціха. Яшчэ было не позна. Цёплыя хмары закрывалі неба, навісала чарната. Чалавечая постаць ішла паволі. Толькі не дайшоўшы крокаў дзесяць да дрэва, чалавек убачыў яго чорны сілуэт. Гэта была старая разгатая дзічка на Скуратовічавым полі. Чалавек прыткнуўся да дрэва плячыма і астаўся так, паслухаць і паглядзець. 3 таго боку, дзе быў Скуратовічаў хутар, так, як і адсюль, ішла цішыня. Агонь там нідзе не свіціўся. Паслухаўшы цішыню, чалавек пайшоў проста на хутар.

Незвычайныя спалучэнні слоў ішла цішыня і паслухаўшы цішыню, якія апраўданы толькі ў дадзеным кантэксце, узмацняюць уражанне насцярожанасці, трывогі і таямнічасці.

13. Пераноснае значэнне слоў. Тропы. 3 мнагазначнасцю слова непасрэдна звязана выкарыстанне яго ў пера-носным значэнні. Такое выкарыстанне заснавана на падабенстве з'яў, прадметаў па функцыях, колеру, форме і г. д.: нос чалавека — нос карабля, востры нож — вострае сло­ва. Пераноснае ўжыванне слоў робіць думку больш нагляднай і вобразнай: А мы сабе сеем і сеем пшаніцу, і радасць, і кветкі (Куп.). У спалучэннях сеяць пшаніцу і сеяць кветкі дзеяслоў сеяць ужыты ў прамым значэнні, у спалу-чэнні ж сеяць радасць — у пераносным, набываючы ў гэтым кантэксце больш шырокі і вобразны сэнс: сеяць — тут значыць 'будаваць, мацаваць дабрабыт Радзімы'.

Значэнне, якое ўзнікае ў слове на аснове пераносу прымет аднаго прадмета на другі, называецца пераносным або метафарычным, а сам перанос — матафарызацыяй. Слова або словазлучэнне з пераносам значэння называецца тропам.

Адрозніваюць тропы моўныя і індывідуальна-аўтарскія. Моўныя, або пастаянныя, тропы — гэта словы і выразы, пераноснае значэнне якіх з'яўляецца агульнаўжывальным: ліпавыя дакументы, жалезная воля, палымяны барацьбіт, кіпучая энергія. У мове ёсць шмат слоў, пера­носнае значэнне якіх стала ўстойлівым, засланіўшы прамое значэнне, і таму яны перасталі быць семантычна двух-планавымі. Гэта так званыя мёртвыя, або патухшыя, метафары: сонца заходзіць, дождж ідзе, прайшла гадзіна. Яны не экспрэсіўныя, могуць ужывацца ва ўсіх стылях мовы.

Індывідуальна-аўтарскія тропы не сталі фактам агульнанароднай мовы, а характарызуюць стылявыя асаблівасці мовы таго ці іншага аўтара. Такія тропы заўсёды экспрэсіўныя, таму што ў іх супастаўляюцца прадметы, блізкасць якіх не заўсёды кідаецца ў вочы: Расчасалі вішні шоўкавыя косы і уранілі долу снегавы вянок (Тр.). Індывідуальна-аўтарскія тропы найбольш пашыраны ў паэзіі, радзей сустракаюцца ў мастацкай прозе, публіцыстыцы і навукова-папулярнай літаратуры.

Да апошняга часу тропы звычайна разглядаліся з літаратуразнаўчага боку, іх класіфікацыя засноўвалася на прыметах не столькі моўнага, колькі прадметна-лагічнага характеру: псіхалагічных, лагічных, эстэтычных. Замест слоў і словазлучэнняў як катэгорый лінгвістычных часта аналізаваліся рэчы, паняцці або значэнні, якія гэтыя словы і словазлучэнні выражаюць,— без уліку спецыфікі семантычных адценняў або стылістычнай афарбоўкі.

У лінгвістычнай літаратуры тропы класіфікуюцца па характару сэнсавых адносін паміж словамі і падзяляюцца на наступныя групы:

тропы с адносінамі прамога і пераноснага значэнняў: метафара, параўнанне, эпітэт, метанімія, сінекдаха, гіпербала і літота;

тропы з адносінамі сінанімічнага характару: перыфраза, антанамасія, эўфемізм, дысфемізм;

тропы з адносінамі антанімічнага характару: антытэза, аксюмаран, іронія;

тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі: ка­ламбур і паранамазія;

тропы з адносінамі несумяшчальнасці — алагізм.

14. Метафара. Метафара — найбольш распаўсюджаны від тропа; гэта перанос назвы аднаго прадмета на другі на аснове падабенства іх прымет. Адбываецца як бы сумяшчэнне прамого і пераноснага значэнняў слова: У бубны дахаў вецер б'е... (Багд.). Таму метафару часта называюць скарочаным параўнаннем. Параўн.: валасы

белыя як снег (параўнанне) — снег валасоў (метафара); возера як люстра (параўнанне) — заглядзелася сонца ў люстра азёр (метафара).

У беларускай літаратуры і публіцыстыцы з даўніх часоў усталяваўся рэалістычны прынцып метафарычнага выкарыстання слоў: метафарызацыя будуецца на вельмі акрэсленым і дакладным разуменні пераноснага сэнсу слова. Пры гэтым часцей за ўсё назіраецца перанос прымет прадметаў адной тэматычнай групы на прадметы другой тэма-тычнай трупы. Так, напрыклад, прыметы неадушаўлёнага прадмета могуць пераносіцца таксама на неадушаўлёны: сэрца квітнее, павуціння дым, пульс зямнога шара (Р. Б.), барвовыя нажы зенітак (Панч.); прыметы адушаўлёнага прадмета — на адушаўлёныя: балерина ўзбрыкнула ножкамі; фашист заіржаў дзікім смехам (з газеты); Маладая кабыла, хоць і накрытая дзяругай, капризна танцуе ў аглоблях — ад аваднёў (Б.).

Шырока выкарыстоўваецца перанос рыс жывых істот на нежывыя — увасабленне: Маланкі нервовымі пальцамі спіны дахаў драпаюць (Р. Б.); Мароз круціў за вушы раніцой (Р. Б.); Агонь трасе чупрынай, злосны, рослы (Р. Б.).

У мастацкім стылі, асабліва ў паэзп, часта сустракаюц-ца досыць складаныя і разгорнутыя метафары. Напры­клад:

Вякі-сваякі

на валах калываліся,

Мет ал алом

маніфестаў царскіх

Везлі пад молат гневу

кавальскі —

Планета дарослая

бавіцца ў цацкі.

На сцелішчы чыстым

веры упартай

Лён спадзяванняў народных

слалі

Вякі,

а над імі

з вятрамі хрыпатымі

Рагатала над горам

нядоля злая.

Пад ліўнямі слёз

лён бяліўся

ляжалы,

Чакаючы рук

маладых і дужых (Р. Б.).

Такія складаныя вобразы ў паэзіі апраўданы, таму што ў мастацкім стылі слова мае задачу не толькі і не столькі перадаць пэўную інфармацыю, колькі ўздзейнічаць на эстэтычныя пачуцці чытача. Іншая справа ў публіцыстыч-ным стылі, у навукова-папулярнай літаратуры, дзе асноўная задача вобразнасці мовы — садзейнічаць яркасці падачы фактаў, дакладнасці, выразнасці развіцця галоўнай думкі. Тут структура вобраза павінна быць семантычна празрыстай, яснай; яна не павінна адцягваць увагу чытача ад фактаў, ад галоўнай думкі твора сваёй падкрэсленай арыгінальнасцю. Празмерныя арыгінальнасць, ускладненасць метафары ўспрымаюцца як праява дрэннага густу, літаратуршчыны: Сапраўдны камсамолец той, хто прыколе камсамольскі значок да сэрца, а не да каўняра пінжака; Г эта траста звеннявой Анішчанкі з калгаса «Звязда» — доўгасцяблістая, бліскучая, набрыняла жнівеньскімі росамі, срэбным маладзіком; Горад прачынаўся, людскія ручаі выбягалі з пад'ездаў, шырыліся на тратуарах і, як перад запрудай, затаплялі трамвайныя і тралейбусныя прыпынкі.

15. Эпітэт. Эпітэт — гэта троп, пры дапамозе якога падкрэсліваецца істотная рыса, якасць прадмета, асобы, з'явы. Інакш яго яшчэ называюць мастацкім азначэннем у адрозненне ад граматычнага азначэння. Задача лагічна-га азначэння — індывідуалізаваць прадмет або паняцце, абмежаваць яго аб'ём шляхам расшырэння зместу, адрозніць ад іншых аднародных прадметаў або паняццяў. Эпітэт жа гэтай функцыі не мае. Ен захоўвае пэўнае па­няцце ў тым жа аб'ёме і з тым жа зместам, але падкрэслівае найбольш характэрную, тыповую, спецыфічную яго прымету47. Супаставім два словазлучэнні: шэры конь і шэ-ры воўк. Азначэнне шэры ў дачыненні да слова конь з'яўляецца лагічным, бо яно ўжываецца з мэтай адрозніць масць дадзенага каня ад іншых. Азначэнне шэры ў дачыненні да слова воўк не з'яўляецца лагічным, бо яно ўжыта не для таго, каб адрозніць аднаго ваўка ад другога, а для таго, каб падкрэсліць характэрны колер воўчай поўсці. Пры гэтым слова шэры ў спалучэнні са словам воўк мае пэўную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, чаго нельга сказаць пра слова шэры ў спалучэнні шэры конь. Адзін і той жа прыметнік у аднолькавых спалучэннях слоў можа выконваць у адных выпадках ролю лагічнага азна­чэння, а ў другіх — ролю эпітэта. Па-рознаму ўспрымаецца, напрыклад, словазлучэнне белая вяргіня. У падручніку па батаніцы слова белая выступае як лагічнае азначэнне,

3якое адрознівае гэты від вяргіні ад іншых, напрыклад, ад чырвонай. У паэтычным жа творы слова белая не выконвае функцыі адрознення, выдзялення, бо тут маецца на ўвазе любая вяргіня, а прыметнік белая ўжыты для таго, каб даць эмацыянальную характарыстыку гэтай кветкі.

Праўда, у апошні час некаторыя даследчыкі выступаюць супраць проціпастаўлення эпітэта як катэгорыі стылістычнай (у больш шырокім сэнсе — эстэтычнай) і азначэння як катэгорыі граматычнай (або лагічнай). Яны лі-чаць розніцу паміж гэтымі катэгорыямі хісткай, таму што ў пэўным кантэксце любое, нават самае бязвобразнае і неэкспрэсіўнае, азначэнне можа раскрыць схаваныя ў ім стылістычныя патэнцыі, г. зн. выступіць як эпітэт. «Усякі выраз, які ўдакладняе, канкрэтызуе наша ўяўленне аб прадмеце, з'яве або прымеце, якімі б граматычнымі сродкамі яны ні афармляліся, служыць у літаратурным творы ши­рока ўяўляемай вобразнасці» . 3 гэтым, аднак, можна пагадзіцца толькі ў дачыненні да мастацкай літаратуры. У афіцыйна-дзелавым, навуковым і нават у публіцыстычным стылях граматычнае азначэнне не заўсёды выступае ў экспрэсіўнай функцыі, таму і не з'яўляецца эпітэтам, напрыклад: высокі чалавек, шырокія скулы, малады чалавек, гучны голас, лёгкі чамадан. Але падобныя ж азначэнні са стылістычнай устаноўкай на экспрэсію з'яўляюцца эпітэтамі: Жыватворчыя дажджы падаюць на нашы прасторы, дзе пачынаюць выплываць м а л ад ы я к а л а с ы, цягнуцца да сонца набухшыя пупышкі кветак (К-с); ...Ц я ж к о е выпрабаванне выпала на тваю долю, родны беларускі народ, у гэтыя г р о з н ы я д н L Няхай жа не дрогне тваё сэрца перад жахам крывавай вайны, перад нашэсцем разбураючых, бязлітасных ордаў разбойніка Птлера (К-с); 3 безлічы рэчак і ручаін зліваецца в я л I к а я, шыракаплынная П р ы п я ц ь, з мноства ручаін зліваецца чалавечае жыццё (I. М.); Павеяў лёгкі, же а в ы в е т р ы к: пачынала світаць (I. М.); Вяснозыя светла-зялёныя шаты бяроз, што стаялі там і тут вакол палянкі, весела вылучаліся на цёмнай суро­вой зеляніне цеснага строю ялін (I. М.).

Эпітэт можа выступаць не толькі ў якасці азначэння, але і ў якасці дзейніка, выказніка, акалічнасці і іншых членаў сказа: Удовы-бярозы сваімі каралямі горда глядзяцца ў люстэрка вады (Тр.); Месяц-ю н а к, круглаліцы, бялявы, поглядам ніжа азёрную глыб (Тр.); Шырокі твар яго спокойны, а погляд смелы, упэўнены (К-с); Сядзіць на прызбе бледны дзед і пазірае слёзна ў свет (Куп.).

Прыклады эпітэтаў-прыдаткаў: Удар, душа, удар ты, сэрца, па струнах думак-в е с я л у х (Куп.); Вавёркі-г р ы з у х і заселі ў дуплох (Куп.); Цяжка мне, цяжка за сошкай-к р ы в у л я ю загон выйсці ў поле араці чужы (Куп.).

Асаблівую экспрэсіўную функцыю выконвае так званы метафарычны эпітэт, які мае пераноснае значэнне (сівая зіма, злая бура, бурнае жыццё): Яшчэ злуецца зіма сівая, снегам шпурляе, ветрам шугае... (Луж.).

У творах таленавітых празаікаў і паэтаў можна знайсці яркія, нечаканыя, свежыя эпітэты (прыклады з прозы Янкі Брыля): вопытная пяшчотнасць нясцерпна-салодкага пацалунка; суровая стомленасць; шматабяцаючы посвіст шнура; асцярожны ўсплёск блясны, зіхатлівая бель ага-рода; А дождж аблёг надоўга. Першы гвалтоўны напор яго сціх, і, нібы вызвалены гэтым напорам, невычарпальны запас цёплых кропель бязмежным севам асядае на зямлю. Ш ч о д р а е неба спакойна шуміць, а п р а г н а я з я м л я готова багацець бясконца. Много сілы патрэбна таму, хто ўсіх корміць, і многа можна набраць яе да світання. У сё навокал зліваецца ў суцэльны ш э р ы, ц ё п л ы шум, і ў гэтым шуме я чую, здаецца, ш ч а с л і в ы я, ціхія ў з д ы х І: «Як добра! Ах, як доб­ра!» Трэба быць вельмі назіральным і тонкім мастаком, каб шум дажджу назваць шэрым І цёплым, неба — шчодрым, смех — сытым, посвіст шнура — шматабяца-ючым, стомленасць — суровай і г. д. Для таго каб выразней ахарактарызаваць прадмет або асобу, пісьменнік шырока выкарыстоўвае ў якасці эпітэтаў разнастайныя складаныя прыметнікі або спалучэнні прыметнікаў з прыслоўямі (бела-чорна-чырвона-стракатая птушка, зярніста-чырвоны кавунны скрыль, цьмяна-празрысты вша-град, каменна-шурпаты квадрат тротуара, бела-бясконцая роўнядзь пляжа, валасата-бяздумны юнак, мокра-снежная раніца, охрыста-жоўтая сцяна, шпацырна-паэтычнае любаванне): На плячах у нас — сутаргава-ўчэпістыя рукі таварыша; Гэта — дваццацітысячны гарадок з тэкстыльнай, мэблевай і харчовай прамысловасцю, з невысокімі дамамі і ўтульнымі катэджамі ў шчодрай зеляніне, з раскошна-ідылічнымі сажалкамі; 3-за белых, зачахлёных спінак сядзенняў віднеліся профілі і патыліцы таямнічых лэдзі і джэнтльменаў, бязлітасна т о ў с т ы х або падкрэслена худых.

16. Параўнанне. Параўнанне — троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў па іх падабенству, як і ў метафары, але з той розніцай, што пры параўнанні называецца кожны з супастаўляемых прадметаў: Акрыла плечы туманам, як хусткаю (Р. Б.); Руды, што лісіная поўсць (Пташн.).

Параўнанне на ўзроўні слова граматычна выражаецца ўскоснымі склонамі назоўніка: Месяц жоўтаю грыўняю зазвінеў за кармою (Луж.); Сузор'і віснуць выспелай рабінаю (Р. Б.); Тут ракушкі перлав'щ— г ад з і н н і к а м і раскрытымі (Р. Б.).

У параўнаннях на ўзроўні словазлучэнняў і сказаў ужываюцца прыметнік падобен(ны), вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў, злучнікі як, што, чым, нібы, бы, быццам, усё роўна як: След сапраўды быў подобны да гусінай лапкі (Сам.); ...Бялявы Вэня адразу стаў падобны на падпёрты знізу нагамі мяшок (К. Ч.); Блецькаў хутар быў падобен да фальварка (К- Ч.); Не злічыш спраў даўнейшага майстэрства: спічастых вежаў, што ўзляцелі ў не­ба, разьбяных дрэў, шумнейшых, як у пушчы (Луж.); Пакрышанае дрэва паляжа на дол цвёрдае, што камень, і белае, як сыр (Пташн.); Вось ужо шлях пад нагой развіваецца, быццам хто коціць тканіны сувой (Луж.); Пачуўся рэзкі стук, бы дзе стрэліла калясо пад прычэпам (Пташн.); Быццам купінка з сухой ігліцы, недаверлівы спяшае вожык (Р. Б.); Над самым акенцам звісла голая вярбіна і глуха шумела, усё роўна як стагнала (К-с). Або фармальныя сродкі сувязі адсутнічаюць: Разбудзіла мяне сцюардэса а нё л з м я т н ы м і цукеркамі (М. Т.).

У мастацкім стылі, асабліва ў паэзіі, часта сустракаюцца параўнанні-выказнікі: Вочы усмешкі вясны (Тр.); Думы — гоман крыніц, льну палоскі бялявыя косы (Тр.); Успаміны неўзарваныя міны (Р. Б.). Параўнальныя звароты, утвораныя па мадэлі «я/с+дзеяслоў» (высо­ки як дастаць рукою; вузкі, як прайсці аднаму), характэрны для размоўнага стылю: На яе з Сумліч зроблен выезд: вузкая, як размінуцца двум вазам, дарога... (К. Ч.) У ма-стацкіх творах пад уплывам фальклору часам ужываюцца так званыя адмоўныя параўнанні-паралелізмы: У сялян-скай сям'і адзінокай не каліна ў садочку цвіла, там Алеся расла чарнавокая, як гарох пры дарозе расла (Тр.). Тут шырока выкарыстоўваюцца і разгорнутыя параўнанні са­мых розных тыпаў. Характэрны прыклад з рамана I. Мележа «Людзі на балоце»:

Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзень-кая, з тонкім, як дубец, камлём рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў. Дні за днямі цікаўна, але нясмела глядзела яна на вуліцу, на ўсіх, хто праходзіў міма,— сціплая, непрыкметная за нязграбным плотам, блізка ад вялікіх дрэў. Ніхто не даваў ёй ніякай увагі, мылі яе, песцілі толькі цёплыя дажджы ды любілі шумець мала-дым лісцем вятры. Людзі ж яе як бы не заўважалі, спачатку таму, што проста не прыкмецілі, а потым таму, што непрыкметна прывыклі.

I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівень-скім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. I не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, за-чаравана: «Глядзі ты!..»

Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце — у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваей! Калі толькі вырасла!

Гэта чыста літаратурнае параўнанне носіць назву далучальнага (спачатку даецца разгорнутае апісанне таго прадмета, з якім параўноўваецца іншы прадмет; потым далучаецца вобраз). Вельмі распаўсюджана такая форма далучальнага параўнання, у якой другая, вобразная частка пачынаецца словам так: Толькі за рэчку... туман не асмельваўся пералезці і навіс над берагам, апусціўшы свае махры ў ваду... Так, бывае, кідаюць з берага раскручанае палатно, якое прынеслі бяліць,канцом у ваду (Пташн.).

17. Метанімія. Троп, заснаваны, у адрозненне ад мета­фары, не на падабенстве, а на сумежнасці паняццяў, на­зываецца метаніміяй: Штодзень у капусце каб плавала скварка, а к ёй, калі трэба, знайшлася б і чарка (Р.). Тут назва посуду — чарка выступае ў значэнні таго, што ў яе наліта: 'гарэлка'; падабенства паміж супастаўляемымі паняццямі, як бачым, няма, яны цесна звязаны адно з адным, блізкія толькі па сумежнасці.

Найбольш пашырана метанімія, заснаваная на прасторавай сумежнасці прадметаў. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях і часам зусім пазбаўлена экспрэсіі. Так, напрыклад, словы дом, клас, школа, вуліца, інстытут, кватэ-ра, завод могуць называць не толькі будынак або памяшканне: новая школа, шырокая вуліца, пяты клас, педагагічны інстытут і г. д., але і групу асоб, калектыў: уся школа пайшла на мітынг; хутка аб здарэнні ведала ўся вуліца; клас дрэнна падрыхтаваўся да заняткаў; інстытут сустрэў сваіх выхаванцаў і г. д.

Вядомы таксама іншыя тыпы метаніміі: 1) перанос назвы матэрыялу на прадмет: золата (метал) — золата (вы-раб); Усё золата ў нашых спартсменаў (з газеты); медзь (метал) — медзь (духавыя інструменты); Хлапец падно-сіць медзь да губ і будзіць лагер піянерскі (А. П.); 2) пера­нос назвы пэўнага дзеяння на прыладу дзеяння: у гэтым бачыцца яго рука, патрэбна пільнае вока.

Адным з відаў метаніміі з'яўляецца сінекдаха. Сінекдаха — гэта перанос, заснаваны на колькасных суадносінах з'яў. Звычайна пераносіцца назва часткі на цэлае, радзей — назва цэлага на частку: Трашчыць махорка, у хаце мур сялян, слабы агеньчык кажухі абселі (Луж.); Дзе ружжо? Падавай яго сюды, мярзавец! крычыць начальства і нагамі тупае (К-с). Сінекдаха часта выкарыстоўваецца ў загалоўках газетных матэрыялаў: «М аладосць кліча ў паход», «Аснежыцкі кар ав а й».

Граматычная сінекдаха — ужыванне адзіночнага ліку замест множнага: Топча, катуе тваю зямлю в ыл юд а к ашалелы (Панч.).

18. Гіпербала і літота. Гіпербала— вобразны выраз, які перабольшвае памеры, сілу, прыгажосць ці значэнне таго, што апісваецца: Які ж ён быў зыркі, што ад яго свет­ла і сёння шару зямному — салют сорак пятага (Р. Б.). Літота — вобразны выраз, які змяншае памеры, сілу ці значэнне таго, што апісваецца: / стане такое яно [возера], адшумеўшы, што іншаму здасца — і ў лыжцы вада на-ўрад ці бывав калі спакайнейшай (Луж.).

Гіпербала і літота часцей за ўсё выступаюць у форме параўнання і ў большасці выпадкаў ужываюцца як моўны сродак сатыры і гумару, як выражэнне аўтарскай іроніі. Напрыклад, вобразная гіпербала з «Новай зямлі» Якуба Коласа, якая ў гумарыстычнай форме перадае ўражанні дзядзькі Антося ад паездкі ў Вільню:

Яшчэ ніколі дзядзька з роду

Не бачыў гэтулькі народу,

Паноў, чыноўнікаў багатых,

Такіх таўшчэразных, пузатых,

Што можна смела з'есці булку,

Каб абысці гэту качулку.

3 гэтай жа мэтай у наступных прыкладах ужываецца літота: На пачатку жэрабя было ростам з вераб'я (Луж.);

Будзе з хлопца камандзір, хоць і з мамай ходзіць ноччу (Луж.).

Прыклад гіпербалы, што ўжываецца як сродак сатырычнай абмалёўкі персанажа:

Вось, нарэшце, важна гэта,

Пад раскрытым парасонам,

Нібы ён нясе паўсвета,

Паказальная персона (Луж.).

Гіпербала і літота часта ўжываюцца ў народных выслоўях, прыказках, прымаўках (мора па калена; вераб'ю па костачкі), у фальклорнай паэзіі, у творах, стылізаваных пад народныя матывы: А крыніца паволі з гары выліваецца, у крыніцы ад слёз тых вада прыбаўляецца (Луж.).

Як і іншыя тропы, гіпербала і літота бываюць моўныя і індывідуальна-аўтарскія. Напрыклад, моўныя гіпербалы: чакаць сто гадоў, задушыць у абдымках, выліць мора слёз .

Гіпербала і літота, як і іншыя тропы, напрыклад антытэза, могуць выражацца моўнымі адзінкамі розных узроўняў: словам, словазлучэннем, сказам, складаным сінтаксічным цэлым, таму адносіць іх да лексічных вобразных сродкаў можна ў нейкай меры ўмоўна.

Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў, амонімаў, антонімаў і паронімаў

19. Сінонімы абазначаюць адзін і той жа прадмет, з'яву, паняцце і адрозніваюцца гукавым складам: шлях — дорога, прыгнятаць — уціскаць, многа — шмат, сіратлі-вы — адзінокі. Сінонімы не могуць супадаць поўнасцю ні па семантыцы, ні па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы, ні па стылістычнай прыналежнасці. Вылучаюцца два асноўныя тыпы сінонімаў: семантычныя, або ідэаграфічныя, і стылістычныя.

Да першай групы належаць сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем у лексічным значэнні: храбры — смелы — мужны; песціць — лашчыць — мілаваць; золак — досві-так — світанне.

Да другой групы належаць сінонімы, якія адрозніваюцца эмацыянальнай афарбоўкай, стылістычнымі асаблівасцямі. Напрыклад, стылістычнымі сінонімамі да ней­тральных слоў могуць быць урачыстыя, гутаркова-фамільярныя, архаічныя словы: паветра — эфір, забава — гулі, турма — кутузка.

Чуйна да эмацыянальна-стылістычнай афарбоўкі сінонімаў ставяцца пісьменнікі. К. Чорны, разглядаючы пераклад на беларускую мову рамана I. Бехера «Адзіная справядлівая вайна», крытыкаваў наступную фразу: Зграі дзяцей моцна чапляліся за спадніцы матак. «Гэта,— адзначаў Чорны,— апісваюцца няшчасныя дзеці тады, калі горад спасцігла вялікае гора і бяда. Няўжо пралетарскі пісьменнік назваў натоўп дзяцей зграяй, ды яшчэ ў часе вялікіх сацыяльных бядот? Зграя можа быць груганоў, шкоднікаў, драпежнікаў, а не дзяцей. I каб перакладчык адчуваў мову, ён не напісаў бы так»51.

Нярэдка розніца ў стылістычнай або эмацыянальнай афарбоўцы сінонімаў спалучаецца з розніцай і ў лексічным значэнні. Напрыклад, слова імкліва ў спалучэнні самалёт імкліва набірае вышыню адрозніваецца ад слова хутка не толькі тым, што з'яўляецца больш эмацыянальным, але і тым, што абазначае высокую скорасць руху.

Розніца ў значэнні сінонімаў бывае вельмі нязначнай, але дакладна акрэсліць яе неабходна. Няўменне ўстанавіць гэтую розніцу прыводзіць да стылістычных памылак. Так, у адной газетнай заметцы паведамлялася, як двое рабочых выратавалі дзяцей, якія гулялі на рацэ і праваліліся пад лёд. Заметка заканчвалася словамі: Дырэкцыя будоўлі ГЭС вынесла падзяку рабочим за самаадданы ўчынак (правільна — самаахвярны, таму што акрамя агульнага для гэтых сінонімаў значэння 'які ахвяруе са­бой' апошняя лексема мае адценне 'які паводзіць сябе гераічна').

Для таго каб правільна выбраць той ці іншы сінонім, трэба разглядаць іх не ізалявана, а ў спалучэнні з іншымі словамі. Спалучальнасць адных сінонімаў можа быць свабодная, другіх — больш-менш абмежаваная. Так, слова расквасіць можа спалучацца толькі са словамі нос і губа: расквасіць нос, расквасіць губу; расквасіць вока сказаць нельга. Сярод сінонімаў да расквасіць у дадзеным выпадку трэба выбраць лексему разбіць, якая можа спалучацца з даволі шырокім радам слоў: разбіць вока, разбіць галаву, разбіць калена, разбіць арэх, разбіць шкло, разбіць ільдзіну і г. д. Значыць, спалучальнасць гэтага слова ў параўнанні са словам расквасіць свабодная. Яшчэ прыклады: Над прыбярэжнымі лугамі паляцела раскацістая пес­ня; У вагоне стаіць смяротная цішыня. Слова раскацісты можа спалучацца са словамі голас, рэха, выбух, а спалучэнне яго са словам песня трэба лічыць няправільным. Таксама слова смяротная можа ўжывацца ў такіх спалу-чэннях, як смяротная нянавісць, смяротная туга, смяротны страх і г. д., але смяротная цішыня сказаць нельга (можна — мёртвая цішыня).

Калі лексема мнагазначная, то рады сінонімаў будуць розныя для кожнага з яе значэнняў. Так, да дзеяслова адкрыць (дзверы) сінонімамі з'яўляецца адчыніць, у словазлучэнні адкрыць спрэчкі — распачаць, перайсці (да спрэчак), у словазлучэнні адкрыць новую планету— знайсці, убачыць.

Для правільнага выкарыстання сінонімаў неабходна ўлічваць тое агульнае, што дае падставу звязваць іх па значэнню, а таксама тыя адрозненні, тыя своеасаблівыя адценні ў прадметным значэнні, у эмацыянальнай і стылістычнай афарбоўцы, якія ўласцівы кожнаму з інонімаў. Безумоўна, неабходна ўлічваць змест і стыль усяго твора, а не толькі адной фразы.

Не ўсе словы маюць сінонімы. Назвы канкрэтных прадметаў і з'яў рэчаіснасці маюць вельмі мала сінонімаў. Зусім не павінны мець сінонімаў навуковыя тэрміны, функцыя якіх — гранічна дакладна абазначыць паняцці. Розным часцінам мовы сінанімія ўласціва ў рознай ступені. Найбольш схільныя да сінаніміі дзеясловы, прыметнікі і прыслоўі.

У экспрэсіўным маўленні ў сінанімічныя сувязі ўступаюць словы, якія ў моўнай сістэме наогул сінонімамі не з'яўляюцца. Гэта так званыя сітуацыйныя сінонімы (толькі ў дадзенай сітуацыі): Н онка ляцела стралой... Шакаладныя ногі мільгалі з такою хуткасцю, што рухі іхнія, здавалася, цяжка было заўважыць, і хаця Раланд таксама бег так, як рэдка бегаюць хлопцы — амаль адразу стала ясна, што гэтую к аз у яму не дагнаць (Каратк.); Нарэшце з-за ўзгорка на даляглядзе па­ка з а ў с я грузавік. «П а ў з у ц ь, балаголы»,— з пагардлівай ўсмешкай падумаў Сцяпанавіч (Б.)

Пісьменнікі заўсёды надавалі вялікае значэнне правільнаму выбару сінонімаў. «Мукі слова», якія вядомы кожнаму, хто займаецца літаратурнай працай, часцей за ўсё звязаны менавіта з ацэнкай сінанімічных слоў для найбольш дасканалага і трапнага выкарыстання іх у пэўным кантэксце, у пэўнай жанравай і стылістычнай сітуацыі.

Аб тым, як настойліва шліфаваў фразу Я. Колас, падбіраючы найбольш прыдатныя сінонімы, сведчыць яго праца над трылогіяй «На ростанях». Параўнаем дзве рэдакцыі асобных урыўкаў:

Рэдакцыя 1928 г.

У раскладзе гаспадарчых будынін на двары таксама не было пэўнага парадку.

Нізкае сонца пачынала праразацца скрозь макушы лесу.

Веска была досыць вялікая, цягнулася ў адну лінію, і толькі каля цэркаўкі на ўзгорку яна скупавалася гушчэй і вышэй.

Вечарам, закончыўшы рабо­ту ў школе, Лабановіч выходзіў часамі прайсціся.

Яшчэ прыклады:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]