Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Назавіце першыя нарматыўныя акты савецкай улады. Якое значэнне мелі гэтыя дакументы для будучага савецкай улады?

2. Ахарактарызуйце асаблівасці ўстанаўлення савецкай улады ў Беларусі.

3. Калі адбыўся І Усебеларускі з’езд? Чаму СНК Заходняй вобласці і фронту распусціў яго?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Прааналізуйце дыяграму “Вынікі выбараў ва Устаноўчы сход у Беларусі і на Заходнім фронце ў лістападзе 1917 г.” Зрабіце вывады.

2. На думку гісторыкаў, пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. перад Расіяй адкрываліся тры магчымыя шляхі развіцця: а) контррэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі; б) буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму; в) рэвалюцыйна-пралетарскі шлях да сацыялізму. Чым, на ваш погляд, быў абумоўлены выбар сацыялістычнага шляху развіцця? Ці можна лічыць Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. непазбежнай, заканамернай з’явай сусветна-гістарычнага значэння?

3. З дапамогай дадатковай літаратуры, краязнаўчага матэрыялу падрыхтуйце паведамленне пра ўстанаўленне савецкай улады ў вашым раёне.

4. Якія іншыя ацэнкі І Усебеларускага з’езду вы сустракалі ў вучэбнай гістарычнай літаратуры? Якая ацэнка ўяўляецца вам больш пераканаўчай? Чаму?

5. Прадоўжыце запаўненне табліцы “Беларускі нацыянальны рух у 1914–1921 гг.”.

Перыяды

Гістарычныя ўмовы

Дзеячы

Мэты

Сродкі

дасягнення

Вынікі

кастрычнік – снежань 1917 г.

Спіс ілюстрацый

1. Дыяграма: “Вынікі выбараў ва Устаноўчы сход у Беларусі і на Заходнім фронце ў лістападзе 1917 г.”

2. Крэйсер “Аўрора”. Халастым выстралам у 21 гадзіну 40 хвілін 25 кастрычніка 1917 г. абвясціў аб пачатку штурму Зімняга палаца ў Петраградзе.

3. Партрэт. Ульянаў (Ленін) Уладзімір Ільіч (1870–1924). Буйнейшы тэарэтык, рэвалюцыянер, змагар за ідэалы сацыялізму і камунізму. Стваральнік РСДРП(б). Узначаліў Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне ў Петраградзе, а затым СНК РСФСР. Вывеў краіну пераможцай з грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. Выпрацаваў асновы палітыкі савецкай улады ў галіне эканомікі (НЭП) і культуры, стаў стваральнікам СССР. Краіна пад яго кіраўніцтвам дабілася вынікаў, якія мелі сусветна-гістарычнае значэнне.

4. Гістарычная карта: “Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі пасля перамогі Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе”.

5. Атрад пад кіраўніцтвам Р. Берзіна, які прымаў удзел у ліквідацыі Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расіі. Магілёў, 1917 г.

6. Партрэт. Мяснікоў (Мяснікян) Аляксандр Фёдаравіч (1886–1925). Адзін з кіраўнікоў барацьбы за ўладу Саветаў у Беларусі. З 1914 г. у арміі, прапаршчык. З верасня 1917 г. старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). З студзеня 1918 г. старшыня Аблвыканкамзаха. Быў намеснікам старшыні СНК і наркомам па ваенных справах, старшынёй ЦВК Беларусі. Летам 1920 г. начальнік палітаддзела Заходняга фронту. У 1921 г. старшыня СНК і нарком па ваенных справах Армянскай ССР. З 1922 г. старшыня Саюзнага Савета Закаўказскай Федэрацыі, потым першы сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). Загінуў пры авіяцыйнай катастрофе. Пахаваны ў Тбілісі. У Мінску яго імем названы плошча і адна з вуліц горада.

7. Партрэт. Ландар Карл Іванавіч (1883–1937). Прафесійны рэвалюцыянер. Удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі. За рэвалюцыйную дзейнасць 8 разоў арыштоўваўся. З верасня 1917 г. старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 26 лістапада 1917 г. старшыня СНК Заходняй вобласці і фронту. З 1918 г. на дзяржаўных пасадах у РСФСР і СССР, пазней на навукова-педагагічнай рабоце ў вышэйшых навучальных установах Масквы, Ленінграда і Кіева. Яго імем названа вуліца ў Мінску.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]