Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Назавіце фактары, якія аказалі ўплыў на станаўленне нацыянальнага прафесійнага мастацтва Беларусі ў пачатку ХХ ст. Пералічыце адметныя рысы беларускай культуры гэтага перыяду.

2. Якія тыпы навучальных устаноў дзейнічалі ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.?

3. Назавіце прозвішчы беларускіх навукоўцаў пачатку ХХ ст. і іх асноўныя навуковыя даследаванні.

4. Якія былі дасягненні ў развіцці беларускага тэатра і музычнага мастацтва ў гэты перыяд?

5. Вылучыце асноўныя тэмы і жанры выяўленчага мастацтва Беларусі пачатку ХХ ст.

6. Якія змены адбыліся ў архітэктуры Беларусі ў пачатку ХХ ст.?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Прааналізуйце даныя, прыведзеныя ў дыяграме. Якія змены адбыліся ў сістэме адукацыі Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.? Чым яны былі абумоўлены? Вылучыце станоўчыя і адмоўныя рысы ў развіцці адукацыі Беларусі ў гэты перыяд.

2. Чым, на ваш погляд, была выклікана актывізацыя навуковых даследаванняў у галіне этнаграфіі, гісторыі, краязнаўства Беларусі ў пачатку ХХ ст.? Ацаніце іх значэнне для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа ў пачатку ХХ ст.? у пачатку ХХІ ст.?

3. Складзіце тэзісны план: “Дасягненні беларускай культуры пачатку ХХ ст.”

4. Падрыхтуйце паведамленні пра творчую дзейнасць М. Шагала, Я. Драздовіча.

5. Апіраючыся на веды з курса сусветнай мастацкай культуры, вызначце, у чым праявіўся нацыянальны каларыт беларускай культуры пачатку ХХ ст.

Спіс ілюстрацый

1. Дыяграма.

2. Лужаснянскае сельскагаспадарчае вучылішча (Віцебскі раён)

Ніжэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, якая адкрылася ў 1909 г. Прызначалася для падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі. Пры вучылішчы існавалі сельскагаспадарчая ферма, вопытнае поле, сад, агарод, сталярная майстэрня і кузня. Будынак вучылішча з’яўляецца помнікам архітэктуры мадэрна.

3. Яўхім Фёдаравіч Карскі (1860–1931). Філолаг, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст. Вучоны нарадзіўся ў в. Лаша Гродзенскага павета. Вынікі шматгадовай працы ён апублікаваў у трохтомніку “Беларусы”, які і сёння не страціў сваёй навуковай каштоўнасці. Карскі даследаваў паходжанне беларускага народа, акрэсліў яго этнічныя межы, асвятліў важнейшыя этапы гісторыі беларускай мовы і яе спецыфічныя асаблівасці.

4. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (1867–1934). Беларускі гісторык, эканаміст, этнограф, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Аўтар больш за 200 навуковых прац.

5. Трупа Ігната Буйніцкага.

Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі (1861–1917). Беларускі акцёр і рэжысёр. Землямер па прафесіі, сапраўдны патрыёт І. Буйніцкі на ўласныя сродкі стварыў тэатральную трупу ў асабістым фальварку Палевачы Дзісенскага павета. У 1907 г. замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага калектыву, а ў 1910 г. пасля ўдзелу ў “Першай беларускай вечарынцы” у Вільні тэатр І. Буйніцкага пераўтварыўся ў прафесійны. У рэпертуары “Першай беларускай трупы” былі песні, танцы, пастаноўкі п’ес, дэкламацыя твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І. Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І. Буйніцкі дапамагаў мясцовым гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства. У 1911 і 1912 гг. трупа І. Буйніцкага выступіла ў Пецярбургу, у 1913 г. калектыў наведаў Варшаву. Такім чынам І. Буйніцкі знаёміў гледачоў з мастацкай культурай беларускага народа, звяртаў увагу на яе своеасаблівасці і непаўторны нацыянальны каларыт. Аднак матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І. Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр.

6. Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля (1872–1957). Беларускі жывапісец-пейзажыст. Адукацыю мастак набыў у Кіеўскай рысавальнай школе і Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. З 1904 г. ён з’яўляўся членам Таварыства перасоўных выставак. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу. Эмацыянальныя і змястоўныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі напісаны пейзажы “З аколіц Пяцігорска”, якую набыў П. Траццякоў для сваёй калекцыі, “Вясна ідзе”, што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў. Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з І. Рэпіным.

7. Мемарыяльная капліца ў в. Лясная.

Мемарыяльная капліца ў в. Лясная (цяпер Слаўгарадскі раён) была ўзведзена архітэктарам А. Гогенам у гонар 200‑годдзя перамогі рускіх войскаў над шведамі ў бітве, якая адбылася ў 1708 г. Лаканічнасць і манументальнасць помніка надаюць яму асаблівую велічнасць.

8. Мінскі касцёл Сымона і Алены.

Пабудова вытрымана ў раманскім стылі з дабаўленнем некаторых элементаў готыкі і мадэрна. Кампазіцыя касцёла складаецца з некалькіх злучаных паміж сабой аб’ёмаў і трох вежаў (дзвюх маленькіх і адной вялікай). Касцёл быў пабудаваны з чырвонай цэглы, якая шырока выкарыстоўвалася ў архітэктуры неаготыкі і мадэрна. Фундатарамі пабудовы Мінскага касцёла выступілі памешчык Эдвард Вайніловіч і яго жонка, якія вырашылі ўзвесці касцёл у памяць аб сваіх памершых дзецях.

9. Гасцініца “Еўропа” у Мінску.

Гасцініца “Еўропа” была пабудавана ў 1906–1907 гг. Шасціпавярховы будынак гасцініцы з’яўляецца адным з найбольш значных дасягненняў архітэктуры мадэрна ў Мінску. Яна знаходзілася на вуглу плошчы Свабоды і вуліцы Інтэрнацыянаянальнай. Знішчана ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]