Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Чым было выклікана новае наступленне германскіх войск 18 лютага 1918 г. на Усходнім фронце? Якімі былі яго вынікі?

2. Калі быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор? Якой была працягласць яго дзеяння? Ахарактарызуйце ўмовы Брэсцкага міру для Беларусі?

3. У якім годзе тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецкіх акупантаў?

4. Калі была абвешчана БНР? Ахарактарызуйце асноўныя ідэі трох Устаўных грамат Выканкома Рады Усебеларускага з’езда.

5. Як іншыя краіны аднесліся да стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. З дапамогай гістарычнай карты ахарактарызуйце змены заходняй мяжы Расійскай Федэрацыі ў 1918 г. Вызначце гістарычныя ўмовы гэтых зменаў.

2. Карыстаючыся дадатковай літаратурай, падрыхтуйце паведамленне пра Рудабельскую рэспубліку.

3. Прааналізуйце Брэсцкі мірны дагавор па плану: прычыны – сутнасць – наступствы.

4. Ці з’яўлялася БНР дзяржавай у поўным сэнсе слова? Якія прыкметы дзяржавы былі рэалізаваны кіраўніцтвам БНР, а якія не? Чаму?

5. Чаму спроба кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі рэалізаваць незалежнасць дзяржавы пры дапамозе знешніх сіл была іх вялікай памылкай? На якія сілы зрабілі б стаўку вы, калі б аказаліся на іх месцы?

6. Прадоўжыце запаўненне табліцы “Беларускі нацыянальны рух у 1914–1939 гг.”.

Перыяды

Гістарычныя ўмовы

Дзеячы

Мэты

Сродкі

дасягнення

Вынікі

Студзень – снежань 1918 г.

Спіс ілюстрацый

1. Гістарычная карта: “Беларусь у перыяд грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі (люты 1918 – люты 1919 гг.)”.

2. Мірныя перагаворы ў Брэст-Літоўску. Сакавік 1918 г.

3. Народны сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі (няпоўны склад).

4. Бела-чырвона-белы сцяг. З’яўленне сцяга звязана з часам рэвалюцыі 1917 г. Першапачаткова ўяўляў сабой аднаколерны белы штандар (відаць, па назве “Белая Русь”). Аднак белы колер – колер тагачаснай контррэвалюцыі, знак капітуляцыі на вайне. Таму пасярэдзіне белай палотніны сцяга правялі чырвоную, рэвалюцыйную паласу. Так і з’явіўся ў 1917 г. бела-чырвона-белы сцяг як сімвал палітычных сіл, якія змагаліся за буржуазную будучыню Беларусі.

5. Герб “Пагоня” – герб Вялікага княства Літоўскага, прыняты беларускімі нацыянальнымі дзеячамі ў якасці герба БНР.

§ 28. Утварэнне беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі (бсср)

Успомніце. Якія пазіцыі па пытанню беларускай дзяржаўнасці займалі беларускія нацыянальныя арганізацыі ў пачатку ХХ ст.?

Утварэнне БССР. Рэальнае і дзейснае нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі пачалося пасля вызвалення яе тэрыторыі ад нямецкіх акупантаў. Яно было звязана з утварэннем Беларускай ССР. Праходзіў працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў даволі складаных умовах. З аднаго боку, кіраўнікі Беларускага нацыянальнага камісарыяту (Белнацкома) (утвораны ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце РСФСР на справах нацыянальнасцей у Маскве) і Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) (арганізаваны з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Расіі) А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне беларускай савецкай рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязей з РСФСР.

З другога боку, кіраўнікі Заходняй вобласці выступалі супраць абвяшчэння Беларускай ССР. Звязаўшыя свой лёс з бальшавіцкай партыяй, закінутыя вайной на тэрыторыю Беларусі, небеларусы па нацыянальнасці А. Мяснікоў (Мяснікян), В. Кнорын і іншыя няправільна разумелі сутнасць беларускага нацыянальнага пытання і праблемы развіцця сусветнай цывілізацыі. Яны не прызнавалі існавання самастойнай беларускай нацыі і беларускай нацыянальнай культуры. Беларусаў лічылі крыху сапсаванымі рускімі, якім патрэбна дапамагчы не ў стварэнні дзяржаўнасці, а ў “выпраўленні” сваёй мовы, пасля чаго беларусы сталі б сапраўднымі рускімі людзьмі. Рускі народ яны разглядалі як адзінства трох народнасцей: вялікаросаў, маларосаў (украінцаў) і беларусаў. Так іх вучылі ў дарэвалюцыйнай школе, так выхоўвала іх рэвалюцыйнае асяроддзе і партыйная прапаганда. Таму іх нельга лічыць ворагамі беларускага народа, як памылкова сцвярджаецца ў некаторых сучасных публікацыях.

А. Мяснікоў, В. Кнорын і іншыя кіраўнікі Заходняй вобласці разглядалі Савецкую Расію ў якасці пачатка і базы сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Яны лічылі неабходным пры любых абставінах абараніць і захаваць Савецкую Расію як адзіную і непадзельную дзяржаву. На іх думку, эпоха нацыянальных дзяржаў адышла ў мінулае, а абарона нацыянальнай дзяржаўнасці перашкаджае сусветнай рэвалюцыі, якая ўжо пачалася. Такая памылковая пазіцыя мясцовых кіраўнікоў супадала з пазіцыяй вышэйшага савецкага кіраўніцтва.

Аднак, улічваючы імкненне беларускага народа да стварэння сваёй дзяржаўнасці, патрабаванні некаторых палітычных партый і арганізацый у вырашэнні беларускага пытання, наяўнасць самаабвешчанай БНР, а таксама ў мэтах умацавання і пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі ў сусветным маштабе 24 снежня 1918 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні БССР.

Прыняцце канчатковага рашэння аб утварэнні Беларускай ССР, яе абвяшчэнне адбывалася ў Смаленску, які з’яўляўся тады адміністрацыйным цэнтрам Заходняй Камуны (былая Заходняя вобласць) РСФСР. У склад гэтай адміністрацыйнай адзінкі ў канцы 1918 г. уваходзіла тэрыторыя Беларусі і Смаленшчыны.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VІ Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю “Абвяшчэнне Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай”. Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і выбрала кіруючы орган – Цэнтральнае бюро КП(б)Б. Старшынёй Прэзідыума ЦБ КП(б)Б стаў А. Мяснікоў. 31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б зацвердзіла склад Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі на чале з З. Жылуновічам.

1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест, які абвясціў стварэнне БССР у межах этнічнага пражывання беларусаў. Аблвыканкамзах склаў свае паўнамоцтвы, Заходняя вобласць РСФСР (Заходняя Камуна) была скасавана. 5 студзеня 1919 г. урад БССР і ЦБ КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР.

Аб’яднанне БССР з Літоўскай ССР. Пагроза інтэрвенцыі з боку Польшчы прымусіла савецкае кіраўніцтва аб’яднаць БССР з Літоўскай ССР. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне ўключыць Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні ў склад РСФСР, а на аснове Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў абвясціць Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел). Меркавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР Віцебская і Магілёўская губерні, калі іншыя тэрыторыі Беларусі будуць захоплены Польшчай, у будучым змогуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.

2–3 лютага 1919 г. адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў. Ён прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой вышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі яе здяйсняў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). З’езд прыняў рашэнне аб аб’яднанні ў адну дзяржаву Беларускай ССР і Літоўскай ССР. Такое ж рашэнне прыняў і І з’езд Саветаў Літвы ў лютым 1919 г.

27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК і СНК Літбел. У склад гэтай дзяржавы ўвайшлі Мінская, Гродзенская, Віленская, Ковенская і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як 4-мільённым насельніцтвам. Сталіцай Літоўска-Беларускай ССР стаў г. Вільня. Аднак ужо ў жніўні 1919 г. тэрыторыя аб’яднанай дзяржавы была захоплена Польшчай. Літоўска-Беларуская ССР перастала існаваць.

Становішча гаспадаркі і культуры Беларусі ў 1919–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”. У гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў Беларусі не працавалі многія прамысловыя прадпрыемствы, быў разбураны транспарт, сельская гаспадарка прыйшла ў заняпад. Надзвычай цяжкім было харчовае становішча, асабліва ў гарадах. Каб выратаваць рабочых ад голаду, забяспечыць Чырвоную Армію ўсім неабходным для перамогі над ворагамі рэвалюцыі, савецкім кіраўніцтвам была распрацавана і здзяйснялася палітыка “ваеннага камунізму”. Гэта была вымушаная часовая эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ва ўмовах гаспадарчай разрухі, грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. Яе мэтай была мабілізацыя ўсіх сіл і рэсурсаў на абарону Айчыны.

Галоўнымі элементамі палітыкі “ваеннага камунізму” з’яўляліся:

– нацыяналізацыя ўсёй буйной і сярэдняй прамысловасці, а таксама большай часткі мелкіх прадпрыемстваў;

– максімальная цэнтралізацыя кіраўніцтва прамысловай вытворчасцю і размеркаваннем;

– харчразвёрстка (замест падатку) – забіранне ў сялян лішкаў прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці на карысць дзяржавы;

– забарона прыватнага гандлю наогул і забарона гандлю хлебам, увядзенне дзяржаўнай хлебнай манаполіі;

– планавае забеспячэнне насельніцтва таварамі (картачная сістэма);

– усеагульная працоўная павіннасць – “хто не працуе, той не есць”;

– ураўняльнасць у аплаце працы, бясплатнасць камунальных паслуг, праезду ў транспарце і г.д.

Паколькі некаторыя прынцыпы гэтай палітыкі і, у першую чаргу, прынцыпы вытворчасці і размеркавання (цэнтралізацыя кіраўніцтва прамысловай вытворчасцю і размеркаваннем, усеагульная працоўная павіннасць, ураўняльнасць у аплаце працы, бясплатнасць камунальных паслуг, праезд у транспарце і г.д.) знешне насілі камуністычны характар, паколькі яны былі выкліканы вайной і разлічваліся на перыяд вайны, то гэта палітыка і атрымала назву палітыкі ваеннага камунізму.

Не менш цяжкім было становішча ў галіне адукацыі і культуры. Шмат дзяцей школьнага ўзросту нідзе не вучылася. У студзені 1919 г. быў створаны Народны камісарыят асветы БССР. Адкрываліся школы, працавалі курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў, пачыналася работа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. У красавіку 1919 г. аднавіў работу Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

У вызваленых раёнах Беларусі, а таксама ў раёнах, якія не падвергліся акупацыі, адкрываліся клубы, бібліятэкі, музеі. У верасні 1920 г. у Мінску пачаў работу Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр. У сталіцы рэспублікі дзейнічала таксама тэатральная трупа пад кіраўніцтвам драматурга, рэжысёра і акцёра У. Галубка. Плённа працавалі ў гэты час Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Гурло і іншыя беларускія пісьменнікі. Пачало сваю дзейнасць Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]