Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Назавіце гістарычныя падзеі, якія адбыліся: 31 снежня 1918 г., 1 студзеня 1919 г., 5 студзеня 1919 г., 16 студзеня 1919 г., 2–3 лютага 1919 г., 27 лютага 1919 г.

2. Ахарактарызуйце погляды розных палітычных дзеячаў на пытанне ўтварэння беларускай дзяржавы. Якія доказы прыводзіліся імі для абгрунтавання сваіх пазіцый?

3. Назавіце прычыны ўтварэння БССР.

4. Чым было абумоўлена ўключэнне Віцебскай і Магілёўскай губерняў у склад РСФСР?

5. Назавіце прычыны ўтварэння Літоўска-Беларускай ССР.

6. Што такое палітыка “ваеннага камунізму”? Чаму яна так называецца? Назавіце мерапрыемствы гэтай палітыкі.

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Прааналізуйце аргументы розных палітычных дзеячаў па пытанню ўтварэння беларускай дзяржавы. Чые доказы і чаму, на ваш погляд, больш важкія? Сваю думку абгрунтуйце.

2. З дапамогай гістарычнай карты ахарактарызуйце змены тэрыторыі Беларускай ССР у 1919 г. Вызначце гістарычныя ўмовы гэтых зменаў.

3. Падрыхтуйце паведамленне пра развіццё адукацыі і культуры Беларусі ў 1919–1920 гг.

4. Пачніце запаўненне табліцы “Тэрытарыяльныя змены БССР у першай палове ХХ ст.”.

Перыяд

Тэрыторыя БССР

Спіс ілюстрацый

1. Партрэт. Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч (1892–1937). Дзяржаўны дзеяч Беларусі. У студзені – маі 1918 г. камісар Беларускага нацыянальнага камісарыята. 3 ліпеня 1918 г. у Чырвонай Арміі. Працаваў у беларускіх секцыях РКП(б). 1 студзеня 1919 г. у ліку 5 членаў Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР у Смаленску падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. У 1919–1920 гг. камісар асветы БССР, намеснік наркома асветы Літоўска-Беларускай ССР, у палітаддзеле Заходняга фронту, старшыня Мінскага губваенрэўкома, ВРК БССР. У 1920–1924 гг. старшыня ЦВК БССР і СНК БССР, у 1924–1937 гг. старшыня ЦВК БССР. У 1922–1937 гг. адзін з старшынь ЦВК СССР. Яго імем названы вуліца ў Мінску і Свіслацкая сярэдняя школа Пухавіцкага раёна.

2. Партрэт. Жылуновіч (Цішка Гартны) Зміцер Фёдаравіч (1887–1937 гг.) – дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, пісьменнік, гісторык, публіцыст. Акадэмік АН БССР. Адзін з лідэраў левай плыні Беларускай сацыялістычнай грамады. Супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома) пры наркамнацы РСФСР, рэдактар яго органа газеты “Дзянніца” – першай савецкай газеты на беларускай мове. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускіх секцый РКП(б). У студзені – лютым 1919 г. старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У наступныя гады на адказных дзяржаўных пасадах, а таксама на навуковай і рэдакцыйна-выдавецкай рабоце. Імем З.Ф. Жылуновіча названы вуліцы ў Мінску і Капылі.

3. Партрэт. Кнорын Вільгельм Георгіевіч (1890–1939). Савецкі партыйны дзеяч. У час першай сусветнай вайны на Заходнім фронце, дзе удзельнічаў у стварэнні бальшавіцкіх партыйных арганізацый. Сакратар Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б), а потым сакратар ЦК КП(б)Б. Ад імя КП Літвы і Беларусі 31 ліпеня 1920 г. падпісаў Дэкларацыю аб Незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У 1927–1928 гг. першы сакратар ЦК КП(б)Б. У 1928–1935 гг. у Выканкаме Камінтэрна. З 1935 г. намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б). Доктар гістарычных навук. Аўтар гістарычных, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац. Імем В.Г. Кнорына названа вуліца ў Мінску.

4. Дом у Смаленску, дзе адбывалася VІ Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) (І з’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі).

5. Дакументы пра ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (фотамантаж): а) Рэзалюцыя І з’езда КП(б)Б аб абвяшчэнні БССР; б) Маніфест Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага урада Беларусі; в) Пастанова Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.

6. Карціна І. Ахрэмчыка “Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР”.

7. Дэлегаты І Усебеларускага з’езда Саветаў. Мінск. 2–3 лютага 1919 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]