Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Якія баявыя дзеянні адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў жніўні – кастрычніку 1915 г.?

2. Ахарактарызуйце становішча прамысловасці і сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.

3. Вызначце асаблівасці рабочага і сялянскага руху ў Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. Чым яны былі абумоўлены?

4. Назавіце мэты і вынікі беларускага нацыянальнага руху ў гады Першай сусветнай вайны.

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Складзіце тэзісны план “Беларусь у гады Першай сусветнай вайны”.

2. Пачніце запаўненне табліцы “Беларускі нацыянальны рух у 1914–1939 гг.”

Перыяды

Гістарычныя ўмовы

Дзеячы

Мэты

Сродкі

дасягнення

Вынікі

1 жніўня 1914 – студзень 1917 гг.

Спіс ілюстрацый

1. Фатаграфія. Вярхоўны галоўнакамандуючы расійскай арміяй імператар Мікалай ІІ з прадстаўнікамі Антанты ў Стаўцы ў Магілёве. 1915 г.

2. Карта. Беларусь у перыяд Першай сусветнай вайны.

3. Фатаграфія. Санітарныя павозкі на вуліцах Мінска ў гады Першай сусветнай вайны.

4. Атручаныя ў выніку нямецкай газавай атакі расійскія салдаты накіроўваюцца на эвакуацыйны пункт. Крэва. 1916 г.

5. Агульны выгляд г. Смаргоні. Красавік 1917 г.

§ 25. Беларусь у час лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі

Успомніце. 1. Што такое рэвалюцыя? 2. Якія буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі вядомы вам з курса сусветнай гісторыі? 3. Якімі былі іх вынікі?

Звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне двоеўладдзя. Першая сусветная вайна прынесла Расіі небывалую эканамічную разруху, у гарадах рэальнай стала пагроза голаду. Глыбокі эканамічны і палітычны крызіс выліўся ў рэвалюцыю, якая па сваіх мэтах, рухаючых сілах і формах барацьбы была буржуазна-дэмакратычнай.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай. На бок рабочых сталі пераходзіць салдаты. 27 лютага рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла.

2 сакавіка 1917 г. імператар Мікалай ІІ быў вымушаны адмовіцца ад улады. Па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі новай ўлады. Большасць у Саветах складалі меншавікі і эсэры. У той жа час быў створаны з дэпутатаў ІV Дзяржаўнай думы Часовы камітэт на чале з адным з кіраўнікоў акцябрыстаў М. Радзянкам. Мэтай яго было “навесці парадак у краіне”, перадаць усю ўладу ў рукі буржуазіі.

Але зрабіць гэта было цяжка таму, што Петраградскі Савет выдаў 1 сакавіка 1917 г. загад, па якому ўсе вайсковыя злучэнні пераходзілі ў яго падпарадкаванне. 2 сакавіка 1917 г. на аснове згоды паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў створаны Часовы ўрад на чале з князем Г. Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П. Мілюкоў, вайсковых спраў – лідэр акцябрыстаў А. Гучкоў. Іншыя члены ўрада таксама былі з ліку вядомых дзеячаў партый кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэнне склаў эсэр А. Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з’яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета. Так у краіне ўсталявалася двоеўладдзе: Часовы ўрад, які ўвасабляў уладу буржуазіі, і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў як рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства.

Рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі і ўтварэнне новых органаў улады. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь у пачатку сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі пачалі стварацца ўзброеныя атрады. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка 1917 г. вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы мінскай ваеннай акругі, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка 1917 г. міліцыя, якую ўзначаліў М.В. Фрунзе, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф.

У гарадах Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску ўжо 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. Каб аб’яднаць сілы пралетарыяту і салдат, 8 сакавіка 1917 г. быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.

На працягу сакавіка – красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў. Сваю асноўную задачу яны бачылі у абароне эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў рабочых і салдат. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, фабрычна-заводскіх камітэтаў і прафсаюзаў, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх у вёсцы.

У Беларусі Саветы прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова яны прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, Саветы дапамагалі Часоваму ўраду ствараць яго мясцовыя органы ўлады. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі былі створаны буржуазныя “грамадскія камітэты парадку”. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў не толькі прызналі іх, але і накіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камітэты, фактычна падпарадкоўваючыся ім. Праваднікамі такой палітыкі ў Саветах былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць дэпутатаў.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.

Дэмакратызацыя грамадства. Погляды на далейшае развіццё краіны. У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш. Выбарныя салдацкія камітэты стараліся забяспечыць магчымасць для салдат удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.

7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоўных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных Германіяй паветаў Віленскай губерні. Старшынёй з’езда быў выбраны М.Фрунзе. У вырашэнні аграрнага пытання з’езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. Дэлегаты з’езда выступілі за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу, пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне. Канчатковае заканадаўчае вырашэнне аграрнага пытання з’ездам адкладвалася да Устаноўчага сходу. За эсэрамі пайшлі таксама сялянскія з’езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.

Часовы ўрад стараўся ўмацаваць уладу буржуазіі. Але ён не змог вырашыць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу расійскага грамадства. Працягвалася вайна, не вырашаліся аграрнае і нацыянальнае пытанні, захоўвалася эксплуатацыя рабочых.

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якіх пераважалі эсэры і меншавікі, зыходзілі з таго, што Лютаўская рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай, таму ўлада павінна быць у руках буржуазіі. Яны падтрымлівалі Часовы ўрад, узяўшы на сябе абавязак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада.

Партыі буйной буржуазіі (акцябрысты і кадэты) таксама падтрымлівалі Часовы ўрад. Яны абаранялі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі.

Дробнабуржуазныя партыі (меншавікі, эсэры і інш.) выступалі за больш радыкальную перабудову грамадства. Меншавікі, напрыклад, лічылі, што буржуазны лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўга, пакуль не наспеюць аб’ектыўныя ўмовы для пераходу ад капіталізму да сацыялізму.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі востра стаяла пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Буржуазныя і дробнабуржуазныя партыі падтрымлівалі ідэю адзінай і непадзельнай Расіі. Бальшавікі выступалі за поўнае раўнапраўе ўсіх нацый і народнасцей, права нацый на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, права на абласную (тэрытарыяльную) аўтаномію, барацьбу за інтэрнацыянальнае адзінства працоўных супраць праяў шавінізму і нацыяналізму.

Палярызацыя палітычных сіл у Беларусі. Уздым беларускага нацыянальнага руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі у Беларусі ажывілася дзейнасць агульнарасійскіх партый. У маі 1917 г. аднавіла дзейнасць кадэцкая арганізацыя ў Мінску. Былі створаны камітэты кадэтаў у Гомелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. Пачалося фарміраванне кадэцкай арганізацыі і на Заходнім фронце. Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі. Прадстаўнікі менавіта гэтых партый разам з бундаўцамі складалі большасць у Саветах Беларусі.

Значная частка беларускага сялянства ішла за эсэрамі. Гэтаму спрыяла эсэраўская аграрная праграма сацыялізацыі зямлі. Моцныя пазіцыі мелі эсэры і ў арміі. Эсэраўскія арганізацыі аб’ядноўвалі звыш 30 тыс. салдат, у асноўным, выхадцаў з сялянства.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць і яўрэйскія арганізацыі – Бунд, Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЯСДРП) і інш. Яны выступалі адзіным фронтам з меншавікамі і эсэрамі ў падтрымку Часовага ўрада.

Вясной 1917 г. аформілася Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Да яе далучылася група буйных памешчыкаў на чале з Р. Скірмунтам. Галоўнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтай партыі былі прадастаўленне аўтаноміі Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы, канфіскацыя толькі той зямлі, якая належала царскай сям’і і буйным польскім памешчыкам. Праграмныя мэты БПНС падзяляла і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), арганізаваная ў красавіку 1917 г.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На сваёй канферэнцыі БСГ прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада. У аграрным пытанні БСГ заклікала сялян не захопліваць памешчыцкія землі, а чакаць, пакуль зямельнае пытанне вырашыць “краявы сойм аўтаномнай Беларусі”. Акрамя Беларусі, арганізацыі БСГ дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Адэсе і іншых расійскіх гарадах.

25 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве БПНС быў скліканы з’езд “беларускіх дзеячаў” з мэтай аб’яднання нацыянальных сіл і накіравання іх у рэчышча барацьбы за “нацыянальны ідэал”. На з’ездзе быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі памешчыкаў, сярэдняй і дробнай буржуазіі. Старшынёй камітэта стаў Р. Скірмунт. Была прынята дэкларацыя ў падтрымку Часовага ўрада.

8–12 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся другі з’езд беларускіх партый і арганізацый. На з’ездзе замест скасаванага БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай. Яна стала адзіным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі Рады былі развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. У склад выканкома Рады былі выбраны толькі члены БСГ.

Аднак неўзабаве адбыўся раскол БСГ. З яе складу выйшла некалькі раённых арганізацый беларускіх рабочых Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Па ініцыятыве А. Чарвякова ў Петраградзе на базе левай плыні БСГ была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП).

На крайнім левым флангу палітычнага жыцця Беларусі знаходзіліся бальшавікі. У.І. Ленін у сваіх “красавіцкіх тэзісах” 1917 г. заклікаў не аказваць ніякай падтрымкі Часоваму ўраду, усю ўладу перадаць у рукі Саветаў. Адзінае выйсце з вайны і заключэнне дэмакратычнага міру У.І. Ленін бачыў у перамозе сацыялістычнай рэвалюцыі. У.І. Ленін прапанаваў аб’яднаць усе банкі ў адзін і ўстанавіць дзяржаўны кантроль за ім, а таксама наладзіць кантроль з боку Саветаў за грамадскай вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, канфіскаваць памешчыцкія землі і нацыяналізаваць усе землі.

У красавіку – верасні 1917 г. аднавілі сваю работу Палескі (у Гомелі) і Мінскі камітэты РСДРП(б), партыйныя арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Рэчыцы і іншых гарадах. За гэты час былі створаны бальшавіцкія арганізацыі ў значнай частцы палкоў, дывізій і карпусоў Заходняга фронту. Бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту прынялі актыўны ўдзел у барацьбе супраць карнілаўскага мецяжу ў жніўні 1917 года, разлічанага на ўстанаўленне ваеннай дыктатуры ў краіне.

Пасля ліквідацыі мецяжу ўплыў бальшавікоў Беларусі і Заходняга фронту на масы значна ўзрос. У верасні 1917 г. услед за “бальшавізацыяй” Петраградскага і Маскоўскага Саветаў быў бальшавізаваны і Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Узрос уплыў бальшавікоў у Саветах іншых гарадоў Беларусі. Кіруючыся рашэннямі VІ з’езда РСДРП(б) (ліпень – жнівень 1917 г.), бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту лічылі бліжэйшай задачай здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі і пераход усёй паўнаты ўлады да Саветаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]