Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Ахарактарызуйце вынікі Вялікай Айчыннай вайны для эканомікі БССР.

2. Вылучыце два перыяды аднаўлення эканомікі Беларусі. Назавіце характэрныя рысы кожнага з іх.

3. Якімі былі вынікі аднаўлення прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР у чацвёртай пяцігодцы?

4. Ахарактарызуйце асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у першыя пасляваенныя гады.

5. Якія змены адбыліся ў міжнародным становішчы БССР пасля вайны?

6. Ахарактарызуйце матэрыяльнае становішча беларускага насельніцтва ў першыя пасляваенныя гады.

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Якія змены адбыліся ў галіновай структуры прамысловасці Беларусі ў першую пасляваенную пяцігодку? Растлумачце, чым гэта было абумоўлена?

2. Устанавіце прычыны, якія абумовілі цяжкі стан сельскай гаспадаркі ў пасляваенны час? Сваю думку абгрунтуйце.

3. Падрыхтуйце паведамленне аб пасляваенным аднаўленні вашага горада, раёна, сяла.

4. Зарубежныя эканамісты прагназавалі 25-гадовы тэрмін аднаўлення савецкай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У БССР даваенны ўзровень прамысловасці быў адноўлены да 1950 г. У чым вы бачыце прычыны гэтага? Ці можна гаварыць пра гераічны подзвіг савецкага, у тым ліку беларускага народа, у гады пасляваеннага адраджэння? Сваю думку абгрунтуйце.

Спіс ілюстрацый

1. Панарама зруйнаванага Мінска.

Вызвалены Мінск ляжаў у руінах. Амаль поўнасцю быў разбураны цэнтр горада, чыгуначны вузел, знішчаны прамысловыя прадпрыемствы, установы навукі, адукацыі і культуры. За гады вайны было знішчана каля 80% жылога фонду сталіцы. Агульныя страты, нанесеныя гораду, склалі 6 млрд. руб. (у цэнах 1941 г.). Першачарговае значэнне надавалася арганізацыі вытворчасці тавараў народнага спажывання, уводу ў эксплуатацыю жылля, прадпрыемстваў гандлю і камунальнай гаспадаркі, устаноў аховы здароўя, школ, дзіцячых дашкольных устаноў.

2. Вяртанне ў родныя мясціны.

3. Гамяльчане на аднаўленні горада.

Гомель з’яўляўся першым абласным цэнтрам Беларусі, вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у лістападзе 1943 г. Пасля вызвалення ў Гомель пераехалі ЦК КП(б)Б і СНК БССР. Насельніцтва горада за гады акупацыі паменшылася ў 9 разоў. Страты гарадской гаспадаркі склалі больш 3 млрд. руб. (у цэнах 1941 г.). Аднаўленчыя работы пачаліся адразу пасля вызвалення. За 1946–1950 гг. былі адноўлены ўсе даваенныя і пабудаваны новыя прадпрыемствы.

4. Аднаўленчыя работы на чыгуначным вакзале ў Мінску. 1944 г.

5. Будаўніцтва Мінскага трактарнага завода. 1947 г.

Мінскі трактарны завод быў заснаваны ў 1946 г. Будаўніцтва завода ішло хуткімі тэмпамі, што дазволіла з 1948 г. арганізаваць выпуск рухавікоў, а з 1950 г. – першых трактароў.

6. Будаўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода. 1948 г.

Завод быў заснаваны ў 1944 г., а першы аўтамабіль МАЗ‑205 зышоў з канвеера ў 1947 г.

7. Будаўнічыя работы на плошчы Я. Коласа ў Мінску. 1950 г.

У пасляваенныя гады адбывалася аднаўленне і добраўпарадкаванне беларускіх гарадоў. У Мінску былі праведзены вялікія работы па забудове і рэканструкцыі цэнтральнай часткі горада.

8. Ад імя беларускай дэлегацыі К.В. Кісялёў падпісвае Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 26 чэрвеня 1945 г.

Кісялёў Кузьма Венядзіктавіч (1903–1977) – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. З 1944 г. – нарком, а з 1946 па 1966 гг. – міністр замежных спраў БССР. Узначальваў дэлегацыю БССР на канферэнцыі ў Сан-Францыска. Удзельнічаў у іншых значных форумах, сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Яго імем названа школа на радзіме, у вёсцы Лабковічы Крычаўскага раёна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]