Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

Прыкладны пералік пытанняў па педагогіцы да комплекснай кантрольнай работы

1. Даказаць, што педагогіка - гэта навука.

2. Ахарактарызаваць сістэму педагагічных навук.

3. Даць характарыстыку інфармацыйнай гадзіне як асноўнай форме палітычнага выхавання школьнікаў.

4. Ахарактарызаваць фактары развіцця і фарміравання асобы.

5. Ахарактарызаваць асноўныя структурныя элементы урока.

6. Сфармуліраваць і ахарактарызаваць мэты педагагічнай дзейнасці і мэты выхавання.

7. Раскрыць сутнасць дыдактыкі як тэорыі адукацыі і навучання.

8. Раскрыць сутнасць працэсу навучання, яго функцыі і структуру.

9. Назваць дакументы, якія вызначаюць змест школьнай адукацыі. Даць характарыстыку вучэбнай праграме.

10. Сфармуліраваць сістэму прынцыпаў навучання ў педагогіцы.

11. Даць характарыстыку славесным метадам навучання (расказ, гутарка, тлумачэнне).

12. Раскрыць сутнасць і ўмовы выкарыстання наглядных метадаў навучання.

13. Даць кароткую характарыстыку практычным метадам навучання (практыкаванні, практычныя і лабараторныя работы).

14. Даць характарыстыку ўроку як асноўнай форме арганізацыі вучэбных заняткаў. Вызначыць тыпы ўрокаў.

15. Апісаць асаблівасці падрыхтоўкі настаўніка да ўрока.

16. Раскрыць сутнасць дамашняй самастойнай работы вучняў.

17. Ахарактарызаваць віды кантролю вучэбных дасягненняў школьнікаў.

18. Ахарактарызаваць метады вуснага кантролю ведаў (франтальнае, індывідуальнае, камбінаванае апытванне).

19. Вызначыць асаблівасці выхавання як састаўной часткі цэласнага педагагічнага працэсу.

20. Раскрыць сутнасць паняццяў “заканамернасці” і “прынцыпы” выхавання. Растлумачыць узаемасувязь паміж імі.

21. Раскрыць сутнасць метадаў выхавання. Растлумачыць іх класіфікацыю.

22. Раскрыць сутнасць і прызначэнне метадаў фарміравання свядомасці асобы (этычная гутарка, расказ на этычную тэму, растлумачэнне, прыклад) .

23. Ахарактарызаваць метады стымулявання паводзін і дзейнасці: заахвочванне, пакаранне, спаборніцтва.

24. Раскрыць сутнасць і прызначэнне метадаў арганізацыі дзейнасці.

25. Вызначыць сутнасць, прыкметы і шляхі фарміравання калектыву.

26. Даць кароткую характарыстыку структурным кампанентам светапогляду.

27. Вызначыць задачы і змест маральнага выхавання школьнікаў.

28. Раскрыць сутнасць, задачы і сродкі эстэтычнага выхавання школьнікаў.

29. Ахарактарызаваць сістэму работы сучаснай школы па працоўным выхаванні школьнікаў.

30. Ахарактарызаваць сістэму фізічнага выхавання ў сучаснай школе.

31. Вызначыць формы работы школы з сям’ёй. Ахарактарызаваць бацькоўскі сход як

найбольш распаўсюджаную форму работы школы з сям’ёй.

  1. Даказаць, што педагогіка - гэта навука.

Доўгі час педагогіка як самастойная навука не існавала.Яна ўваходзіла ў склад філасофіі. Як асобая навука педагогіка ўпершыню была вылучана з сістэмы філасофскіх ведаў у пачатку ХУІІ стагоддзя англійскім філосафам і прыродазнаўцам Фрэнсісам Бэканам. У 1623 годзе ён выдаў трактат “Аб годнасці і павелічэнні навук”, у якім зрабіў спробу класіфіцыраваць навукі і ў якасці асобнай галіны навуковых ведаў, назваў педагогіку. Пад педагогікай ён разумеў “кіраўніцтва чытаннем”.

Афармленне педагогікі як самастойнай навуковай дысцыпліны звязваецца з імем вялікага чэшскага педагога Яна Амоса Каменскага. Яго галоўная праца “Вялікая дыдактыка” па праву лічыцца першай навуковай педагагічнай кнігай.

Як кожная навука, яна ўзнікла з патрэб грамадства. З’яўленне педагогікі – гэта адказ на патрэбу грамадства ў больш эфектыўнай падрыхтоўцы падрастаючага пакалення да ўступлення ў жыццё. Дадзеная патрэба ўзнікла тады, калі быў назапашаны вопыт выхавання, які патрэбна было пераасэнсаваць, каб знайсці для выхаваўчай дзейнасці больш разумныя і рацыянальныя формы.

Педагогіка – гэта навука аб выхаванні чалавека на ўсіх этапах яго ўзроставага развіцця. Яна мае свой прадмет, метады даследвання, асноўныя катэгорыі.

Прадметам педагогікі з’яўляецца даследаванне сутнасці развіцця і фарміравання асобы чалавека і распрацоўка на гэтай аснове тэорыі і методыкі выхавання як спецыяльна арганізаванага педагагічнага працэсу (выхаванне чалавека чалавекам).

Да асноўных катэгорый педагогікі адносяцца: навучанне, выхаванне, развіццё, фарміраванне, адукацыя, сацыялізацыя.

Выхаванне – перадача старэйшым пакаленнем і актыўнае засваенне малодшымі пакаленнямі сацыяльнага вопыту, неабходнага для жыцця і працы ў грамадстве.

Навучанне – гэта мэтанакіраваны двухбаковы працэс узаемадзеяння вучняў і настаўніка, у ходзе якога ажыццяўляецца адукацыя чалавека.

Адукацыя – гэта працэс і вынік авалодвання вучнямі сістэмай навуковых ведаў і практычных уменняў і навыкаў, фарміравання на іх аснове светапогляду, маральных і іншых якасцей асобы, развіцця яе творчых сіл і здольнасцей.

Развіццё – гэта працэс станаўлення асобы чалавека пад уплывам знешніх і ўнутраных, кіруемых і некіруемых, сацыяльных і прыродных фактараў. Вылучаюць псіхічнае, фізічнае і агульнае развіццё асобы. Пад псіхічным развіццём разумеюць развіццё інтэлекта, эмоцый, а таксама запатрабаванняў, здольнасцей і характару. Фізічнае развіццё ёсць развіццё ўсяго арганізма, мышцаў, рухомасці суставаў. Агульнае развіццё – развіццё псіхічных, фізічных, маральных і іншых якасцей асобы.

Фарміраванне – працэс і вынік развіцця асобы пад уплывам асяроддзя, спадчынасці і выхавання.

Сацыялізацыя – працэсс уваходжання асобы ў сацыяльнае асяроддзе.

Метады даследавання – гэта спосабы атрымання навуковай інфармацыі з мэтай устанаўлення заканамерных сувязей, адносін, залежнасцей і пабудовы на гэтай аснове навуковых тэорый.

Асноўныя праблемы, якія даследуе педагогіка:

  • вывучэнне сутнасці і заканамернасцей развіцця і фарміравання асобы ва ўмовах спецыяльна арганізаванага выхавання;

  • вызначэнне мэт выхавання;

  • распрацоўка зместу выхавання;

  • даследаванне метадаў і форм выхавання.