Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

12. Раскрыць сутнасць і ўмовы выкарыстання наглядных метадаў навучання.

Пад нагляднымі метадамі навучання разумеюць такія спосабы засваення вучэбнага матэрыялу, якія знаходзяцца ў залежнасці ад выкарыстання ў працэсе навучання наглядных і тэхнічных сродкаў. Пры гэтых метадах навучання пазнавальная дзейнасць школьнікаў залежыць ад пачуццёвых вобразаў, уяўленняў, якія фарміруюцца або аднаўляюцца пры дапамозе наглядных сродкаў навучання. Славесныя тлумачэнні дапамагаюць арганізаваць назіранні, сістэматызаваць уражанні, звязаць іх з галоўнай думкай вывучаемага матэрыялу.

Мэта наглядных метадаў – узбагачэнне і пашырэнне непасрэднага пачуццёвага вопыту дзяцей, развіццё назіральнасці, вывучэнне канкрэтных уласцівасцей прадметаў, стварэнне ўмоў для пераходу да абстрактнага мыслення. Крыніца ведаў для вучняў – назіраемыя прадметы, з’явы, падзеі, факты, дапаможнікі.

Наглядныя метады навучання ўмоўна падзяляюцца на дзве вялікія групы: метады ілюстрацыі і метады дэманстрацыі.

Метад ілюстрацый уяўляе сабой паказ прадметаў і з’яў у іх адлюстраваным выглядзе (карты, схемы, малюнкі, замалёўкі на дошцы, фатаздымкі, карціны).

Метад дэманстрацыі звычайна звязваецца з выкарыстаннем у вучэбным працэсе прадметаў і з’яў у іх натуральным выглядзе (дэманстрацыя прыбораў, рознага роду прэпаратаў, паказ кінафільмаў, відэафільмаў).

Пры наглядных метадах навучання выкарыстоўваюцца прыёмы паказу, забеспячэння лепшай бачнасці (выкарыстанне экрана, падсветка, падкрашванне, пад’ёмныя прыстасаванні), прыёмы абмеркавання вынікаў праведзеных назіранняў.

У працэсе навучання настаўніку часта прыходзіцца дэманстраваць розныя аб’екты для назіранняў у класе. Існуе некалькі метадычных умоў, выкананне якіх забяспечыць паспяховае выкарыстанне наглядных сродкаў навучання:

  • добрая бачнасць;

  • вылучэнне галоўнага пры паказе ілюстрацый;

  • дэтальнае прадумванне тлумачэнняў;

  • далучэнне саміх вучняў да знаходжання неабходнай інфармацыі;

  • неабходнасць фармуліроўкі вывадаў і вынікаў назіранняў;

  • паказ наглядных дапаможнікаў у ходзе тлумачэння;

  • не патрэбна практыкаваць папярэдні прагляд дапаможнікаў;

  • выкарыстоўваць наглядныя дапаможнікі ў меру.

Эфектыўнасць выкарыстання ілюстрацый і дэманстрацый у значнай меры залежыць ад умелага спалучэння слова і нагляднасці, ад умення настаўніка вылучыць тыя ўласцівасці і асаблівасці, якія ў большай меры раскрываюць сутнасць вывучаемых прадметаў і з’яў.

Найбольш ужывальнымі з’яўляюцца дзве формы спалучэння слова настаўніка і наглядных сродкаў: 1) наглядны дапаможнік дае асноўную вучэбную інфармацыю ў выглядзе пачуццёвых вобразаў, а слова настаўніка дапамагае іх фарміраванню і аднаўленню; 2) асноўная вучэбная інфармацыя даецца пры дапамозе славесных тлумачэнняў настаўніка, а наглядныя дапаможнікі суправаджаюць славесны тэкст.

У выніку выкарыстання наглядных метадаў навучання ў вучняў фарміруецца пазнавальны інтарэс, патрэба ў ведах. Наглядныя метады прымяняюцца на ўсіх этапах педагагічнага працэсу. Іх роля – забяспечыць усебаковае, вобразнае ўспрыманне, даць апору для мыслення.