Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

22. Раскрыць сутнасць і прызначэнне метадаў фарміравання свядомасці асобы (этычная гутарка, расказ на этычную тэму, растлумачэнне, прыклад) .

Метады фарміравання свядомасці – гэта спосабы ўздзеяння на свядомасць, паводзіны, волю дзяцей з мэтай фарміравання ў іх сістэмы поглядаў і перакананняў. Яны забяспечваюць вырашэнне галоўнай задачы выхавання школьнікаў – фарміраванне іх светапогляду, высокіх грамадскіх і палітычных якасцей, свядомай перакананасці.

Сутнасць метадаў фарміравання свядомасці заключаецца ў тым, што пасродкам іх да свядомасці дзіцяці даводзяць тыя патрабаванні, якія грамадства прад’яўляе да падрастаючага пакалення. Інакш гэтую групу метадаў выхавання называюць метадамі пераканання, паколькі іх галоўнае прызначэнне – фарміраванне ўстойлівых перакананняў. Асноўны інструмент гэтай групы метадаў – слова, паведамленне і абмеркаванне інфармацыі.

Расказ – гэта яркае, эмацыянальнае выкладанне канкрэтных фактаў і падзей, якія маюць маральны змест. Выбар тэмы расказу вызначаецца яе актуальнасцю для класа, упэўненасцю ў тым, што яна выкліча ў дзяцей гатоўнасць да суперажывання, станоўчую рэакцыю. Расказ служыць крыніцай ведаў, узбагачае маральны вопыт асобы вопытам другіх людзей, паказвае станоўчы прыклад у выхаванні. Расказ павінен быць кароткім, эмацыянальным, даступным, ілюстрыраваным прыкладамі, праводзіцца ў адпаведнай абстаноўцы. Эфектыўнасць расказу дасягаецца пры наступных умовах: адпаведнасць расказу сацыяльнаму вопыту школьнікаў; суправаджэнне ілюстрацыямі, музычнае афармленне; эмацыянальнае ўздзеянне акаляючага асяроддзя павінна адпавядаць замыслу і зместу расказа; расказ выклікае адпаведнае ўражанне толькі тады, калі выконваецца прафесійна; расказ абавязкова павінен перажывацца слухачамі.

Растлумачэнне – гэта метад эмацыянальна-славеснага ўздзеяння на выхаванца, мэта якога раскрыць сацыяльны, маральны, эстэтычны змест тых або іншых патрабаванняў да дзіцяці, учынкаў, падзей, з’яў, дапамагчы яму сфарміраваць правільныя ацэнкі паводзін і чалавечых зносін. Функцыі растлумачэння заключаюцца ў фарміраванні або замацаванні новых якасцей ці форм паводзін. Растлумачэнне абапіраецца на ўнушэнне. Унушэнне – гэта ўздзеянне на асобу з дапамогай эмацыянальных прыёмаў пры зніжанай крытычнасці асобы, пры поўным даверы да таго, хто ўнушае.

Этычная гутарка – гэта метад сістэматычнага і паслядоўнага абмеркавання праблем у пытальна-адказнай форме. Уяўляе ўдзел двух бакоў – выхавацеля і выхаванца. Мэта этычнай гутаркі – фарміраванне сістэмы маральных поглядаў і перакананняў. Гутарка складаецца, як правіла, з кароткага ўступнага слова выхавацеля і пастаноўкі пытанняў для абмеркавання, пераважна праблемнага характару. Прадметам для этычнай гутаркі могуць быць маральныя, сацыяльныя, этычныя праблемы. Эфектыўнасць гутаркі залежыць ад выканання наступных умоў: праблемны характар гутаркі; магчымасць выказаць сваё меркаванне; цікавы змест гутаркі, блізкі эмацыянальнаму вопыту выхаванцаў. Правільнае кіраўніцтва гутаркай заключаецца ў тым, каб дапамагчы выхаванцам самастойна прыйсці да правільнага вываду.

Прыклад – выхаваўчы метад выключнай сілы. Яго дзеянне засноўваецца на перайманні. Малодшыя школьнікі падражаюць тым, хто аказвае на іх найбольш моцнае ўражанне. Таму вельмі важна акружыць дзіця станоўчымі прыкладамі для пераймання. У якасці прыклада да пераймання могуць выступаць старэйшыя браты і сёстры, бацькі, дзядуля, бабуля, настаўнік, выхавацель, героі кніг, кінафільмаў і іншае. Перайманне падлеткаў носіць выбіральны характар, у юнацкім узросце прыкладам служыць канкрэтная асоба ці збіральны вобраз. Асноўная ўмова павышэння выхаваўчай сілы прыклада дарослых – адзінства слова і справы. Сіла станоўчага ўздзеяння прыклада настаўніка ўзрастае тады, калі ён карыстаецца аўтарытэтам і дзейнічае паслядоўна.