Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

31. Вызначыць формы работы школы з сям’ёй. Ахарактарызаваць бацькоўскісход як найбольш распаўсюджаную форму работы школы з сям’ёй.

Пры ажыццяўленні педагагічнага кіраўніцтва сямейным выхаваннем класным кіраўніком выкарыстоўваюцца разнастайныя калектыўныя, групавыя і індывідуальныя формы работы. Да калектыўных форм работы школы з сям’ёй адносяцца: педагагічныя лекторыі, універсітэты педагагічных ведаў, навукова-практычныя канферэнцыі, бацькоўскія сходы, практыкумы; да групавых – работа бацькоўскага камітэту класа і школы. Індывідуальная работа класнага кіраўніка з сям’ёй ажыццяўляецца ў форме педагагічных кансультацый, індывідуальных гутарак, педагагічных даручэнняў, наведвання сям’і дома.

Найбольш распаўсюджанай формай работы школы з сям’ёй з’яўляецца бацькоўскі сход. Бацькоўскія сходы падзяляюцца на агульнашкольныя і класныя.

Класны бацькоўскі сход праводзіцца адзін раз у месяц або ў чвэрць, у залежнасці ад асаблівасцей класа, узросту вучняў, кантынгенту бацькоў. Па зместу бацькоўскія сходы могуць быць бягучымі, тэматычнымі, выніковымі. Бягучыя бацькоўскія сходы – гэта сходы з традыцыйнай павесткай дня: вынікі паспяховасці ў чвэрці, вынікі праведзеных свят, мерапрыемстваў, экскурсій, паходаў. Тэматычныя бацькоўскія сходы – гэта сходы, якія прысвячаюцца актуальнай тэме, у абмеркаванні якой зацікаўлена абсалютная большасць бацькоў класа. Тэматычныя бацькоўскія сходы, як правіла, носяць асветніцкі характар і накіраваны на пашырэнне ведаў бацькоў у галіне выхавання дзяцей. Выніковыя бацькоўскія сходы – гэта сходы, у задачу якіх уваходзіць падвядзенне вынікаў развіцця дзіцячага калектыву за пэўны час. У ходзе такіх сходаў бацькі маюць магчымасць ацаціць дасягненні вучняў класа, уласнага дзіцяці, параўнаць мінулыя вынікі з тымі, якія ўжо ёсць.

Пры арганізацыі і правядзенні бацькоўскіх сходаў неабходна прытрымлівацца наступных правіл:

  1. Тэма бацькоўскага сходу павінна быць актуальнай для бацькоў.

  2. Бацькоўскі сход павінен праходзіць ў зручны для бацькоў час.

  3. План правядзення бацькоўскага сходу павінен быць вядомы бацькам.

  4. Зносіны класнага кіраўніка з бацькамі павінны быць тактоўнымі і вытрыманымі.

  5. Бацькоўскі сход не павінен навешваць ярлыкоў.

  6. Бацькоўскі сход павінен быць карысным і добра падрыхтаваным.

Этапы правядзення бацькоўскага сходу:

  1. Арганізацыя бацькоўскага сходу.

  2. Падрыхтоўка сцэнарыя і правядзенне бацькоўскага сходу.

  3. Асэнсаване вынікаў бацькоўскага сходу.

Вялікае значэнне класны кіраўнік павінен надаваць фарміраванню традыцый у правядзенні бацькоўскіх сходаў. Да бацькоўскага сходу патрэбна дасканала рыхтавацца: прадумваць ход размовы, распрацоўваць пытанні да бацькоў, можна спецыяльна выпускаць насценгазеты, падбіраць да прагляду фрагменты з кінафільмаў педагагічнага зместу. Асаблівае значэнне мае форма запрашэння бацькоў на сход. Нельга запрашаць на сход бацькоў за дзень або ў дзень яго правядзення. Эфектыўнасць сходу ў многім залежыць ад таго, якая на ім пануе атмасфера. Змястоўны даклад, цікавыя выступленні, яркія прыклады з практыкі сямейнага выхавання выклікаюць жывы абмен думкамі, пабуджаюць бацькоў да ўдзелу ў дыскусіі. Для класнага кіраўніка важнай з’яўляецца думка бацькоў аб праведзеным сходзе, таму ў змест бацькоўскага сходуўводзяцца элементы рэфлексіі: вусная думка бацькоў, пісьмовы аналіз вынікаў сходу, афармленне калажа або газеты.

32