Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

26. Даць кароткую характарыстыку структурным кампанентам светапогляду.

У агульным плане светаполгяд уяўляе сабой спецыфічную форму свядомасці чалавека, яго погляды на навакольны свет і сваё месца ў гэтым свеце. У гэтым сэнсе пад светапоглядам патрэбна разумець спецыфічную форму свядомасці чалавека, якая ўключае ў сябе абагульненую стстэму яго ведаў, поглядаў, перакананняў і ідэалаў, у якіх праяўляюцца яго адносіны да развіцця прыроды і грамадства і якія вызначаюць яго грамадска-палітычную і маральна-эстэтычную пазіцыю і паводзіны ў рохзных сферах жыцця.

У якасці важнейшых структурных кампенентаў выступаюць : а) сістэма ведаў;

б) погляды; в) перакананні; г) ідэалы чалавека.У сваю чаргу ўказаныя структурныя кампаненты светапогляду можна падзяліць на аб’ектыўныя (веды) і суб’ектыўныя (погляды,перакананні і ідэалы).

Веды як аб’ектыўны кампанент светапогляду ўяўляюць сабой сістэму навуковых ісцін, якія маюць форму апісальна-канстатуючага меркавання асобы. Авалодванне навуковымі ведамі стварае аснову для выпрацоўкі навуковага светапогляду. Але вядома і іншае: асобныя людзі выдзялюцца сваёй навуковасцю, але не заўсёды маюць правільны светапогляд. Значыць, веды самі па сабе не заўсёды вызначаюць светапогляд чалавека. Для таго, каб веды садзейнічалі фарміраванню і развіццю светапогляду, яны павінны набыць для чалавека суб’ектыўны сэнс, або перайсці ў яго погляды і перакананні, зрабіцца асновай выпрацоўкі яго ідэалаў.

Погляд ёсць меркаванне, суб’ектыўны вывад чалавека, які звязаны з тлумачэннем тых ці іншых прыродных і сацыяльных з’яў, выяўленне ім сваіх адносін да гэтых з’яў. Погляды маюць вялікае значэнне для светаразумення чалавека і аказваюць той ці іншы ўплыў на яго паводзіны. Але прамы пераход ад поглядаў і ацэначных меркаванняў да ўчынкаў адбываюцца не заўсёды. Іншы раз у чалавека погляды і ацэначныя меркаванні бываюць правільнымі, але яны не падмацоўваюцца адпаведнымі дзеяннямі і ўчынкамі.

У гэтым сэнсе больш дзейсным кампанентам светапогляду чалавека з’яўляюцца перакананні. Перакананне – гэта тое, што чалавек глыбока асэнсаваў і перажыў эмацыянальна і што ён гатовы адстойваць і абараняць у любых умовах. Змяненне перакаанняў – гэта змяненне ўстановак і накіраванасці асобы. Разам з тым устойлівасць перакананняў ёсць несумненная вартасць чалавека, бо дзякуючы ёй асоба сама адчувае сябе і ўяўляе для іншых пэўную цэласнасць, каштоўнасць і індывідуальнасць. Калі ў чалавека няма ўстойлівых перакананняў, то ён знаходзіцца пад чыім-небудзь уплывам, кідаецца ў крайнасці, гатовы ісці за любым авантурыстам, калі ён прапануе хуткае і простае вырашэнне праблемы.

Арганічным кампанентам светапогляду з’яўляюцца ідэалы асобы. Ідэал – гэта асэнсаванне і эмацыянальнае прыняцце вышэйшай дасканаласці ў чым-небудзь, тое, што становіцца мэтай дзейнасці, жыццёвым імкненнем асобы. У ідэалах увасабляюцца лепшыя чалавечыя рысы, якія становяцца стымулам і рэгулятарам развіцця і фарміравання асобы. У якасці ідэалаў выступаюць прыклады выдатных людзей, жыццё і дзейнасць якіх напоўнены героікай подзвігаў у служэнні Бацькаўшчыне, навуцы, грамадскаму прагрэсу.

Светапогляд уяўляе сабой сукупнасць ідэй, тэарэтычных прынцыпаў і каштоўнасных арыентацый, якія вызначаюць змест, накірункі і характар яго дзейнасці.