Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

3.Даць характарыстыку інфармацыйнай гадзіне як асноўнай форме палітычнага выхавання школьнікаў.

Асноўнай формай палітычнага выхавання школьнікаў з’яўляецца інфармацыйная гадзіна. Інфармацыйная гадзіна дапамагае вучням выкарыстаць атрыманыя на ўроках веды, разабрацца ў складаных праблемах сучаснасці, адэкватна рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца ў краіне і ў свеце.

Прызначэнне інфармацыйнай гадзіны – фарміраванне палітычнай культуры і камунікатыўных уменняў вучняў, а ў малодшых школьнікаў – прыналежнасці да падзей і значымых з’яў грамадска-палітычнага жыцця краіны, горада, раёна, вёскі.

Інфармацыйныя гадзіны і падрыхтоўка да іх пашыраюць кругагляд вучняў, прыцягваюць іх сваёй праблематыкай, развіваюць даследчыя ўменні. Інфармацыйная гадзіна ў пачатковай школе павінна знаёміць дзяцей з перыядычным друкам, фарміраваць дапытлівасць розуму і цікаўнасць.

Інфармацыйныя гадзіны падзяляюцца на тэматычныя і абзорныя. Тэматычныя інфармацыйныя гадзіны знаёмяць вучняў з праблемамі сёняшняга дня, з цікавымі з’явамі і падзеямі нашага жыцця, юбілеямі памятных падзей у жыцці краіны. Абзорныя інфармацыйныя гадзіны знаёмяць вучняў з бягучымі падзеямі ў краіне, свеце, горадзе.

Працягласць інфармацыйных гадзін залежыць ад тэматыкі і ўзросту вучняў.

Пры падрыхтоўцы інфармацыйнай гадзіны неабходна кіравацца наступнымі правіламі:

1.Інфармацыйная гадзіна павінна быць актуальнай, а інфармацыя, якую абмяркоўваюць дзеці, своечасовай, цікавай і займальнай з улікам узросту.

2.Інфармацыйная гадзіна павінна вучыць навыкам работы з крыніцамі ведаў.

3.Інфармацыйная гадзіна павінна садзейнічаць фарміраванню каштоўнасных арыентацый асобы.

4. Інфармацыйная гадзіна павінна садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення.

5.Інфармацыйная гадзіна павінна развіваць інтэлектуальныя ўменні вучняў (уменне параўноўваць, абагульняць, рабіць вывады).

Асноўнымі відамі работы з крыніцамі інфармацыі ў час інфармацыйнай гадзіны могуць быць:

  • работа з газетай як крыніцай ведаў( паведамленні; пераказ падзей у свеце, выкарыстаннем цытат з тэкстаў);

  • работа з нарматыўна-прававымі актамі;

  • работа са слоўнікам і даведачнай літаратурай;

  • работа па карце і глобусе;

  • каменціраванае чытанне артыкулаў з газет і часопісаў;

  • прагляд і абмеркаванне тэлематэрыялаў.

Інфармацыйная гадзіна можа праходзіць у форме:

  • віктарыны;

  • інфармацыйнага рынгу;

  • конкурсу палітэрудытаў;

  • сустрэч з цікавымі людзмі;

  • экскурсій (тыпаграфіі, рэдакцыі);

  • свят газет і журналістаў;

  • падарожжаў па палітычнай карце;

  • рэкламных акцый і іншыя.

  1. Ахарактарызаваць фактары развіцця і фарміравання асобы.

На працягу ўсяго жыцця чалавека адбываецца працэс яго развіцця. Чалавек адчувае розныя фізічныя, псіхічныя, колькасныя і якасныя змены.

Асоба чалавека гэта вынік складанага ўзаемадзеяння шматлікіх фактараў. Адны з іх дзейнічаюць незалежна ад волі і свядомасці чалавека. Да іх адносяцца біялагічная прырода чалавека, дадзены ўзровень грамадскай працы, прылады вытворчасці і грамадскія адносіны. Другія фактары ў большай ці меньшай ступені залежаць ад волі і свядомасці чалавека – акаляючае асяроддзе. Трэцяя група фактараў уяўляе мэтанакіраванае фарміраванне асобы – выхаванне.

Дзейнасць біялагічнага фактара звязана са спадчынасцю. Носьбітамі спадчынасці з’яўляюцца гены. Ад бацькоў да дзяцей праз гены могуць перадавацца асаблівасці целаскладу, колер валасоў, вачэй, скуры, некаторыя асаблівасці нервовай сістэмы, група крыві, рэзус-фактар. Спадчынны характар маюць шэраг захворванняў: гемафілія (хвароба крыві), шызафрэнія, сахарны дыябет, карлікавасць; адмоўны ўплыў аказваюць алкаголь і наркотыкі. Чалавек атрымлівае ад прыроды не гатовыя псіхічныя ўласцівасці, а функцыянальныя магчымасці (задаткі) ўзнікнення і развіцця тых ці іншых якасцей асобы.

Кожны нармальны чалавек да аднаго віду дзейнасці здольны больш, чым да другога. Патэнцыяльна чалавек па сваіх магчымасцях значна больш багаты, чым ён рэалізуе сябе ў жыцці.

Сацыяльны фактар звязаны з дзейнасцю асяроддзя. Дзіця развіваецца як асоба пад уплывам акаляючага асяроддзя. Пад асяроддзем разумеецца комплекс разнастайных знешніх з’яў, якія стыхійна ўздзейнічаюць на чалавека. Можна гаварыць аб уплыве асяроддзя звычайнага або геаграфічнага, сацыяльнага і дамашняга.

Геаграфічнае асяроддзе ўключае клімат і разнастайныя прыродныя рэсурсы і ўмовы, якія ўплываюць на склад жыцця чалавека і характар яго працоўнай дзейнасці.

Найбольш важным з’яўляецца ўплыў сацыяльнага асяроддзя. Уплыў асяроддзя адрозніваецца ў залежнасці ад прыналежнасці да сацыяльных груп, якія існуюць унутры таго або іншага грамадства. У сілу сацыяльнай няроўнасці людзі жывуць у неаднолькавых хатніх умовах, атрымліваюць розную адукацыю і падрыхтоўку да жыцця. Для кожнага дзіцяці складаецца непаўторная і індывідуальная сітуацыя развіцця, якая называецца асяроддзем бліжэйшага развіцця (мікраасяроддзем). Мікраасяроддзе складаецца з такіх элементаў, як сям’я, школа, сябры, аднагодкі, блізкія людзі.

У акаляючым асяроддзі ёсць з’явы станоўчыя і адмоўныя, прагрэсіўныя і кансерватыўныя. Асоба фарміруецца не толькі, калі засвойвае ўплыў навакольнага асяроддзя, але і калі супрацьстаіць яму. Аднак асяроддзе нясе дзіцяці пераважна неарганізаваны ўплыў, дзейнічае стыхійна і немэтанакіравана.

Мэтанакіраванасць і планамернасць – асаблівая рыса выхавання. Там, дзе ёсць выхаванне заўсёды:

1) улічваюцца рухаючыя сілы развіцця, узроставыя і індывідуальныя асаблівасці дзяцей;

2) улічваецца станоўчы і паслабляецца адмоўны ўплыў асяроддзя;

3) дасягаецца адзінства мэты і ўзгодненасць усіх звенняў, што ажыццяўляюць уздзеянне на вучняў;

4) дзіця хутчэй аказваецца здольным да самавыхавання.

Выхаванне адыгрывае значную ролю ў развіцці асобы пры ўмове, калі яно аказвае станоўчы ўплыў на стымуляванне ўнутранай актыўнасці дзіцяці ў рабоце над сабой.