Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

11. Даць характарыстыку славесным метадам навучання (расказ, гутарка, тлумачэнне).

Метад навучання –спосаб упарадкаванай узаемазвязанай дзейнасці настаўніка і вучняў, накіраваны на рашэнне задач адукацыі. Сутнасць славесных метадаў навучання заключаецца ў тым, што асноўную вучэбную інфармацыю вучні атрымліваюць са слоў настаўніка або тэкстаў падручніка. Да славесных метадаў навучання адносяцца: расказ, тлумачэнне, гутарка, лекцыя, дыспут, дыскусія, інструктаж.

Расказ – гэта метад апавядальна-паведамляльнага выкладання вывучаемага матэрыялу, які носіць апісальны характар.

Пры выкарыстанні расказа змест навучальнага матэрыялу не перапыняецца пытаннямі да вучняў. У ходзе расказа даецца славеснае апісанне падзей, працэсаў, з’яў у прыродзе, грамадскім жыцці; паведамляюцца гісторыі навуковых адкрыццяў, біяграфіі пісьменнікаў, уражанні аб экскурсіях, фільмах мастацкіх творах.

У залежнасці ад мэты расказ падзяляецца на расказ-уступ, расказ-выкладанне, расказ-заключэнне.

Мэта расказу-уступу – падрыхтаваць вучняў да ўспрымання новага матэрыялу. Такі від расказу вызначаецца адноснай кораткасцю, яркасцю, займальнасцю і эмацыянальнасцю выкладання, якія дазваляюць выклікаць цікавасць да новай тэмы.

Мэта расказу-выкладання – раскрыць змест новай тэмы. Настаўнік ажыццяўляе выкладанне ў адпаведнасці з пэўным лагічным планам, паслядоўна, з вылучэннем галоўнага, з выкарыстаннем нагляднасці.

Мэта расказу-заключэння – падвесці вынік, абагульніць тое, што паведамлялася на ўроку. Настаўнік вылучае галоўныя думкі, робіць абагульненні, дае заданні для далейшай самастойнай працы.

Тлумачэнне – славесны метад авалодвання матэрыялам, звязаны з тэарэтычнымі доказамі. Тэарэтычныя доказы ўключаюць у сябе: пастаноўку пазнавальных задач; строгі, дакладны падбор фактычнага матэрыялу; пэўную форму разважанняў: аналіз, сінтэз, назіранне і аналіз вынікаў, індукцыю, дэдукцыю; ілюстрацыйны матэрыял; фармуліроўку вывадаў; дадатковыя тлумачэнні.

У працэсе тлумачэння вельмі важна атрымліваць зваротную сувязь. Настаўнік ставіць перад вучнямі пытанні, просіць выказаць сваё разуменне цяжкіх месцаў, выканаць вусныя ці практычныя дзеянні. Зваротная сувязь дапамагае ўдасканальваць тлумачэнне, рабіць неабходныя папраўкі. Тлумачэнне – актыўны метад паслядоўнага, лагічнага, дакладнага, даступнага дзецям выкладання складаных пытанняў. Тлумачэнне абавязкова суправаджаецца удзелам дзяцей, іх уласнымі назіраннямі, дэманстрацыяй вопытаў і ўзораў дзеяння, спалучаецца з ілюстрацыяй.

Гутарка з’яўляецца дыялагічным метадам выкладання вучэбнага матэрыялу. Сутнасць гутаркі заключаецца ў тым, што настаўнік шляхам умела пастаўленых пытанняў пабуджае вучняў разважаць, аналізаваць вывучаемыя факты і з’явы, у вызначанай лагічнай паслядоўнасці і самастойна падыходзіць да адпаведных тэарэтычных вывадаў і абагульненняў. Таму пры правядзенн ігутаркі па асэнсаванню новага матэрыялу неабходна ставіць пытанні так, каб яны патрабавалі не простых дадатных ці адмоўных адказаў, а разгорнутых разважанняў , вызначаных прапаноў і параўнанняў, у выніку якіх вучні выяўляюць істотныя прыкметы і якасці вывучаемых прадметаў і з’яў, такім чынам набываюць новыя веды.

Умовамі эфектыўнага выкарыстання славесных метадаў навучання з’яўляюцца: вызначанасць тэмы і зместу; добра прадуманы план; выбар найбольш рацыянальнай паслядоўнасці раскрыцця тэмы; паспяховы падбор прыкладаў і ілюстрацый; эмацыянальнасць.