Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

29. Ахарактарызаваць сістэму работы сучаснай школы па працоўным выхаванні школьнікаў.

У сучаснай школе склалася даволі стройная сістэма працоўнага выхавання школьнікаў, якая ўключае ў сябе: фарміраванне адказных адносін да вучэбнай працы; авалодванне асновамі політэхнічных ведаў у працэсе вывучэння школьных дысцыплін і агульнапрацоўнай падрыхтоўкі; працоўнае навучанне; грамадска-карысную вытворчую працу; пазакласную работу.

На думку К.Дз.Ушынскага, разумовая праца самая складаная для дзіцяці, паколькі патрабуе вялікага напружання. У ходзе вучэбнай працы вучні авалодваюць шэрагам разумовых і практычных дзеянняў рознай ступені складанасці і рознага ўзроўню самастойнасці. Галоўная задача вучэбнай працы – навучыць дзіця вучыцца, узброіць яго методыкай і тэхнікай вучэбнай працы, даць магчымасць самому здабываць веды. Набытыя ў працэсе вучэбнай працы ўменні і навыкі аказваюць станоўчы ўплыў на гатоўнасць школьнікаў да ўдзелу ў грамадска карыснай вытворчай працы, з’яўляецца добрай базай для падрыхтоўкі вучняў да будучай працоўнай дзейнасці. Асабліва важнае значэнне для працоўнага выхавання вучняў мае праца настаўніка па фарміраванню ў вучняў умення працаваць з кнігай, даведачнай літаратурай, камп’ютэрнай тэхнікай.

Працоўнае навучанне як вучэбны прадмет ахоплівае вучняў з першага па выпускны клас і з’яўляецца састаўной часткай іх працоўнай падрыхтоўкі. Змест вучэбных праграм па працоўным навучанні будуецца па прынцыпу пераемнасці паміж І-ІУ, У-ІУ, Х-ХІ класамі.

Вучні пачатковай школы авалодваюць неабходнымі ў жыцці элементарнымі прыёмамі ручной працы з рознымі матэрыяламі, вырошчвання сельска-гаспадарчых раслін, рамонту вучэбна-наглядных дапаможнікаў, вырабу цацак, розных карысных прадметаў для школы, дзіцячага саду, дома.

У базавай школе вучні працуюць у майстэрнях і атрымліваюць грунтоўную агульнапрацоўную падрыхтоўку, набываюць веды і практычныя ўменні апрацоўкі метала, дрэва, знаёмяцца з асновамі электратэхнікі, графічнай граматы, фарміруюць ўяўленні аб галоўных галінах народнай гаспадаркі. Працоўнае навучанне ў старэйшых класах звязана з профільным навучаннем.

Грамадска карысная праца – гэта мэтанакіраваная, планамерная, свядомая, добраахвотная дзейнасць, якая мае грамадскую значнасць. Грамадска значымая, выніковая праца ўключае ў сябе такія віды грамадска карыснай дзейнасці, як збор металалома, макулатуры, лекавых раслін, дароў леса; цімураўскую работу па аказанні дапамогі хворым і састарэлым. Педагагічны эффект такіх спраў узмацняецца дзякуючы іх гульнёваму афармленню, што пабуджае жаданне дзяцей здзяйсняць справы не для ўзнагароды, а ў сувязі з усведамленнем абавязку і маральнага задавальнення. Найбольш простым і даступным відам градска карыснай працы з’яўляецца смаабслугоўванне. Работа па самаабслугоўванню вучняў у школе ўключае ўборку памяшканняў, падрыхтоўку класа да заняткаў, дзяжурства па школе, сталовай, гардэробе і інш. Бытавая праца ў сям’і звязана з выкананнем вучнем розных пасільных узросту хатніх спраў.

Працоўнае выхаванне вучняў у школе носіць мэтанакіраваны і сістэматычны характар.

Вынікам працоўнага выхавання, навучання і прафесійнай арыентацыі з’яўляецца працавітасць. Працавітасць – гэта асобасная якасць, якая характарызуецца: -трывалай патрэбнасна-матывацыйнай сферай; -глыбокім разуменнем маральнага сэнсу і пераўтвараюча-выхаваўчай ролі працы ў развіцці асобы ( веды, перакананні); -уменнем і імкненнем добрасумленна выконваць любую неабходную работу; -праяўляць валявыя намаганні ў пераадоленні цяжкасцей і перашкод у працоўнай дзейнасці.