Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

9. Назваць дакументы, якія вызначаюць змест школьнай адукацыі. Даць характарыстыку вучэбнай праграме.

Пад зместам адукацыі неабходна разумець сістэму навуковых ведаў, практычных уменняў і навыкаў, а таксама светапоглядных і маральна-эстэтычных ідэй, якімі неабходна авалодаць вучням ў працэсе навучання ( І. Ф.Харламаў).

Дакументы, якія вызначаюць змест школьнай адукацыі:

  • Дзяржаўны адукацыйны стандарт

  • Вучэбны план

  • Вучэбная праграма

  • Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

  • Інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбная праграма – гэта дакумент, зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у якім раскрываецца змест адукацыі па кожным прадмеце ў кожным класе, вызначаецца сістэма навуковых ведаў, светапаглядных і маральна-эстэтычных ідэй, а таксама практычных уменняў і навыкаў, якімі неабходна авалодаць.

Вучэбныя праграмы адлюстроўваюць канкрэтны змест матэрыялу, яго аб’ём, логіку вывучэння, колькасць гадзін па тэмах і раздзелах, пералік уменняў і навыкаў, якія неабходна сфарміраваць.

У структурных адносінах праграма складаецца з трох частак: тлумачальнай запіскі або ўводзін; зместу адукацыі па прадмету; метадычных указанняў аб шляхах рэалізацыі дадзенай праграмы.

Тлумачальная запіска прызначана для настаўніка. У ёй даецца агульная характарыстыка вучэбнага прадмета, раскрываюцца задачы навучання дадзенаму прадмету, характарызуецца структура праграмы, паслядоўнасць вывучэння матэрыялу, асаблівасці метадаў і арганізацыйных форм, сувязь з выкладаннем іншых праметаў.

Змест адукацыі па прадмету – вучэбны матэрыял, які уключае асноўную інфармацыю, паняцці, законы, пералік агульнавучэбных і прадметных уменняў і навыкаў, фарміраванне якіх адбываецца на міжпрадметнай аснове.

Метадычныя ўказанні ўтрымліваюць галоўным чынам, патрабаванні да ведаў і ўменняў, крытэрыі ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.

Існуе два спосабы пабудовы вучэбных праграм: канцэнтрычны і лінейны.

Пры канцэнтрычным спосабе пабудовы вучэбных праграм матэрыял дадзенай ступені навучання ў больш глыбокім, ускладненым выглядзе вывучаецца на наступных ступенях навучання.

Сутнасць лінейнага спосабу пабудовы вучэбных праграм заключаецца ў тым, што матэрыял кожнай наступнай ступені навучання з’яўляецца лагічным прадаўжэннем таго, што вывучалася ў папярэднія гады. Гэты спосаб значна эканоміць час і выкарыстоўваецца пры распрацоўцы вучэбных праграм у сярэдніх і старэйшых класах.

Вучэбныя праграмы распрацоўваюцца на аснове дзяржаўгага адукацыйнага стандарту і з’яўляюцца тэхнічным нарматыўным прававым актам у змесце адукацыі.

10. Сфармуліраваць сістэму прынцыпаў навучання ў педагогіцы.

Педагагічныя законы і заканамернасці з’яўляюцца тэарэтычнай асновай для выпрацоўкі прынцыпаў навучання.Прынцыпы навучання адлюстроўваюць сумеснае дзеянне многіх заканамернасцей вучэбнага працэсу, рэгулююць дзейнасць настаўніка і вучняў, захоўваюць сваё агульнае значэнне пры вывучэнні ўсіх вучэбных прадметаў і на ўсіх этапах навучання.

Прынцыпы навучання- зыходныя палажэнні, якія вызначаюць дзейнасць настаўніка і характар пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Упершыню ў гісторыі педагагічнай думкі сістэму прынцыпаў навучання распрацаваў Я.А.Каменскі. Ён іх называў асновапалажэннямі, на якіх павінен будавацца вучэбны працэс. Сукупнасць прынцыпаў дазваляе характарызаваць увесь навучальны працэс, усе бакі дзейнасці настаўніка і пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Сучасную сістэму дыдактычных прынцыпаў складаюць:

-навуковасць навучання;

-прынцып сістэматычнасці і паслядоўнасці;

-прынцып даступнасці;

-прынцып трываласці;

-прынцып сувязі навучання з жыццём, тэорыі з практыкай;

-прынцып свядомасці і актыўнасці;

-прынцып нагляднасці;

-прынцып развіваючага і выхаваўчага характару навучання;

-прынцып індывідуалізацыі навучання.

У сучаснай педагогіцы праблема прынцыпаў навучання з’яўляецца дыскусійнай Прынцыпы выконваюць нарматыўную функцыю.Гэта значыць, што яны не проста раяць або падказваюць настаўніку, як яму дзейнічаць у той або іншай сітуацыі.Як агульныя законы, значэнне якіх ігнараваць нельга, яны патрабуюць поўнага выканання ўсяго прадугледжанага імі комплексу педагагічных дзеянняў.Настаўнік, які парушае правераныя стагоддзямі патрабаванні прынцыпаў навучання, ніколі не дасягне высокай якасці навучання і выхавання.Патрабаванні прынцыпаў педагогікі рэалізуюцца праз сістэму правіл.

Правілы- гэта апісанне педагагічнай дзейнасці ў канкрэтных ўмовах для дасягнення пэўнай мэты. Часцей за ўсё пад правіламі навучання разумеюць тыя кіруючыя палажэнні, якія раскрываюць асобныя бакі выкарыстання таго або іншага прынцыпу навучання. Звычайна правілы маюць форму парад-напамінанняў настаўніку аб тым, што патрэбна рабіць для больш поўнага выканання патрабаванняў прынцыпа.

Няведанне прынцыпаў або іх няўмелае выкарыстанне затарможвае паспяховасць навучання, стварае цяжкасці ў працэсе засваення ведаў, фарміравання якасцей асобы школьніка.