Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

30. Ахарактарызаваць сістэму фізічнага выхавання ў сучаснай школе.

Фізічнае выхаванне – гэта працэс арганізацыі актыўнай фізкультурна-спартыўнай дзейнасці вучняў, накіраванай на ўмацаванне патрэбнасці ў занятках фізічнай культурай і спортам, асэнсавання іх псіхафізіялагічных асноў, развіццё фізічных сіл і здароўя, а таксама выпрацоўку санітарна-гігіенічных навыкаў і звычак здаровага ладу жыцця.

Фізічнае выхаванне ў сучаснай школе адбываецца па пэўнай сістэме. Сістэма фізічнага выхавання ўключае ў сябе фізічнае выхаванне ў працэсе вучэбных заняткаў, пазакласную работу па фізічным выхаванні, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў рэжыме вучэбнага дня школьніка.

Дзейсным сродкам фізічнага выхавання з'яўляюцца ўрокі фізкультуры. Пры іх правядзенні трэба памятаць, што фізічная нагрузка на арганізм вучня павінна павы-шацца паступова, дасягаючы максімуму ў другой палове ўрока, а потым зноў зніжацца да таго ўзроўню, які быў у пачатку заняткаў. У адпаведнасці з гэтым у тыповай структуры ўрока фізічнай культуры і здароўя вылучаюць падрыхтоўчую, асноўную і заключную часткі.

Магчымасці іншых вучэбных прадметаў фізічнага выхавання звязаны галоўным чынам падтрыманнем належнага санітарна-гігіенічнага рэжыму на вучэбных занятках, папярэджанням празмернай стомленнасці вучняў, дабрым праветрываннем класных памяшканняў, пабуджэннем школьнікаў да захавання правільнай асанкі.

Да фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у рэжыме школьнага дня адносяцца: гімнастыка да заняткаў, правядзенне фізкультхвілінак на ўроках, рухомых перапынкаў. Гімнастыка да заняткаў праводзіцца па класах перад пачаткам ву-чэбных заняткаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў або спецыяльна прызначаных фізоргаў з ліку школьнікаў.Фізкультхвілінкі на ўроках ўключаюць у сябе лёгкія фізічныя практыкаванні, якія выконваюцца на працягу 1,5-2 хвіліні пад кіраўніцтвам настаўніка. Такія фізкультхвілінкі асабліва важна праводзіць у пачатковых і сярэдніх класах, дзе навучэнцы адрозніваюцца больш высокай фізічнай і разумовай стамляльнасцю. Асноўнае прызначэнне рухомых перапынкаў з’яўляецца змена відаў дзейнасці дзіцяці. Актыўнасць дзяцей у час перапынкаў можа быць разнастайнай: рухомыя гульні, гульні са спартыўным інвентаром, настольныя гульні. Пры гэтым важна сачыць каб актыўнасць дзяцей не пераўзбуджала іх і не выклікала стомленасці.

Сістэма пазакласных мерапрыемстваў па фізічнаму выхаванню павінна знаходзіцца ў цеснай сувязі з той работай, якая праводзіцца ў працэсе вучэбных заняткаў. У пазакласнай рабоце па фізічнаму выхаванню можна вылучыць шэраг напрамкаў: 1) пашырэнне і паглыбленне санітарна-гігіенічнай асветы вучняў і фарміраванне адпаведных уменняў і навыкаў; 2) выкарыстанне натуральных сіл прыроды (сонца, паветра і вады) для ўмацавання здароўя навучэнцаў; 3) арганізацыя і правядзенне спартыўна-масавых мерапры-емстваў у школе(спартыўныя святы, арганізацыя школьных спартакіяд, спаборніцтваў, вечароў, дзён здароўя і інш.) 4) арганізацыя сістэматычнай працоўнай дэейнасці, якая звязана з выкарыстаннем мускульнай энергіі, фізічнай трэніроўкай і знаходжаннем на свежым паветры.

Правільна арганізаванае фізічнае выхаванне ў сістэме вучэбных і пазакласных заняткаў павінна ўключаць у сябе: як масавае ўцягненне вучняў у разнастайныя формы заняткаў фізкультурай і спортам, так і правядзенне індывідуальнай і групавой работы з імі, хто праяўляе здольнасці і задаткі ў галіне фізкультуры і спорту