Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

23. Ахарактарызаваць метады стымулявання паводзін і дзейнасці: заахвочванне, пакаранне, спаборніцтва.

Асноўнае прызначэнне гэтай групы метадаў – узмацняць або затарможваць уплыў іншых метадаў і праяўленняў асобы. Сутнасць дзеяння метадаў стымулявання заключаецца ў пабуджэнні да сацыяльна адабраемых паводзін. У дадзеным выпадку стымулам выступаюць заахвочванне (адабрэнне) і пакаранне (асуджэнне) учынка.

Заахвочванне – гэта метад станоўчай ацэнкі дзейнасці і паводзін вучняў. Яно замацоўвае станоўчыя навыкі і звычкі. Дзеянне заахвочвання заснавана на ўзбуджэнні станоўчых эмоцый. Віды заахвочвання: адабрэнне, пахвала, падзяка, узнагарода. Адабрэнне – гэта прасцейшы від заахвочвання. Яно можа быць выражана жэстам, мімікай, станоўчай ацэнкай паводзін або дзейнаці выхаванцаў. Заахвочванні больш высокага ўзроўню – падзякі, узнагароды. Методыка заахвочвання рэкамендуе, адабраць не толькі вынік, але матыў і спосаб дзейнасці.

Пакаранне - метад выражэння адмоўнай ацэнкі, асуджэння дзеянняў і ўчынкаў,

якія супярэчаць нормам паводзін. Віды пакарання: папярэджанне, асуджэнне, заўвага, вымова, спагнанне, меры абмежавання, метад рэальнага выніку. Як і ўсе метады выхавання, пакаранне разлічана на паступовае пераўтварэнне знешніх стымулаў у стымулы ўнутраныя. Метад пакарання патрабуе абдуманных дзеянняў, аналізу прычын учынку і выбару такой формы, якая не прыніжае годнасць асобы.

Гуманістычная педагогіка не адмаўляе пакаранняў, а патрабуе толькі змянення іх меры, характару, спосабу выкарыстання. Па гэтым пытанні вядуцца працяглыя дыскусіі.

Спаборніцтва – гэта метад, пры якім звычайная патрэба школьнікаў да саперніцтва накіроўваецца на выхаванне патрэбных чалавеку і грамадству ўласцівасцей. Сутнасць спаборніцтва заключаецца ў тым, каб падцягваць адстаючых да ўзроўню перадавых, дабівацца агульнага пад’ёму ў рабоце. Спаборніцтва дапамагае выхавацелю ўбачыць і ацаніць магчымасці кожнага дзіцяці, намеціць пасільную перспектыву ў выхаванні волі і характару. Пры арганізацыі спаборніцтва неабходна прытрымлівацца наступных умоў і патрабаванняў: вызначэнне мэт і задач спаборніцтва; складанне праграмы спаборніцтва; распрацоўка крытэрыяў ацэнкі; стварэнне ўмоў для правядзення спаборніцтва, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджвання пераможцаў.

У школе можна спаборнічаць па ўсіх відах дзейнасці, акрамя вучэбнай, так як вынік навучання залежыць не толькі ад намаганняў дзіцяці, але і ад яго здольнасцей. Ва ўмовы спаборніцтва рэкамендуецца ўносіць наступныя паказчыкі: сваечасовае выкананне дамашніх заданняў, стараннасць, акуратнасць, адсутнасць заўваг на ўроку; выкананне школьнага і дамашняга рэжыму дня; чытанне дадатковай літаратуры па прадметах; адсутнасць спазненняў на ўрокі. Гэтыя паказчыкі характарызуюць адносіны вучня да навучання і іх патрэбна ўключаць у змест спаборніцтваў разам з абавязкамі па грамадскай рабоце.

Усе метады стымулявання арганізуюць і накіроўваюць жыццё дзіцяці і дзіцячага калектыву. Яны актывізуюць выхаванцаў на выкананне сваіх абавязкаў, садзейнічаюць фарміраванню каштоўнага жыццёвага вопыту, затарможваюць і выключаюць шкодныя формы паводзін.

Пры выкарыстанні метадаў стымулявання неабходна прытрымліваюцца наступных патрабаванняў: справядлівасць, апора на калектыў, улік прычын і ўмоў адмоўных праяўленняў, улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей, мера, своечасовасць і педагагічна такт