Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

27. Вызначыць задачы і змест маральнага выхавання школьнікаў.

Кожны чалавек з’яўляецца членам сацыяльнай сістэмы і знаходзіцца ў мностве грамадскіх і асабістых сувязей. Каб быць пэўным чынам арганізаваным і ў той або іншай меры ўзгадняць сваю дзейнасць з іншымі людзьмі яму неабходна падпарадкоўвацца пэўным нормам, правілам і патрабаванням. Рэгулюючую функцыю паводзін чалавека ў грамадстве выконваюць прававыя нормы (розныя пастановы дзяржаўных органаў, уставы, інструкцыі, указанні, распараджэнні афіцыйных асоб) і мараль, або маральнасць.

Мараль як форма грамадскай свядомасці ёсць сукупнасць правіл, патрабаванняў і норм, якія грамадства прад’яўляе да чалавека, і якія рэгулююць адносіны і ўзаемадзеянне паміж людзьмі.

Такім чынам, маральнае выхаванне – гэта мэтанакіраванае і сістэматычнае ўздзеянне на свядомасць, пачуцці і паводзіны выхаванцаў з мэтай фарміравання ў іх маральных якасцей, якія адпавядаюць патрабаванням грамадскай маралі. Як вынік маральнага выхавання выступае маральнасць асобы.

Маральнасць чалавека – сукупнасць яго свядомасці, навыкаў і звычак паводзін, звязаных з рэальным выкананнем гэтых норм, правіл і патрабаванняў. У нормах, правілах і патрабаваннях маралі адлюстроўваюцца тыя маральныя адносіны, якія павінны вызначаць паводзіны і дзейнасць асобы ў розных сферах жыцця.

Маральнае выхаванне ажыццяўляецца толькі ў працэсе ўключэня вучняў у разнастайныя віды практычнай дзейнасці і арганізацыі яе такім чынам, каб яна садзейнічала фарміраваню ў іх станоўчых маральных адносін і асобасных якасцей.

Асноўныя задачы маральнага выхавання:

1. Фарміраванне маральнай свядомасці.

2. Выхаванне і развіццё маральных пачуццяў.

3. Выпрацоўка ўменняў і звычак маральных паводзін (заключаецца ў фарміраванні ў вучняў пасродкам спецыяльных практыкаванняў культуры паводзін).

4. Выхаванне маральных якасцей.

Каб ажыццяўляць маральнае выхаванне , неабходна ведаць змест тых адносін, на аснове якіх адбываецца фарміраванне адпаведных асобасных якасцей. Гэты змест уключае ў сябе:

  • адносіны да палітыкі дзяржавы, да радзімы, іншых краін і народаў (грамадзянскасць, патрыятызм, павага да іншых народаў);

  • адносіны да працы (працавітасць, дысцыпліна працы, актыўнасць, ініцыятыўнасць);

  • адносіны да грамадскага здабытку, матэрыяльных каштоўнасцей і прыроды (беражлівасць, экалагічная культура);

  • адносіны да людзей (калектывізм, гуманнасць, таварыскасць);

  • адносіны да сябе (праўдзівасць, прынцыповасць, сціпласць, чэснасць, стыманасць).

У рамках кожнай групы адносін фарміруюцца пэўныя маральныя якасці. Змест маральнага выхавання вызначаецца Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, агульнымі мэтамі выхавання, мараллю грамадства і адлюстраваны ў Праграме выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

28. Раскрыць сутнасць, задачы і сродкі эстэтычнага выхавання школьнікаў.

Паняцце “эстэтычнае выхаванне” цесна звязана з тэрмінам “эстэтыка”, які абазначае навуку аб прыгожым. Само слова “эстэтыка” утвараецца ад грэчаскага (aesthesis), што ў перакладзе азначае адуванне, пачуццё. Таму ў агульным плане эстэтычнае выхаванне ўяўляецца як працэс фарміравання пачуццяў у галіне прыгожага. У эстэтыцы ўсё прыгожае звязана з мастацтвам, з мастацкім адлюстраваннем рэчаіснасці ў свядомасці і пачуццях чалавека, з яго здольнасцю разумець прыгожае, імкнуцца да яго ў жыцці і ствараць яго.

Сутнасць эстэтычнага выхавання заключаецца ў фарміраванні ў вучняў здольнасцей паўнацэннага ўспрымання і правільнага разумення прыгожага ў мастацтве і жыцці, выпрацоўцы эстэтычных паняццяў, густу і ідэалаў, у развіцці творчых задаткаў і дараванняў у галіне мастацтва.

Мэта эстэтычнага выхавання – фарміраванне эстэтычнай культуры асобы. Задачы эстэтычнага выхавання адлюстроўваюць не толькі разнастайныя крыніцы эстэтычнага ўздзеяння, але і складанасць шляхоў эстэтычнага развіцця чалавека, якое пачынаецца з развіцця ўмення ўспрымаць і адчуваць прыгожае і завяршаецца ўменнем ствараць жыццё па законах прыгажосці.

У працэсе ажыццяўлення эстэтычнага выхавання неабходна вырашаць наступныя задачы:

1) развіццё эстэтычнага ўспрымання, здольнасці ўспрымаць прыгожае ў прыродзе, мастацтве, жыцці;

2) выхаванне эстэтычнага густу, здольнасці ацэньваць прыгожае, адрозніваць сапраўды прыгожае ад неэстэтычнага;

3) выхаванне эстэтычных адносін да рэчаіснасці, што ўключае актыўныя дзеянні чалавека па ахове і абароне ўсяго прыгожага і яго асабістую дзейнасць, накіраваную на стварэнне новых духоўных каштоўнасцей, арганізацыю жыцця па законах прыгажосці.

Усе задачы цесна звязаны паміж сабой, аднак парадак іх пералічэння адлюстроўвае паслядоўнасць у рабоце па эстэтычным выхаванні.

Эстэтычнае выхаванне ажыццяўляецца пры дапамозе разнастайных сродкаў. Вылучаюць эстэтычнае выхаванне сродкамі мастацтва і сродкамі акаляючай рэчаіснасці. Эстэтычнае выхаванне сродкамі мастацтва называецца мастацкім выхаваннем. Да мастацкіх сродкаў адносяць літаратуру, жывапіс, музыку, тэатр, скульптуру, архітэктуру і іншае. Да сродкаў акаляючай рэчаіснасці адносяцца прырода, бытавыя ўмовы, працоўная дзейнасць, ўзаемаадносіны.

Такім чынам, эстэтычнае выхаванне – гэта дзейнасць выхавацеля па фарміраванні ў вучняў успрымальнасці да прыгожага ў прыродзе, мастацтве і навакольнай рэчаіснасці, развіццю ўменняў правільна ацэньваць прыгожае, прабуджэнне гатоўнасці актыўна абараняць прыгожае і імкнуцца ўносіць прыгажосць у навакольную рэчаіснасць.