Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать
  1. Ахарактарызаваць сістэму педагагічных навук.

Педагогіка прайшла доўгі шлях свайго развіцця, назапасіла шмат інфармацыі і на сёняшні час пераўтварылася ў разгалінаваную сістэму ведаў. Таму сучасную педагогіку больш правільна называць сістэмай навук аб выхаванні.

Сістэма педагагічных навук уключае ў сябе: гісторыю педагогікі; агульную педагогіку, узроставую педагогіку, сацыяльную педагогіку, спецыяльную педагогіку, прыватныя методыкі і іншыя галіны.

Галіна педагогікі

Праблемы даследавання

Гісторыя педагогікі

Вывучае развіццё педагагічных ідэй і выхавання ў розныя гістарычныя эпохі.

Агульная педагогіка

Даследуе асноўныя заканамернасці выхавання, распрацоўвае агульныя асновы вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Узроставая педагогіка

Вывучае асаблівасці выхавання людзей на розных узроставых этапах. Падзяляецца на пераддашкольную, дашкольную, школьную і педагогіку дарослых (педагогіка вышэйшай школы, педагогіка паслядыпломнай адукацыі,педагогіка працы, ваенная педагогіка).

Сацыяльная педагогіка

Вывучае асаблівасці выхавання людзей розных сацыяльных катэгорый. Утрымлівае тэарэтычныя і прыкладныя распрацоўкі ў галіне пазашкольнага выхавання і адукацыі дзяцей і дарослых. Вылучаюць галіны: сямейная педагогіка, прывентыўная педагогіка (вывучае асаблівасці прынуджальнага выхавання, перавыхавання правапарушальнікаў), прафілактычная педагогіка.

Спецыяльная педагогіка (дэфекталогія)

Вывучае асаблівасці навучання і выхавання людзей з адхіленнямі ў развіцці. Пытаннямі навучання і выхавання глуханямых і глухіх займаецца сурдапедагогіка; сляпых і слабабачачых – тыфлапедагогіка, разумоваадсталых – алігафрэнапедагогіка. Пытанні навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі маўлення і гаворкі вывучае лагапедыя.

Прыватныя методыкі

Даследуюць спецыфіку выкарыстання агульных заканамернасцей навучання да выкладання і вывучэння канкрэтных вучэбных дысцыплін (методыка выкладання матэматыкі, методыка выкладання выяўленчага мастацтва і інш.).

Прафесійная педагогіка

Вывучае заканамернасці, ажыццяўляе тэарэтычнае абгрунтаванне , распрацоўвае прынцыпы, тэхналогіі выхавання і адукацыі чалавека, арыентаванага на канкрэтную прафесійную сферу дзейнасці. У залежнасці ад прафесійнай галіны вылучаюць ваенную, інжынерную, вытворчую, медыцынскую і іншыя галіны педагогікі.

Параўнальная педагогіка

Даследуе заканамернасці функцыянавання і развіцця адукацыйных і выхаваўчых сістэм у розных краінах шляхам супастаўлення і знаходжання падабенства і адрознення.

Лячэбная педагогіка

Распрацоўвае сістэму адукацыйна-выхаваўчай дзейнасці педагогаў з хворымі дзецьмі і ўкольнікамі з паслабленым здароўем. Узнікае інтэгрыраваная медыка-педагагічная навука, калі вядзецца лячэнне і навучанне ў ахоўваючым рэжыме.

Такім чынам, сучасная педагогіка з’яўляецца разгалінаванай навуковай сістэмай. У гэтай сістэме важнае месца займае педагогіка пачатковай школы – працэсы выхавання найбольш эфектыўна ідуць у дзіцячым узросце, і імі неабходна кваліфікавана кіраваць. Рапрацоўваючы свае праблемы, педагогіка абапіраецца на дадзеныя многіх навук. Сёння педагогіка, як адна з галоўных навук аб чалавеку, развіваецца вельмі інтэнсіўна.