Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

18. Ахарактарызаваць метады вуснага кантролю ведаў (франтальнае, індывідуальнае, камбінаванае апытванне).

Метады кантролю – спосабы дзейнасці настаўніка і вучняў, у ходзе якіх выяўляецца засвоены вучнямі вучэбны матэрыял і авалодванне ўменнямі і навыкамі.

Да метадаў кантролю адносяцца вуснае апытванне, пісьмовая і практычная праверка, стандартызаваны кантроль. Агульнае прызначэнне гэтых метадаў заключаецца ў тым, каб найлепшым чынам забяспечыць своечасовую і ўсебаковую зваротную сувязь паміж настаўнікам і вучням, на аснове якой устанаўліваецца як вучні ўспрымаюць і засвойваюць вучэбны матэрыял. Мэты кантролю вызначаюць выбар метадаў, пры гэтым трэба ўлічваць, што названыя метады могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх відах кантролю.

Вуснае апытванне – найбольш распаўсюджаны метад кантролю ведаў і ўменняў. Пры вусным апытванні ўстанаўліваецца непасрэдная сувязь паміж настаўнікам і вучням, у працэсе якой настаўнік атрымлівае шырокія магчымасці для вывучэння індывідуальных асаблівасцей засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу. Вуснае апытванне патрабуе ад настаўніка вялікай папярэдняй падрыхтоўкі. Адрозніваюць франтальнае, індывідуальнае, камбінаванае ( ушчыльненае) апытванне.

Франтальнае апытванне праводзіцца ў форме гутаркі настаўніка з групай. Яго перавага ў тым, што да актыўнай разумовай працы можна далучыць усіх вучняў класа. Для гэтага пытанні павінны дапускаць кароткую форму адказа, быць лаканічнымі, лагічна звязанымі, дадзены ў такой паслядоўнасці, каб адказы навучаемых маглі раскрыць змест раздзела, тэмы. Пры дапамозе франтальнага апытвання настаўнік мае магчымасць праверыць выкананне вучнямі дамашняга задання, вызначыць гатоўнасць класа да вывучэння новага вучэбнага матэрыялу, які толькі што быў растлумачаны на занятках. Мэтанакіравана выкарыстоўваць франтальнае апытванне перад правядзеннем лабараторных і практычных работ, так як ён дазваляе праверыць падрыхтаванасць вучняў да іх выканання. Пытанні павінны мець пераважна пошукавы характар.

Індывідуальнае апытванне ўяўляе сабой грунтоўныя, звязныя адказы вучняў на пытанне, якое адносіцца да вывучаемага матэрыялу, таму яно служыць важным сродкам развіцця мовы, памяці, мыслення вучняў. Каб зрабіць такую праверку больш глыбокай неабходна ставіць перад вучнямі пытанні. Якія патрабуюць разгорнутага адказу. Пытанні для індывідуальнага апытвання павінны быць дакладнымі, яснымі, канкрэтнымі, мець прыкладны характар. Ахопліваць асноўны, раней пройдзены матэрыял. Пытанні заўсёды задаюць усяму класу і пасля невялікай паўзы, неабходнай для таго, каб усе навучэнцы зразумелі яго і падрыхтаваліся да адказу, выклікаюць канкрэтнага вучня. Такім чынам, каб выклікаць пры праверцы пазнавальную актыўнасць вучняў усяго класа мэтазгодна спалучаць індывідуальнае і франтальнае апытванне.

Важнае значэнне мае ўменне настаўніка кіраваць апытваннем. Яно заключаецца ва ўменні слухаць вучняў, назіраць за працэсам іх дзейнасці, карэкціраваць гэтую дзейнасць.Заключная частка вуснага апытвання – падрабязны аналіз адказаў, робіць вывад аб тым, як вывучаны вучэбны матэрыял.

Вуснае апытванне як метад кантролю ведаў, уменняў і навыкаў патрабуе вялікіх затрат часу, акрамя таго па адным і тым жа пытанні нельга праверыць усіх вучняў.

Таму вопытныя настаўнікі ў мэтах рацыянальнага выкарыстання вучэбнага часу праводзяць камбінаванае (ушчыльненае) апытванне. Пры камбінаваным апытванні сумяшчаюцца вусныя адказы з пісьмовым апытваннем па картках, з самастойнай работай. Гэта дазваляе пры адных і тых жа затратах часу пракантраляваць працу большай колькасці вучняў.