Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

17. Ахарактарызаваць віды кантролю вучэбных дасягненняў школьнікаў.

Кантроль ведаў, уменняў і навыкаў вучняў з’яўляецца састаўной часткай працэса навучання. У педагагічнай літаратуры вылучаюць наступныя віды кантролю: папярэдні, бягучы, перыядычны і выніковы.

Асновай для вылучэння гэтых відаў кантролю з’яўляецца спецыфіка дыдактычных задач на розных этапах навучання

Папярэдні кантроль служыць неабходнай прадпасылкай для паспяховага планавання і кіравання вучэбным працэсам. Ён дазваляе вызначыць зыходны ўзровень ведаў і ўменняў вучняў, каб выкарыстаць яго як фундамент, арыентавацца на дапушчальную цяжкасць вучэбнага матэрыялу. На аснове дадзеных папярэдняга кантролю, які праводзіцца ў пачатку вучэбнага года, настаўнік уносіць карэктывы ў каняндарна-тэматычны план, вызначае, якім раздзелам вучэбнай праграмы патрэбна ўдзяліць больш увагі на занятках, намячае шляхі выпраўленых прабелаў у ведах вучняў.

Бягучы кантроль з’яўляецца адным з асноўных відаў праверкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў. Вядучая задача бягучага кантролю – рэгулярнае кіраванне вучэбнай дзейнасцю вучняў і яе карэкціроўка. Ён дазваляе атрымліваць бесперапынную інфармацыю аб ходзе і якасці засваення вучэбнага матэрыялу і на аснове гэтага аператыўна ўносіць змены ў вучэбны працэс. Другімі важнымі задачамі бягучага кантролю з’яўляецца стымуляванне рэгулярнай, напруджанай і мэтанакіраванай працы вучняў, актывізацыя іх пазнавальнай дзейнасці; вызначэнне ўзроўню авалодвання вучнямі ўменнямі самастойнай працы, стварэнне ўмоў для іх фарміравання. Правядзенне бягучага кантролю – працяг навучальнай дзейнасці настаўніка. Бягучы кантроль з’яўляецца арганічнай часткай усяго вучэбнага працэса, ён цесна звязаны з выкладаннем, замацаваннем, паўтарэннем і прымяненнем вучэбнага матэрыялу. Дадзены кантроль можа быць індывідуальным і групавым. Пры арганізацыі бягучага кантролю неабходна дабівацца свядомага, а не фармальнага механічнага засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу. Нельга дапускаць вялікіх інтэрвалаў у кантролі кожнага вучня. У гэтым выпадку вучні перастаюць рэгулярна рыхтавацца да заняткаў, а значыць, і сістэматычна замацоўваць пройдзейны матэрыял. Бягучы кантроль падзяецца на бягучы паўрочны і бягучы тэматычны.

Перыядычны кантроль дазваляе вызначыць якасць вывучэння вучнямі вучэбнага матэрыялу, па раздзелах, тэмах прадмета. Такі кантроль звычайна праводзіцца некалькі разоў у тыдзень (чвэрць або семестр). Прыкладам перыядычнага кантролю могуць служыць кантрольныя работы, залікі па практычных, лабараторных. Перыядычны кантроль дазваляе праверыць трываласць засваення атрыманых ведаў і набытых уменняў, так як ён праводзіцца праз працяглы час і не па асобных дозах вучэбнага матэрыялу. Перыядычны кантроль ахоплівае вучняў усёй групы і праводзіцца ў выглядзе вуснага апытвання, невялікіх пісьмовых, графічных, практычных работ. Яго правядзенне прадугледжваецца ў каляндарна-тэматычных планах работы настаўнікаў.

Выніковы кантроль накіраваны на праверку канчатковых вынікаў навучання, выяўлення ступені авалодвання вучнямі сістэмай ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых у працэсе вывучэння асобнага прадмета ці рода дысцыплін. Выніковы кантроль - кантроль інтэграваны, менавіта ён дазваляе меркаваць аб агульных дасягненнях вучняў. Выніковы кантроль ажыццяўляецца пры выстаўленні адзнакі за чвэрць, год, на перавадных семестровых і дзяржаўных экзаменах, пры абароне курсавых работ.

Такім чынам, кантроль выступае агульным родавым паняццем і азначае выяўленне, вымярэнне і ацэньванне ведаў, уменняў навучаемых.