Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

25. Вызначыць сутнасць, прыкметы і шляхі фарміравання калектыву.

Калектыў – гэта група людзей, аб’яднаных агульнай грамадска значымай мэтай і дзейнасцю, накіраванай на яе дасягненне. Калектыў аб’ядноўвае вучняў на аснове дзелавых і асобасных узаемаадносін. З гэтага пункту гледжання пад выхаваўчым калектывам патрэбна разумець такое аб’яднанне вучняў, жыццё і дзейнасць якога вызначаецца здаровымі сацыяльнымі імкненнямі і ў якім добра функцыянуюць органы самакіравання, а міжасобасныя адносіны характарызуюцца высокай арганізаванасцю, адказнай залежнасцю, імкненнем да сумеснай дзейнасці і агульнага поспеху, багаццем духоўных адносін і інтарэсаў.

Асноўнымі характэрнымі прыкметамі калектыву з’яўляюцца:

-агульная сацыяльна значымая мэта;

-агульная сумесная дзейнасць;

-агульная арганізацыя гэтай дзейнасці;

-адносіны адказнай залежнасці (маральнае яднанне);

-агульны выбарны кіруючы орган;

-шырокая сістэма калектыўных сувязей;

-мажорны стыль і тон жыцця;

-свядомая дысцыпліна, замацаваная ў карысных звычках і традыцыях.

Калектыў адрознівае шэраг асаблівасцей: згуртаванасць, свядомасць, арганізаванасць, узаемаадказнасць, самастойнасць, добразычлівасць, здаровая крытыка і самакрытыка, разумнае спалучэнне асобасных і агульных інтарэсаў і інш.

Асноўнымі шляхамі фарміравання калектыву з’яўляюцца:

Сумесная дзейнасць. У працэсе дзейнасці развіваюцца творчыя магчымасці вучняў, фарміруецца іх сацыяльная актыўнасць, выхоўваецца агульнасць інтарэсаў. Вопыт педагагічнай дзейнасці паказвае, што дзіцячы калектыў удасканальваецца і згуртоўваецца не ў любой дзейнасці, а толькі ў той, якая складае асноўны змест яго жыцця. Дзейнасць сама па сабе не будзе мець выхаваўчага значэння. Для того, каб дзейнасць з’яўлялася шляхам фарміравання калектыву неабходна, каб яна адпавядала наступным патрабаванням: -наяўнасць мэтанакіраванага кіраўніцтва дзейнасцю; -улік узроставых асаблівасцей дзяцей і ўзроўню развіцця калектыву; -дзецям павінна быць зразумелай і цікавай мэта дзейнасці; -вынікі дзейнасці павінны мець грамадска карысны сэнс; -уключэнне дзяцей у розныя віды дзейнасці.

Традыцыя – гэта добры звычай, станоўчы вопыт дзейнасці калектыву, які перадаецца з пакалення ў пакаленне. Наяўнасць традыцый у калектыве з’яўляецца важным паказчыкам яго арганізаванасці. Традыцыі бываюць штодзённыя і святочныя, вялікія і малыя. Вялікія – гэта яркія масавыя падзеі, малыя – сціплыя па маштабах. Яны дапамагаюць выпрацоўваць агульныя нормы паводзін, развіваюць калектыўныя хваляванні, упрыгожваюць жыццё.

Перспектыва – гэта практычная мэта, якая можа зацікавіць і згуртаваць выхаванцаў. Перспектывы могуць быць блізкімі, сярэднімі, далёкімі. Блізкія перспектывы не патрабуюць ад калектыву значных намаганняў для дасягненя, “заўтрашняя радасць”. Сярэдняя перспектыва патрабуе большых намаганняў і часу, падзеі некалькі аддаленыя па часе. Далёкія перспектывы – складаныя мэты, дасягненне якіх патрабуе ад усяго калектыву шмат сіл і часу.. Для пашырэння перспектыў вялікае значэнне мае палажэнне аб тым, што перспектывы ў школе павінны насіць не толькі святочна-маляўнічы, але галоўным чынам дзелавы характар. Пры правільна арганізаванай рабоце па выхаванню калектыву ў ім фарміруецца пэўны стыль і тон жыцця і дзейнасці.