Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
398
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

153

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава”

Я. Н. Марозава

РЫХТУЕМСЯ

ДА ЦЭНТРАЛİЗАВАНАГА ТЭСЦİРАВАННЯ

Дапаможнік для слухачоў факультэта

давузаўскай падрыхтоўкі

Віцебск

Выдавецтва УА ”ВДУ імя П. М. Машэрава”

2008

УДК 808. 26 (075. 8)

ББК 81 .411 . 3 - 923

Друкуецца па рашэнні навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава”

Аўтар: дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства ВДУ імя П.М.Машэрава Я.Н. Марозава

Рэцэнзент: дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА ”ВДУ імя П.М.Машэ­рава" кандыдат філалагічных навук Л. İ. Злобін

М - 25

Марозава Я.Н.

Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання: Вучэбны дапаможнік для слухачоў ФДП.― Віцебск: Выд-ва УА ВДУ імя П.М.Машэрава, 2008. — 150 с.

ISBN 985-425-308-2

Дапаможнік прызначаны для слухачоў факультэта дауні­версітэцкай падрыхтоўкі і ўключае ў сябе тэарэтычны матэрыял да тэм, практычныя заданні, табліцы і схемы да тэм цэнтралізаванага тэсціравання. Стараннае вывучэнне адпаведных правілаў, прапанаваных схем і табліц, самастойнае выкананне прапануемых практычных заданняў і іх аналіз на занятках дапамогуць слухачам ФДП падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове.

Дапаможнік можа быць выкарыстаны таксама школьнікамі, настаў­нікамі, студэнтамі пры вывучэнні беларускай мовы.

УДК 808. 26 (075.8))

ББК 81.411.3 - 923

ISBN 985-425-308-2

© Марозава Я.Н., 2008

© УА ”ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2008

У В О Д З İ Н Ы

Неабходнасць стварэння вучэбнага дапаможніка для слухачоў факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі тлумачыцца тым, што пры ўсёй мнагалікасці дапаможнікаў для абітурыентаў па беларускай мове па-ранейшаму застаецца актуальным крытычны аналіз многіх складаных пытанняў на ўсіх моўных узроўнях (па фанетыцы, арфаэпіі, марфеміцы, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе, пунктуацыі), супярэчліва асветле­ных у розных крыніцах, у розных нарматыўных слоўніках. У многіх дапаможніках для абітурыентаў утрымліваюцца хібы, памылкі, недахопы.

З а д а ч ы гэтага выдання:

● асвятліць як мага паўней і ў той жа час кампактней скампанаваць і даступна растлумачыць асноўныя тэмы, выносімыя на цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове;

● для больш трывалага зрокавага засваення моўнага матэрыялу прапанаваць схемы, табліцы, алгарытмы;

● акрэсліць некаторыя спрэчныя падыходы да асобных пытанняў;

● папярэдзіць магчымыя тыповыя памылкі абітурыентаў;

● прапанаваць практыкаванні на замацаванне правілаў і кантрольныя тэставыя заданні па асноўных тэмах цэнтралізаванага тэсціравання.

Свядомае засваенне слухачамі ФДП правілаў, самастойнае выкананне прапанаваных заданняў і аналіз іх на занятках пад кіраўніцтвам выкладчыка будуць садзейнічаць развіццю кемлівасці, лагічнага мыслення, узбагачэнню слоўнікавага запасу выпускнікоў школ, дапамогуць свядома­му засваенню фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі беларускай мовы, фарміра­ванню навыкаў пісьмéннай мовы, навыкаў культуры мовы, у цэлым ― падрыхтавацца да паспяховай здачы цэнтралізаванага тэсціра­вання па беларускай мове.

Дапаможнік не прэтэндуе на дасканаласць і бездакорнасць, аўтарка з удзячнасцю прыме і ўлічыць заўвагі і пажаданні для яго палепшання, якія можна дасылаць на адрас: 210038 г. Віцебск, Маскоўскі прасп., 33, УА ”ВДУ імя П. М. Машэрава”, кафедра беларускага мовазнаўства.