Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Тэма: п р а в а п I с у , ў і

1 Літара ў пішацца пасля галосных, а у ― пасля зычных і знакаў прыпынку: Улетку. Так было…” уздыхнуў Санкоўскі. (Пестр.)

2 Вялікая літара У пасля галосных вымаўляецца як зычны [ў], але на пісьме перадаецца нязменна: Ездзілі на Украіну да Урублеўскага.

3 Злучок знакам прыпынку не з’яўляецца, і напісанне ў або у пасля злучка падпарадкоўваецца агульнаму правілу: ў ― пасля галосных, у ― пасля зычных: беларуска-ўкраінскі, хлопец-умелец.

4 Калі двукоссе не з’яўляецца знакам прыпынку, то яно не ўплывае на правапіс ў або у : Пяюць дзяўчаты Рэчаньку ў асенняй цішыні. Атрад Маяк узнагародзілі.

Правапіс У, Ў у іншамоўных словах

Пасля галосных

У ПАЧАТКУ СЛОВА — У

У СЯРЭДЗİНЕ СЛОВА — Ў

У ФİНАЛЯХ (канцоўках) — У:

-ул, -ум, -уз, -ус, -ун, -ут, -умф, -унд

ва універмагу,

да універсітэта,

пра унікаль­насць, фіна- угорскі (СБМ), ва унісон, з-за урагану і г. д.

аўдыторыя, іхтыязаўр, каўстычны,

браўнінг, гаўбіца, баўэр.

Выключэнне:

фауна, сауна, каузальны, кáуцкі(янства), Лаура, Даурыя

саксаул, Барнаул; кампендыум, шлаг­баум, медыум; пакгáуз, блакгáуз, цэйхгáуз; соус, страус, Сірыус, архіварыус; клоун, Браун, Кейптáун; раут, Рэут, лакаут; трыумф, раунд. Таксама: Ландау, Бештау, Кракатау, Алатау, г. Бісау, шоу, фрау.

Але: аўт, тайм-аўт, накаўт, скаўт, накдаўн, кампаўнд.

Заданнi да тэмы: правапiс у, ў

Заданне 13. Запішыце словы ў слупок, падкрэсліце месца арфаграмы і па ўзоры коратка растлумаче правапіс у, ў.

Узор: Жанчына-ўрач — пасля галосн.; злучок не ўплывае на правапіс у, ў.

Аўтэнтычны — сярэдзіна іншам. слова.

Ва універмагу — пачатак іншам. слова.

Трыумфаваць — фіналь -умф (вытворнае ад трыумф).

Тайм-аўт — выключэнне з фіналі -ут.

А..льны, Се..л, а..ра, па..за, калокві..м, ма..зер, рады..с, а..кцыён, прэзіды..м, а..дыенцыя, бра..нінг, Бернард Шо.., ла..рэат, кансілі..м, архіва­ры..с, тры..мфатарскі, шлагба..м, га..птвахта, Да..рыя, джо..ль, ва ..ладзіва­стоку, ліноле..м, ка..чук, кантрольна-..ліковы, еса..л, кента..р, індывіду..м, ба..л, барна..льскі, ваку..м, па-..дарнаму, ра..т (званы вечар, урачысты прыём), нака..т, ва ..ніверсітэце, паўднёва-..сходні, тра..лер, да ..ніверсама, стра..с, сімпозі..м, умля..т (нямецк.: ö, ű), тры..мфатар, фа..на, па-..чарашняму, прамені ..льтрафіялетавыя, аквары..мны, фіна-..горскі, Ланда.., за ..ралам, тэрары..м, За..ралле, лака..т, кло..н, накда..н (спарт.), перпéту..м-мóбіле; гучнае “..ра” ..дарыла ў вушы; пра ..нікальны выпадак, а..дыторыя, пакга..з (склад для захоўвання грузаў пры чыгуначных станцыях, партах і пад.), тры..мвірáт (саюз трох палітычных дзеячаў у Старажытным Рыме, які меў на мэце захапіць вярхоўную ўладу. // Жарт. Пра трох асоб, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці), тры..мф, блакга..з (абарончая пабудова з дрэва ці інш. для вядзення кругавога кулямётнага і артылерыйскага агню), тры..мфальны, іхтыяза..р, ва..чар, Санта Кла..с, Рэ..т, цэйхга..з (ваенны склад зброі і абмун­дзіравання), ра..нд, кампа..нд [1) від паравой машыны; 2) су­месь я.-н. рэчываў, якія не з’яўл. хімічным злучэннем], Бешта.., але..т (карэнны жыхар Але..цкіх астравоў), кла..нада, па..з бераг, не ..рэгуляваць, не ..таймаваць, астрана..т, аэрана..т, мане..р, касмана..т, фармацэ..т, да ..ніятаў, За..шачча, ваен..рач, на ..рне.

Заданне 14. Выпішыце нумары слоў, у якіх пішацца ў.

1) па-..чарашняму; 2) ваку..мны; 3) да ..рэчча; 4) натары..с; 5) а..кцыён; 6) а..тсайдэр; 7) галоў..рач; 8) выпукла-..вагнуты; 9) калёкві..м; 10) ва ..ніформе; 11) га..біца; 12) гука..лоўнік; 13) ка..чук; 14) дзейнічаць ва ..нісон 15) пранёсся ..раган; 16) шэдэ..р; 17) опі..м; 18) э..каліпт; 19) ла..р; 20) мя..каць; 21) дыназа..р; 22) і..даізм; 23) і..рыт; 24) аквана..т; 25) акія­нары..м; 26) акіяна..т; 27) тэрапе..т; 28) а..дытар; 29) кансорцы..м (эк.); 30) сакса..л; 31) хары..с; 32) цёплыя ..нты; 33) дрэдно..т (вялікі быстраходны браняносец, папярэднік лінейнага карабля); 34) п’еса ”Тутэйшыя” ..бачыла свет.