Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Тэма: правапiс мяккага знака і

İ апострафа і

1. ЗМЯКЧАЛЬНЫ МЯККİ ЗНАК пішацца пасля мяккіх зычных:

1) на канцы слоў: столь, лось, алень, знаходзь;

2 ) у сярэдзіне пасля мяккіх перад цвёрдымі, а пасля [л'], [н'] ― і перад цвёрдымі, і перад мяккімі зычнымі: вольны, пісьмовы; ельнік, яблынькі;

3) у сярэдзіне перад мяккімі зычнымі, калі пры змене слова ці падборы аднакаранёвага наступны мяккі змяняецца на цвёрды: пісьменнік ― пісьмо, возьме ― возьмуць.

Запомніць! Мяккі знак не пішацца ў словах іншы, меншы і ўтвораных ад іх, а таксама пасля мяккіх свісцячых [з '], [с '], [дз '], [ц '] перад мяккімі, калі пры змене слова ці падборы аднакаранёвага наступны мяккі не змяняецца на цвёрды (або абодва мяккія змяняюцца на цвёрдыя): усмешка ― (у[с']мешка), цвёрды ― [ц']вёр­ды, змена ― [з']мена, дзвесце [дз']ве[с']це (абодва мяккія змяняюцца на цвёрдыя: два), збіраць ― [з']біраць (абодва змяняюцца на цвёрдыя: збор).

[ Гл. у тэме ”ФАНЕТЫКА” трэці від асіміляцыі ― 3 Асіміляцыю па цвёрдасці / мяккасці ].

4) у граматычных формах:

а) у дзеясловах загаднага ладу

● перад канчаткам -ма ў 1-й асобе мн. л.: гляньма, кіньма, сядзьма ;

● перад постфіксам -це ў 2-й асобе мн. л.: гляньце, кіньце, сядзьце ;

● перад постфіксам -ся ў 2-й асобе мн. л.: застанься, кінься, прыгледзься;

б) у назоўніках перад канчаткам -мі ў Т. скл. мн. л. : коньмі, грудзьмі, слязьмі;

в) у назоўніках перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца на мяккі знак: камень ― каменьчык, грэбень ― грабеньчык;

г) у назоўніках пасля мяккага -н- перад суфіксам -к-: вішанька, песенька (параўн. з Р. скл. мн. л.: вішань, песень);

д) у прыметніках перад суфіксам -ск- , калі яны ўтвораны ад назваў месяцаў на -нь і ў слове восеньскі, а таксама ад кітайскіх геагр. назваў: студзеньскі, снежаньскі…; цянь-шаньскі, пнампеньскі, чаньчуньскі, цяньцзіньскі;

е) у прыметніках у суфіксах -еньк-, эньк-, -аньк-: ціхенькі, добранькі, свежанькі;

ё) у лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

ж) у прыслоўі ледзьве (праверачнае: ледзь);

з) у прыслоўях і займенніках у постфіксе -сьці: дзесьці, кудысьці, якісьці, хтосьці… (праверачныя: дзесь, кудысь, якісь…).

2. РАЗДЗЯЛЯЛЬНЫ МЯККİ ЗНАК пішацца пасля мяккіх зычных перад і [ jі], е [ jэ], ё [ jо], ю [ jу], я [ jа] пры раздзельным іх вы­маў­ленні: кампаньён, ласьён, манпансье, парцье, мільянер, льючы.

3. АПОСТРАФ пішацца пасля цвёрдых зычных перад

і [ jі], е [ jэ], ё [ jо], ю [ jу], я [ jа] пры раздзельным іх вымаўленні:

падесці, капё, кампютэр, бурян, сузорі, двухярусны.

Выключэнне: прыставачны [з] становіцца мяккім пад уплывам суседняга мяккага [ j ]: разяднацца ― ра[з' jа]днацца, аналагічна разехац­ца, разюшаны і пад.

 У беларускай мове, у адрозненне ад рускай, на канцы слоў і ў сярэдзіне перад [ jі], [ jэ], [ jо], [ jу], [ jа] губныя зычныя [б], [п], [м], [ф], [в], [ў] зацвярдзелі, таму пры раздзельным вымаўленні пасля іх пішацца апостраф, а не мяккі знак: голуб, бю, накіп, пю, восем, сямя, верф, верфю, інтэрвю. Пасля ў апостраф не пішацца: здароўе.

Заданне 28. Спішыце ў 2 слупкі, раскрываючы дужкі і замест кропак устаўляючы, дзе трэба, мяккі знак або апостраф. Растлумачце іх правапіс.

Абедз..ве, аб..ектыў, аген..чык, агледз..це, адсун..це, ад..я(з,ж)джаць, (А,а)ляб..еў, ал..янс, апен..ка, Аршан..шчына, ацес..лівы, балон..чык, бара(ц,дз)..біт, барэл..еф, бац..вінне, без..языкі, біл..ярд, брыл..янт, бу(дз,ц)..це, бул..ён, бур..ян, б(я,е)зрыб..е, вагон..чык, вал..ер, вар..іраваць, вар..яцтва, вас..міног, вас..м..ю, верф.., В..(я,е)тнам, вішан..ка, воз..ме, во­с(я,е)н..скі, вын(е,я)н..чыць, высып..це, грудз..мі, д..(а,А)ртан..ян, дз..веры, дз..вес..це, дзец..мі, дз..мухавец, дурнап..ян, у дзядз..кі, жані(дз,ц)..бе, жнів(я,е)н..скі, ж(а,э)н..(-)шэнь, забу(ц,дз)ьце, завес..це, засып..це, зац..мен..не, зачарсц..вець, збуц..велы, з..вес..ся, здран..ц..вець, зімо(в,ў,ь)е, з..мен..шыць, зрэб..е, з..ява, з..ялчэць, ін..екцыя, інт(а,э)рв..ю, інт(а,э)р..ер, ін..шы, камен..чык, камп..ют(а,э)р, каму(с..ці), Кандрац..еў, канф(е,і)­ранс..е, кан..ён, кан..як, кан..юнктура, кап..ё, кар..ер, кар..ерыст, карэн..чык, касц..мі, у ка(с,з)..бе, кастан..еты, не квап..ся, кімс..ці, кін..шчык, кін..ма, кін..ся, Кліменц..еў, кон..скі, кон..мі, кон..чык, куп..ярэз, кур..ер, лас..ён, ледз..в(і,е), ліс..ц..е, любан..скі, мадз..яры, к маладос..ці, малакро(в,ў)..е, малац..бітны, мас..ніч(а,ы)на, мен..шас..ць, мен..шы, міл..ярд, міл..янер, мыш..як, надз..мецца, надлоб..е, наладз..це, нáсып.., нян..чыць, Об..ю, павіл..ён, пагало(ў,в)..е, пад..езд, падз..ме, пазнáн..скі, памян..шэн..не, парц..е, пац..вельвацца, п..едэстал, перамен..ваць, перамір..е, перасып..це, пер..е, п..еса, песен..ка, пнам(-?)пен..скі, прамен..чык, про(с,з)..біт, к про(с,з)..бе, у проц..ме, прыхо(ц,дз)..це, п..я(в,ў)ка, разан..скі, раз..вес..це, раз..юша(н,нн)ы, раз..бяр, раз..(е,я)днаць, рамен..чык, россып.., сала(в,ў)..і, саф..ян, с..вежас..ц..ю, с(я,е)м..сот, Сібір..ю, скон..чыць, соц(я,е)н..ка, Соф..я, струмен..чык, студз(е,я)н..скі, с..ціплас..ці, суб..(я,е)ктыўны, сур..ёзны, сядз..ма, ся(дз,ц)..це, тайван..скі, трох..ярус(т)ны, увас..м(е,я)­рых, удз..вюх, узакон..ваць, уз..ехаць, узмор..е, ус..міхацца, фельд..егер, Хадос..чын, хрэ(з,с)..б(е,і)ны, ц..віль, ц..віцен..не, ц..мя(нн,н)ы, цян..цзін..­скі, цян..(-?)шан..скі, чаго(с..ці), чаму(с..ці), чан..чун..скі, (ч,Ч)эрв(я,е)н..скі раён, шмат..ярусны, штос..ці, шчас..лівы, шчаў..е, шыфан..ер, экстэр..ер.

Заданне 29. Выпішыце па парадку нумары слоў, у якіх трэба ўставіць мяккі знак.

1) кан..юнктывіт, 2) апен..кі, 3) в..етнамец, 4) падмен..ваць, 5) пра­васлаў..е, 6) прэм..ера, 7) выходз..ма, 8) заходз..це, 9) прэм..ер-міністр, 10) пяцібор..е, 11) прэс-пап..е, 12) нян..чыцца, 13) немнагаслоў..е, 14) паўшар..е, 15) зган..біць, 16) медз..ведзяня, 17) малац..біт, 18) сем..дзе­сят, 19) кудыс..ці, 20) чамадан..чык, 21) мен..шынство, 22) піс..меннасць, 23) нос..біт, 24) фантан..чык, 25) камен..чык, 26) сляз..мі, 27) ранц..е, 28) сен..ёр, 29) бракан..ер, 30) п..едэстал, 31) куп..істы, 32) кур..ёзны, 33) парц..еры, 34) пас..янс, 35) сем..янін.