Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
399
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Запомнiць:

1. Пры вызначэнні словаўтваральнага сродку чаргаванні гукаў улічваюцца як агульная частка базавага і ўтворанага слова!!!

2. Чаргаванні гукаў самастойнага словаўтваральнага значэння не маюць, яны могуць утварыць толькі форму таго самага слова!

3. Службовыя часціны мовы ў словаўтваральную базу не ўключаюцца!!!

4. Пры словаўтварэнні не могуць далучыцца адначасова два ці больш суфіксаў або адначасова дзве прыстаўкі !!!

5. Абстрактныя назоўнікі ўтвараліся ад канкрэтных назваў прымет, дзеянняў і інш., а не наадварот.

6. З двух слоў вытворным з’яўляецца слова, больш складанае па марфемнай структуры ці па семантыцы.

М А Р Ф Е М Н Ы Я С П О С А Б Ы

І. А ф і к с а л ь н ы я с п о с а б ы:

1 . Прыставачны: радзіма 1 прарадзіма, натуральны звышна­туральны, які нейкі, есці з’есці. Пры гэтым спосабе прыстаўка далучаецца не да асновы, а да ўсяго слова.

2 . Суфіксальны: нарадзіць нараджэнне, чатыры чацвёра, бульбаўборка бульбаўборачны, вясёл ы весялі(ць), круці ць крутнуць, маўчаць моўчкі .

3 . Прыставачна - суфіксальны: дождж бездажджоў[j э], стаміцца нястомны, глыбокі паглыбі(ць), векавечны

увекавечы(ць), вечар увечары. Разнавіднасць гэтага спосабу ― прыставачна-нульсуфіксальны (або прыставачна-бяссуфіксны): зямл я беззямелл Æ е, лес узлессÆ е, балот а забалоцц Æ е.

4 . Постфіксальны: што штосьці (-сь ), як як - небудзь, несці несціся, паглыбіць паглыбіцца.

Як і ў прыставачным спосабе, постфікс далучаецца не да асновы, а да ўсяго слова, не мяняючы часціны мовы і граматычнага афармлення слова.

5 . Прыставачна-постфіксальны: бегаць дабегацца, бегчы разбегчыся, цярпець нацярпецца.

6. Суфіксальна - постфіксальны: гонар ганары(ц)ца, сме х смяя(ц)ца, куст кусці(ц)ца.

7. Прыставачна - суфіксальна - постфіксальны: шчодры

рас­шчод­ры(ц)ца, гаварыць перагаворва цца, смех насміха(ц)ца.

8 . Нульсуфіксальны (або бяссуфіксны): сін і ® сіньÆ, стук аць ® стукÆ , пераходз іць ® пераходÆ, пяць пятÆы, зневаж аць ® знявагÆ а, адплаціць ® адплатÆ а.

ІІ. С п о с а б ы с к л а д а н н я :

1 . Словаскладанне (або чыстае складанне). Новае слова ўтвараецца шляхам зліцця двух цэлых слоў, без злучальнага галоснага (інтэрфікса): мáла верагóдны мàлаверагóдны, глыбóка паважáны глыбòкапаважáны, кінó і тэáтр □ кінатэáтр, рáдыё і перадáча рàдыёперадáча.

2 . Асновасловаскладанне. Тут апошні кампанент словаўтва­ральнай базы роўны цэламу слову, а папярэдні ― аснове слова: высок і і мастацкі высокамастацкі, закон і праект законапраект, перш ая крыніца першакрыніца.

3. Складана - суфіксальны : дабрá зычыць добразычлівы, плоская гар а пласкагор[jэ], чатыр ы паверхі

чатырохпавярховы.

Р азнавіднасць складана-суфіксальнага спосабу ― складана-нульсуфіксальны (або складана-бяссуфіксны). Пры гэтым спосабе новае слова ўтвараецца шляхам злучэння асноў базавых слоў пры дапамозе інтэрфікса і далучэння нулявога суфікса:

плыт і гн аць плытагон Æ, лев ы бераг левабярэжжÆа, чорн ыя воч ы чарнавок Æ і.

4. Абрэвіяцыя ― утварэнне складанаскарочаных слоў:

а ) складовыя абрэвіятуры: Беларуская Энцыкла­педыя БелЭн, камандзір батальёна камбат (складваюцца адвольныя часткі базавых слоў ― графічныя склады);

б) літарныя і гукавыя абрэвіятуры: В ялікае княства Л ітоў­скае ВКЛ (чытаецца па літарах: [вэкаэл]),”Л ітаратура і мастац­тва”  ЛіМ (вымаўляецца па гуках, як адзін склад: [л'ім]); гэтак жа: ААН, ГЭС, нэп, ЦУМ;

в ) зме­шаныя абрэвіятуры: медыцынская сястра медсястра, педагагічны савет педсавет (складваюцца частка слова і цэлае слова); Беларуская акадэмія мастацтваў БелАМ; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ЭЛіМБел (складваюцца часткі адных базавых слоў і пачатковыя гукі ці літары другіх).

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ РАЗБОР

П а р а д а к р а з б о р у

  1. Вызначыць часціну мовы, да якой адносіцца вытворнае слова.

  2. Паставіць слова ў пачатковую форму.

  3. Пошук базавага слова фармальным шляхам: спачатку шляхам адкідання апошняй словаўтваральнай марфемы (радзей ― першай), затым ― адначасова першай і апошняй, потым ― 3-х марфем.

  4. Растлумачыць лексічнае значэнне вытворнага слова з дапамогай аднака­ранёвага, знойдзенага фармальным шляхам (гэтае аднакаранёвае слова па колькасці марфем павінна знаходзіцца ў словаўтваральным ланцужку найбліжэй да аналізуемага).

  5. Параўнаць састаў утворанага слова з базавым і выдзеліць (падкрэсліць) у базавым слове словаўтваральную базу (г. зн. агульную частку базавага і ўтворанага слоў).

  6. Ва ўтвораным слове вылучыць (абазначыць сімвалам) словаўтва­ральны сродак (фармант).

  7. Вызначыць спосаб словаўтварэння.

У з о р ы с л о в а ў т в а р а л ь н а г а р а з б о р у

Абуць абуцца (постфіксальны спосаб).

Вызнача[ j у]ць вызнача[ j у]чы (суфіксальны спосаб).

Выяздж аць выезд (нульсуфіксальны спосаб)

Аднаму İвану не хапіла кнігі.

К аднаму будынку дабавілі яшчэ два (лічэбнік).  Аднаму İвану не хапіла кнігі (абмежавальная часціца). (Спосаб пераходу лічэбніка ў часціцу).