Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Гістарычныя чаргаванні зычных гукаў :

г // з' : берага – на беразе

к // ц : рука – руцэ

х // с' : страха – страсе

г // ж : дарога – дарожны

к // ч : рака – рачны

х // ш : страх – страшыць

в // ў : трава – траўка

л // ў : касіла – касіў

з // ж : казаць – кажу

с // ш : касá – кашу́

д // дж : хада – хаджу

д // с' : кладу – класці

б' // бл' : любіць – люблю

п' // пл' : купіць – куплю

м' // мл' : аформіць – аформлю

в' // ўл' : травіць – траўлю

ф' // фл' : графíць – графлю

Пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў:

д // дз' : сады – садзіць; т // ц' : плот – на плоце ;

Чаргаванне цвёрдых зычных з мяккімі: м // м' : сума – к суме; н // н' : рана – на ране; в // в' : галава – галаве і г. д.

Гістарычныя чаргаванні галосных гукаў :

е // і : цвет // цвісці, цвіценне, зацвітаць; кветка // квітнець;

смех // усміхацца; здзерці // здзіраць; светлы // світаць, світанак, світанне; ветлівы // вітаць, вітанне; памерці // паміраць;

сцеле // рассцілае;

ле // лі: блеск (бляск) // блішчаць, бліскавіца; слепнуць (асляпіць) // сліпучы + варыянт: // сляпучы (!!!)

о // і : збор // збіраць, збіранне; звон // звінець.

Да тэмы Фанетыка:

Санорныя гукі (няпарныя звонкія); яны званчэйшыя за звонкія:

[в], [в'], [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'], [р], [ў], [й].

Шыпячыя гукі: [ж], [ш], [дж], [ч].

Свісцячыя гукі: [з], [з'], [с], [с'], [дз], [дз'], [ц], [ц']

Зычныя няпарныя па звонкасці і глухасці:

11 Санорных: [ л ] , [ л' ] , [ м ] , [ м' ] , [ н ] , [ н' ] , [ в ] , [ в' ] , [ ў ] , [ р ] ,[ j ]

і 2 глухія: [ ф ] , [ ф' ] .

Зычныя парныя па звонкасці і глухасці:

звонкія: б б' г г' g g' д дз дз' з з' ж дж ( Выбухныя г :

глухія: п п' х х' к к' т ц ц' с с' ш ч [ g] = [g]; [g' ] = [g' ] )

1. Парныя па звонкасці / глухасці зычныя ў канцы слова і перад зычнымі знаходзяцца ў слабай пазіцыі, дзе іх вымаўленне можа не адпавядаць напісанню, а іменна: парныя звонкія на канцы слоў аглушаюцца, а ў сярэдзіне слоў перад глухімі прыпадабняюцца (асімілююцца) да сваіх парных глухіх, парныя ж глухія прыпадабняюцца (асімілююцца) да сваіх парных звонкіх.

2. Свісцячыя перад шыпячымі і шыпячыя перад свісцячымі таксама знаходзяцца ў слабай пазіцыі, дзе прыпадабняюцца да свайго парнага па свісцячасці / шыпячасці зычнага.

3. Свісцячыя перад мяккімі (акрамя [г' ] , [к' ] , [х' ] !!! ) таксама прыпадабняюцца да сваіх парных мяккіх гукаў (асімілююцца). Т. ч., у зычных бывае наступная

АСİМİЛЯЦЫЯ ( прыпадабненне ) трох відаў:

АСİМİЛЯЦЫЯ ПА ЗВОНКАСЦİ / ГЛУХАСЦİ :

1. ЗВ. + ГЛ. = ГЛ. + ГЛ. : грэбці [п] , кладка [т] , лёгкі [х] , ксёндз [ц] , катэдж [ч].

2. ГЛ. + ЗВ. = ЗВ. + ЗВ. : касьба [з' ] , барацьба [дз' ] , футбол [д ] , носьбіт [з' ] , спецгрупа [дз ] , начбазы [дж ] , плацдарм [дз ] , хрэсьбіны [з' ] .

Для праверкі правапісу невыразных зычных (у слабай пазіцыі) амаль заўсёды можна падабраць праверачнае слова з гэтым жа зычным у моцнай пазіцыі, г. зн. з галосным або санорным пасля яго: грабу, кладу, лёгенькі, ксяндзы, катэджы; касіць, барцы, насіць, спецыяльная (група), начальнік (базы), хросны (бацька).

АСİМİЛЯЦЫЯ ПА СВİСЦЯЧАСЦİ / ШЫПЯЧАСЦİ.: