Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Тэма: правапiс галосных у і складаных словах і

1 У складаных словах злучальныя галосныя о, а, е, я пішуцца ў адпаведнасці з правіламі акання і якання: О́ ― пад націскам, А ― не пад націскам (ільнòвалакнó, збòжжасушылка), Я ― у першым складзе перад націскам, Е ― у не першым складзе перад націскам (жыцця / ра /дасны, жыцце / сцвяр / джаль / ны).

Злучальная галосная Е пішацца і ў 1-м складзе перад націскам у словах, другая частка ў якіх пачынаецца з Ў: двоеўладдзе, жыц­цеўстойлівы, пуцеўкладчык, пуцеўкладка, пуцеўборачны, каноплеўбó­рачны, зернеўборачны, землеўласнік, землеўгнойны, зернеўлоўнік, але:

хмеляўборачны (СБМ) .

Са злучальнай Е пішуцца незалежна ад націску і словы з першай часткай заходне- , усходне- : заходнерускі, усходнерускі, усходнееўра­пейскі.

2 Галосныя Е, Ё і Я ў першай частцы складаных слоў таксама падпарадкоўваюцца правілу якання: Я ― у 1-м складзе перад пабочным націскам, Ё ― пад пабочным націскам, Е ― пад пабочным націскам або не ў 1-м складзе перад націскам (г. зн. калі няма пабочнага націску): нядòбра /сум /лен /насць; земля/ ро /бства, зèмле /ка /ры /ста /нне, меда/­/вар/ны, меда /збор, мёда /ва /рэ /нне, светла /во /кі, але:

святла/фільтр, святла/тэ/хніка і іншыя вытворныя ад слова святло. і

3 Галосныя О і А ў першай частцы складаных слоў пішуцца ў залежнасці ад таго, на які склад па́дае націск у 2-й частцы складанага слова. Калі асноўны націск пáдае на першы склад 2-й часткі , то ў 1-й частцы пішацца А :

высака /рó /дны, даўга /лé /цце, чарна /брó /вы, разна /кве /цце, салама/­/прэс, нарада /волец, нава /вынайдзены, нава /выбраны, нава /модны, навагрэчаскі, але: нова /спечаны, нова /створаны (СБМ).

А калі ж асноўны націск пáдае не на першы, а на далейшыя склады 2-й часткі, то ў 1-й частцы ўзнікае пабочны націск і пад пабочным (як і пад асноўным) націскам пішацца Ò: чòрна/ба/рó/ды, высòка /ўра /джáй /ны, дòўга /тэр /мі /нó /вы, бòга /тва /рыць.

4 Выключэнне: Ненаціскное Э захоўваецца ў 1-й частцы складаных слоў незалежна ад месца націску ў 2-й частцы: шэра /во /кі, рэдка /зу /бы, мэта /зго /дна, Сярэдня /ве /чча, сярэдне /вя /ко /вы, сярэдня спе /лы, тэле /бá /чанне, шэсць /сот (але: шасці /сот, шасцю /стамі, шас­ці /дзё́н /ка, шасці /гó /дка, шасці /сòт /гó /ддзе і вытворныя ад іх).

5 УВАГА !!!  ЗАПОМНİЦЬ! У 1-й частцы ўзнікае пабочны націск і пішацца Ò пад пабочным націскам у некаторых словах, у якіх асноўны націск падае на 1-ы склад 2-й часткі. Гэта словы,

а) у якіх другая частка пачынаецца з Ў: марозаўстóйлівы, хола­даўстóйлівы, вогнеўстóйлівы, азонаўстóйлівы, водаўстóйлівы, каноплеўбóрачны, торфаўборачны, сортаўчáстак, новаўведзены, новаўтвораны, бетонаўкладка(-чык), двоеўладдзе, поўнаўладны(-ства, -ддзе), рознаўзроставы, рознаўзроўневы, формаўтварэнне;

б) другая частка ў якіх -знаўства , -знаўчы , -знавец , -вед:

манголазнáўства, мовазнáўства, усходазнáўства, мовазнáўчы, мова­знáвец, мовавед, японавед.

УВАГА! Варыянты: У ”Арф. слоўніку” М.Лобана і М.Судніка ў наступных словах о : народа/любец, народа/знáўчы, народа/знáўства, народа/знáвец, народа/ўладдзе, горна/рудны, горна/лыжнік, а ў СБМ тут а: нарада/любец, нарада/знáўчы, нарада/знáўства, нарада/знáвец, нарада/ўладдзе, гарна/рудны, гарна/лыжнік !!! Непарадак.

в) у якіх неабходна пазбегнуць двухсэнсоўнасці ці непазнаваль­насці значэння. Большасць з гэтых слоў ― навуковыя тэрміны: словазменны, словатвóрчасць, словафóрма, содавáр, ружовашчóкі, ружоватвáры, ружова-шэры, работадáўца, робататэхніка, колераму­зыка, крокамер;

маторазбóрачны, малочнакíслы, малочна-белы, азотнакіслы, азоцістакіслы, збожжасхóвішча, збожжаздáча, множналікавы, многаатамны, свабодалюб(-ства), сортазмена, вокамгненна, зоркаплавальнік, зоркалёт(-чык), перапончатакрылы, хлорамін, хлорвоцатны, моватворчы(-асць), вокамгненна, восемсóт (але: васьмісóт, васьмістáм і вытворныя ад яго тыпу васьмісòтгóддзе і пад.) і ў некаторых іншых словах. Але:

нарада/волец (аманімія ж!!!), як і ў вышэй названых у СБМ: нарада/любец, нарада/знáўчы, нарада/знáўства, нарада/знáвец, нарада/ўладдзе.

6 Часткі што-, свое-, сто-, дзевяноста-, радыё-, кіна-, фота-, мота-, фонда-, грос-, контр-, проці-, хлор-, гоф- пішуцца нязменна незалежна ад націску: што /дзён /на і што /ты /днё /вік, свое /ўла /дства і свое /ча /со /ва, сто /гра /дусны і сто /га /до /вы (але: стагоддзе), радыё /стан /цыя і радыё /кам /па /нія, дзевяноста /ты /сячны, кіна /э /па /пе /я, фота /сту /дыя (але: фатаграфія і вытворныя ад яго), мота /крос, мота /ралі, мота/спорт, мота/сані, мота/ролер, але: матацыкл, матанарты, матавóз (СБМ), фонда/сховішча, грос/майстар, грос/бух, контр/удар, контр/мера, контр/довад (не блытаць з кантрабас, кантрабанда, кантрамарка, кантрапункт, дзе частка контр- не мае значэння ’супраць’), проці /яддзе, проці /леглы, проці /дзеянне.

УВАГА!!!  У СБМ пад рэд. М.В.Бірылы: тарфа /крошка і торфа/­/крошка!!! Заа /тэ /хнік, зоа /гі /гі /е /на ― лагічна. Але: заа /тэ /хнічны (вы­творнае ад заа /тэ /хнік). Гэтаксама ў СБМ: палі /клі /ніка і палі /клі /ні /чны (вытворнае ад палі /клі /ніка); палі /гра /фія і палі /гра /фі /чны (вытворнае ад палі /гра /фія); палі /тэ /хнікум, полі /тэ /хні /чны, але: полі /тэхнізацыя і палі/тэхнізацыя!!!; палі/меры, полі/ме/рыя, але: полі/мерызацыя і палі/мерызацыя!!!, полі/га/мі/чны і палі/га/мі/чны!!!; полі/ге/нізм і палі/ге/нізм !!!; у ”Арф. слоўніку” М. Лобана і М. Судніка полі/ге/нез !!!

7 У першай частцы складанаскарочаных слоў пішацца галосная е, як і ў расшыфраваным поўным слове: медпункт, ваенвед, ваентэхнік, ваенрук; легпром, а не лёгпром, бо адзін націск у слове. У апошняй частцы складанаскарочаных слоў этымалагічнае о аднаўляецца пад націскам: юнкор (юны карэспандэнт), ваенком (ваенны камітэт), ваенкор (ваенны карэспандэнт), гарвыканком (гарадскі выканаўчы камітэт).