Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Словазлучэннямi не з’яўляюцца:

1. Спалучэнне дзейніка і выказніка (яны ўтвараюць сказ).

2. Аднародныя члены сказа (яны не залежаць адзін ад другога, паміж імі

няма падпарадкавальнай сувязі): пайшоў і сказаў; вясёлая і гаваркая.

3. Самастойнае і службовае слова, напрыклад: на даху; толькі ён.

4. Састаўныя лічэбнікі: сто пяць; дзвесце трыццаць адзін

5. Фразеалагізмы, напрыклад: маўчаў сцяўшы зубы.

6. Слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэтае слова:

Пяшчотная і чулая, выцякае яна з возера і спявае яму жаўруком (П.С.).

Заданне 93. Знайдзіце граматычныя памылкі ў словазлучэннях і запішыце выпраўленыя варыянты пад іх нумарамі.

1) два тваіх брата; 2) гэты зазнайка вечна адзін; 3) пасмейвацца над няўмекай; 4) ён разумней цябе; 5) пайсці па грыбы.; 6) звольнілася дырэктар Марозава; 7) абедзвюмя нагамі; 8) загадчык кафедрай; 9) пра­бачце мяне, калі ласка; 10) стаць намнога спакайнейшым; 11) ажаніцца на суседцы; 12) загадчыца кабінета; 13) блукаць па лясам, па балотам; 14) па­стукваць па сталу; 15) сустрэліся ў пяці кроках ад прыпынку; 16) даруйце яго; 17) сшытак па развіццю мовы. 18) Трое бяроз раслі на ўзгорку. 19) Над кім кпіла, смяялася, таму і дасталася. 20) Жнівеньскія дні не даўжэйшыя ліпеньскіх. 21) Тры браты на адным кані па беламу полю едуць. 22) Трэба было аддзякаваць малых за тое, што прынеслі добрую вестку. 23) Адвакат Пятрова бліскуча выйграла судовы працэс. 24) За дабро, зробленае табе, пастарайся аддзячыць чалавека дабром.

Заданне 94. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Водить по стеклу; встречаться по четвергам; честен и справедлив по отношению к другим; извините меня за опоздание; посмеяться над своими неудачами; пойти в лес за грибами; послать за доктором; поехать за дровами; болеть туберкулёзом; требователен к себе; в двух шагах от озера; два невысоких деревца; две пятых тетради; заведующий лабораторией.

Заданне 95. Выпішыце нумары сказаў з памылкамі ў дапасаванні ці кіраванні. Вусна выпраўце памылкі.

1. Далёка ў полі чарнеюць тры вялізных разгалістых дубы. 2. Боль­шасць прысутных згадзілася з прапановай старшыні сходу. 3. Гультай і злодзей ― два родных браты. 4. Аблана аб’явіла конкурс на лепшую творчую работу па літаратуры. 5. Добрыя дзве вярсты не спыняліся жарты. 6. Некалькі соцень кіламетраў аддзяляюць яго ад рэальнага шчасця. 7. Адзінаццаць дзён мінула пасля сустрэчы сяброў. 8. Толькі дзве ніжніх галіны гнуліся ад цяжару яблыкаў. 9. Рабіць дабро таму, хто ўжо ніколі цябе не аддзячыць, ― гэта па-асабліваму сумна і радасна. 10. Група школьнікаў наведала краязнаўчы музей. 11. Дзесяць дубоў прыгожа аздаблялі леснікову сядзібу. 12. Ён зразумеў, што гэтыя чацвёра каля лесу чакаюць яго. 13. Як помнік старыны, стаяць дзве высокіх сасны. 14. Дацэнт Краўцова закончыў сваю навуковую працу. 15. Дзве маткі маюць па пяць сынкоў, а кожны з іх ― адно імя. 16. Чатыры вясёлых вераб’і вітаюць мяне за акном. 17. Сюды па легенды і казкі хадзіў я па кладках між багнішчаў гразкіх. 18. У калекцыі ўзнагарод пачэснае месца займала залатая медаль за перамогу на алімпіядзе. 19. Над чуллівымі смяяліся: у асяроддзі нелюдзяў цанілася жорсткасць, а не спагадлівасць. 20. Сотня белых гусей разаслаліся па лузе, як рамонкавы дыван. 21. Абое прайшлі нялёгкі шлях змагання і пакут. 22. Мне люба стэп шырокая. 23. Выходзілі дванаццаць малайцоў, выносілі пяцьдзесят два сокалы. 24. Некалькі разоў Міканор ездзіў у Юравічы за каморнікам, а прыязджаў адзін. 25. Два высокіх клёны здаваліся сінімі і мокрымі. 26. Урач Саснова пачала прыём хворых. 27. Рэдка хто з вяскоўцаў бачылі, як займалі пагранічнікі пасты і дазоры. 28. Міхась нарэшце рашыў тры цяжкіх задачы. 29. Гэтая задзіра пры кожнай сустрэчы смяялася над Васілём.

Тэма: АДНАСАСТАЎНЫЯ СКАЗЫ .

Заданне 96. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх тыпамі. Адказ запішыце літарамі і адпаведнымі лічбамі, напрыклад: А 6; Б 1

(Гл. табліцу ”Аднасастаўныя сказы” ў канцы дапаможніка).