Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

1. Свiсцячыя [з ] , [с ] , [дз ] , [ц ] , [з' ] , [с' ] , [дз' ] , [ц' ] перад шыпячымі [ ж ], [ш], [дж], [ч] прыпадабняюцца да шыпячых , а іменна:

СВ. + ШЫП. = ШЫП. + ШЫП. :

ЗШ , СШ = [ ШШ ]: бясшумна ўлезшы з Шурам = бя[ш]шумна ўле[ш]шы [ш] Шурам;

ЗЖ = [ ЖЖ ]: зжаць, разжыцца = [ж]жаць, ра[ж]жыцца;

ЗЧ , СЧ = [ ШЧ ]: паказчык, счарнець, пясчынка, з чым = пака[ш]чык, [ш]чарнець, пя[ш]чынка, [ш]чым;

ЗДЖ = [ ЖДЖ ]: езджу, прыезджы = е[ж]джу, прые[ж]джы.

2. Шыпячыя [ ж ] , [ ш ] , [ дж ] , [ ч ] перад свісцячымі прыпа­дабняюцца да свiсцячых , а іменна:

ШЫП. + СВ. = СВ. + СВ. :

ЧЦ = [ ЦЦ ]: дачцэ Ганначцы = да[ц]цэ Ганна[ц]цы;

ШС ' = [С ' С ' ]: апранаешся, узнімешся = апранае[с' ]ся, узніме[с' ]с я.

Тут у моцную пазіцыю ш нельга паставіць, таму для праверкі напісання трэба кіравацца граматычным правілам ― правапісам канчаткаў дзеясловаў: у 2-й ас. адз. л. яны маюць канчаткі -еш, -эш, -аш, -ыш, -іш, а канчатка -ес у іх не бывае.

Ш СК = [СК ] і // [ШСК ]: чэшскі, балхашскі = чэ[]скі, бал­ха[]скі і // чэ[ш]скі, балха[ш]скі .

ШЦ = [ СЦ ]: у лавушцы, кармушцы, на дошцы = у лаву[с]цы, карму[с]цы, на до[с]цы. (Але ў жц СБМ не паказвае асіміляцыю па свісцячасці. Таму ў словах тыпу адрэжце вымаўляць трэба [ шц' ] ).

3 . Д , Т + шыпячы Ч = прыпадабняюцца ДА ШЫПЯЧАГА :

ДЧ , ТЧ = [ ЧЧ ]: даследчык, падчысціць, кулямётчык, над чым = дасле[ч]чык, па[ч]чысціць, кулямё[ч]чык, на[ч] чым.

4. Д , Т + свісцячыя Ц , С = прыпадабняюцца ДА СВİСЦЯЧАГА :

ДЦ , ТЦ = [ ЦЦ ], [ Ц ' Ц ' ]: адцадзіць, адцерці, у хатцы, ад цябе = а[ц]цадзіць, а[ц' ]церці, у ха[ц]цы, а[ц' ] цябе.

ДС = [ ЦС ], [ Ц' С' ] або // [ ТС ], [ ТС ' ]: падсадзіць, падсесці,

пад сасной, ад сіняга = па[ц]садзіць або па[т]садзіць; па[ц' ]сес­ці або па[т]сесці; па[ц] сасной або па[т] сасной; а[ц' ] сіняга або а[т] сіняга.

АСİМİЛЯЦЫЯ ПА МЯККАСЦİ і

1. СВİСЦЯЧЫЯ [з ] , [с ] , [дз ] , [ц ] перад мяккімі зычнымі вымаўля­юцца мякка, але гэтая асімілятыўная (суседняя) мяккасць на пісьме не абазначаецца; тут вымаўленне не адпавядае напісанню:

змена, снег, дзвесце, цвік = вымаўляюцца: [з' ]мена, [с' ]нег, [дз' ]ве[с' ]це, [ц' ]вік. Але няма асіміляцыі перад [г' ], [к' ], [х' ] : [з] гінуць, [с] кінуць, [с] хітрыць.

2. ЗЫЧНЫ Н перад мяккімі свісцячымі [з' ] , [с' ] , [дз' ] , [ц' ] таксама асімілюецца па мяккасці: камандзір, вензель, венцер, у грунце, у прапагандзе, на фронце, İндзіра Гандзі, хіндзі, манпансье = вымаўляюцца: кама[н' ]дзір, ве[н' ]зель, ве[н']цер, у гру[н' ]це, прапа­га[н']дзе, на фро[н' ]це, İ[н' ]дзіра Га[н' ]дзі, хі[н' ]дзі, манпа[н' ]сье.

[ Спрэчны момант: Н' перад зацвярдзелымі шыпячымі: і[н' ]шы, ме[н' ]шы, зме[н' ]шчык, ко[н' ]чык, бало[н' ]чык, Арша[н' ]шчына і г. д. ― у ”Фанетыцы беларускай літаратурнай мовы” пад рэд. А.İ.Падлужнага тут абазначана цвёрдасць [н] (с. 200, 202, 204) і ў СБМ пад рэд. М.В.Бірылы мяккасць не абазначана ў гэтых спалучэннях. ]