Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
399
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Тэма: правапiс канчаткаў дзеясловаў і

1. Невыразны галосны ў канчатку дзеяслова або ў суфіксе інфінітыва часта можна праверыць націскам, адкінуўшы прыстаўку:

падглéдз( і ?, е ?)ць — глядзéць; ён падглéдз( і ?, е ?)ць — ён глядзіць.

2. Калі ў слове націск нерухомы, то трэба кіравацца табліцай асабовых канчаткаў дзеясловаў I і II спражэнняў:

I спражэнне: II спражэнне:

Адз. л. Мн. л. Адз. л. Мн. л.

1-я ас. -у, -ю -ем, -ём, -ам, -óм -у, -ю -ім, -ым

2-я ас. -еш, -эш, -аш -еце, -аце, -яцé -іш, -ыш -іце, -ыце

3-я ас. -е, -э, -а -уць, -юць -іць, -ыць -аць, -яць

3. У дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі спражэнне можна вызначыць па інфінітыве, кіруючыся наступным:

Да II с п р а ж э н н я адносяцца:

1) дзеясловы на -іць (-ыць), дзе -і-, -ы- — суфікс: насіць, тужыць [не блытаць з аднаскладовымі дзеясловамі І спраж. тыпу віць, шыць, крыць, дзе -і-, -ы- ў корані ];

2) дзеясловы на -ець, калі -е- не захоўваецца ў 1-й асобе адз.л.: вярцець — вярчу (а не вярцею), вісецьвішу (а не вісею); але: хацець — хачу, хочаш, хоча, хочам, хочаце, хочуць спр.);

3) 5 дзеясловаў на -аць: гнаць, спаць, стаяць, баяцца, залежаць і ўсе вытворныя ад іх.

Усе астатнія дзеясловы з ненаціскнымі канчаткамі — І спраж.

Бегчы і вытворныя ад яго (выбегчы, адбегчыся…) ― рознаспрагальныя.

Есці, даць і вытворныя ад іх (падесці, наесціся, аддацца)нетэматыч­нага спражэння, спрагаюцца па-асобаму, маюць спецыфічныя канчаткі:

1-я ас. я ем, дам; мы ямо, дамо (і варыянт ядзім, дадзім);

2-я ас. ты ясі, дасі; вы ясце, дасце;

3-я ас. ён есць, дасць; яны ядуць, дадуць

4. Пры змяненні дзеяслова нельга мяняць яго трыванне!!! Напрыклад, у наступных пáрах не адзін і той жа, а розныя дзеясловы: абціраць і абцерці, вывозіць і вывезці, насіць і несці і г. д.

5. У 2-й асобе мн. л. націск не можа пáдаць на першы склад канчатка! Ён можа пáдаць

а) або на аснову ( вýчыцеся, абцірáеце , нóсіце ),

б) або на другі склад канчатка ― на склад це (берацé, смеяцéся, гледзіцé ). Пры гэтым у 1-м складзе перад націскам у канчатку замест е пішацца я, а замест э пішацца а: несяцé, абатрацéся. У іншых пераднаціскных і паслянаціскных складах застаецца е :

(вы) вывезеце, гледзіцé.

6. У з а г а д н ы м л а д з е ў 1-й асобе множнага ліку дзеясловы могуць мець спецыфічныя для беларускай мовы канчаткі м,м (пад націскам), -ма (не пад націскам): нясем, кладзем, вяжэм, бярэм; складваймася, канчайма. У а б в е с н ы м л а д з е ў 1-й асобе множнага ліку гэтыя дзеясловы маюць канчаткі: нясём, кладзём, вяжам, бярóм; складваемся, канчаем. Т. ч., у загадным ладзе канчаткі м і м націскныя, а ў абвесным ладзе канчатак -ем ненаціскны.

У 2-й асобе множнага ліку ў загадным ладзе, у адрозненне ад абвеснага, націск можа падаць на канчатак - (- ) перад постфіксам -це : загадны лад: бял іце, прарасц іце, кладз іце; абвесны лад: бел іце , праросц іце , кла­дзяце .

Заданне 82. Вызначце спражэнне дзеясловаў і запоўніце табліцу па ўзоры. Вусна растлумачце правапіс невыразных галосных. Якой тыповай памылкі трэба асцерагацца пры ўжыванні дзеясловаў у форме 2-й асобы мн. л. абвеснага ладу ?

Памятайце: пры змяненні формы дзеяслова нельга мяняць яго трыванне, інакш дадзены дзеяслоў падмяняецца парным яму паводле трывання дзеясловам.

Інфінітыў

2-я асоба мн. ліку абвес. ладу ( Вы )

1. Выліць (ліць)

2. Адабраць

3. Блаславіць

выльеце – I спр. (утвораны ад аднаскладовага на -іць, дзе і ў корані)

адберацé – I спр. (інфінітыў на -аць, не ўваходзіць у лік 5-і дзеясл. II спр., у першым складзе перад націскам э змянілася на а )

блаславіцé – II спр. (не блытаць з загадным ладам, дзе націск на канчатку і )