Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Тэма: правапiс часцiц і

Р а з а м

не ( ня )

ні ( ані )

1) калі слова без не (ня) н е ў ж ы в а е ц ц а: недахоп, невук; нясцерпны, неўміручы; ненаві­дзець, непакоіць; неадкладна, неўзабаве, неўпапад;

2) калі слова можна з а м я н і ц ь с і н о н і м а м б е з не : няшчасце (бяда, гора), незалежнасць (свабода, воля); недарагі (танны), нясмелы (палахлівы); нявесела (сумна), невысока (нізка);

3) з н я п э ў н ы м і займеннікамі і прыслоўямі: нехта, нешта, нейкі, некаторы, некалькі; недзе, некуды, неяк;

4) з п о ў н ы м і д з е е п р ы м е т н і к а м і, калі пры іх няма супрацьпастаўлення ці паясняль­ных слоў, за выключэннем слоў са значэннем ступені якасці: вельмі, зусім, амаль, надта, надзвычай, выключна, часткова, цалкам, поўнасцю, у вышэйшай ступені; напрыклад: непрачытаная кніга, неправеранае сачыненне, неперавезеныя дровы; часткова непрачытаная кніга, амаль неправераныя сшыткі, зусім незнаёмыя мясціны, надта нецікавы твор;

5) у п р ы с т а ў ц ы неда- са значэннем ’неадпаведнасць норме: недагаворваць, неда­ядаць, недасыпаць, недачуць, недачуваць, недабачыць, недабачваць, недаедкі, недагляд, недабор, недасол, недалёт (не блытаць з прыстаўкай да- і адмоўем не ў значэнні ’не даведзенае да канца дзеянне’: не дагаварыць да канца, не даглядзець фільм, не дакапаць агарод).

1) калі слова без ні н е ў ж ы в а е ц ц а: нішчымніца, ніяка­ватасць; нікчэмны, ніводны; нічагуткі; ніштавата;

2) з а д м о ў н ы м і займеннікамі і пры­слоўямі: ніхто, ані­хто, нішто, анішто, ніякі, аніякі, нічый, анічый, ніколькі, аніколькі; нідзе, анідзе і г. д.;

калі паміж часціцай ні (ані) і займеннікам ужываецца прына­зоўнік, то яны пі­шуцца ў тры словы: ні ў кога, ані ў кога, ні з чым, ані з чым, ні ў якіх, ні да каго і інш. (не блытаць адмоўныя займеннікі ніхто, нішто з няпэўнымі хто, што ў выразах не хто іншы, як; не што іншае, як…).

А с о б н а

1) з д з е я с л о в а м і, д з е е п р ы с л о ў я м і, к а р о т к і м і д з е е п р ы м е т н і к а м і:

не чапаць, не працуючы, не дагледжана;

2) з п о ў н ы м і д з е е п р ы м е т н і к а м і, калі пры іх ёсць паясняльныя словы: не прачыта­ная мною кніга, не праверанае вучнем сачыненне;

3) калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаў­ленне са злучнікам а: не спакой, а трывога; не рэдкі, а густы; не прывезеныя, а прынесеныя дровы; не весела, а сумна (не блытаць: няма супрацьпастаўлення ў прыкладах тыпу: Рэчка нешырокая, але глыбокая);

4) у складзе ў з м а ц н я л ь н ы х а д м о ў я ў: далёка не, зусім не, ніколькі не, нічуць не: далёка не халодны, нічуць не лепшы, ніколькі не меншы і г. д.;

5) з у з м а ц н я л ь н ы м і і з а й м е н н і к а- в ы м і п р ы с л о ў я м і: не вельмі, не надта, не зусім, не поўнасцю, не так, не гэтак;

6) з н я п э ў н ы м і з а й м е н н і к а м і хто, што ў выразах: не хто іншы, як…(= не хтосьці іншы, а…); не што іншае, як…(= не штосьці іншае, а…);

7) з формамі в ы ш э й ш а й с т у п е н і п а р а ў- н а н н я прыметнікаў і прыслоўяў: не лягчэйшы, не смялейшы; не лепш, не цяплей;

8) з б е з а с а б о в а - п р э д ы к а т ы ў н ы м і с л о в а м і: не трэба, не варта, не шкада;

з прыслоўем не супраць; з часціцай не толькі.

У астатніх выпадках:

1) д л я ў з м а ц - н е н н я а д м а ў -л е н н я : ані не слухаецца; не прый­дзе ні к табе, ні ка мне; не бачу ні днём, ні ноччу; нідзе няма ні душы;

2) д л я ў з м а ц - н е н н я с ц в я р - д ж э н н я ў выра­зах хто ні, што ні, як ні, куды ні, дзе ні, хто б ні, што б ні, які б ні, куды б ні і г. д. (яны ўжываюцца ў даданых уступаль­ных частках скла­даназалежных сказаў): Што б ні здарылася ― вярну­ся дадому.

3) ва ў с т о й л і - в ы х выразах: Ні села ні пала ― давай, бабка, сала. (Прыказка)

Заданне 92. Спішыце, часціцу не (ня), ні запісваючы разам ці асоб­на. Вусна растлумачце кожнае напісанне (не падглядваючы ў правіла !).

Абсалютна н../выхаваны хлопец; ан../чый; н../пакоіць, н../сцерпна, н../ўзабаве, н../кчэмны, н../водны, н../чагутка, аповесць н../прачытана; вельмі н../ўраджайны год; вокны н../зачынены; далёка н../поўны аналіз; зусім н../знаёмыя мясціны; карціна н../намалявана; колькі вершаў н../дапісалі; н../абсяжныя прасторы; н../ахайны мужык; н../больш як з кілаграм; н../быліца; н../дабачыць; н../дабачваць; н../дабор; н../давесці; н../дажыць; н../далічыцца грошай; н../дарэчна; н../дасведчаны чалавек; н../дасол; н../дасыпаць солі; н../дахоп; н../дачуваць; н../дачуць; н../даючы спакою; н../зайздроснае становішча; н../запрэжаныя коні; н../засеяныя грады; н../здаровіцца; н../змаўкальны гоман; н../знаёмы лес; н../кага; н../пакора; н../прачытаная мною кніга; н../раскрытая тайна; н../скошаны лугі; н../старэйшы за мяне; н../трэба; н../ўзаранае поле; н../шчаслівы лёс; н../шкада мне вас; н../высокі, але дужы; ні/адкуль; н../адной жывой душы; н../ў/кога; н../з чым; н../колькі н../горшы за астатніх; н../кроку назад; н../ў якія вароты н../лезе; н../чуць н../лепшы за вас; н../шчымны; н../ветлівы; н../падмецены двор; прайсці амаль н../заўважаным; у вышэйшай ступені н../абгрунтаванае рашэнне.

Даў зарок н../хадзіць н../да кога, н../бачыцца н../з кім (İ.М.). Дзе б н../хадзіў, вярнуся дадому. Ён н../высок, н../надта ёмак. Жыву, н../трацячы надзей, бо верыцца ў дабро людзей (Грах.). Жыццё — н../вясёлае, бесклапотнае свята, а доўгі і клопатны будзень (İ. М.). Здаецца, і чвэртка жыцця н../пражыта (Грах.). Куды/б н../вяла нас крутая дарога, дадому шляхоў н../забудзь. Куды вокам н../кіну, даспадобы мне ціхія нашы мясціны (Бр.). Куды н../кінь — усюды клін (Прык.). Н../бяда, што н../смелы, абы праўдзівы. Н../чапай чужога і н../бойся н../кога (Прык.). Н../сцюжа н../палохае, н../спёка, н../гнуся ад н../лёгкае хады…(Грах.). Н../хто н../супраць цёплых вясновых дажджоў, але ж н../надта прыемна, калі яны размываюць дарогі, робяць столькі гразі, што н../прайсці н../праехаць (А.Кул.). Н../лёгка пакідаць родны кут, яшчэ цяжэй — вяртацца (Сач.). Са стратаю н../папраўнаю н../мірыцца ён н../зашто ў жыцці (Вярц.). Хто/ж н../ любіць душою нашу маці-зямлю! (Бр.) Чаго н../мроіцца начамі, куды ўспамін н../занясе! (Грах.) Як н../гне мароз, н../гладзіць, але н../чога н../ парадзіць (К-с). Яшчэ н../колі н../бачаны, горад Мінск мне мроіўся ў глухім палескім мястэчку (Грах.). У горадзе мне н../ставала прастору, неба (Сач.). Я чуў іх, ідучы па яшчэ н../падмеценых алеях. İм/бы стос н..прачытаных кніг. Дзе/сь лявей вёскі як/бы даносіліся стрэлы. Хлопчык толькі/што вярнуўся з лесу. Рашэнне гэта н../абы/якое. Гаспадыня ўсё/такі прымусіла нас паснедаць (Пестр.). Давайце я/такі павяслую (Брыль). Хто/ж/небудзь зробіць. Абы/да/каго звярталіся. Усё/ж/такі прыйшлі. Вам абы/сказаць.

С İ Н Т А К С İ С İ П У Н К Т У А Ц Ы Я .