Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Знакi прыпынку пры адасобленых членах і пры адасобленых азначэннях I прыдатках

Заданне 100. Выпішыце нумары сказаў, у якіх выдзеленыя словы трэба выдзеліць коскамі або працяжнікамі. Вусна растлумачце пунктаграмы.

1. Алень выбіўся на сонечны астравок, пастаяў самотны ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам. 2. Над зарослай густымі кустамі лесасекай плыло павуцінне бабінага лета. 3. Ядвігін Ш. прыгожы, сярэдніх гадоў мужчына заўсёды прыносіў з сабой вясёлы настрой. 4. У вёсцы я адразу зайшоў да знаёмага каваля Сцяпана Мікалаевіча. 5. У прысадах цяністых я сустрэўся з табой маёй светлаю, чыстай веснавою журбой. 6. Вакол старых, сатлелых ад часу пнёў выцягвалі адна перад другой угору доўгія шыі апенькі. 7. Знясілены, зняможаны ён уткнуўся шчакой у цёплы сівец купіны, нязграбна абняўшы яе адной рукой. 8. Днём яно мора пяшчотнае, сонечна-бірузовае. 9. Будучая святая Еўфрасіння Полацкая нарадзілася ў сям’і князя Святаслава Георгія. 10. А на дварэ ўжо восень яшчэ цёплая і ласкавая, шчодрая на чырвань рабін. 11. Тонкі назіральнік ён нястомна выхоўваў у сабе суровага мастака. 12. Ад раскладзенага пастухамі агню пахла дымам і печанай бульбай.13. За­шумеў на лад суровы вольны вецер сонца сын. 14. Праходзяць летнія дажджы сляпыя, цёплыя, грыбныя. 15. Уладзік дыхаў гаркавым пахам трохі пакрыўджанай на людзей вольхі. 16. Дачка Андрэя Ганна сядзела адна на сваёй прызбе. 17. Туманамі абвіты лес пахне мохам, лістамі, як ладанам. 18. Немагчыма ёй звонкай, маладой прапусціць сустрэчу над ракой. 19. Сын беларускай зямлі ён увайшоў у сусветную навуку. 20. Адзінокі і самотны сустракаю я сваю восень. 21. Ён Андрэй некалі любіў гэтую раннюю вясновую пару і нецярпліва яе чакаў. 22. Надру­каваныя Пятром Мсціслаўцам духоўныя кнігі распаўсюджвалі дабрачыннасць, асвету. 23. Мора цёмна-сіняе, у рэдкіх белых карунках разбіваецца аб вялікі камень. 24. Мсціслаў узнік на берагах ракі Віхры прытока Дняпра. 25. Напэўна, нашым песням лес падараваў сваю няўрымслівую сілу настоеную на цяністым шуме траў. 26. Акуратна ашаляваныя хаты стаялі ўздоўж вуліцы. 27. Прыйшлі маладыя хлопцы сябры Міколы. 28. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана крэпкія, пышныя, з развіслымі вяршынямі. 29. Сівыя мудрыя дзяды вясковыя палітыкі сядзяць ды бавяць там гады пад клёнамі, пад ліпамі. 30. Пачынаў Алёша часцей за ўсё з песень, бо любіў іх сумныя, жаллівыя. 31. Звычайна стрыманы старшыня на гэты раз адразу выявіў абурэнне. 32. Шукаючы зручнага для пераправы месца, Палазок заўважыў схаваны ў кустах рыбацкі човен. 33. Заняты сабою ён болей маўчаў, не дужа ахвотна ішоў да людзей. 34. Жыта як найбольш прыстасаваная да суровых умоў культура вытрымлівала моцныя халады і ратавала людзей ад галоднай смерці. 35. Ноч светлая, расістая абняла лугі. 36. Прытуленыя ў жытах васількі вабяць сваім блакітам. 37. Яго аброслы шызаю шчэццю твар набыў выраз даўняй задумлівасці. 38. Між палёў шырокіх, як змяя якая, цягнецца дарога вузкая, крывая. 39. Як спецыяліст Вярбіцкі меў права жыць не ў бараках, як іншыя парабкі, а асобна. 40. Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч Антон Луцкевіч паходзіў са старажытнага шляхецкага роду.

Варыянт ІІ. 1. Жвавая, стройная, у квяцістай сукенцы яна як бы прынесла ў хату свежасць вечара і пахі садовай квецені. 2. Ціхая, абсаджаная ніцымі вербамі набярэжная вывела дзяўчыну ў сквер. 3. Дзявочая ўсмешка не то гарэзлівая, не то засмучоная кранула яго сэрца. 4. Ён сялянскі сын добра ведаў цану дажджавой кроплі. 5. Кам­пазітар і дырыжор Людамір Рагоўскі пазнаёміўся з Янкам Купалам, калі працаваў у Вільні. 6. Непражытыя дні адлятаюць ціха нічым не азмрочаныя, ніякай шчырас­цю не сагрэтыя. 7. Старая паляшучка знахарка Мар'я набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. 8. Засеяныя шчыраю рукою палі вакол вёскі роўна зязелянелі маладымі ўсходамі. 9. З усіх сродкаў выхавання, якія ёсць у нас у людзей самым надзейным было і будзе слова. 10. Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле. 11. А я і не помню калыханкі гэтай вайной абарванай, недапетай. 12. Мален­ства! Яно басаногае, горкае і разам з тым шчаслівае было ў мяне і ў цябе, дарагі чытач. 13. Асветлены і абагрэты сонцам лес раскінуўся за прасторнымі лугамі. 14. Жаўранкі вясёлыя і нястомныя песняры поля плавалі ў затуманеным гарачынёй паветры. 15. Нізавы вецер развёў на амаль чорнай вадзе Дняпра высокія ў рост чалавека хвалі. ( Гл. № 25 Варыянта 2 і № 6 Варыянта 1: Магчымы ж варыянты. ― Бурак Л. İ. Пунктуацыя бел. мовы, с. 66) 16. Да яго агеньчыку на плошчы і разу не працягнулася рука. 17. Жоўтая, акуратна пасыпаная пяском дарожка вяла да невялічкага дома. 18. Задаволеная сваім жартам бабка доўга смяецца разам з тым, хто яе слухае. 19. Ціхая, млявая плыве месячная жні­вень­ская ноч над зямлёю. 20. На вуліцы трапятала маладою лістотаю лета такое доўгачаканае і кароткае. 21. Навучаны жыццём ён ужо разумеў, што за ўсё трэба плаціць. 22. Са мною гаворыць, як быццам жывая, сагрэтая сонцам зямля маладая. (İ тут магчымы варыянты!) 23. Цётка маленькая рухавая жанчына ў акулярах сустрэла Алеся абдымкамі. 24. Баі адгрымелі на высокім, перакапаным снарадамі і бомбамі дняпроўскім беразе. 25. Сказалі калісьці дзяды мне хлапчыне, што ходзяць начамі агні на балоце. 26. Язэп выйшаў з зямлянкі і ўражаны хараством раніцы доўга стаяў нерухома. 27. Пад Новы год пасярод плошчы ставіцца багата ўпрыгожаная ёлка. 28. Маці і брат дзве прычыны яго пякучай тугі паўсталі перад Алесевымі вачыма. 29. Асен­няе сонца хоць ужо і не такое шчодрае, як летняе, усё-такі давала яшчэ трошкі цяпла. 30. Павязаная стракатай хусцінай Лівідора працава­ла побач з Мальвінай. 31. Хмарка цёмная, знізу трохі малінавая вісела над прыціх­лай ракой. 32. Падпалкоўнік, пазіраючы ў цемру, хвіліну з прагнасцю ўбіраў насычаны вільгаццю дняпроўскі вецер. 33. Хлопцы падняліся і бледныя, разгубленыя моўчкі рушылі далей. 34. Лета ― гэта прагрэтая паўдзённым сонцам паляна ў лесе. 35. Сабака гаспадыні істота рухавая і дрэнна выхаваная часта забрыдаў куды-небудзь далёка ў поле або на дзюны. 36. İ яму старому прыемна і радасна знаёміць іх дзяцей горада з таямніцамі лесу. 37. Нахіленая ў бок святла яна ўлюбёна падстаўляла сонцу свае чатыры шырокія глянцавітыя пялёсткі. 38. Маўк­ліва-гордыя буслы доўга кружылі над журавінавым балотам. 39. А над усім расло, шырылася неба неагляднае, бясконцае, роднае.