Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Беларускі калабарацыянізм.

Калабарацыя азначае з франц. супрацоўніцтва (з немцамі).

Асноўнымі прычынамі беларускага калабарацыянізму з'яўляліся незадаволенасць часткі насельніцтва савецкай уладай (у тым ліку масавымі рэпрэсіямі і гвалтоўнай саветызацыяй у Заходняй Беларусі, далучанай да СССР у 1939 году), а таксама, дзейнасць прадстаўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі. У Беларусі было 80-100 тыс. калабарацыяністаў. Былі створаны наступныя арганізацыі калабарацыяністаў:

  • БНС – беларуская народная самадапамога (рук. Іван Ермачэнка, які хацеў стварыць незалежную ад Германіі і СССР беларускую арганізацыю, за што яго выгналі, затым – Вацлаў Іваноўскі, быў таксама недаспадобы немцам і яго расстралялі) - збірала дапамогу пацярпелым ад вайны грашамі, адзеннем, прадуктамі.

  • СБМ – саюз беларускай моладзі. Сатруднічала з нямецкім акупацыйным рэжымам, напраўляла моладзь на працу ў Германіі (кіраўнікі – Надзежда Абрамава, Міхаіл Ганько).

  • БЦР – беларуская цэнтральная рада (Р. Астроўскі). Таксама сатруднічала з немцамі, прымала ўдзел ў карацельных аперацыях мірнага насельніцтва.

Пры дапамозе беларускіх калабарацыяністаў нямецкія ўлады спрабавалі выкарыстоўваць у сваіх мэтах навуковыя кадры, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі. У чэрвені 1942 годзе імі было створана «Беларускае навукова таварыства».

Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння мірнага насельніцтва.

  1. Станаўленне і развіццё партызанскага руху і патрыятычнага падполля ў Беларусі.

З першых дзён вайны арміі, якія аказваліся ў акружэнні аб’ядноўваліся ў групоўкі, і са змяненнем фронту некаторыя з гэтых груп вырашылі распачаць партызанскую барацьбу ў тыле ворага ( у першы месяц вайны). Але 30 чэрвеня створаны адзін з першых атрадаў на тэрыторыі Гомельшчыны (атрад “Чырвоны кастрычнік”). Камандзір Бумажкоў, камісар Паўлоўскі. Атрад дзейнічаў у раёне немцаў, паралізаваў чыгунку, у тым жа раёне, а затым злучыўся з ввойскамi Чырвонай Арміі у раёне Гомеля.

Каб направіць народ на партызанскі рух 6 жніўня 1941 г. Сталін выдае ўказ, што Бумажкоў і Паўлоўскі атрымліваюць званне Герояў Савецкага Саюза. Адпаведна фарміруюцца і некаторыя іншыя атрады. З вялікай зямлі закідваюцца групоўкі спецыялістаў, але яны ў першую ваеную зіму распаліся (большасць з іх). У зіму прадоўжылі дзейнасць толькі пінскі атрад Каржа і віцебскі Шмырова (атрад “Бацькі Міная”), а таксама атрад Такуева на Гомельшчыне.

У Маскве быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху ў маі 1942 г. на чале з П. Панамарэнка. Затым ствараецца Беларускі штаб партызанскага руху пад кіраўніцтвам П. Калініна. Таму адбывалася сувязь праз парашутыстаў сувязь (ліпень 1941 г.)

У пачатку 1942 г. партызанскі рух пашырыўся. Дзейнасць супраць ворага першым чынам была накіравана на падрыў чыгунак (рэльсавая вайна).Дзейнасць партызан паўплывала на ход усёй вайны. Потым партызанскія атрады злучаліся ў партызанскія злучэнні (Пінскае партызанскае злучэнне, утварылася ў лістападзе 1942 г., Гомельскае парт. злуч. (кіраваў Ляпёшкін), Віцебскае партызанскае злучэнне на базе атрада Шмырова. Таксама Мінскае злучэнне пад кіраўніцтвам Казлова, яго намеснік - Мачульскі. Была створана брыгада Піліпа Капусты. Хочацца вызначыць П. Машэрава, які на Віцебшчыне стварыў атрад. К.Мазураў хаця не кіраваў, але ўзначальваў камсамольскую работу па Беларусі.

Канстанцін Заслонаў стварыў атрад, які кіраваў падполлем. Пачынаючы з першых дзён акупацыі ён на ж/д станцыі Оршы праводзіў падрывы і выводзіў з строю чыгункі (замена торфабрыкетаў бомбамі). Такім чынам было выведзена за 200 паравозаў. У мястэчку Обаль існавала падполее пад кіраўніцтвас Еўфрасінні Зяньковай , яе помняць як Зінаіда Полькова. Мінскае падполее ўзначальвалі Кабушкін, Казінец і інш. Дзякуючы ім адбываліся ўзрывы. Усяго за гады вайны дзейнічала каля 4300 партызан і падпольшчыкаў.