Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Вызваленчы паход Краснай Арміі ў Зах. Беларусь. Уз’яднанне беларускага народа у складзе бсср.

Паводле 2-га пункту сакрэтнага дагавору 17 верасня 1939 г. СССР пачаў вайну супраць Польшчы. Для гэтага былі падрыхтаваны два фронты: Украінскі (кам. генерал Цімашэнка), і Заходні, або Беларускі (кам. Генерал Кавалеў). Колькасць – 466 тыс. салдат. У выніку наступлення савецкія і германскія войскі сустрэліся у раене Кобрына.Увесь свет меркаваў, што паміж СССР і Германіяй распачнецца вайна пры сустрэчы, але ж паміж імі быў заключаны сакрэтны дагавор.

Камандуючы польскімі войскамі Рыдз-Смігла загадаў не ўступаць у вайну з СССР, а весці бой толькі з Германіяй. Гітлер загадаў сваім войскам адысці на Беласток, на лінію сакрэтнага пратакола, пасля таго, як былі дабіты войска Польшчы. Былі праведзены парады у Германіі і СССР у гонарперамогі над Польшчай. Па меркаванні Мядзведзева (расійскі гісторык), напрыканцы 1930-х гадоў быў толькі адзін чалавек, якому давяраў Сталін – Гітлер. Заходняя Беларусь аб’яднался з яе васточнай часткай. Утвараецца БССР і УССР, адбываецца іх укрупненне.

  1. Савецка-Фінская вайна. Ссср і краіны Балтыі.

Адпаедна пакту “Молатава-Рыбентропа” Еўропа падзялілася на сферы ўплыву. СССР, ўлічваючы, што граніца Фінляндыі знаходзілася ў 25 км ад Ленінграда, прад’явіў ультыматыўныя патрабаванні Фінляндыі:

  • Аднесці на 25-30 км граніцу Фінляндыі ад Ленінграда;

  • Аднесці на 30-35 км граніцу ад Мурманска;

  • Патрабавалася перадаць СССР горад Ханка, які размяшчаўся пры ўваходзе ў Фінскі заліў;

  • Патрабавалася перадаць паўдневую палову вострава Рыбачага.

Фінляндыя адмоўна аднеслася да гэтых патрабаванняў, што стала прычынай Савецка-Фінскай вайны. Повад: абстрэл савецкіх войск ў весцы Маніла (загінула 2 салдаты, 3 паранена). Фінляндыя гэта атрыцала. Ліга нацый па просьбе Фінляндыі прыслала камисию и разабралася, у чым справа.Камисія ўстанавіла, што фінскія пушкі не маглі гэтага зрабіць, але СССР настойваў, што гэта правкацыя Фінляндыі. СССР выключылі з Лігі нацый.

Ваенныя дзеянні пачаліся 30 лістапада 1939 г. Для дадзенай кампаніі былі накіраваны па прапанове Сталіна войскі Ленінградскай асобай ваеннай акругі. Шапашнікаў прапанаваў 1.200.000 чалавек, 3000 самалетаў і 1500 танкаў. Выслухаўшы гэта, Сталін адправіў яго ў водпуск, і сказаў што справіцца адна акруга.Ен улічваў тое, што ў Фінляндыі было толькі 337.000 салдат, 100 самалетаў. Ленінградская асобая ваенная акруга налічвала 450.000 салдат і афіцэраў, 2000 танкаў, 1000 самалетаў.

На тэрыторыі Фінляндыі праходзіла лінія абароны Карла Манергейма. Спачатку савецкія войскі змаглі прарвацца на тэрыторыю Фінляндыі, захапілі шэраг гарадоў. Быў створаны ўрад Новай Фінляндыі на чале з Куусіненам. Савецкія войскі дашлі да лініі Манергейма, але там панеслі вялікія страты (былі моцныя маразы). У фінаў былі атрады лыжнікаў, якія нечакана нападалі на войскі СССР. У канцы снежня 1939 г. ініцыятыва перайшла ў рукі Фінляндыі. Генерал Мерецков не апраўдаў надзеі Сталіна.

У лютым 1940 г. войскі, якія прапанаваў Шапашнікаў, пад камандаванне Цімашэнкі пачалі новую кампанію. У бой пайшлі танкі і самалеты. Фінляндыя запрасіла мір на ранейшых умовах (праграма мінімум) 12 сакавіка 1940 г.

Дадзеная вайна паказала непадрыхтаванасць СССР да вайны і слабасцьСавецкага Саюза. Пасля вайны страны Балтыі (Эстонія, Латвія і Літва) увайшлі ў склад СССР. Літва і Латвія хацелі пашырыць тэрыторыю за кошт Беларусі і Сталін з Молатавым пагадзіліся. Сталіца Літвы перайшла ў Вільню (Вільнюс), каб не аддаваць тэрыторыю абратна. Дынабург назвалі Даўгавпілс у Латвіі.