Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Ваенна-эканамічныя мэты захопнікаў. Генеральны план “Ост”.

Загадзя да нападу Германіі на СССР былі падрыхтаваны інструкцыі і таксама план “Ост”. Згодна з ім фашысты планавалі, што 75% насельніцтва павінна быць знішчана ці вывезена ў Сібір. З 25% астатніх 5% павінны быць анямечаны, і 20% - абслуга. У Мінску павінна было застацца 100.000 чалавек, а 50.000 немцаў павінны былі быць прывезены і г.д. Немцы, знішчыўшы цыган і яўрэяў, прыняліся знішчаць і беларусаў згодна з планам.Для рэалізацыі плана 17 ліпеня 1941 г. было створана асобнае Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам.Асноўнай часткай планаў з’яўлялася гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай «Ольдэнбург», якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб «Ост». За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г.Герынга былі выдадзены «Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях». З іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.

Гэты план прадугледжаў некаторыя эканамічныя змены: была падлічана колькасць насельніцтва, уступілі ў строй некаторыя прадпрыемствы, працавалі 33 банкі (у 43 г. стала 100 банкаў). Вясной 1942 г. была праведзена эканамічная рэформа, былі ліквідаваны калгасы і савгасы, рабіліся кааператывы. Вырубаўся лес, каб партызанам было цягчэй падрываць нямецкія цягнікі.

  1. Адміністратыйна-тэрытарыяльныя адзінкі на акупіраваных беларускіх землях.

Падпарадкаванне некаторых тэрыторый адбылося Усходняй Прусіі, на гэтай тэрыторыі існавала нямецкае права і законы (Беласточчына, заходняя частка Віцебшчыны і Гродзеншчыны). На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Паўночная частка Гродзеншчыны і усходняя частка Віцебшчыны ўваходзіла ў рэйскамісарыят “Остланд” (Эстонія, Латвія, Літва). Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна». На гэтых тэрыторыях была забаронена бел. мова.

Усходняя частка Віцебска, Гомеля і Магілева адыходзіла пад уплыў арміі “Цэнтр”Астатнія тэрыторыі мелі назву “Генеральная акруга Беларусь” (3,5 млн чал.). Ей камандаваў Вільгельм Кубэ. Пасля яго смерці ў верасні 1943 г. быў пастаўлены Курт фон Готберг.

  1. Палітыка генацыду ў дачыненні да мірнага насельніцтва і ваеннапалонных.

Палітыка генацыду пачалася з першага дня акупацыі. Гітлер заяўляў: «Мы абавязаны вынішчыць насельніцтва – гэта ўваходзіць у нашу місію аховы германскага насельніцтва… Я маю права знішчыць мільёны людзей ніжэйшай расы, якія размнажаюцца, як чарвякі».30 сакавіка 1941 г. на нарадзе вышэйшага каманднага саставу вермахта Гітлер падкрэсліў, што ў вайне супраць Савецкага Саюза барацьба будзе весціся "на знішчэнне". На Беларусі было больш за 100 гета, За гады акупацыі ў Беларусізагінула каля 400 тыс. яўрэяў. Славяне, яўрэі і цыгане знішчаліся амаль на 100%. Для масавага знішчэння павінна было зрабіць неабходныя лагеры смерці, якія былі амаль у кожным горадзе. Найбольш вядомыя: Асвенцем (Польшча), Равенсбрук, Бухенвальд(Германія) і інш. На Беларусі – Трасцянец пад Мінскам (206.000 чал. знішчана) і Азарычы на Гомельшчыне. У Віцебску было знішчана 150.000 чалавек і 100.000 у Гомеле.