Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Пашырэнне напружаннасці у Еуропе. Акупацыя Германіей Чэхаславакіі. Спробы стварэння сістэмы калектыунай бяспекі. Савецка-французка-англійскія перагаворы у Маскве вясной і летам 1939 г.

У лістападзе 1937 г. Гітлер паставіў мэту – далучыць да Рэйху Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць (10-е месца ў свеце). Гэта было магчыма толькі пры нейтральнай пазіцыі Францыі і Англіі. Н.Чэмберлен (прэмьер-міністр Велікабрытаніі) папярэдзіў прэзідэнта Чэхаславакіі Э.Бенеша аб неўмяшальніцтве ў канфлікт з Германіяй Англіі і Францыі.Але ўрад Чэхаславакіі разлічваў на дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і СССР. 22 жніўня 1938 г. нарком замежных справаў СССР М.Літвінаў заявіў германскаму паслу ў СССР Шуленбургу, што СССР акажа Чэхаславакіі усялякую падтрымку, якую тая запросіць. Да верасня 1938 г. на заходняй мяжы СССР сканцэнтраваў 40 дывізій і танкавы корпус, яшчэ 36 дывізій рыхтавалася да перакідвання.

Зачэпкай для захопу краіны стала пытанне аб становішчы нацыянальнай меншасці у Чэхаславакіі – судэцкіх немцаў. У красавіку 1938 г. судэта-нямецкая партыя лідэра Генлейна запатрабавала ад урада выхаду вобласці са складу Чэхаславакіі. У напружаных абставінах урады Вялікабрытаніі і Францыі патрабавалі ад Э.Бенеша адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам і ўступіць Гітлеру.

29-30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя і падпісана Мюнхенскае пагадненне.

Хуткая і паспяховая анексія адносна невялікай, але стратэгічна важнай і эканамічна значнай Чэхаславакіі з яе шматлікім (23,5 %) нямецкім насельніцтвам стварыла ўражанне лёгкай перамогі і заахвоціла Адольфа Гітлера працягваць наступ на краіны Цэнтральнай Еўропы.У цэлым, да канца 1941 гады на прымусовыя працы ў Нямеччыну было вывезена 200 тыс. жыхароў Чэхіі і Маравіі і 100 тыс. жыхароў Славакіі. Было арганізавана высыланне яўрэяў у канцлагеры, у мястэчку Терезін было арганізавана гета. Уся неваенная прамысловасць была забаронена. 14 лютага 1945 г. 60 самалётаў скінулі на самыя густанаселеныя раёны Прагі 152 бомбы. Было разбурана больш сотні ўнікальных гістарычных будынкаў, загінула 701 і было паранена 1184 чалавек.

Мерапрыемствы па стварэнню сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе храналагічна можна падзяліць на два перыяды. Мяжа паміж імі праходзіць вясной 1939 г. Першы перыяд характарызуецца панаваннем палітыкі «замірэння», надзеямі заходніх дэмакратый павярнуць германскую агрэсію супраць СССР. У другі перыяд прыходзіць да лонданскіх і парыжскіх палітыкаў разуменне неабходнасці цесных кантактаў з Масквой у стварэнні еўрапейскай сістэмы бяспекі.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з’явілася праца Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню (1932-1935 гг.) з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. Дэлегацыя СССР прапанавала здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але іншыя дзяржавы не падтрымалі гэтую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі.Сур’ёзнай перашкодай для знешняй палітыкі СССР былі пастановы VI кангрэса Камінтэрна (1928 г.) дзе гаварылася аб хуткай «сусветнай рэвалюцыі» і краху сістэмы капіталізму. Не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу сталінскія рэпрэсіі.Толькі ў 1939 г. ад гэтых стэрэатыпаў пачалі адыходзіць.

У сакавіку 1939 г. пачаліся кансультацыі паміж урадамі СССР, Англіі і Францыі аб магчымым падпісанні пагаднення аб узаемадапамозе і аказанні помачы іншым еўрапейскім краінам, супраць якіх пачалася агрэсія. Ваенныя місіі прыбылі ў Маскву толькі 11 жніўня, але яны не мелі права падпісваць пагадненні. 15 жніўня начальнік Генеральнага штаба Чырвонага Войска Д. Шапашнікаў паведаміў, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій. На прапанову кіраўніка Генштаба Чырвонай Арміі Б.М.Шапашнікава дэлегацыям Англіі і Францыі не было што адказаць. Да таго, паўстала праблема праходу савецкіх войск праз польскую тэрыторыю. Польшча катэгарычна не згаджалася на ўвод Чырвонай Арміі на сваю тэрыторыю. Яна разлічвала на дагавор ад 19 мая 1939 г. з Францыяй, па якому апошняя аказвала неадкладную дапамогу Варшаве. 25 жніўня 1939 г. пагадненне аб узаемадапамозе з Польшчай падпісала Англія. Варшава спадзявалася на дапамогу з Захаду і ігнаравала прапановы Масквы. Перамовы зайшлі ў тупік.

11 жніўня швейцарскі дыпламат К.Буркхардт са згоды ўрадаў Англіі і Францыі сустракаўся з Гітлерам, які завяраў Захад у антысавецкім накірунку сваёй палітыкі. Мэта Гітлера – не дапусціць складвання адзінага антыгерманскага фронту вялікіх дзяржаў была з поспехам дасягнутая. Каб пазбегнуць пагрозы складвання шырокай антысавецкай кааліцыі, СССР ідзе на кантакты з Гітлерам.Савецкае кіраўніцтва прыняло прапанову Германіі пра мірныя перамовы, у выніку якіх 23 жніўня 1939 г. у Маскве быў падпісаны савецка-германская дамова пра ненапад (Пакт Молатава — Рыбентропа) тэрмінамна 10 гадоў.