Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас ваенна-стратэгічнай аперацыі “Баграціён”

23 чэрвеня 1944 г. распачалася аперацыя Багратыён. За 1,5 сутакда гэтага распачалася аперацыя “Канцэрт” (працяг “рэйкавай вайны”). Ад Пінскай чыгункі нічога не засталося. Наступленне ішло хутка. З баку усіх чатырох франтоў арміі змаглі прарваць нямецкую абарону і распачалі акружэнне нямецкіх войск (найбольш буйныя акружэнні: у “Бабруйскім катле” акружана 30 000 чалавек, пад Віцебскам на 35 000, пад Мінскам – 105 000 чалавек).

У ноч з 2-3 ліпеня 1944 г. у Мінск варваліся вайска ІІ і І Беларускага фронту і 3 ліпеня 1944 г. Мінск быў вызвалены. Гэтым закончыўся 1 перыяд аперацыі “Багратыён”.

4 ліпеня пачынаецца 2 перыяд аперацыі. У ходзе гэтых дзеяняў была вызвалена частка Беларусі. 61 армія пад кіраўніцтвам Белова (І Бел. фронт) разам з Пінскімі партызанамі 14 ліпеня 1944 г. вызваліла Пінск. Далей былі вызвалены Драгічын, Кобрын, Жабінка, Іванава, і вызвален 28 ліпеня горад Брэст. У жніўні 1944 г. фашысты канчаткова выгнаны з Беларусі. Войскі распачалі ваеныя дзеянні на тэрыторыі Польшчы.

  1. Удзел Пінскага партызанскага злучэння ў вызваленні Беларусі.

Падчас аперацыі Баграціен Пінскае партызанскае злучэнне дыслацыраваліся на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай і часткова Гомельскай і Мінскай абласцях. Штаб быў каля вёскі Хорастава, зараз – Салігорскі раен.У перыяд аперацыі Баграціен дзеянні пінскіх партызан ускладнілі і зацягнулі перадыслакацыю нямецкіх танкавых дывізій з Украіны на Беларусь.

Было вырашана, што неабходна сустрэцца з камандаваннем 61 арміі, каб распланаваць наступнае дзеянне. Корж і яшчэ частка камандавання ноччу прайшлі праз лінію фронта да 61 арміі, дзе з Бяловым яны складалі план наступлення. Корж прапанаваў падтрымацьпартызан, таму што яны страцілі трэць людзей. Цэлы полк быў перакінуты на тэрыторыю сучаснага Столінскага раену. Гэтым вайскам быў нанесены моцны і нечаканы ўдар з тыла па немцам. Немцы былі прыціснуты да рэк Пціч і Случ (каля 20 000 чалавек). Партызаны разам з Чырвонай арміяй вызваляюць такія гарады, як Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Пінск. У Пінску 15 000-ная армія партызан расфарміроўваецца. Толькі за час аперацыі «Баграціён» народныя мсціўцы, пад камандаваннем В. 3. Каржа, знішчылі звыш 1500 фашыстаў, каля 40 аўтамашын, 7 танкаў, 4 бронепаязды, 3 параходы, некалькі барж і самалётаў.Гэтыя баі ў значнай ступені вымотвалі нямецкія войскі, што ў канечным выніку мела вялікае значэнне для поспеху будучага шырокамаштабнага наступлення савецкіх войскаў

У выніку асенне-зімовага наступлення 1943-44 гадоў у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі савёцкія войскі вызвалілі ад фашыстаў Гомельскую і часткова Палескую вобласці і ўпарта прасоўваліся наперад, вызваляючы крок за крокам беларускую зямлю. У балотах Беларускага Палесся фашысты не маглі арганізаваць суцэльную абарону не толькі з-за прыродных асаблівасцяў, але ў першую чаргу з-за таго, што гэта тэрыторыя з'яўлялася зонай дзейнасці партызанскага руху. Каб ліквідаваць пагрозу з тылу, фашысцкія войскі ў канцы зімы і вясной 1944 года, выкарыстоўваючы параўнальнае зацішша на лініі фронту на Палессі, імкнуліся буйнымі сіламі знішчыць асноўныя сілы партызан. 

3 гэтай мэтай яны распачалі карныя аперацыі супраць партызан Пінскага злучэння і злучэння ўкраінскіх партызан на чале з С. А. Каўпаком. 26 лютага 1944 года каля 8 тысяч карнікаў павялі наступленне з Мікашэвічаў, Лахвы, Лунінца і Пінска на партызанскія брыгады імя Кірава (камандзір А. П. Савіцкі) і імя Будзённага (камандзір Ф. I. Шырын). Падчас гэтай аперацыі супраць партызан у Беларусі было занята 9 дывізій праціўніка, дзве з іх непасрэдна ваявалі супраць Пінскага партызанскага злучэння.

У лютым-сакавіку 1944 года Пінскае партызанскае злучэнне аказала значную дапамогу маступаючым часцям Чырвонай Арміі, поўнасцю заблакіраваўшы праход суднаў па Дняпроўска-Бугскаму каналу.

Заняўшы абарону на паўднёвым беразе канала, партызаны на працягу 40 дзён супрацьстаялі рэгулярным армейскім сілам, аднак сілы былі няроўныя, і Пінская брыгада на чале з I. I Шубітыдзе ў канцы лютага, а брыгада імя Молатава пад камандаваннем М. I. Герасімава ў сакавіку, адышлі на паўднёвы ўсход, дзе 30 сакавіка злучыліся з наступаючымі савецкімі войскамі.

Фашысцкае камандаванне групы армій «Цэнтр», даведаўшыся аб выхадзе часткі партызан злучэння ў савецкі тыл, 18 мая 1944 года распача ло новую спробу канчаткова разграміць партызанскія сілы ў Беларусі. Аднак і гэта спроба для іх была беспаспяховай.