Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Галоўныя урокі вав і Другой сусветнай войнаў

Загінуў кожны трэці (падлічана ў 1953 г.), але ўлічвалі не ўсіх (партызан, адпраўленых на працу, ваеннапалонных), увогуле 3.100.000 чалавек. Мемарыялы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць” і інш.

Вайна, якую распачала нацысцкая Германія супраць Савецкага Саюза, не была звычайнай вайной нават па самым жорсткім паняццям новага XIX стагоддзя.

Фактарам перамогі з’яўляецца так сама масавы гераізм, які засноўваўся на самаахвяраванні асобы дзеля агульнай перамогі. Нездарма ў Чырвонай Арміі больш 200 разоў паўтарылі подзвіг А.Матросава, масавай з’явай было выкарыстанне ў паветраных баях тараннага ўдару. 561 лётчык выкарыстаў яго як апошні сро-дак. У той жа час нямецкія асы і простыя лётчыкі нават над Бер-лінам не рызыкавалі тараніць савецкія самалёты.

Вайна паказала, што савецкі салдат можа прайсці баявую падрыхтоўку прама на полі бою і пераўзысці свайго ворага, не гледзячы на езуіцкую дзейнасць «асабовых аддзелаў». Савецкі салдат – паняцце шматнацыянальная. Зоркі Герояў Савецкага Саюза атрымалі сотні і дзесяткі прадстаўнікоў дзесяткаў нацый і нацыянальнасцяў адной краіны. Гэта рускія, якуты, украінцы і абхазы, беларусы і літоўцы, татары і карэлы, яўрэі і эстонцы і г.д.

Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася толькі часткай вялікай, глабальнай Другой сусветнай вайны, якая адбілася на жыцці больш за 75% насельніцтва планеты. Вайна паказала, як лёгка яна можа пачацца, і як цяжка яе спыніць. Больш адказнасці патрабавалася ад вядучых краін свету ў правядзенні сваёй знешняй і ўнутранай палітыкі.

  1. Правядзенне карных аперацый германскіх войск супраць партызан і мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Подзвіг братоў Цубаў.

Для падтрымкі акупацыйнага рэжыму былі створаны і накіраваны на тэрыторыю Беларусі ўкраінскія, літоўскія і латышскія паліцэйскія батальёны. Яны ахоўвалі камунікацыі, змагаліся з партызанамі, удзельнічалі ў масавым знішчэнні яўрэйскага насельніцтва, пры гэтым адрозніваліся не меншай жорсткасцю ў адносінах да мясцовых жыхароў, чым гітлераўцы. Тэрыторыя Беларусі пакрылася сеткай канцэнтрацыйных лагераў і турмаў (больш 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў), дзе людзей спальвалі, травілі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, знішчалі ў душагубках. Самым буйным у Беларусі і СССР з'яўляўся Трасценецкій лагер смерці каля Менска, у якім было знішчана больш 200 тыс. чалавек. Па колькасці знішчаных людзей Трасценецкі лагер саступаў толькі польскім Асвенцыму, Майданэку і Трэблінке.

Адным з найбуйнейшых гарадскіх лагераў смерці было Менскае гета, створанае гітлераўцамі 19 ліпеня 1941 г. Гета было абнесена высокай агароджай з калючым дротам. Выходзіць з яго яўрэі маглі толькі на працу ці па спецыяльным дазволе. На спіне і грудзі яны павінны былі насіць жоўтыя знакі. За парушэнне правіл пагражаў растрэл. На насельніцтва гета гітлераўцы накладалі кантрыбуцыі, зборам якіх займаўся яўрэйскі камітэт і яўрэйская паліцыя. У гады акупацыі ў Менскам гета сістэматычна паўтараліся пагромы. У выніку тут было знішчана каля 100 тыс. чалавек. Усяго ў Беларусі існавала больш 100 яўрэйскіх гета. Нацысты правялі больш 140 карных аперацый, падчас якіх знішчылі 5295 населеных пунктаў разам з усімі ці часткай жыхароў. У карных акцыях удзельнічалі не толькі ахоўныя дывізіі і паліцэйскія сілы, але і кадравыя вайскоўцы, узброеныя танкамі, самалётамі, артылерыяй. Пасля гэтых аперацый цэлыя раёны ператвараліся ў «зоны пустэльні».

22 сакавіка 1943 г. карнікі спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь каля Лагойска. На месцы спаленай Хатыні ў 1969 г. быў адкрыты мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс, які ўвекавечвае памяць усіх ахвяр фашысцкага генацыду ў Беларусі. Трагічны лёс Хатыні падзялілі 628 беларускіх вёсак, 186 з якіх так і не былі адноўлены, паколькі былі знішчаны разам з іх жыхарамі.

Адным з праяў акупацыйнай палітыкі быў вываз насельніцтва на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У рэйху такіх людзей звалі «остарбайтэрами» («усходнімі рабочымі»). Гітлераўцы сілком вывезлі з Беларусі ў Нямеччыну каля 400 тыс. чалавек, у тым ліку больш 24 тыс. дзяцей. Вярнуліся дахаты пасля вайны толькі 160 тыс. чалавек. Усяго за гады акупацыі фашысты знішчылі ў Беларусі больш 2,2 млн чалавек.

Подзвiг братоў Цубаў.У ходзе карнай экспедыцыі ў лютым 1943 г. фашысты ўварваліся ў вёсцы Навіны. Але яна апынулася пустой. Раз'юшаныя фашысты запатрабавалі ад старога жыхара Міхаіла Цубы паказаць дарогу да партызанаў, але ён наадрэз адмовіўся. Фашысты застрэлілі яго на вачах у брата, і тады Іван Цуба пагадзіўся "паказаць" фашыстам месцазнаходжанне партызан. Іван завёў карнікаў у гразкія цяжкапраходныя балоты ў басейне ракі Лані. Звар'яцелыя гітлераўцы забілі старога. Але ім не ўдалося пазбегнуць народнай помсты: партызаны атачылі карнікаў у балоце і разграмілі. Так беларускі селянін Іван Цуба паўтарыў легендарны подзвіг Івана Сусаніна. Вёска Навіны перайменавана ў вёску Цубы.