Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы на тэрыторыі бсср.

Мерапрыемствы адбываліся адразу, як вызваляліся землі.Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі - наладжванне работы транспарту, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.Спачатку аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У маі-жніўні 1944 г. уступілі ў дзеянне гомельскія прадпрыемствы.Асабліва хутка аднаўляўся чыгуначны транспарт.Наладжвалася работа сродкаў сувязі, гідратэхнічных збудаванняў. 3 000 партызан былі астаўлены ў Пінску да абнаўлення. Будаваліся хаты, патрэбна было наладзіць вырабніцтва, абсталяваць фабрыкі, заводы, с/х гаспадарку (зрабіць калгасную сістэму). Патрэбна было наладзіць вырабніцтва рэсурсаў індустрыяльнага напрамку. Аднаўляўся жыллёвы фонд.95% даваенных калгасаў і саўгасаў былі адноўлены.

Савецкія войскі, якія наступалі, дэмантавалі рад мерапрыемстваў і заводы, якія захапляліся на працягк 44-45 г, і перанеслі на тэрыторыю СССР (у гэтым дапамагалі Пінскія партызаны).

Немцы, якія былі ў палоне, працавалі на бел заводах. Вярталіся эвакуіраваныя заводы і фабрыкі.

  1. Пераход эканомікі на ваеныя патрэбы.

Адбывалася мабілізацыя эканомікі – перабудова яе на выпуск ваеннай прадукцыі, эвакуацыя прамысловасці і вытворчых фондаў сельскай гаспадаркі, матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, насельніцтва на ўсход. Знішчаліся прамысловые прадпрыемствы і іншыя каштоўнасці, якія вывезці не была магчымасцяў (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў).Працоўны дзень у дабравольным парадку склаў 10-12 гадзін у суткі.Калгаснікі паскорылі тэмпы ўборкі ўраджаю і здачы збожжа дзяржаве.

Было эвакуявана 161 аддзяленне Дзяржбанка, 116 ашчадных кас, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, вывезены матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці.

Заводы і фабрыкі былі акупіраваны. Адным з іх быў “Гомсельмаш” (з “Гомсельмашу” вывезлі 1100 вагонаў маёмасці). Тая частка завода, якая рабіла с/х тэхніку пачала рабіць бронетранспарцёры і лёгкія танкі. А другая частка, дзе рабілі сеялкі, веялкі, пачала рабіць “Кацюшы” (устаноўкі да стральбы). Аптыўны завод з Віцебска выпускаў снайперскія вінтоўкі. Паравозабудаўнічы завод з Гомеля выпускаў бронецягнікі. Макаронныя фабрыкі пачалі рабіць патроны. Такім чынам, кожны завод, кожная фабрыка была пераабсталявана, каб рабіць неабходныя для фронту рэчы. Навуковыя ўстановы былі перавезены ў раён Масквы, але Мінскі Медыцынскі перавезлі ў Яраслаўлаўль, дзе ён працаваў на карысць фронта.

  1. Культура, духоўнае жыццё савецкага народа ў гады вайны + 34

У савецкім тыле знаходзілася шмат прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры. На ўсход былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, больш 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. У Маскве, Алма-Аце, Ташкенце, Чымкенце, Фрунзе і іншых гарадах аднавілі сваю работу навукова-даследчыя, вышэйшы і сярэднія навучальныя ўстановы, у тым ліку Акадэмія навук БССР.У 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Белдзяржуніверсітэт, у Яраслаўлі – Мінскі медыцынскі інстытут.

Тэатры таксама былі перавезены. Тэатр імя Я.Купалы перавезлі ў Ташкент. Артысты гэтых тэатраў ездзілі на фронт, каб падняць настрой (Зыкіна, Руглановіч).Пастаноўкі Беларускага драматычнага тэатру імя Янкі Купалы ў Томску карысталіся заўсёды вялікім поспехам.З 1 верасня 1941 г. да 1 студзеня 1942 г. тэатр ажыццявіў паста-ноўку больш як 10 спектакляў, у тым ліку «Партызаны» К.Крапівы, «Хлопец з нашага горада», «Рускія людзі» К.Сіманава, «Фронт» А.Карнейчука і інш.Разгарнулі сваю работу і іншыя тэатры Беларусі. У Горкім з пачатку 1942 г. пачаў дзейнічаць Беларускі тэатр оперы і балета, у Маскве – Рускі тэатр БССР.

Літаратура падтрымлівала салдат. К.Сіманаў напісаў раман “Жывыя і мёртвыя”, “Васіль Цёркін” А. Твардоўскага. П.Глебка пісаў пра вайну (“Ноч, халодная зямлянка…”). Фёдараў удзейнічаў у партызанскім руху (“Шумеў лес”). Васіль Быкаў напісаў “Жураўліны крык”, “Сотнікаў”. А.Макаёнак напісаў “Трыбунал”. На ўсю краіну прагучаў верш народнага паэта Беларусі Я.Купалы «Беларускім партызанам», які загінуў пад час вайны.

Кампазітар Я.Цікоцкі напісаў аперу «Алеся», прысвечаную беларускім партызанам, У.Залатароў 5-ю сімфонію на тэму абароны Радзімы, М.Аладаў сімвалічную паэму «З дзённіка партызан». Песня Н.Сакалоўскага «Мы – беларусы!» пасля вайны стала гімнам БССР.