Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Прычыны няудач і страты Чырвонай арміі летам 1941 года.

Страты на 1941 г. : 1.500.000 салдат і афіцэраў, 5000 танкаў, 3000 самалетаў, з нямецкага боку – 150.000 салдат і афіцэраў, 1000 танкаў, 300-700 самалетаў.

Прычыны:

  • Напярэдадні вайны камандзіры рэпрэсіраваліся (40000). З 9 маршалаў засталася толькі 2 (Будзёны і Варашылаў);

  • Замест вопытных камандзіраў ставіліся маладыя, хто не меў вопыту і не мог камандаваць адзінкай. Вопыту набіраліся падчас вайны;

  • Адбывалася “пераўзбраенне”: замест старой зброі уводзілася новая. Мінусам з’яўлялася прывыканне да старой тэхнікі, старую забіралі і адбываўся “недакамплект”.

  • Было лета – час вучэнняў, а на палігоне няма добрай зброі, недахоп патронаў. Таксама лета і час адпускоў.

  • Выказванне Сталіна, што калі вораг нападзе на СССР, то ен перайдзе граніцу і пачне наступленне на яго тэрыторыі. Вайна на тэрыторыі СССР не планавалася. Былі распрацаваны планы вайны на ужой тэрыторыі;

  • Т.к граніца была адведзена на захад, то аэрадромы будаваліся бліжэй да граніцы і перанасіліся самалеты, каб пры нападзе ворага нанесці авіяудар (70% самалетаў разгромлены на аэрадроме)

  • Умацаванне на граніцы з Польшчай зроблена не было, толькі планы, старыя ўмацаванні ўзарвалі.

  • Дызарыентацыя насельніцтва. Сталін заявіў, што вайны не будзе.

  • Недавер данясенням разведчыкаў да Сталіна інфармацыі аб пачатку вайны.

  1. Маскоўская бітва і яе вынікі. Узнікненне антыгітлеравскай кааліцыі. Уступленне ў вайну Японіі і сша.

6 верасня 1941 г. Гітлер выдае дырэктыву аб наступленні на Маскву. У пачатку вайны (лета – восень 1941 г.) прайшлі баі ў напрамку Масквы. У 30-35 км ад Смаленска была створана абараніцельная паласа. Пасля таго, як Смаленск быў узяты, пастала пытанне аб захопу Масквы. Была праведзена мабілізацыя ў Германскія войскі (стала 1.700.000 салдат і афіцэраў, 1170 танкаў і 615 самалетаў). З савецкага боку супрацьстаялі 1.100.000 салдат і афіцэраў, 774 танка і 1000 самалетаў.

30 верасня 1941 г. распачалася Маскоўская бітва. Нямецкія дывізіі прарвалі фронт у некалькіх месцах і хутка акружылі пад Вязьмай 19, 20, 24 і 32-ю арміі.

Немецкія войскі, маючы перавагу ў жывой сіле ўпарта рухаліся да Масквы. Больш буйныя баі адбыліся пад такімі гарадамі, як Ржэў, Мажайск, Тула і інш. Жыхары Масквы рабілі умацаванні , каб не прапусціць ворага, была зробленалінія умацавання ад Мажайска да Тулы. На працягу ўсяго кастрычніка праводзілася аперацыя “Тайфун”.

15 кастрычніка - пастанова«Аб эвакуацыі сталіцы СССР горада Масквы», урадавыя і партыйныя ўстановы пераводзіліся ў Куйбышаў.

7 лістапада быў праведзены парад ў Маскве, дзе Сталін заклікаў бароцца з ворагам. Нямецкія войскі не былі гатовы для марозаўў канцы лістапада.

5 снежня 1941 г. распачаліся контрнаступальныя баі СССР перайшло ў наступленне і нямецкія войскі былі адкінуты ад Масквы на 200-250 км. Перамога пад Масквой азначала крах маланкавай вайны. Пасля гэтага Англія, ЗША пачалі дапамагаць СССР (пастаўлялася зброя). На заседанні у Маскве былі вырашаны ўмовы гэтых дапамог.

Кааліцыя пачала стварацца яшчэ ў першыя дні вайны. Першыя прапановы з боку Англіі і ЗША аб ваенна-эканамічнай падтрымцы СССР прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г. 30 ліпеня ў Маскву прыляцеў саветнік прэзідэнта ЗША Г.Гопкінс, які быў уражаны абарончымі магчымасцямі краіны. Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм’ер-міністр У.Чэрчыль на ваенна-марской базе Арджэнція (востраў Ньюфаўндлен) падпісалі дэкларацыю, вядомую як «Атлантычная хартыя». 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР. А з 29 верасня па 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве адбылася канферэнцыя трох краін – СССР, ЗША, Англіі на якой былі абмеркаваны пытанні ваенна-тэхнічнай дапамогі СССР. Саюзнікі абавязваліся пачынаючы з 1 кастрычніка штомесяц пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў і інш. зброю. Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну супраць фашысцкага блока з’явілася нападзенне7 снежня 1941 г. японскіх войск па амерыканскай ваенна-марской базе Перл-Харбар на Гавайскіх астравах. Пасля гэтага ініцыятыву ў Ціхім акіяне перахапіла Японія. 8 снежня Англія таксама аб’явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб’явілі вайну ЗША. Зона вайны пашырылася на Ціхі акіян. 1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў, у тым ліку ЗША, СССР, Англіі, Кітая, падпісалі ў Вашынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэтыя краіны сталі называцца «Аб’яднанымі нацыямі».

Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Англія і ЗША заяўляюць,што будуць дапамагаць, але яны не ваявалі супраць Германіі, а толькі супраць Японіі. 11 снежня Германія аб’яўляе вайну ЗША. Кааліцыя афармляецца больш моцна.