Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Стварэнне в.З Каржом першага ў вав партызанскага атрада. Дзейнасць пінскага партызанскага злучэння.

Васіль Захаравіч Корж занімаў пасаду загадчыка фінансава-гаспадарчага аддзела пры абласным выканаўным каміцеце. Загадзя да вайны Корж павінен быў быць растраляны за тое, што сарваў лекцыі, пазначаныя самім Сталіным, але яго спас пачатак вайны і з першых дзён вайны ён заявіў, што будзе ствараць партызанскі атрад. Зверху не было наконтгэтагаўказання, таму Мінчанка – 1-шы сакратар Пінскага абкама КП(б)Б наказаў назваць яго “знішчальным”. Першапачаткова атрад займаўся аховай парадку ў горадзе, спрыяў эвакуацыі матэрыяльных каштоўнасцяў і людзей. У ноч з 22-23 чэрвеня быў створаны атрад, у складзе якога было 60 чалавек (у тым ліку Вера Харужая, Іван Чуклай, Эдуард Нордман, Іван Буйніцкі і інш.). 26 чэрвеня была пастаўлена пячатка, але толькі 28 чэрвеня 1941 г. быў дан першы бой і гэта лічыцца стварэннем першага партызанскага атрада. Быў адбіты напад немцаў на Пінск. Атрад Каржа меў назву атрад Камарова. Яго брат Рыгор узяў псеўданім Карасёў (атрад Карасёва). У Пінску былапаніка у момант нападу, хадзілі чуткі, што немцы выкінулі свій дэсант, што навт немцы захпілі цэнтр горада, але яны не пацвярджаліся. Таму атрад быў разбіт на 3 групы: першай рукаводзіў сам, другую ўзначаліў А.Кляшчоў, але праз дзень замяніў на Карасёва, трэцюю ўзначаліў Карнілаў, муж Харужай.

Першы бой 28 чэрвеня менавіта дала бой група Р.Карасёва. Групы дзейнічалі такім чынам: адна сядзіць на падыходзе ў чарод, другая патруліруе горад, а трэцяя засядае ў галоўным будынку і кожны дзень адбывалася чаргаваннем.

Натупны бой адбыўся ўжо 4 ліпеня нападалёку ад Галева, кіраваў Корж, а дзейнічалі усе атрады (групы). Карнілаў смярцельна быў паранены і Іван Чуклай вынес яго на сабе. Корж прыказаў нічога не гаварыць Веры Харужай: яна была цяжарная. Вера Харужая была напраўлена кіраваць падполлем у Віцебску, якое пасля было раскрыта і яе забілі фашысты. Корж прыказаў адыходзіць і фашысты 4 ліпеня 1941 г. захапілі Пінск. Атрад Каржа адыходзіць на Столеншчыну, а затым у Хорастава. Вярнуўшыся вызваляць Пінск атрад Каржа налічваў 15000 партызан. У суме пінскае партызанскае злучэнне забіла 26616 немцаў, 468 цягнікоў адпусцілі пад адхон.У ліпені 1944 года пасля вызвалення Пінскай вобласці многія прадстаўнікі шматтысячнага Пінскага партызанскага злучэння ўступілі ў рады Чырвонай арміі, дайшлі да фашысцкага логава і святкавалі вялікую перамогу.

  1. Баявая дзейнасць партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі ў 1942-1944 г.

У пачатку 1942 года барацьба беларускага народа супраць немецких акупантаў актывізавалася. У падпольныя арганізацыі і партызанскія атрады ўступілі тысячы патрыётаў. Да восені 1942 гады толькі ў партызанскіх фармаваннях у Беларусі дзейнічалі 57 тысяч байцоў. Да верасня 1942 гады курсы навучылі, сфармавалі і накіравалі ў тыл ворага праз «Віцебскія (Суражскія) вароты» (40-кіламятровы пралом у лініі фронта на стыку груп германскіх войскаў «Цэнтр» і «Поўнач» паміж Вяліжам і Усвятамі, дзейнічалі з лютага па верасень 1942 гады) 15 партызанскіх атрадаў і 100 арганізатарскіх груп агульнай колькасцю 2378 чалавек. У мэтах арганізаванага развіцця партызанскага руху, каардынацыі баявых дзеянняў партызан 30 мая 1942 года быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПД). Кіраўніком штаба стаў першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 гады пачаў функцыянаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПД) (начальнік штаба — 2-й сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін).Баявая і дыверсійная дзейнасць партызан асабліва актывізавалася напярэдадні і ў час контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Курскам. 24 чэрвеня 1944 г. было прынята рашэнне ЦК КП(б)Б аб пачатку “рэйкавай вайны” (з 03.08.1943 г. па ліпень 1944 г. ), спланаванай ў стратэгічным маштабе акцыі партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак.

Этапы “рэйкавай вайны ” на Беларусі:

  1. 3 жніўня – верасень 1943 г. Мэта – садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам. Пад адхон было пушчана 833 варожыя эшалоны, 3 бронепаязды, узарвана 184 чыгуначных маста і 556 мастоў на аўтамабільных дарогах, знішчана 400 км телефонна-тэлеграфнай лініі.

  2. 19 верасня – пачатак лістапада 1943 г. – аперацыя “Канцэрт”. Падарвана 90 тыс. чыгуначных рэек, 1041 эшалон, 72 чыгуначных масты.

  3. 20 чэрвеня –28 ліпеня 1944 гг. Мэта – садзейнічаць савецкім войскам падчас аперацыі “Баграціён” Падарвана 61 тыс. рэек, знішчана 8 чыгуначных мастоў, поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі па ўсіх дарогах Беларусі

Да 1944 г. партызаны кантралявалі каля 60% тэрыторыі Беларусі.